Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве

Год написания книги
2021
<< 1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 14 >>
На страницу:
8 из 14
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Імя Мелхiсэдэк, складаецца з двух габрэйскiх слоy: «мелех» – цар, i «цадзiк» – праведнiк; i значыць «цар праyды»; слова «Салiм» значыць «мiр». Зьяyленьне Мелхiсэдэка да часоy Закона, паказвае, што ён сьвятар Божы, непасрэдна ад Бога. Ён стаiць ля вытокаy гiсторыi народаy i рэлiгiй. Для хрысьцiянства Мелхiсэдэк – гэта правобраз Хрыста, Яго валадараньня i Яго сьвятарства. Як Мелхiсэдэк быy разам сьвятаром i царом, так i Ісус Хрыстос ёсьць Першасьвятар i Цар. Ісус Хрыстос даy нам пад выглядам хлеба i вiна цела i кроy сваю, так i Мелхiсэдэк прынёс Абраму хлеб i вiно i дабраславiy яго.

Сара i Агар

Ішлi гады. Абрам i яго жонка старылiся, а дзяцей у iх усё не было. А y тыя часы iснаваy звычай, па якiм спадарыня, якая не мае дзяцей, магла даць свайму мужу y жонкi служанку. Дзiця, народжанае служанкай, станавiлася спадчыньнiкам гаспадара. У Сары была рабыня Егiпцянка Агар, якую Сара i аддала y жонкi Абраму. У Бiблii гэта запiсана так: «Ён увайшоy да Агары, i яна зачала. А yбачыyшы, што зачала, яна пачала пагарджаць гаспадыняй сваёй. І сказала Сара Абраму: у крыyдзе маёй ты вiнаваты; я аддала служанку маю ва yтробу тваю; а яна, угледзеyшы, што зачала, пачала пагарджаць мною; Гасподзь хай будзе судзьдзя памiж мною i табою. Абрам сказаy Сары: вось, служанка твая y тваiх руках; рабi зь ёю, што табе заyгодна. І Сара пачала yцiскаць яе, i тая yцякла ад яе» (Быцьцё 16:4—6).

На карцiне Рубенса «Агар пакiдае дом Абрама» на парозе дома сiвабароды старац Абрам, побач зь iм Сара, яго жонка. Яна настолькi злая, што гатовая yдарыць Агар i yжо занесла руку. Сабака залiваецца брэхам, скалiцца на Агар. Ён вiдавочна не любiць Агар. Толькi Абрам чамусьцi захоyвае спакой. Але пазiрае неяк вiнавата. Агар сыходзiць. Сыходзiць у нiкуды. У невядомасьць.

Агар пакiдае дом Абрагама (1615—1617). Пiтэр Паyль Рубенс (1577—1640). (Эрмiтаж, Пецярбург, Расiя). Блёк пошты Грэнады, выдадзены y 2003 годзе

Агар сыходзiць, уцякае. Уцякае y пустыню. Яна страшна пакрыyджаная. Яна стамiлася, прысела на нейкiя камянi. Уся вада выпiта, пусты збан валяецца y баку. Яна ня ведае, што будзе далей. Але yсё скончылася шчасна: Анёл Гасподнi знайшоy Агар у пустынi, угаварыy яе вярнуцца да Сары.

Першапачаткова лiчылася, што карцiна адлюстроyвае першую сустрэчу Агар з Анёлам у пустынi, куды тая зьбегла цяжарнай ад прыгнёту Сары. Аднак падчас адной з рэстаyрацыяй быy выдалены пацямнелы пласт лаку y правай частцы карцiны, за якiм хаваyся посуд з вадой, – так стала зразумела, што карцiна адлюстроyвае больш позьнi сюжэт туляньня Агары з сынам па пустынi, калi Анёл ратуе памiраючага ад смагi Ізмаiла, вывеyшы яго з мацi да крынiцы.

Зьява анёла Агары (1643). Карэл Фабрыцыус (1622—1654). Марка пошты Нiдэрляндаy, выдадзеная y 2004 годзе

Агар нарадзiла сына, яму далi iмя Ізмаiл (Бог чуе) i жыла y доме Абрама. Праз 13 гадоy зьявiyся Бог Абраму i сказаy: «Я – вось запавет Мой з табою: ты будзеш бацька мноства народаy, i ня будзеш ты болей звацца Абрамам, а будзе табе iмя Абрагам, бо Я зраблю цябе бацькам мноства народаy…» (Быцьцё 17:4,5). «І сказаy Бог Абрагаму: Сару, жонку тваю, не называй Сараю, а хай будзе iмя ёй: Сарра; Я дабраслаyляю яе i дам табе ад яе сына; дабраслаyляю яе, i пойдуць ад яе народы, i цары народаy пойдуць ад яе. І yпаy Абрагам на аблiчча сваё, i сказаy сам сабе: няyжо ад стогадовага будзе сын? i Сарра, дзевяностагадовая, няyжо народзiць? І сказаy Абрагам Богу: о, хоць бы Ізмаiл быy жывы прад аблiччам Тваiм! А Бог сказаy: менавiта Сарра, жонка твая, народзiць табе сына, i ты дасi яму iмя: Ісаак; i пастанаyлю запавет Мой зь iм запаветам вечным, нашчадкам ягоным пасьля яго. І пра Ізмаiла Я пачуy цябе: вось, Я дабраслаyляю яго, i выгадую яго, i вельмi, вельмi памножу; дванаццаць князёy народзяцца ад яго; i Я выведу ад яго вялiкi народ. Але запавет Мой пастанаyлю зь Ісаакам, якога народзiць табе Сарра y гэты самы час на другi год» (Быцьцё 17:15—21).

Сям’я Абрагама. Ілюстрацыя з Бiблii Нiкаласа. Пэрсанальная марка, выдадзеная y 2014 годзе поштай Ізраiлю

І было другое выгнаньне Агары, ужо без вяртаньня y дом Абрагама. «І yбачыла Сарра, што сын Агары Егiпцянкi, якога яна нарадзiла Абрагаму, насьмiхаецца, i сказала Абрагаму: выганi гэтую рабыню i сына яе, бо ня спадкуе рабынiн сын гэты з сынам маiм Ісаакам. І здалося гэта Абрагаму даволi няпрыемным дзеля сына ягонага. Але Бог сказаy Абрагаму: не засмучайся за хлопчыка i рабыню тваю; ва yсiм, што скажа табе Сарра, слухайся голасу яе, бо y Ісааку назавецца табе семя; i ад сына рабынiнага Я выведу, бо ён семя тваё. Абрагам устаy з самае ранiцы, i yзяy хлеба i мех вады, i даy Агары, паклаyшы ёй на плечы, i хлопчыка, i адпусьцiy яе. Яна пайшла i заблудзiлася y пустынi Вiрсавii; i ня стала вады y меху, i яна пакiнула хлопчыка пад адным кустом i пайшла, села зводдаль, на аддалi аднаго стрэлу з лука. Бо яна сказала: не хачу бачыць сьмерцi хлопчыка. І яна села насупраць, i заенчыла, i плакала…» (Быцьцё 21:9—16).

Агар y пустынi (1870). Георге Татарэску (1820—1894). Нацыянальны мастацкi музэй Румынii. Марка пошты Румынii, выдадзеная y 2015 годзе

«І пачуy Бог голас хлопчыка; i анёл Божы зь неба паклiкаy Агар i сказаy ёй: што з табою, Агар? ня бойся; Бог пачуy хлопчыкаy голас адтуль, дзе ён быy» (Быцьцё 21:17).

Анёл, якi суправаджае Агар (1732). Дэталь. Джаванi Батыста Т'епола (1696—1770). Скуола Сан-Рока, Вэнэцыя. Канверт пошты Італii, выдадзены y 1975 годзе

Твар прыгожай жанчыны з дзiцём на руках павернуты да Анёла, якi зьявiyся, каб iх уратаваць. «Устань, падымi хлопчыка i вазьмi яго за руку, бо Я выведу зь яго вялiкi народ. І Бог адкрыy вочы яе, i яна yбачыла калодзеж з вадою, i пайшла, налiла y мех вады i напаiла хлопчыка. І Бог быy з хлопчыкам; i ён вырас, i пачаy жыць у пустынi, i зрабiyся лучнiкам» (Быцьцё 21:18—20).

Якi далейшы лёс Агары i Ізмаiла? Многiя юдэйскiя аyтары мяркуюць, што праз шмат гадоy пасьля сьмерцi Сарры, яна зноy сустракаецца з Абрагамам i становiцца яго жонкай. Цяпер яе iмя Хэтура, пахучая. Гэта yжо зусiм iншая жанчына. Яна шукае любовi i нараджае Абрагаму яшчэ многа дзяцей. Хэтура прыносiць духмянасьць хатняга агменю, мiр i спакой стомленаму жыцьцём Абрагаму.

Магамет называе Ізмаiла Прарокам (Каран, 19, 55). У якасьцi Прарока ён валодаy дарам зьдзяйсьняць цуды, дзякуючы чаму i схiлiy многiх язычнiкаy да пакланеньня Богу. У Ізмаiла было 12 сыноy, з якiх Кедар лiчыцца прамым продкам Магамета. У Мецы да гэтага часу iснуе сьвяты камень, пад якiм, паводле паданьня, пахаваныя Ізмаiл i Агар.

Гасьцiннасьць Абрагама

У Старым Запавеце ёсьць аповед пра тое, як у паyдзённую сьпёку дзевяноста дзевяцiгадовы Абрагам сядзеy каля свайго намёту пад зелянiнай Мамрыйскай дубровы. Раптам ён убачыy трох змучаных падарожнiкаy. Гаспадар запрасiy вандроyнiкаy адпачыць i падсiлкавацца, а жонцы Сарры загадаy напячы хлеба. Сам гаспадар дома абраy лепшае цяля i загадаy закалоць яго i прыгатаваць пачастунак не чакаючы нiякай аплаты. Аказалася, што частаваy Абрагам Самога Бога.

Гэты yзрушаючы эпiзод стаy тэмай блёку пошты Ватыкану, эмiтаванаму y 1990 годзе з нагоды «40-годзьдзя з дня заснаваньня Карытас (мiласэрнасьць) Інтэрнацыяналiс». На блёку чатыры маркi з рэпрадукцыямi дэталей старажытнага малярства з Базылiкi Мацi Божай Большай (Santa Maria Maggiore).

Зьява Абрагаму трох анёлаy i гасьцiннасьць Абрагама. Мазаiкi з базiлiкi Санта Марыя Маджорэ (432—440), Рым, Італiя. Аyтар невядомы. Блёк пошты Ватыкану, выдадзены y 1990 годзе

На першай марцы бачым падарожнiкаy i Абрагама, якi сьпяшаецца iм насустрач. На другой марцы – трое гасьцей. На трэцяй – Абрагам i Сарра рыхтуюць пачастункi. Чацьвёртая марка прысьвечана спажываньню ежы. Бог у вобразе Тройцы стаy зьместам iкон, найбольш знакамiтай зь якiх зьяyляецца «Троiца», напiсаная Андрэем Рублёвым i вядомая ва yсiм сьвеце. «Троiца» Рублёва напiсана на той самы Бiблейскi сюжэт з Старога Запавету, па якому да Абрагаму прыйшлi трое Вандроyнiкаy-Анёлаy. Найбольш наблiжанай датай стварэньня «Троiцы» Андрэя Рублёва называюць 1411 або 1425—27 гады.

Сьвятая Троiца (1411). Ікона. Андрэй Рублёy (1375/80—1428). Дзяржаyная Трацьцякоyская галерэя, Масква. Марка пошты СССР, выдадзеная y 1991 годзе

Трое Анёлаy, якiя yвасабляюць трыадзiнства Бога (Айца, Сына, Сьвятога Духу), сядзяць вакол стала. У своеасаблiвым крузе, якi яны yтвараюць, разьмяшчаецца напоyненая чаша. Традыцыйна круг зьяyляyся сымбалям аб'яднаньня. Сьвятая Чаша, вакол якой сядзяць Анёлы, сымбалiзуе пакуты Хрыста – унутры сабрана кроy, што капала зь яго ран, калi ён быy укрыжаваны. Сiлуэт дрэва можа азначаць Дрэва пазнаньня з саду Эдэма, адначасова з гэтым – дуб, пад якiм адпачываy Абрагам. А будынак – царкву альбо yваход у Абрагамаy дом. Гара ж, разьмешчаная y правым верхнiм куце, становiцца сымбалям Галгофы. Анёлы апранутыя y простыя адзеньнi, за iх сьпiнамi – крылы, у руках – тонкiя кii, вакол галоy – сьвецяцца арэолы.

Троiца (15—16 ст.). Наyгародская школа. Наyгародскi дзяржаyны гiсторыка-архiтэктурны i мастацкi музэй-запаведнiк, Ноyгарад, Расiя. Блёку рошты СССР, выдадзены y 1988 годзе

Часам з «Троiцай» Рублёва параyноyваюць шагалаyскае палатно «Абрагам i Тры анёла», i гэта справядлiва, але толькi y частцы абраньня аднолькавага сюжэту. Рублёy, наyмысна прыбiраючы з сюжэту Абрагама i Сарру, раскрывае y сваёй iконе тэму траiчнасьцi, алегарычна адлюстроyваючы свайго роду партрэт Усявышняга: Бога-Айца, Бога-Сына i Бога-Сьвятога Духа.

Іншымi словамi, Рублёy прысьвяцiy сваё палатно Богу, а Шагал – чалавеку, якi мае зносiны з Богам. Хоць у карцiне «Абрагам i Тры Анёлы» Анёлы займаюць цэнтральнае месца, як i y iконе Рублёва, але Абрагам i Сарра зьяyляюцца паyнавартаснымi yдзельнiкамi падзеi. Магчыма, таму Анёлы разгорнутыя мастаком унутр палатна i зьвернутыя тварам да прабацькi. Гасьцiннасьцi y старажытных габрэяy надавалася асаблiвае значэньне. Яго трэба было аказваць кожнаму чужаземцу i падарожнiку, такi быy Закон. У адпаведнасьцi з Законам, Абрагам прыняy невядомых яму гасьцей. Шагал адлюстроyвае гэту падзею, падрабязна абстаyляючы яе дэталямi. Тут i накрыты стол, i Сарра, якая сьпяшаецца да гасьцей з стравай у руках, i сам Абрагам, гатовы выконваць жаданьнi гасьцей. На ярка пунсовым фоне зьзяюць белыя, жоyтыя, сiнiя фарбы крылаy i вопраткi Анёлаy, а iх прасьветленыя аблiччы быццам працятыя yнутраным духоyным сьвятлом. Аднак тое, што Абрагама наведалi не простыя падарожныя, ведаюць толькi гледачы карцiны, сам Абрагам знаходзiцца яшчэ y недасьведчанасьцi.

Абрагам i тры Анёла (1966). Марк Шагал (1887—1985). Нацыянальны музэй «Бiблейскае пасланьне Марка Шагала», Нiца. Блёк пошты Гранады, выдадзены y 1986 годзе

Будучы y гасьцях у Абрагама, незвычайныя госьцi апошнi раз, перад прыняцьцем важнага рашэньня, правяралi яго. Упэyнiyшыся, што яны зрабiлi правiльны выбар i менавiта гэты чалавек варты быць першым Патрыярхам Абранага Богам народу, яны адкрылiся яму. У правай верхняй частцы палатна y мэдальёне Шагал адлюстраваy гэту галоyную падзею y жыцьцi Абрагама, што адбылася yсьлед за вячэрай. Гэта падзея зьмянiла жыцьцё Абрагама-Бог заключыy зь iм вечны саюз i абяцаy у валоданьне зямлю Ханаанскаю (Ханаан – «краiна, Палаючая барвяным»; цi не адсюль гэты чырвоны калярыт карцiны?). А яшчэ Бог абяцаy Абрагаму, што менавiта ад яго адбудзецца шматлiкае нашчадзтва.

Дабравешчаньне Сары (1969). Хасэ Гурвiч (1927—1974). Марка поштаy Ізраiлю i Уругваю, выдадзеная y 2013 годзе

Абрагам зьдзiвiyся, бо Абрагаму y той час было 99 гадоy, а Сары 90 i яна была бясплодная. Каб падкрэсьлiць зьмены, якiя адбылiся y Абрагама, Бог зьмянiy яго iмя: ён атрымаy iмя Абрагам – «айцец мноства». У мэдальёне Шагал як раз i паказаy ператварэньне Абрагама. Са звычайнага чалавека ён ператварыyся y першага i старэйшага Ізраiльскага Патрыярха Абрагама.

«І сказаy Бог Абрагаму: Сару, жонку тваю, не называй Сараю, а хай будзе iмя ёй: Сарра (мацi мноства); Я дабраслаyляю яе i дам табе ад яе сына; дабраслаyляю яе, i пойдуць ад яе народы, i цары народаy пойдуць ад яе» (Быцьцё 17:15,16).

Мастак Хасэ Гурвiч менавiта гэтай падзеi аддаy перавагу y сваiм творы, назваyшы яго «Дабравешчаньне Сарры». Хасэ Гурвiч нарадзiyся y Лiтве, вырас у Уругваi, памёр у ЗША i пахаваны y Ізраiлi, што робiць яго сапраyды yнiвэрсальным чалавекам.

«Сарра yнутрана засьмяялася, сказаyшы: цi мне, калi я пастарэла, мець гэтую yцеху? i гаспадар мой стары» (Быцьцё 18:12).

Зьяyленьне Анёла перад Саррай (1726—1728). Джаванi Батыста Тьепола (1696—1770). Фрэска. Арцыбiскупскi палац, Удына, Італiя. Марка пошты Італii, выдадзеная y 1996 годзе

Джаванi Батыста Т'епола адлюстраваy на твары Сарры зьдзiyленьне, радасьць i y той жа час – недавер. «І сказаy Гасподзь Абрагаму: чаго гэта засьмяялася Сарра, сказаyшы: няyжо я сапраyды магу нарадзiць, калi я пастарэла? Цi ёсьць што цяжкае Госпаду? У назначаны час буду Я y цябе на другi год, i будзе y Сарры сын. А Сарра ня прызналася, а сказала: я не сьмяялася. Бо яна спалохалася. Але Ён сказаy: не, ты сьмяялася» (Быцьцё 18:13—15).

Драматычнае выпрабаваньне веры

І спраyдзiлася слова Пiсаньня: вераваy Абрагам Богу, i гэта залiчылася яму y праведнасьць, i ён названы прыяцелем Божым. (Якава 2:23)

«І паглядзеy Гасподзь на Сарру, як сказаy; i зрабiy Гасподзь Сарры, як казаy. Сарра зачала i нарадзiла Абрагаму сына y старасьцi ягонай у час, пра якi казаy яму Бог; i даy Абрагам iмя свайму сыну, якi нарадзiyся y яго, якога нарадзiла яму Сарра: Ісаак…» (Быцьцё 21:1—3). Абрагам вельмi любiy сына Ісаака i бярог яго, як зрэнку вока, таму што ведаy, што менавiта ён – корань будучага Абранага народу. Але аднойчы, каб праверыць паслухмянасьць Абрагама, Бог запатрабаваy прынесьцi Ісаака y ахвяру. «Бог сказаy: вазьмi сына твайго, адзiнага твайго, якога ты любiш, Ісаака; i iдзi y зямлю Морыя i там прынясi яго на цэласпаленьне на адной з гор, пра якую Я скажу табе» (Быцьцё 22:2).

Патрыярх накалоy дроy, пагрузiy iх на асла, узяy нож, двух хлопчыкаy i адправiyся на месца, названае яму Богам.

«Бог спакушаy Абрагама» (Быцьцё 22:1), гэта значыць правяраy. Але самае дзiyнае – гэта тое, што, зьбiраючыся падняцца на гару, дзе Абрагам плянаваy зьдзейсьнiць ахвярапрынашэньне Ісаака, ён быy упэyнены, што yсё будзе добра. Сьвятое Пiсаньне абвяшчае: «І сказаy Абрагам падлеткам сваiм: застаньцеся тут з аслом; а я i сын пойдзем туды i паклонiмся, i вернемся да вас» (Быцьцё 22:5). Іншымi словамi, Абрагам зьбiраyся вярнуцца разам з сынам.

Ахвярапрынашэньне Ісаака (1716). Джаванi Батыста Т'епола (1696—1770). Арцыбiскупскi палац, Удына. Блёк пошты Сэнт Вiнсэнт i Грэнадыны, выдадзены y 1997 годзе

Калi ж Ісаак спытаy Абрагама: «бацька мой! …дзе ж ягня на цэласпаленьне? Абрагам сказаy: «Бог нагледзiць сабе ягня на цэласпаленьне, сыне мой. І прыйшлi на месца, пра якое сказаy яму Бог; i зладзiy там Абрагам ахвярнiк, расклаy дровы i, зьвязаyшы сына свайго Ісаака, паклаy яго на ахвярнiк паyзьверх дроy» (Быцьцё 22:7—9).

У 1997 годзе пошта Ізраiлю выпусьцiла сэрыю марак, прысьвечаных Патрыярхам i Сьвяту Суккот. На марцы бачым Ісаака i Арагама, якi прыгатаваyся да выкананьня волi Божай. На што ж спадзяваyся Абрагам у такой страшнай сытуацыi? Ён спадзяваyся на Слова Божае, бо добра памятаy абяцаньне Госпада, што менавiта ад Ісаака адбудзецца вялiкi народ. Што адбылося далей, вядома. Анёл адвёy Абрагамаву руку з нажом ад Ісаака i падаy для ахвярапрынашэньня барана.

Ісаак. Невядомы мастак. Мячэць рабiна Эмануэля y Вэнгрыi (1844—1854). Марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1997 годзе

Гэты сюжэт папулярны сярод мастакоy, якiя разважаюць над тэксамi Бiблii, яшчэ з часоy раньняга хрысьцiянства. Традыцыйна Ісаака малявалi зьвязаным, напрыклад, у карцiне Караваджа. Каб падкрэсьлiць страх маладога чалавека перад будучыняй, твар яго пiсалi скажоным ад жаху цi yвогуле з завязанымi вачыма. У сваю чаргу, твар Абрагама малявалi суровым, як бы пераадольваючым пакуты, цi нават жорсткiм перад прыняцьцем рашэньня – пазбавiць жыцьця yласнае дзiця, якое так цяжка дасталася.

«І падняy Абрагам руку сваю i yзяy нож, каб закалоць сына свайго» (Быцьцё 22:10).

Ахвяраваньне Ісаака Абрагамам. Фрэска Мiкелонскай царквы (2002). Івет Дэтшэвэры. Марка пошты Сен-Пер i Мiквэлон, выдадзеная y 2013 годзе

У Бiблii прама сказана, што Бог не плянаваy забiць Ісаака. І адбываецца цуд.

Ахвяраваньне Ісаака Абрагамам (1716). Фэдэрiко Бэнковiч (1677—1753). Галярэя Даyнiх Майстроy, Загрэб. Марка пошты Югаславii, выдадзеная y 1970 годзе

<< 1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 14 >>
На страницу:
8 из 14

Другие электронные книги автора Лявон Карповіч