Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве

Год написания книги
2021
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 14 >>
На страницу:
4 из 14
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Але Адам на карцiне Рубенса зусiм не такi yпэyнены, што гэта правiльна. Яго жэст выказвае засьцярогу.

На карцiне Лукаса Кранаха Старэйшага Адам i Ева знаходзяцца y Эдэмскiм садзе каля Дрэва пазнаньня. Ева yжо сарвала яблык i падае яго Адаму. Адам бярэ, але y задуменьнi чухае патылiцу. Што рабiць?

Адам i Ева. 1526 г. Лукас Кранах Старэйшы. Галерэя Інстытута Курта, Лёндан. Марка пошты Манамы, выдазеная y 1971 годзе

Сорак шэсьць мэдальёнаy, кожны зь якiх зьмяшчае мiнiяцюрныя iлюстрацыi гiсторый з Бiблii, разьмешчана на блёку пошты Ізраiлю, эмiтаваным у 1985 годзе. Марка y левым нiжнiм куце паказвае Адама, Еву i зьмея на «Дрэве пазнаньня дабра i зла». На блёку y першым радку зьверху наступныя мэдальёны: Адам i Ева i зьмей; Адама i Еву выгналi з Раю; Каiн, якi забiвае Авэля; Ноеy каyчэг; Ной пасадзiy вiнаграднiк; Вавiлонская вежа. Радок другi: Зьнiшчэньне Садома i Гаморы; Абрагам ахвяруе Ісаака; Ісаак дабраславiy Якуба; Ісаy вяртаyся з пагонi; Сон Якуба; Якаy змагаецца з Анёлам. Габрэйскiя лiтары y сярэдзiне yтвараюць слова «Bereszit», што значыць «На пачатку». Гэта першыя словы Кнiгi Быцьця, а значыць i yсёй Бiблii. Увесь блёк гэта рэпрадукцыя старонкi iлюстраванага выданьня Бiблii з 13 веку, створанай у Германii. Бiблiя носiць назву «Biblia Schockena» i знаходзiцца y iнстытуце Шокена y Ерусалiме.

Бiблiя Шокена (1290). Ілюстрацыя. Блёк пошты Ізраiлю, выдадзены y 1985 годзе

Варта бачыць розьнiцу памiж першародным грахом нашых прабацькаy Адама i Евы i першародным грахом, якi атрымалi y спадчыну yсе мы. У першым выпадку гэта – зьдзейсьнены першародны грэх, а y другiм – атрыманы. Першародны грэх, у якiм нараджаюцца yсе людзi, – гэта стан пазбаyленасьцi першароднай сьвятасьцi i праведнасьцi. Гэты грэх атрыманы намi, а не зьдзейсьнены; гэта – стан ад нараджэньня, а не асабiсты yчынак. Па прычыне адзiнства роду чалавечага, ён перадаецца ад Адама да нашчадкаy разам з чалавечай прыродай, не перайманьнем, але працягам роду. Гэтая перадача застаецца таямнiцай, якую мы не можам да канца зразумець.

«Нiжэй намалявана, як Адам у адказ на yгаворы напоyжанчыны – напоyзьмяi прымае праз яблык уласную i нашу пагiбель. Там жа намалявана выгнаньне яго i Евы з раю, i y постацi анёла паказана, з якой велiччу i высакароднасьцю выконваецца загад разгневанага yладара, а y позе Адама i горыч зробленага граху, i страх сьмерцi, у той час як у жонкi яго сорам яе, прынiжэньне i раскаяньне бачныя y тым, як яна абхапiла сябе рукамi, як яна прыцiскае пальцы да далоняy, як яна паварочвае галаву да анёла, апусьцiyшы шыю сваю да грудзей, бо страх адплаты вiдавочна перамагае y ёй надзею на Боскую Мiласэрнасьць» – напiсаy Джорджа Вазары – iтальянскi жывапiсец, архiтэктар i пiсьменьнiк, аyтар знакамiтых «Жыцьцяпiсаy».

Спакуса i выгнаньне з раю. Фрэска столi Сыкстынскай капэлы (1508—1512). Мiкеланджэла (1475 – 1564). Блёк пошты Грэнады Карыаку i Пцi- Марцiнiкi, выдадзены y 2014 годзе

На фрэсцы Мiкеланджэла велiчная y сваёй пераможнай прыгажосьцi Ева y сцэне «Грэхападзеньня», з накiраваным да Дрэва пазнаньня поглядам, i якая яна скурчаная, прыгнечаная, зьнябожаная – у «Выгнаньнi з раю». Вiна не yскладзена толькi на Еву. Адам таксама цягнецца да забароненага плёну Дрэва пазнаньня дабра i зла.

Вынiкi парушэньня Запаведзi Божай

І выгнаy Адама, i паставiy на yсходзе каля саду Эдэмскага херувiма i палымяны меч, якi сам паварочваyся, каб ахоyваць дарогу да дрэва жыцьця. (Быцьцё 3:24)

Адразу пасьля парушэньня Божай забароны Адам i Ева пераканалiся, што засталiся падманутымi. «І адамкнулiся вочы y iх абаiх, i yведалi яны, што голыя, i сшылi смакоyныя лiсьцiны, i зрабiлi сабе апаяскi». (Быцьцё 3:7). Нагата сымбалiзуе прынiжэньне i зьнеславеньне… Перад правiннасьцю Адам i Ева адчувалi сябе шчасьлiвымi i y прысутнасьцi Бога. Цяпер, пачуyшы крокi Бога, Адам схаваyся. Бог шукае яго i навязвае зь iм размову. Адам паводзiцца зусiм не па – мужчынску, перакладаючы yсю вiну на Еву. Ева паводзiцца лепей, яна з шкадаваньнем прызнае сваю вiну: «зьмей змусiy мяне, i я ела» (Быцьцё 3:13).

Наступае пакараньне. Першым пакараны зьмей. «І сказаy Гасподзь Бог зьмею: за тое, што ты зрабiy гэта, пракляты ты перад усiм быдлам i перад усiмi жывёламi польнымi; ты будзеш хадзiць на чэраве тваiм, i будзеш есьцi пыл ва yсе днi жыцьця твайго» (Быцьцё 3:14). Затым пакараньне атрымлiвае жанчына: «Жонцы сказаy: множачы памножу скруху тваю y цяжарнасьцi тваёй; у хворасьцi будзеш нараджаць дзяцей; i да мужа твайго цяга твая, i ён будзе валадарыць над табою» (Быцьцё 3:16). Без пакараньня не застаyся i Адам: «У поце твару твайго будзеш есьцi хлеб, пакуль ня вернешся y зямлю, зь якое ты yзяты; бо пыл ты i y пыл вернешся» (Быцьцё 3:19).

На марцы Чэхаславакii зьмешчана рэпрадукцыя фрагмэнту iконы 16 веку з музэю y Бардэюве. Адам i Ева выслухваюць прыгавор Бога.

Выгнаньне прабацькоy з Раю. Ікона 16 в. Марка пошты Чэхаславакii, выдадзеная y 1970 годзе

Але найбольшым пакараньнем выгнаньня з Раю стала немагчымасьць далейшага знаходжаньня y таварыстве з Богам.

Марка Парагваю паказвае фрагмэнт фрэскi Мiкеланджэла з Каплiцы Сыкстынскай: «І выгнаy Адама, i паставiy на yсходзе каля саду Эдэмскага херувiма i палымяны меч, якi сам паварочваyся, каб ахоyваць дарогу да дрэва жыцьця» (Быцьцё 3:24).

Адам абараняе сябе ад чароyнага мяча Анёла, адкiдваючы рукi назад, i зьнябожылася y адчаi Ева…

Выгнаньне з Раю. Фрэска Сыкстынскай капэлы (1508—1512). Мiкеланджэла (1475 – 1564). Картмаксiмум пошты Парагваю, выдадзены y 1975 годзе

Гэтага Анёла бачым на блёку Гамбii.

Стварэньне Сьвету i Выгнаньне з Раю (1445). Джаванi дзi Паола (1403—1482). Музэй Мэтрапалiтэн. Блёк пошты Гамбii, выдадзены y 1995 годзе

Зьмест карцiны супадае з бачаньнем Раю, апiсанага флярэнтыйскiм паэтам Дантэ y «Боскай камэдыi». Сусьвет паказаны як нябесны глёбус з Зямлёй у цэнтры, акружанай канцэнтрычнымi коламi y адпаведнасьцi з канцэпцыяй Пталямея. Творца, Якога нясуць серафiмы над Райскiм садам, паказвае на створаны iм Сусьвет. Прырода Раю сымбалiзуе чысты i беззаганны стан чалавека да грэхападзеньня. Адам i Ева выганяюцца з Райскага саду Анёлам, чыё чалавечае аблiчча сымбалiзуе яго спачуваньне.

Пасьля сур'ёзных прац можа варта зьвярнуць увагу на маляyнiчы блёк, больш падобны на кадар з мультфiльму.

Выгнаньне Адама i Евы з Раю. Блёк пошты Мiкранэзii з сэрыi «Ізраiль-Старазапаветныя гiсторыi», выдадзены y 1998 годзе

Поyнай сымбаляy i загадак зьяyляецца карцiна Еранiмуса Босха «Воз сена». Левая створка трыпцiха прысьвечана тэме грэхападзеньня Адама i Евы. Яна yключае чатыры эпiзоды з Кнiгi Быцьця. У верхнiм левым куце Бог стварае жанчыну з рабра Адама. У цэнтры – Дрэва пазнаньня дабра i зла. Яго ствол абвiвае зьмей, якi падае Еве забаронены плён. Унiзе Архангел з мячом выганяе Адама i Еву з Раю. Босх зьвязаy грэхападзеньне Адама i Евы з зрыньваньнем збунтаваных паyшых анёлаy. Уверсе створкi намаляваныя зiхатлiвыя нябёсы, зь якiх сыплюцца, нiбы дождж, анёлы. Па меры таго, як яны падаюць, у iх застаецца yсё менш анёльскага – яны ператвараюцца y насякомых, у саранчу. Ад гэтага i Эдэм ужо не выглядае такiм райскiм.

Воз сена (1500—1502). Іеранiмус Босх (1450—1516). Музэй дэль Прада y Мадрыдзе. Блёк Лiбэрыi, выдадзены y 2017 годзе

Пэйзаж выклiкае трывогу. У сцэне з Арханёлам Ева, гатычны выгнутая, з падоyжанымi прапорцыямi, ужо адвярнулася ад нябеснага вечнага жыцьця i глядзiць на цэнтральную частку трыпцiха. Яна, нiбы рыхтуючыся прыняць свой зямны лёс, бачыць усе наступствы першароднага граху, паколькi справа, вакол воза з сенам, разгорнутая yсёабдымная панарама чалавечага вар'яцтва.

Творца не пакiнуy чалавецтва без надзеi. Ён вымавiy прароцтва аб тым, што семя жонкi yразiць галаву зьмея: «i варожасьць пакладу памiж табою i памiж жанчынаю, i памiж семем тваiм i памiж семем яе; яно будзе бiць цябе y галаву, а ты будзеш джалiць яго y пяту» (Быцьцё 3:15).

На пярэднiм пляне Анёл прыступiy да Божага пляну пазбаyленьня чалавецтва ад наступстваy спадчыннага граху. Але y цёмнай далечынi за крыламi Анёла дзьве маленькiя фiгуркi, якiх гонiць Анёл – напамiн аб выгнаньне з Раю Адама i Евы.

Дабравешчаньне. Марка пошты Латвii, выдадзеная y 2003 годзе

Мы можам пазбавiцца ад наступстваy спадчыннага граху i атрымаць тое, што страцiлi Адам i Ева, – вечнае жыцьцё. «Бо так палюбiy Бог сьвет, што аддаy Сына Свайго Адзiнароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загiнуy, а меy жыцьцё вечнае» (Паводле Яна 3:16).

У хрысьцiянстве раскрываецца новы сэнс Раю, як «Валадарства нябеснага», угатаванага ад пачатку сьвету, страчанага з-за грэхападзеньня людзей, i зноy адкрытага yсiм людзям у вынiку перамогi Ісуса Хрыста над пеклам.

Ватыканская марка з нагоды наблiжэньня Юбiлейнага году, якi агалашаецца праз кожныя 25 год, паказвае крыж Хрыста, як новае Дзерава жыцьця. З-пад крыжа, як у Садзе Эдэмскiм, выцякаюць чатыры ракi. Маюць напаyняць жывою вадою збаyленьне, прынесенае праз мукi, сьмерць i паyстаньне з мёртвых Ісуса. Дзьве сарны каля крыжа адсылаюць да Псалтыры: «Як сарна iмкнецца да водных патокаy, так душа мая iмкнецца да Цябе, Божа!» (Псалтыр 42:2)

Дзерава жыцьця. Мазаiка. Базылiка Сьвятога. Яна на Латэране Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1974 годзе

Першапачатковае мiнулае i канчатковая будучыня злучаюцца y iдэi Раю. Можна сказаць, што гэта Рай пасьля пекла, пасьля вопыту зла i свабоднага адхiленьня спакусы. Дастойныя yспадкуюць Рай пасьля зямной сьмерцi i yваскрасеньня y новай сьветабудове, не ведаючы нi хвароб, нi тугi, нi yздыханьня, адчуваючы няспынную радасьць i шчасьце. «І yтрэ Бог кожную сьлязiну з вачэй iхнiх, i сьмерцi ня будзе yжо; нi плачу, нi енку, нi хваробы yжо ня будзе; бо ранейшае прайшло» (Адкрыцьцё 21:4).

Каiн i Авель

…калi ня робiш добрага, дык пад дзьвярыма грэх ляжыць; ён вабiць цябе да сябе, але ты пануй над iм. (Быцьцё 4:7)

Ішоy час жыцьця Адама i Евы па-за Раем. «Адам спазнаy Еву, жонку сваю; i яна зачала, i нарадзiла Каiна, i сказала: здабыла я чалавека ад Госпада» (Быцьцё 4:1). Гэта значыць, што Бог непасрэдна yдзельнiчае y нараджэньнi новага чалавека: як тлумачыць старажытная традыцыя, ужо y той момант, калi y целе мацi толькi завязваецца «кропелька» новага жыцьця, Бог удзiмае y гэтую «кропельку» новую душу, i гэтая, здаецца, яшчэ зусiм неаформленая, аморфная «кропелька» ёсьць душою жывою з пункту гледжаньня рэлiгiйнай сьвядомасьцi, i забiваць яе, нават на самых раньнiх стадыях цяжарнасьцi, – цяжкi грэх перад Богам. Такiм чынам, кожнае дзiця, што зьяyляецца на сьвет, ёсьць у высокiм сэнсе дзiцём Божым, i кожнаму Бог дае душу, здольную процiстаяць злу.

З першымi дзецьмi зьвязаная найвялiкшая трагедыя першай чалавечай сям'i – сумны вынiк адыходу ад Бога. Першавобразам сьвядомага злачынства i амаль абсалютнага граху i становiцца y Бiблii Каiн.

«І яшчэ нарадзiла брата ягонага, Авеля. І быy Авель пастух авечак, а Каiн быy земляроб» (Быцьцё 4:2).

Першыя працы Адама i Евы (1650—52). Алонса Кано (1601 – 1667). Поллак-хаyс, Глазга. Марка пошты Гвiнеi, выдадзеная y 2012 годзе

Навукоyцы – бiблiёлягi y адзiн голас сьцьвярджаюць, што прыпавесьць пра Каiна i Авеля – адзiн з найцяжэйшых для тлумачэньня тэкст Пiсаньня. Бо yсе падзеi, якiя y ёй адбываюцца, ня маюць мэтавага тлумачэньня. Не даюць адказу на пытаньне: чаму?

У левай частцы карцiны Адам «у поце твару» працуе, сын Адама – Каiн у цэнтры, апрануты y ружовае, а Ева – у правай з Авелям на каленях на фоне цудоyнага пэйзажу. Але гэта ня Рай!

«Празь некаторы час Каiн прынёс ад пладоy зямлi дар Госпаду; i Авель таксама прынёс ад першародных статку свайго i ад тлушчу iхняга. І прыхiнуyся Гасподзь да Авеля i да дару ягонага; а да Каiна i да дару ягонага не прыхiнуyся. Каiн моцна засмуцiyся, i панiк твар ягоны» (Быцьцё 4:3—5). Чаму Бог «прыхiнуyся» да дару Авеля i «не прыхiнуyся да дару Каiна? Можам толькi здагадвацца, што ахвяра аднаго была шчырай, а другога не. Каiн павiнен быy раскаяцца, але замест гэтага Каiна апанавала зайздрасьць. Бог папярэджвае: «калi робiш добрае, дык цi не падымаеш твару? а калi ня робiш добрага, дык пад дзьвярыма грэх ляжыць; ён вабiць цябе да сябе, але ты пануй над iм» (Быцьцё 4:7).

Бог судзiць нас толькi за нашы yчынкi; пакуль ты яшчэ нiчога не зрабiy, але цьмяныя i дрэнныя думкi пачынаюць адольваць цябе, ты яшчэ можаш выбраць шлях дабра, ухiлiцца ад зла… «Вераю Авель прынёс Богу ахвяру лепшую, нiж Каiн; ён атрымаy сьведчаньне, што ён праведны, як засьведчыy Бог пра дары ягоныя; ёю ён i пасьля сьмерцi гаворыць яшчэ» (Да Габрэяy 11:4).

На малюнку маркi два ахвярнiкi. Бог прыняy ахвяру Авеля, – дым ад яе yзьнёсься да неба. Ахвяра Каiна не прынята i дым ад яе слаyся па зямлi.

Не забi. Каiн i Авель. Франчэска Трэвiзанi (1656—1746). Марка пошты Нiкарагуа з сэрыi «Дзесяць Запаведзяy», выдадзеная y 1971 годзе.

Але Каiн ня можа панаваць над грахом. Наадварот, грэх яго апанаваy. «І сказаy Каiн Авелю, брату свайму: хадзем у поле. І калi яны былi y полi, паyстаy Каiн на Авеля, брата свайго, i забiy яго» (Быцьцё 4:8).

Так, бiблейскi тэкст сьцьвярджае, што асновай па сутнасьцi yсiх наyмысных злачынстваy – ад малога да вялiкага – зьяyляецца зайздрасьць.

Абмяркоyваючы пытаньне пра Адама, што ён быy створаны адзiн, мудрацы Талмуду вынесьлi вэрдыкт: «Чалавек – гэта цэлы сьвет, i той, хто зьнiшчае хоць адну душу – зьнiшчае цэлы сьвет, а той, хто ратуе хоць бы адну душу, ратуе цэлы сьвет». Найстрашэньнейшая вiна Каiна: забiyшы брата, ён забiy усiх ненароджаных яго дзяцей i нашчадкаy, зьнiшчыy цэлы сьвет.

<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 14 >>
На страницу:
4 из 14

Другие электронные книги автора Лявон Карповіч