У жудаснай сцэне першага y сьвеце забойства паднятая Каiнам дубiна, каб нанесьцi ёй удар па брату, бездапаможна балансуючым на yскрайку каменя, здаецца абрынецца на нас. І, менавiта, абрынулася на нас. Бо першае забойства выклiкала ланцуговую рэакцыю, якая не канчаецца…
Каiн i Авель (1542—1544). Тыцыян (1480/85—1576). Царква Санта Марыя дэла Салютэ. Блёку пошты Уганды, выдадзены y 1988 годзе
Бог iзноy распачынае дыялёг з Каiнам, i на гэты раз у надзеi на пакаяньне. Нi адзiн чалавек не згублены перад Тварам Божым, калi ён здольны пакаяцца. Вось чаму Бог пытаецца y Каiна: «Дзе Авель, брат твой?» (Быцьцё 4:9). Выраз «Дзе Авель, брат твой?» стаy крылатым: гэта формула адказнасьцi аднаго чалавека за другога, бо yсе людзi – браты, гэта формула адказнасьцi за yсё, што адбываецца навакол. Каiн не хоча несьцi адказнасьць: «Не ведаю! Хiба я вартаyнiк брату майму?» (Быцьцё 4:10). У гэтых словах упiканьне Самому Богу: гэта ж Ты – галоyны Гаспадар i Вартаyнiк сьвету; чаму ж Ты не выратаваy Авеля, чаму дазволiy мне забiць яго? Зазначым, што гэта таксама тыповая мадэль паводзiнаy многiх людзей: ухiлiцца ад адказнасьцi, схавацца за тое, што сьвет такi недасканалы, што y рэшце рэшт ва yсiм вiнаваты Сам Бог, калi Ён ёсьць…
Забойства Авеля разьмясьцiла на сваёй марцы пошта Тога. Гэта адна з дзесяцi марак, на каторых пры дапамозе iлюстрацый розных бiблейных эпiзодаy прадстаyлена Дзесяць Запаведзяy.
Каiн i Авель. Не забi. Марка пошты Тога з сэрыi «Дзесяць Запаведзяy», выдадзеная y 1982 годзе
Пачуyшы адказ Каiна, Бог вымаyляе страшныя i жорсткiя словы: «І сказаy Гасподзь: што ты зрабiy? голас крывi брата твайго крычыць Мне зь зямлi; i сёньня пракляты ты ад зямлi, якая разьзявiла вусны свае прыняць кроy брата твайго ад рукi тваёй…» (Быцьцё 4:10,11).
У арыгiнале слова «кроy» стаiць у множным лiку. Бо маецца на yвазе не толькi кроy Авеля, але i yсiх яго ненароджаных нашчадкаy. Каiн – першы чалавек, пракляты Богам. Адам i Ева не былi праклятыя, бо яны зрабiлi памылку, а не злачынства. Пракляты быy зьмей, праз якога грэх увайшоy у душу чалавека. Каiн таксама пракляты як чалавеказабойца.
Каiн забiвае Авеля (1608—09). Пiтэр Паyль Рубенс (1577—1640). Інстытут мастацтваy Курта, Лёндан. Марка пошты Грэнада Грэнадынас, выдадзеная y 1982 годзе
Кожны раз кожнаму чалавеку, кожнаму пакаленьню Бог дае волю выбiраць памiж дабром i злом. Грэх Каiна такi жудасны, што падлягае толькi суду Божаму, i Бог карае Каiна непрыкаянасьцю (вельмi сымбалiчна супадзеньне y гучаньнi гэтых слоy у славянскiх мовах; а можа, гэтае «непрыкаяны» i ёсьць вытворнае ад «Каiн»? ), немагчымасьцю поyнага пакаяньня (бо не захацеy гэтага сам Каiн), адсутнасьцю душэyнага спакою i гармонii, адчужанасьцю ад людзей. Цi можа быць пакараньне цяжэйшым? Можа, гэта горш за сьмерць?
На трох марках Партугалii, выданых у 1967 годзе, зьмешчаны дзьве каменныя плiты Запавету. Майсей атрымаy на iх дзесяць Запаведзяy Божых. Пятая Запаведзь: «Не забi».
Не забi. Марка пошты Партуналii, выдадзеная y 1967 годзе
Запiс на марках на лацiнскай i партугальскай мовах. Маркi выпушчаныя з нагоды забароны кары сьмерцi.
Імёны Каiна i Авеля назаyсёды yвайшлi y сьвядомасьць людзей той цывiлiзацыi (цi нават некалькiх), што пабудаваная на Бiблii. Першы забойца i першая ахвяра… Каiн назаyжды стаy не проста архетыпам забойцы, але перадусiм прататыпам чалавека, якi жыве пераважна матэрыяльным, залiшне прывязанага да гэтага сьвету. Авель – прататып чалавека духоyнага, якi не ставiць мэтай жыцьця набыцьцё багацьця, якi iмкнецца аддаць лепшае Богу i людзям, для якога апрача зямнога, матэрыяльнага iснуе сьвет будучы, Царства Божае. Ужо y старазапаветных апокрыфах Авель паyстае як першы Сьвяты, як першамучанiк.
Чаму ж, калi гэта так, у новых пакаленьнях зноy i зноy праяyляецца «сындром Каiна»? Чаму варожасьць да падобнага сабе не пакiдае чалавека? Сындром гэты такi незразумелы, часта такi нематываваны, што нават арнiтолягi, якiя назiраюць, як выштурхвае адно птушаня з роднага гнязда другое (пры тым, што абодвум даволi ежы i цяпла), назвалi гэты фэномэн «сындромам Каiна». Дык можа, ён закладзены y чалавека? Можа, гэта наканаваньне? Адплата за першародны грэх? Аб усiх гэтых пытаньнях прымушае разважаць прыпавесьць пра Каiна i Авеля – адна з самых знакавых у Бiблii.
Людзi змагаюцца за адмену сьмяротнага пакараньня. Але ня yсе краiны яго адмянiлi.
150 гадоy адмены сьмяротнага пакараньня y Партугалii. Маркi пошты Партугалii, выдадзеныя y 2017 годзе
Калi Бог не пакараy Каiна сьмерцю за забойства брата, то людзкая справядлiвасьць павiнна насьледаваць справядлiвасьць Божую. «Бо такое зьвеставаньне, якое вы чулi ад пачатку, – каб мы любiлi адно аднаго, ня так, як Каiн, якi быy ад зламысьнiка, i забiy брата свайго» (Першае Яна 3:11,12).
Сусьветны патоп i яго наступствы. Ноеy Завет
Патоп
Дабрашчасны той муж, што ня ходзiць на раду бязбожных, i не стаiць на дарозе грэшных, i не сядзiць на зборнi распустаy… (Псалтыр 1:1)
Адам i Ева не змаглi yтрымацца ад адзiнай спакусы – пладоy Дрэва пазнаньня. Іх нашчадкi, папаyшы y «Сад зямных асалодаy», напоyнены спакусамi, паддалiся гэтым спакусам. Бiблiя папярэджвае, што з-за чалавека могуць сказiцца yсе законы прыроды i yся зямля можа разбэсьцiцца: «Але зямля разбэсьцiлася прад аблiччам Божым i напоyнiлася зямля злачынствамi. І паглядзеy Гасподзь Бог на зямлю, i вось, яна разбэшчаная: бо yсякая плоць скрывiла дарогу сваю на зямлi» (Быцьцё 6:11,12).
Бог перажывае роспач i раскаяньне ад таго, што найлепшае Яго стварэньне, якому Ён падараваy свабоду волi, аказваецца нявартым гэтага высокага дару: «i пашкадаваy Гасподзь, што стварыy чалавека на зямлi, i засмуцiyся y сэрцы Сваiм» (Быцьцё 6:6).
Слова «пашкадаваy» ужываецца y сэнсе: «зьмянiy стаyленьне», «зьмянiy кiраваньне». Ад кiраваньня, заснаванага толькi на мiласьцi, любовi, Бог перайшоy да кiраваньня з дапамогай суда i пакараньня. Але, Ён сьвядома ратуе праведнiка Ноя i яго сям’ю, спадзеючыся на адраджэньне i духоyнае абнаyленьне чалавецтва на новым узроyнi – Запавету зь Ім. Імя Ноах азначае на iyрыце «той, хто суцяшае». Ною загадана будаваць Каyчэг. У тэксьце Бiблii дакладна yказаныя яго парамэтры: «І зрабi яго так: даyжыня каyчэга трыста локцяy; шырыня яго пяцьдзесят локцяy, а вышыня яго трыццаць локцяy» (Быцьцё 6:15).
Будаyнiцтва Ноева каyчэга (1519). Рафаэль Санцi (1483—1520). Музэi Ватыкана (фрэскi). Марка пошты Грэнады, выдадзеная y 1993 годзе
Старажытнаyсходнi «локаць» складае прыкладна 45 см; такiм чынам Ноеy каyчэг меy сто трыццаць пяць мэтраy у даyжыню, дваццаць два з паловаю мэтры y шырыню i трынаццаць з паловаю мэтраy у вышыню. Гэта было гiганцкае збудаваньне, бо y iм, адпаведна задуме Божай, павiнны былi yратавацца не толькi Ной i яго сям’я, але i прадстаyнiкi yсяго жывёльнага сьвету, наогул – усяго жывога.
Як паведамляе Мiдраш, будавалi карабель 120 гадоy. Увесь час Ной заклiкаy народ да пакаяньня. Але над iм толькi сьмяялiся. Пасьля ста дваццацi гадоy, дадзеных людзям на выпраyленьне, бачачы, што нiхто не пакаяyся, апрача Мафусаiла (дзед Ноя) i Ноя, Бог даy чалавецтву яшчэ сем дзён (гэта час жалобы па Мафусаiлу, якi памёр перад самым патопам). Але i гэта не мела нiякага вынiку. «Што тычыцца Ашэма (Ашэм, дакладней – га-Шэм, – замена y юдэйскай традыцыi невымаyляльнага Тэтраграматону – Сьвятога Імя Бога), то Ён правёy гэтыя сем дзён у смутку, аплакваючы чалавецтва, якое адмовiлася скарыстаць усё тое хараство, якiм Ён хацеy яго абдарыць. Пасьля сямi дзён жалобы Бог канчаткова вырашае пакараць чалавецтва: «І сказаy Гасподзь: вынiшчу з улоньня зямлi людзей, якiх Я стварыy, ад чалавека да быдла, i гадаy i птушак нябесных вынiшчу; бо Я пашкадаваy, што стварыy iх» (Быцьцё 6:7).
Будаyнiцтва Ноева каyчэга (1608). Гвiдо Рэнi (1575—1642). Дзяржаyны Эрмiтаж, Санкт-Пецярбург. Блёк пошты Гранады Карыака i Петыт Марцiнiкi, выдадзены y 2003 годзе
Ною Бог сказаy: «Але з табою Я станаyлю запавет Мой, i yвойдзеш у каyчэг ты i сыны твае, i жонка твая i жонкi сыноy тваiх з табою. Увядзi таксама y каyчэг з усiх жывёл, i ад кожнае плоцi па пары, каб яны засталiся з табою жывыя; мужчынскага полу i жаночага хай яны будуць. З птушак паводле роду iхняга, i з быдла паводле роду iхняга, i з усiх паyзуноy зямных паводле роду iхняга, з усiх па пары yвойдуць да цябе, каб засталiся жывыя» (Быцьцё 6:18—20).
Жывёлы Ноевага каyчэга. Марачны лiст пошты Лiбэрыi, выдадзены y 1998 годзе
«І yвайшлi да Ноя y каyчэг па пары ад усякай плоцi, у якой ёсьць дух жыцьця… (Быцьцё 7:15).
Патоп абрынуyся на грэшнае чалавецтва нечакана менавiта таму, што яно абсалютна не yсьведамляла сваю разбэшчанасьць. Лiвень не адступаy сорак дзён i сорак начэй. Пад вадой аказалiся самыя высокiя горы, а каyчэг плаваy па паверхнi вады. Лiвень не спыняецца i хутка на зямлi не застанецца нi аднаго астраyка. Людзi y жаху робяць спробы yратавацца. Але yсе спробы людзей выжыць марныя. «Зьнiшчылася кожная iстота, якая была на паверхнi; ад чалавека да быдла, i гадаy i птушак нябесных, усё зьнiшчылася зь зямлi: застаyся толькi Ной, i што было зь iм у каyчэгу. А вада мацнела на зямлi сто пяцьдзесят дзён» (Быцьцё 7:23,24). І y той жа час складваецца адчуваньне, што род чалавечы выжыве i не зьнiкне.
Сусветны патоп (1512). Мiкеланджэла Буанароцi (1475—1564). Сыкстынская Капэла. Картмаксiмум пошты Парагваю, выдадзены y 1975 годзе
Чамусьцi аyтар Блоку прысьвяцiy яго не крумкачу i не голубу, як апiсана y Бiблii, а Чарнаногай Чайцы Кiтывейцы.
Каyчэга на гарэ Арарат. Блёк пошты Лiбэрыi, выдадзены y 1998 годзе
«І спынiyся каyчэг на сёмым месяцы, на сямнаццаты дзень месяца, на гарах Арарацкiх. Вада спакваля yбывала да дзясятага месяца; у першы дзень дзясятага месяца паказалiся вярхi гор. Праз сорак дзён Ной адчынiy зробленае iм акно y каyчэгу i выпусьцiy крумкача, якi, вылецеyшы, адлятаy i прылятаy, пакуль не абсохла зямля ад вады» (Быцьцё 8:4—7).
Потым Ной выпусьцiy голуба, але голуб, як i крумкач, вярнуyся на каyчэг. Праз сем дзён Ной зноy выпусьцiy голуба. «Голуб вярнуyся да яго вечаровай парою, i вось, сьвежы алiyкавы лiст у дзюбе y яго: i Ной даведаyся, што вада сышла зь зямлi» (Быцьцё 8:11). Голуба з алiyкавым лiстом бачым на марцы Ватыкану.
Ноеy каyчэг, вясёлка i галубок. Мазаiка. Марка пошты Ватыкану, выдадзеная y 1974 годзе
Да каyчэга вяртаецца голуб з алiyкавым лiстом.
Яшчэ праз сем дзён Ной iзноy выпусьцiy голуба, i цяпер той знайшоy сабе месца для гнязда i не вярнуyся. «І сказаy Бог Ною: выйдзi з каyчэга ты i жонка твая, i сыны твае i жонкi сыноy тваiх з табою; выведзi з сабою yсе жывёлы, якiя з табою, ад усякае плоцi, з птушак, i быдла, i yсiх гадаy, якiя поyзаюць па зямлi: хай разыдуцца яны па зямлi, i хай плодзяцца i множацца на зямлi» (Быцьцё 8:15—17).
У 1968 годзе Ізраiль выпусьцiy набор з пяцi марак, якiя сымбалiчна yяyляюць гэтую вялiкую катастрофу. Першая марка паказвае нарыхтоyку дрэy, Ноя i каyчэг, якi будуецца. На другой – сям'я Ноя i пары жывёл, што iдуць у каyчэг.
Будаyнiцтва Ноева каyчэга. Жывёлы iдуць на каyчэг. Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеныя y 1968 годзе
На прывесках марак цытаты з Бiблii. «Зрабi сабе каyчэг з дрэва гофэр…» (Быцьцё 6:14). «І yвайшлi да Ноя y каyчэг па пары ад усякай плоцi…» (Быцьцё 7:15).
Потым «І доyжылася на зямлi паводка сорак дзён…» Быцьцё 7:17) – прадстаyлена трэцяй маркай з гiганцкiмi хвалямi i сполахамi маланкi.
Патоп. Паслкньне голуба. Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеныя y 1968 годзе
Праз сорак дзён Ной паслаy крумкача, а потым голуба тройчы, з перапынкам у сем дзён, як паказвае чацьвёртая марка. На прывесках марак цытаты з Бiблii. «…i каyчэг плаваy па паверхнi водаy» (Быцьцё 7:18). «Потым выпусьцiy ад сябе голуба…» (Быцьцё 8:8). Першы раз голуб вярнуyся да каyчэга з пустой дзюбай, бо зямля yсё яшчэ была пад вадой. У другi раз ён вярнуyся з алiyкавым лiстом i Ной даведаyся, што вада спадае. У трэцi раз голуб не вярнуyся.
На апошняй марцы – вясёлка – знак Божага запавету з чалавекам пасьля патопу. На прывесцы цытата: «…дык явiцца вясёлка y воблаку» (Быцьцё 9:14).
Знак Божага Запавету. Марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1968 годзе
Блёк Ізраiлю каранаваны вясёлкай.
Ноеy каyчэг. Блёк пошты Ізраiлю, выдадзены y 2008 годзе
Голуб з алiyкавай галiнкаю, сям’я Ноя i зьвяры выходзяць з каyчэгу…