«Але анёл Гасподнi заклiкаy яго зь неба i сказаy: Абрагаме! Абрагаме! Ён сказаy: вось я. Анёл сказаy: не падымай рукi тваёй на хлопчыка, i не рабi зь iм нiчога; бо цяпер Я ведаю, што баiшся ты Бога i не пашкадаваy сына твайго, адзiнага твайго, дзеля Мяне» (Быцьцё 22:11,12).
Ахвярны Ісаак з звязанымi рукамi ляжыць там, дзе праз хвiлiну павiнна загарэцца ахвярнае вогнiшча. Рука бацькi закрывае адкiнуты твар сына. Гэтым перадаецца адчайная рашучасць Абрагама i яго бязьмерны жаль да сына, якi не павiнен бачыць рукi, яго забiваючай. Абрагам павярнуyся да Анёла, якi спыняе руку бацькi, з якой выпадае кiнжал.
Ахвярапрынашэньне Ісаака (1635). Рэмбрандт (1606—1669). Эрмiтаж, Петраград. Марка пошты СССР, выдадзеная y 1983 годзе
Аднак Абрагам – гэта не фанатык, якi сьлепа падпарадкоyваецца лёсу, а глыбока веруючы чалавек. Ён гранiчна шчыры i адкрыты сэрцам да Бога, а яго вочы, зьвернутыя да Анёла, шырока расчыненыя i поyныя даверу. Усявышнi не памылiyся y Абрагаме, i таму мастак малюе Абрагама як чалавека, вернага Боскаму запавету да канца. Ён спакойна выконвае тое, аб чым прасiy Бог. Думаецца, што y гэтым глыбокi сэнс! Абрагам цалкам аддаyся волi Усявышняга, як i Ісаак цалкам аддаy сябе y рукi свайго бацькi Абрагама.
Абрагам з нажом у руцэ, узьнятым, каб забiць свайго сына Ісаака y той момант, калi yмешваецца Анёл. У Бiблiйным апавяданьнi няма намёку на тое, што Абрагам меy сумневу y тым, каб не паслухацца або чымсьцi палегчыць долю любiмага сына. Хiба таму твар Абрагама на карцiне Паола Веранэзэ не выпраменьвае нi ценi пакуты або болю, наадварот, ён здаецца нават некалькi наiyным у сваёй пакоры i адданасьцi Богу.
хвярапрынашэньне Ісаака (1588). Паолё Веранэзэ (1528—1588). Музэй Прада. Блёк Манамы, выдадзены y 1972 годзе
Пасланьне да Габрэяy так тлумачыць веру Абрагама: «Бо ён думаy, што Бог моцны i зь мёртвых уваскрэсiць, таму i атрымае яго са сьмерцi» (Да Габрэяy 11:19). Бяз веры y уваскрэсеньне немагчыма паслухацца Бога нават у маленькiм. Але калi верыць ва yваскрэсеньне, тады аддаць Богу i жыцьцё няцяжка.
У трактаце на старонцы 17а Вавiлонскага Талмуду гаворыцца, што гук шофару – старажытнага iнструмэнту з рога – нагадвае пра сiлу веры Абрагама, якi быy гатовы прынесьцi y ахвяру свайго сына, i мiласьць Божую, бо Ён даy барана для Абрагама, каб прынесьцi яго y ахвяру замест сына.
«І yзьвёy Абрагам вочы свае i yбачыy: i вось, за табою баран, якi заблытаyся y гушчобе рагамi сваiмi. Абрагам пайшоy, узяy барана i прынёс яго на цэласпаленьне замест сына свайго» (Быцьцё 22:13).
Шчасьлiвыя бацька i сын пяшчотна абнiмаюць адзiн аднаго. Побач прызначаны на ахвяру баран, якi заблытаyся рагамi за вецьце.
Марка пошты Ізраiлю, прысьвечаная шафару, выдадзеная y 2010 годзе
Узнагародаю за веру стала канчатковае пацьверджаньне абяцаньня патомства: «Я дабраслаyлю цябе i дам табе нашчадзтва такiм шматлiкiм, як зоркi на небе i як пясок пясок на беразе мора» (Быцьцё 22:17). Ілюструе гэтыя словы марка Ізраiля. На карцiне, намаляванай мастаком Эфраiмам Мошэ Лiлiенам, Абрагам заглядзеyся на зоркi – сымбаль мноства яго патомства. На прывесцы цытата з Бiблii на габрэйскай i ангельскай мовах: «…i дам табе нашчадзтва такiм шматлiкiм, як зоркi на небе…» (Быцьцё 22:17).
Абрагам. Эфраiмам Мошэ Лiлiэн (1874—1925). Марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1997 годзе
Гара, дзе адбылося Зьвязваньне Ісаака, называецца Морыя. На гэтай гары быy пабудаваны царом Саламонам па загаду Божаму Ерусалiмскi Храм.
Храм Саламона. Кампутарызаваная мадэль. Блёк пошты Ізраiля, выдадзены y 1998 годзе
На месцы Храма Саламона памiж 687 i 691 гадамi 9-м халiфам Абд аль-Малiкам пабудаваны Купал Скалы – iсламская Сьвятыня y Ерусалiме. Скала y цэнтры Купалу лiчыцца мусульманамi месцам, зь якога Мухамед узьнёсься праз нябёсы да Бога y суправаджэньнi Анёла Гаyрыiла, а таксама тут стаяy Каyчэг Запавету y часы першага Храма i зь якога, па габрэйскай традыцыi, пачалося Стварэньне сьвету.
Купал Скалы. Марка пошты Абу Дабi, выдадзеная y 1972 годзе
Айцы касьцёла бачаць у сюжэце «Ахвярапрынашэньне Ісаака» прароцтва пакут i yваскрэсеньня Хрыста. У сярэднявечнай «Бiблii бедных» прыводзiлася такое параyнаньне: Ісаак гэтак жа, як Ісус Хрыстос, пакорлiва iшоy на месца ахвяры. Як Ісус Хрыстос нёс на сабе крыж, так i Ісаак на сабе нёс дровы для ахвярапрынашэньня.
Абрагам i Сарра дажылi да глыбокай старасьцi. Сарра памерла ва yзросьце 127 гадоy у Кiрыят-Арбе (Кiр'ят-Арбе) каля Хэyрона i была пахаваная Абрагамам у пячоры Махпела («Падвойная пячора») у Хэyроне. Абрагам купiy гэта месца y Эфрона за 400 шэкеляy срэбра. Абрагам памёр ва yзросьце 175 гадоy i быy пахаваны y пячоры Махпела яго сынамi Ісаакам i Ізмаiлам.
Пячора Махпела – склеп Патрыярхаy у Хэyроне, у якiм, паводле Бiблii, пахаваныя Абрагам, Сарра, Ісаак, Рэбэка, Якаy i яго жонка Лiя. Згодна з габрэйскай традыцыяй, тут таксама спачываюць целы Адама i Евы. У юдаiзме шануецца як другое па сьвятасьцi месца пасьля Храмавай горы, таксама шануецца хрысьцiянамi i мусульманамi.
Ахвярапрынашэньня Абрагама. Храм над Пячорай Махпела. Блёк пошты Каралеyства Емен, выдадзены y 1969 годзе
Магчыма y цяперашнi час да Абрагама адносiлiся б, як да грэшнiка. Але ацэньваць асобу трэба ва yсёй паyнаце. Уся 4 глава Пасланьня да Рымлянаy прысьвечана Абрагаму, як прыклад, што чалавек можа стаць праведны перад Богам толькi па веры, а не па справах. «Калi Абрагам апраyдаyся дзеямi, ён мае пахвалу, але не перад Богам. Бо што кажа Пiсаньне? «Паверыy Абрагам Богу, i гэта залiчылася яму y праведнасьць» (Да Рымлянаy 4:2,3). «Так i Давiд называе шчасным чалавека, якому Бог залiчвае праведнасьць незалежна ад дзеяy: «дабрашчасныя, каму беззаконьнi дараваныя i чые грахi пакрытыя; дабрашчасны той чалавек, якому Гасподзь не залiчыць грэху»» (Да Рымлянаy 4:6—8).
Спрэчка Абрагама з Богам аб Садоме
Вось, у чым была беззаконнасьць Садомы, сястры тваёй i дачок яе: у ганарлiвасьцi, перасычанасьцi i гультайстве, i яна рук беднага i yбогага не падтрымлiвала, І заганарылiся яны i рабiлi мярзоты перад аблiччам Маiм, i, убачыyшы гэта, Я адкiнуy iх. (Езэкiiль 16:49,50)
Прайшло каля 400 гадоy пасьля сусьветнага патопу, калi адбылася катастрофа чатырох гарадоy: Садом, Гамора, Адма i Севаiм былi зьнiшчаны агнём зь неба. Чалавечае правасудзьдзе y гэтых гарадах было бясьсiльна перад злачыннасьцю i распустай, i, як гэта бывае y такiх выпадках, у справу yступiла правасудзьдзе Боскае.
Калi Бог паведамiy Ною пра патоп i загадаy яму будаваць каyчэг, Ной моyчкi выканаy гэта загад. Але не так паступiy Абрагам, калi даведаyся аб маючым адбыцца зьнiшчэньнi Садомы.
Гэта першы выпадак спору чалавека з Богам, якi стаy характэрнай рысай юдаiзму.
Глава 19 Кнiгi Быцьця апавядае аб двух Анёлах, якiя пад выглядам людзей наведваюць Садому. Пляменьнiк Абрагама Лот сядзеy каля брамы Садомы. Ён пакланiyся падарожнiкам да зямлi i запрасiy iх у дом. Неyзабаве жыхары Садомы атачылi дом Лота i патрабавалi аддаць iм падарожнiкаy. Лот прасiy iх не рабiць зла i гатовы быy аддаць натоyпу на гвалтаваньне сваiх дачок. Анёлы yразiлi натоyп сьлепатой i тыя не маглi выканаць свой злочын.
Садамiя. Джэймс Цiсот (1836—1902). Гуаш на блясе. Пэрсанальная марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 2014 годзе
«І падышоy Абрагам i сказаy: няyжо ты загубiш праведнага зь бязбожным? магчыма, ёсьць у гэтым горадзе пяцьдзесят праведнiкаy? няyжо Ты загубiш i не пашкадуеш месца гэтага дзеля пяцiдзесяцi праведнiкаy? ня можа быць, каб Ты зрабiy так, каб Ты загубiy праведнага зь бязбожным, каб тое самае было з праведнiкам, што i зь бязбожнiкам, ня можа быць ад Цябе! Цi ж Судзьдзя yсёй зямлi yчынiць неправасудна?» (Быцьцё 18:23—25).
Падобна Абрагам баранiy i злачынцаy, бо iначай ён прасiy бы лiтасьцi толькi для добрых людзей. Але ён прасiy зьберагчы yсiх. Абрагам кажа: даруй усё месца дзеля праведнiкаy у iм. Такiм чынам, згодна з канцэпцыяй Абрагама, праведнiк павiнен не проста выратавацца сам; наяyнасьць праведнiкаy ратуе горад.
Сьледам за Абрагамам юдаiзм лiчыць легiтымным абмяркоyваць справядлiвасьць цi несправядлiвасьць дзеяньняy Усявышняга; больш за тое, кнiга Ёва спэцыяльна прысьвечана гэтай тэме. Але падобныя пытаньнi будуць канструктыyнымi, калi чалавек задае iх, каб умацаваць сваю сувязь з Богам. Наадварот, яны стануць дэструктыyнымi, калi яны выкарыстоyваюцца як падстава для разрыву гэтай сувязi. Габрэi лiчаць, што спрэчка Абрагама з Богам аб Садоме – шлях наблiжэньня да Бога, а не аддаленьня.
У Садоме не знайшлося праведнiкаy, акрамя Лота, i лёс горада быy вырашаны.
«Калi yзышла зара, анёлы пачалi прысьпешваць Лота, кажучы: устань, вазьмi жонку тваю i дзьвюх дачок тваiх, якiя y цябе, каб не загiнуць табе за беззаконьнi горада.
І як што ён марудзiy, дык мужы тыя, зь лiтасьцi да яго Гасподняй, узялi за руку яго i жонку i дзьвюх дачок ягоных, i вывелi яго, i паставiлi яго па-за горадам» (Быцьцё 19:15,16).
Лот з дочкамi, якiя пакiдаюць Садому. Пiтэр Паyль Рубенс (1577—1640). Музэй Рынглiнга, Сарасота. Блёк пошты Гвiнэi, выдадзены y 2007 годзе
Анёлы настойлiва выводзяць сям’ю Лота далей ад горада, якi yжо палае. І yжо y такой сытуацыi, калi горад гiне i выратаваць яго нельга, Анёлы загадваюць: «не азiрацца». Гэтая забарона застаецца загадкай. Адна васьмiдзесяцiгадовая жанчына пры агучваньнi гэтай загадкi гiдам сказала: «Хiба вам незразумела? Калi вы yвесь час аглядваецеся назад, вы становiцеся неарганiчнымi». «А жонка Лотава за iм азiрнулася i зрабiлася саляным слупам» (Быцьцё 19:26).
Пажар у Садоме. Людавiка Карачы (1555—1619). Нацыянальны музэй выяyленчых мастацтваy, Асунсьон. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1972 годзе
На трагедыю жонкi Лота паэтка Ахматава адгукнулася вершам:
«Праведнiк верыy пасланьнiкам Бога,
Вялiкi i сьветлы, ён мусiy цярпець.
А жонку мацней ахапляла трывога:
Ня позна яшчэ,
можаш хоць паглядзець
На вежы i любыя месцы Садома,
Дзе песьнi сьпявала,
да крынiцы хадзiла,
На вокна пустыя сямейнага дома,
Дзе любаму мужу дзяцей нарадзiла.
І глянула.