Язэп распавядае свой сон сям'i (1638). Афорт. Рэмбрандт. Нацыянальная мастацкая галерэя, Вашынгтон. Марка пошты Польшчы, выдадзеная y 2009 годзе
Язэп ведае, што сны яго прарочыя. Пра гэта ж здагадваюцца дванаццаць слухачоy, якiя сядзяць па баках ад Язэпа тварам адзiн да аднаго – зьлева сiвабароды бацька Якаy, справа – малодшы брат Язэпа, Венiямiн, якi падняy галаву ад кнiгi, слухаюць: бацька – у глыбокiм роздуме, Венiямiн – з чыста дзiцячай цiкаyнасьцю. Адна толькi хворая мацi Язэпа – Рахiль, якая ляжыць у глыбiнi зьлева, ахопленая трывожнымi прадчуваньнямi, прыпадняла галаву, у той час як старэйшыя браты Язэпа насьмешлiва перашэптваюцца, шумяць, абменьваюцца непрыстойнымi жартамi i пырхаюць. Але на самой справе яны вельмi yважлiвыя, хоць i недаверлiвыя. За iх увагай хаваецца бясконцая, якая зьядае iх душы, зайздрасьць.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: