Пасьля нараджэньня Язэпа Якаy рушыy y Ханаан.
Загадкавае змаганьне Якава
І сказаy: ад сёньня iмя тваё будзе ня Якаy, а Ізраiль, бо ты змагаyся з Богам, i людзей адольваць будзеш. (Быцьцё 32:28)
Ад двух дачок Лавана i ад iх двух служанак у Якава нарадзiлiся дванаццаць сыноy, родапачынальнiкаy дванаццацi плямёнаy Ізраiлявых, i дачка. Пасьля доyгiх гадоy службы y Лавана Якаy разам з усiм сваiм нашчадствам вырашае вярнуцца дадому. Якаy вельмi баiцца сустрэчы з сваiм братам, але i марыць аб прымiрэньнi i молiць аб гэтым Бога. Астанавiyшыся на начлег з жонкамi, дзецьмi, рабамi i быдлам, перавёy усiх праз паток. «І застаyся Якаy адзiн.
Барацьба Якава з Анёлам (1659). Рэмбрандт ван Рэйн (1606—1669). Берлiнская карцiнная галерэя. Марка пошты Цэнтральнаафрыканскай Рэспублiкi, выдадзеная y 1981 годзе
І змагаyся Нехта зь iм, пакуль настала зара; i yбачыyшы, што не адольвае яго, крануyся суглоба сьцягна ягонага i пашкодзiy суглоб сьцягна y Якава, калi ён змагаyся зь Ім. І сказаy: пусьцi Мяне, бо yзышла зара. Якаy сказаy: ня пушчу Цябе, пакуль не дабраславiш мяне. І сказаy: як iмя тваё? Ён сказаy: Якаy. І сказаy: ад сёньня iмя тваё будзе ня Якаy, а Ізраiль, бо ты змагаyся з Богам, i людзей адольваць будзеш» (Быцьцё 32:24—28). Што гэта за загадкавы бой? У Кнiзе Прарока Асii ёсьць такiя словы аб гэтым начным бою: «Яшчэ y чэраве y мацi запыняy ён брата свайго, а yзмужнеyшы змагаyся з Богам. Ён змагаyся з Анёлам – i перамог; плакаy i благаy Яго; у Вiфлееме Ён знайшоy нас i там гутарыy з намi» (Асiя 12:3,4). Сам Бог сыходзiць да Якава y вобразе Анёла, але чалавек на самай справе не y стане цалкам зразумець сутнасьць Боскасьцi.
Зьявiлiся разнастайныя тлумачэньнi гэтай сцэны. Бо зьдзiyленьне i yнутраны супрацiy выклiкае сытуацыя, калi чалавек мае перавагу над Усемагутным Богам. Адно з самых распаyсюджаных, што Якаy такiм чынам наблiзiyся да Бога, праyдзiва зразумеy сваё прызначэньне. Цi не навяртае гэта падзея да загадкавага сну з лесьвiцай? Бог спусьцiyся, каб падняць?
Згодна з царкоyнай традыцыяй, гэтая барацьба зьяyляецца сымбалям малiтвы, барацьбы веры i перамогi настойлiвасьцi. Цяжкасьць змаганьня Сьвяты Аyгустын паясьняе наступным чынам: «тое, што атрымана з лёгкасьцю, людзi лёгка губляюць, i наадварот адбываецца з тым, што патрабуе працы i намаганьняy».
Бог прымусiy змагацца Якава з Анёлам. У асобе гэтага Анёла, гэта сам Гасподзь вёy бой i дазволiy Сябе трымаць не ад слабасьцi, а з мiласэрнасьцi. У Патрыярха заплюшчаныя вочы, мы не бачым ягоных рук, мала намёкаy на тое, што ён вядзе драматычную барацьбу. Рука на шыi Якава можа счытвацца як жэст пяшчоты i клопату. Толькi левая рука Анёла, якая абапiраецца на сьцягно, нагадвае аб калецтве. Баявыя фiгуры, разьмешчаныя на фоне пэйзажу, змагаюцца пад разгалiстымi дрэвамi. Анёл не спрабаваy вырвацца з хваткi Якава, якi пратрымаy Яго yсю ноч, дамагаючыся дабраславеньня. Вiдаць, як напружаныя мышцы Якава, якi спрабуе yтрымаць Анёла, i як Анёл не стараецца выкарыстаць сваю сiлу супраць Якава. Лязо кiнутай дзiды накiравана y бок патрыярха, што яшчэ больш падкрэсьлiвае вастрыню канфлiкту i накiроyвае погляд гледача y цэнтар падзеi. Тазасьцегнавы сустаy будзе вывiхнуты, чалавек будзе адзначаны калецтвам, але ж яго патрабаваньне будзе выканана.
Барацьба Якава з Анёлам (1861). Фрагмэнт. Фердынанд Дэлякруа (1798—1863). Царква Сьвятога Сюльпiцыя, Парыж. Марка пошты Францыi, выдадзеная y 1963 годзе
Змаганьне Якава з Анёлам ня першы прыклад непаслухмянасьцi Богу. Абрагам без запярэчаньня гатовы ахвяраваць сына па загадзе Бога, але yступае y спор у выпадку з Садомам i Гаморай. Якаy змагаецца з Богам фiзычна.
Выявы, якiя адносяцца да адной i той жа падзеi, зьяyляюцца прыкладам iндывiдуальнага падыходу мастакоy да тэксту Бiблii.
Якаy змагаецца з Анёлам. Фрагмэнт. Хасэ Марыi Сэрт (1874—1945). Марка пошты Гiшпанii, выдадзеная y 1966 годзе
Невядомы дабраславiy Якава i даy яму новае iмя – Ізраiль («якi змагаецца з Богам»). З таго часу iмёны Якаy i Ізраiль сталi выкарыстоyвацца y адносiнах да Патрыярха i Габрэйскага народу, як узаемазамяняемыя.
Хiба кожны чалавек перажываy у сваiм жыцьцi этап барацьбы з Богам. Магчыма кожны з нас быy Якавам, якi змагаyся y цемры. Магчыма, барацьба суправаджалася нейкiм блюзьнерскiм пэрыядам. Хто з нас не меy такiх момантаy у жыцьцi, што выкрыкваy Богу yласнае бясьсiльле, адчуваньне закiнутасьцi, тугi звыш сiл i горыч? Хаваем гэта y сабе. Бiблiя паказвае шмат такiх пэрсанажаy: Якава, Ёва, сясьцёр Лазара. Вера не ёсьць спакойным ручаём, але yнутранай спрэчкай чалавека пра сябе, свайго блiзкага i свайго Бога. Мастакi рэагуюць на гэта сваiмi творамi. Мастацтва – гэта запiс духоyнай сытуацыi. Не ёсьць гэта зразумелым, што да драбязi…
Якаy змагаецца з Анёлам. Бодзiл Каалунд (1930—2016). Ілюстрацыя з новай дацкай Бiблii. Марка пошты Данii, выдадзеная y 1992 годзе
Ня гледзячы на yсе хiбы, у равiнiстычнай лiтаратуры прабацька Якаy разглядаецца як сымбаль габрэйскага народа, узор цноты i справядлiвасьцi. «Дык вось, калi ты прынясеш дар твой да ахвярнiка i yспомнiш там, што брат твой мае нешта супроць цябе, пакiнь там дар твой перад ахвярнiкам, i iдзi сьпярша памiрыся з братам тваiм, i тады прыйдзi i прынясi дар твой» (Паводле Мацьвея 5:23,24).
Адбылася сустрэча Якава з Ісавам i яны цёпла i сардэчна разышлiся, ня трымаючы зла.
«Якаy сказаy: не, калi я здабыy упадабаньне y вачах тваiх, прымi дарунак мой з рукi маёй; бо я yгледзеy аблiчча тваё, як бы хто yбачыy аблiчча Божае, i ты быy прыхiльны да мяне…» (Быцьцё 33:10).
Пад дубам каля Сiхему (Ханаан) Якаy зьнiшчае yсiх iдалаy, а y Вэтылi, дзе яму зьявiyся Бог, ставiць Богу ахвярнiк.
Прымiрэньне Якава i Ісава (1624). Рубенс Пiтэр Паyль (1577—1640). Дзяржаyная галерэя Шлейсхайм, Мюнхен. Персанальная марка, выдадзеная поштай Ізраiлю y 2014 годзе
Магiла Рахiлi
…як Рахiль i як Лiю, якiя абедзьве заснавалi дом Ізраiлеy… (Рут 4:11)
Калi Рахiль, каханая жонка Якава, нараджала другога сына, Веньямiна, яна памерла. У Бiблii аб гэтым напiсана так: «І памерла Рахiль, i пахавана на дарозе y Эфрату, гэта значыцца, Вiфлеем. Якаy паставiy над магiлай яе помнiк. Гэта магiльны помнiк Рахiлi да гэтага дня» (Быцьцё 35:19,20). У габрэйскай традыцыi яна стала yвасабленьнем любячай мацi.
У 2013 годзе поштай Ізраiлю выпушчана марка i канвэрт першага дня (КПД), прысьвечаныя Рахiлi. На марцы намаляваная магiла Рахiлi, гiстарычны купальны будынак i сымбалiчны партрэт Рахiлi. На прывесцы маркi дэталь унутранай часткi грабнiцы i надпiс на габрэйскай i англiйскай мовах: «Рахiль плача па дзецях сваiх…» (Ерамiя 31:15). На полi канвэрту малiтоyная заля дабудаваная да магiлы Рахiлi i надпiс на габрэйскай i англiйскай мовах: «Утрымай голас твой ад галашэньня i вочы твае ад сьлёз, бо ёсьць узнагарода за працу тваю, i вернуцца сыны твае y межы свае» (Ерамiя 31:16).
Рахiль i яе габнiца. Канверт першага дня, выдадзены поштай Ізраiлю y 2013 годзе
Грабнiца Рахiлi, Матрыарха габрэяy, была прызнана y яе цяперашнiм месцазнаходжаньнi недалёка ад раёна Гiла, на мяжы памiж Ерусалiмам i Вiфлеемам, на працягу 1700 гадоy. У старажытнасьцi тут было yсталявана надмагiльле, якое складалася з 12 камянёy, сымбалiзуючых сыноy Якава. Пазьней быy узьведзены купал, якi абапiраецца на чатыры калёны, а y 17 стагодзьдзi грабнiца Рахiлi была пераyтвораная y закрытае збудаваньне. У 1841 годзе сэр Мозэс Монтэфьёрэ прыбудаваy яшчэ адзiн пакой да магiлы Рахiлi.
Калектыyная Габрэйская памяць пра Рахiль, Матрыярха, мае два аспэкты – асабiсты i Нацыянальны. Першы – трагiчная i сумная гiсторыя яе жыцьця, апiсаная y Кнiзе Быцьця. Другi – прароцтва Ерамii пра суцяшэньне, у якiм Рахiль, Матрыярха, апiсаная як мацi, якая плача над сваiмi сынамi, i як тая, чые крыкi разарвалi браму нябёсаy, i якая пасьля прывядзе на шлях да адкупленьня, да зьбiраньня выгнаньнiкаy i да вяртаньня народа Ізраiля на сваю зямлю. Гэта аснова нацыянальнай габрэйскай iдэнтыфiкацыi з Рахiль.
Грабнiца Рахiлi. Марка Палестыны, выпушчаная y 1928 годзе
Мiльёны габрэяy наведвалi гэтае месца на працягу пакаленьняy, молячыся i заклiкаючы да Рахiлi, Матрыярха, каб яна зьвярнулася да Бога з просьбай пра здароyе, плодзе чэрава, сродках да iснаваньня, а таксама аб нацыянальным i агульным выратаваньнi. Прастата гэтага месца зачароyвала мiнакоy, качэyнiкаy i паломнiкаy на працягу многiх гадоy. Яны запiсвалi апiсаньне грабнiцы, звычаяy месца i вопыту, якi разьвiyся вакол яе, першапачаткова y пiсьмовай форме, а затым з дапамогай малюнкаy i фатаграфiй. Грабнiца адлюстроyваецца на працягу многiх гадоy у габрэйскiм мастацтве, у сьвятых кнiгах i на марках. Пра самую Рахiль напiсаныя паданьнi i легенды, вершы i богаслужбовыя тэксты, апавяданьнi i п'есы. Імя Рахiлi застаецца адным з найбольш папулярных габрэйскiх iмёнаy, якiм бацькi называюць сёньня сваiх дзяцей.
Дванаццаць сыноy Якава
Вось усе дванаццаць каленаy Ізраiлевых; i вось, што сказаy iм бацька iхнi; i дабраславiy iх, i даy iм дабраславеньне, кожнаму сваё. (Быцьцё 49:28)
Якаy, чыё iмя ад часу змаганьня з Богам было Ізраiль, дачакаyся дванаццацi сыноy. Але цi была яго сям’я сапраyднай, цi была яна шчасьлiвай?
Якаy любiy Рахiль, а Лiя была «нелюбка». Убачыyшы гэта, Бог «адчынiy нутробу яе». Рахiль ж заставалася бясплоднай. Аднак Лiя хацела не толькi дзiцяцi, але i любовi свайго мужа. Яна бачыла, зь якой пяшчотай Якаy зьвяртаецца да Рахiлi, i ёй станавiлася вельмi горка. І yсё ж Лiя не губляла надзеi заваяваць любоy мужа i нарадзiла яму сына. Яна назвала хлопчыка Рувiм, што азначае «глядзi: сын», разважаючы такiм чынам: «Гасподзь угледзеy маё гароцтва; бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой» (Быцьцё 29:32). Але Якаy не палюбiy яе. Не палюбiy ён яе i тады, калi яна нарадзiла яму другога сына. Лiя назвала сына Сымон, што азначае «чуе». Яна падумала «Гасподзь пачуy, што я нелюбка, i даy мне i гэтага» (Быцьцё 29:33).
Дванаццаць сыноy Якава паказала на марках, выдадзеных у 1973 годзе поштай Ізраiлю. На iх рэпрадукцыя прыгожых вiтражоy, выкананых Маркам Шагалам, габрэйскiм мастаком, народжаным у Вiцебску y Беларусi. Знаходзяцца яны y вокнах сынагогi y Цэнтры Мэдычным у Айн Карэм на заходным прадмесьцi Ерусалiма.
Першы вiтраж ясна нябескага колеру прасьвечаны Рувiму, першароднаму сыну Якава. На версе запiсана цытата з Кнiгi Быцьця: «Рувiм, першынец мой! ты бушаваy, як вада» (Быцьцё 49:3,4). Гэта намёк на гвалтоyны характар Рувiма.
Рувiм. Сымон. Вiтражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1973 годзе
Другi вiтраж сiняга колеру прысьвечаны Сымону. Яго iмя напiсанае па-габрэйску y памаранчавым коле y версе з правага боку. У нiзе цытата: «праклён гневу iхняму, бо ён жорсткi, i лютасьцi iхняй, бо шалёная» (Быцьцё 49:7). Гэта намёк на крывавую помсту, якую зьдзейсьнiлi Сымон i Левiй за ганьбу iх сястры.
Бог «пачуy» Лiю-гэта значыць, яна малiлася пра сваё гора. Мяркуючы па yсiм, яна была верным чалавекам. Аднак яна не пазбавiлася ад душэyнага болю, нават нарадзiyшы трэцяга сына. Лiя дала яму iмя Левiй, што азначае «прыхiльнасьць», патлумачыyшы: «вось цяпер прылепiцца да мяне муж мой, бо я нарадзiла яму трох сыноy (Быцьцё 29:34). Але пачуцьцi Якава да яе не зьмянiлiся. Верагодна, Лiя зьмiрылася з гэтым, паколькi y iмя яе чацьвёртага сына yжо не гучыць надзея на тое, каб хоць неяк падпалiць сэрца Якава. Яна назвала гэтага сына Юда, што азначае «усхваляемы». Так Лiя выказала сваю падзяку Богу, сказаyшы: «вось цяпер я праслаyлю Госпада» (Быцьцё 29:35).
Леыiй. Юда. Вiтражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1973 годзе
Трэцяя яскраважоyтая марка прысьвечана Левiю. Яго iмя вiдаць над Зоркай Давiда. У нiзе вылучаюцца дзьве таблiцы Майсея з 10 Запаведзямi. Маiсей, якi паходзiy з калена Левiя, атрымаy iх ад Бога на гары Сiнай. Надпiс узяты з дабраславеньня Майсея: «вучаць законам Тваiм Якава i запаведзям Тваiм Ізраiля» (Другi закон 33:10). Чацьвёртая пурпуровая марка прысьвечана Юдзе. Яго iмя над узьнесенымi да Бога рукамi. Надпiс гучыць: «Малады леy Юда, са здабычы, сыне мой, ты вяртаесься» (Быцьцё 49:9).
Лiя працягвала пакутаваць, але i Рахiлi было не лягчэй. Яна yмольвала Якава: «дай мне дзяцей; а калi не, я памiраю» (Быцьцё 30:1). У Рахiлi была любоy Якава, але яна хацела дзяцей. У Лii былi дзецi, але яна хацела любовi. Кожная прагнула таго, што было y iншай, i нi адна не была шчасьлiвая. Абедзьве любiлi Якава i хацелi нарадзiць яму дзяцей. І тую, i iншую разьдзiрала зайздрасьць. Якой няпростай была жыцьцё гэтай сям'i!
У тыя часы бясплодзьдзе было вялiкiм горам для жанчыны. Бог абяцаy Абрагаму, Ісааку i Якаву, што праз iх «нашчадкаy» дабраславяцца «усе народы зямныя» (Быцьцё 26:4). Але Рахiль была бясплоднай. Якаy лiчыy, што толькi Бог можа даць Рахiлi сыноy i толькi Ён можа даць ёй такiя дабраславеньнi. Аднак Рахiлi не хапала цярпеньня. «Яна сказала: вось служанка мая Вала: увайдзi да яе; хай яна родзiць на каленi мае, каб i я мела дзяцей ад яе» (Быцьцё 30:3).
Нам цяжка зразумець паводзiны Рахiлi. Аднак са старажытных тэкстаy шлюбных дагавораy, знойдзеных на Блiзкiм Усходзе, вiдаць, што iснуючы тады звычай дазваляy бясплоднай жанчыне аддаваць свайму мужу служанку, каб тая нарадзiла спадчыньнiка. У некаторых выпадках дзецi служанкi разглядалiся як дзецi жонкi.
Калi Вала нарадзiла хлопчыка, Рахiль узрадавалася i yсклiкнула: «наканаваy мне Бог, i пачуy голас мой, i даy мне сына» (Быцьцё 30:6). Яна назвала яго Дан, што азначае «судзьдзя». Як вiдаць, яна таксама малiлася аб сваiм горы. Калi Вала нарадзiла другога сына, Напталiма, што азначае «мая барацьба», Рахiль сказала: «я з усiх сiл змагалася з сястрой i перамагла!» (Быцьцё 30:8).
Пятая нябескага колеру марка прысьвечана Дану. Пасярэдзiне намалёваны вуж, абвiты вакол падсьвечнiка. Гэтым малюнкам Шагал iлюстраваy словы Якава аб Дане: «Дан будзе зьмеем на дарозе, асьпiдам на шляху» (Быцьцё 49:17).
Дан. Напталiм. Вiтражы. Марк Шагал (1887—1985). Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1973 годзе
Шостая марка жоyтага колеру – вiтраж Напталiма. Яго iмя напiсана y правым верхнiм куце. Нiжэй адпачывае касуля – спасылка на дабраславенства Якава Напталiму: «Напталiм – вольная касуля» (Быцьцё 49:21).
Магчыма, даючы Валу Якаву, Рахiль думала, што дзейнiчае y згодзе са сваiмi малiтвамi, але Бог хацеy ёй даць дзяцей iншым шляхам. У гэтым урок для нас. Калi мы просiм аб нечым Бога, то не павiнны губляць цярпеньня. Ён можа адказаць на малiтвы нечаканым для нас чынам i тады, калi мы менш за yсё гэтага чакаем.
Каб не страцiць сваёй перавагi, Лiя таксама дала Якаву сваю служанку, Зiлфу. Тая нарадзiла Гада, затым Асiра (Быцьцё 30:9—13).