Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве

Год написания книги
2021
<< 1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 >>
На страницу:
11 из 14
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Габрэйская нявеста (1665). Рэмбрандт (1606—1669). Рейксмузэум, Амстэрдам. Картмаксiмум пошты Бурундзi, выдадзены y 1968 годзе

«Габрэйская нявеста» – адна з апошнiх i самых загадкавых карцiн Рэмбрандта. Адзеньне персанажаy падобнае на старадаyнюю, бiблейскую, таму y якасьцi назвы прапаноyвалiся «Артаксеркс i Эсфiр», «Якаy i Рахiль», «Абрам i Сарра», «Ваоз i Рут». Але канчаткова абрана была назва «Ісаак i Рэбэка». «Габрэйская нявеста», лiрычная i рамантычная, пяшчотная i загадкавая, паказвае yсяго толькi адносiны сямейнай пары, поyныя пачуцьця i ласкi.

Вiнцэнт Ван Гог казаy, што аддаy бы дзесяць гадоy свайго жыцьця за магчымасьць праседзець два тыднi перад гэтай карцiнай з адным толькi боханам хлеба.

Сустрэyшы Рэбэку, Ісаак ажанiyся на ёй. Атрымаyшы каханую жонку, суцешыyся Ісаак у смутку па сваёй мацi (Быцьцё 24). Рэбэка выйшла замуж за Ісаака i тры цуду, якiя адбылiся пры жыцьцi Сарры, былi адноyленыя. Калi Рэбэка запальвала сьвечкi y пятнiцу yвечары, то яны гарэлi цэлы тыдзень; хлеб, якi яна пякла, заставаyся сьвежым ад тыдня да тыдня; i воблака славы парыла над яе шатром.

Сюжэт наступнай карцiны нагадвае Бiблейскую гiсторыю.

Быy голад i Ісаак перасялiyся y царства Авiмэлэха, цара Фiлiстымскага, у Герар.

Рэбэка i Ісаак. Блёк пошты Мiкранэзii, выдадзены y 1998 годзе

«Жыхары месца таго спыталiся пра жонку ягоную, i ён сказаy: „гэта сястра мая“, бо баяyся сказаць: „жонка мая“, каб не забiлi мяне, думаy ён, жыхары месца гэтага за Рэбэку, бо яна прыгожая з выгляду. Але калi yжо шмат часу ён там пражыy, Авiмэлэх, цар Фiлiстымскi, паглядзеy у акно, убачыy, што Ісаак гуляе з Рэбэкаю, жонкаю сваёю. І паклiкаy Авiмэлэх Ісаака i сказаy: вось, гэта жонка твая: як жа ты сказаy: яна сястра мая? Ісаак сказаy яму: бо я думаy, каб жа не памерцi мне дзеля яе. Але Авiмэлэх сказаy: што гэта ты зрабiy з намi? адзiн з народу ледзь не злучыyся з жонкаю тваёю, i ты yвёy бы нас у грэх. І даy Авiмэлэх загад усяму народу, сказаyшы: хто кране гэтага чалавека i жонку ягоную, той аддадзены будзе сьмерцi» (Быцьцё 26:7—11).

Сказаныя Рэбэцы словы на дарогу, калi яна адпраyлялася з бацькоyскага дома y дом Ісаака, «сястра наша, хай родзяцца ад цябе тысячы тысяч» (Быцьцё 24:60), да гэтага часу паyтараюцца рабiнамi нявестам на габрэйскiх вясельлях.

Падман

…дык, зграшыyшы i зрабiyшыся вiнаватым, ён павiнен аддаць узятае, што yкраy… (Лявiт 6:4)

Ісаак i Рэбэка мелi двух сыноy-блiзьнюкоy. Першым нарадзiyся Ісаy. «Потым выйшаy брат ягоны, трымаючыся рукою сваёю за пяту Ісава; i дадзена яму iмя: Якаy. Дзецi вырасьлi; i стаy Ісаy чалавекам спрытным у ловах зьвера, чалавекам палёy; а Якаy чалавекам рахманым, жыхаром намётаy. Ісаак любiy Ісава, бо дзiчына была да смаку яму; а Рэбэка любiла Якава» (Быцьцё 25:26—28).

І здарылася адна з тых «брыдкiх» гiсторый, якiмi мае шмат Сьвятое Пiсаньне. Аднойчы, калi стомлены i галодны Ісаy вярнуyся дадому, ён убачыy, што Якаy зварыy чырвоную сачыyку, i папрасiy у брата трохi гэтай сачыyкi. «А што ты мне дасi наyзамен, калi я дам табе сачыyкi? Прадай мне цяпер жа сваё першародзтва» (Быцьцё 25:31). Вiдавочна, паляваньне y гэты дзень у Ісава не была пасьпяховым i ня было чым заплацiць брату за страву. Ісаy у адказ засьмяяyся – i толькi?! Ён быy малады i рашучы, удачлiвы y паляваньнi i ва yсiх справах; ён не сумняваyся, што заyсёды зможа здабыць сабе пражытак i жыць на тое, што здабудзе сам, i няма y яго неабходнасьцi чакаць бацькоyскай спадчыны, i бацька яшчэ здаровы i памiраць не зьбiраецца… А цяпер ён жудасна галодны… Ды прападзi яно – гэта права першародзтва! І Ісаy прадаy сваё права першародзтва брату за мiску чырвонай сачавiчнай полiyкi. Пра гэты выпадак ведала Рэбэка i яна яго выкарыстала разам з Якавам, калi надышоy час дабраслаyленьня. Рэбэка вырашыла падмануць мужа i зрабiць спадчыньнiкам любiмага сына – Якава.

Стары, сьляпы i нямоглы Ісаак паклiкаy Ісава i папрасiy яго згатаваць бацьку добры абед з дзiчыны i тады ён атрымае бацькоyскае бласлаyленьне. А Рэбэка паклiкала Якава i загадала яму як мага хутчэй прынесьцi двух маладых ягнят з блiжэйшага статка, хутка прыгатавала зь iх страву, якую хацелася зьесьцi Ісааку, i загадала Якаву аднесьцi гэтую страву бацьку, i сказаць, што ён – Ісаy, якi прыйшоy з паляваньня i падрыхтаваy любiмую страву бацькi. Якаy спалохаyся i «сказаy Рэбэцы, мацi сваёй: Ісаy, брат мой, чалавек касматы, а я чалавек гладкi; можа стацца, абмацае мяне бацька мой, i я буду y вачах у яго ашуканец i навяду на сябе праклён, а не дабраславеньне. Мацi ягоная сказала яму: на мне хай будзе праклён твой…» (Быцьцё 27:11—13). «Не бойся, сынок» – сказала Рэбэка – «мы апранем цябе y вопратку Ісава, а рукi i шыю абгорнем скурай казьлянят: бацька памацае, i паверыць, што гэта валасатыя рукi i шыя Ісава».

Дабраславеньне Якава Ісаакам (1638). Гаверт Флiнк,. Рыксмузэум, Амстэрдам. Блёк пошты краiны Антыгуа i Барбуда, выдадзены y 2000 годзе

На карцiне Гаверта Флiнка намаляваны момант падману Якавым сьляпога бацькi. Падбадзёрваны маткаю, ён атрымлiвае дабраславеньне, а разам з тым i спадчыну, ад памiраючага Ісаака.

Ісаак Благаслаyляе Якава (1642). Гербранд ван дэн Экхаут (1621 – 1674). Музэй мастацтваy Метраполiтэн, Нью-Ёрк. Марка пошты Нiкарагуа, выдадзеная y 1971 годзе

Якаy стаiць на каленях ля ложка свайго сьляпога бацькi Ісаака пад пiльным вокам мацi Рэбэкi, калi ён атрымлiвае дабраславеньне замест брата Ісава. Якаy апрануты y «лепшую куртку» свайго старэйшага брата (якая занадта вялiкая), а яго рукi i шыя пакрытыя казiнай шкурай. На сьпiне y яго паляyнiчы калчан са стрэламi, але на падлозе ляжыць лук, цецiва якога аслаблена, што паказвае на тое, што ён не паляyнiчы. На бакавым столiку, пакрытым дываном, нацюрморт з сурвэткай, сальнiца i пляшка з вiном. Гэта смачная казьляцiна нiбы прыгатаваная Якавам. Прадмет на стале – збан Амстэрдамскай гiльдыi срэбных спраy майстроy, якi адпавядае бацькоyскай тэме. Бацька Ван Экхаута быy членам Гiльдыi срэбных спраy майстроy i збан мог быць адным зь яго твораy.

Пазьней Якава дабраславiy Бог, нягледзячы, што той быy хiтры. Чаму? Інтрыган Якаy меy дзьве адкупляльныя якасьцi. У атрыманай спадчыне ён цанiy духоyнае дабраславеньне i ведаy сiлу малiтвы. Падман Рэбэкi i Якава yдаyся! Але yсё далейшае жыцьцё Якаy вымушаны быy расплачвацца за гэты падман.

Загадкавы сон Якава

І калi мы не спасьцiглi таямнiцу Пiсаньня, то якi быy сэнс у тым, што ён вылiy алей на камень? Яyсевiй Сафронiй Еранiм

Пазьбягаючы помсты брата Ісава, якi выказаy сваё жаданьне яго забiць, Якаy, па радзе сваёй мацi Рэбэкi, павiнен быy уцякаць i пераадолець доyгi шлях у Мэсапатамiю. Ён меy з сабой толькi адзiн дарожны посах, а галаву для сну схiляy на камянях. Дайшоyшы да Харану, што на пагранiччу сучасных Турцыi i Сiрыi, змучаны, затрымаyся на начлег. І тут пачынаецца шэраг загадак. Якаy знайшоy пляскаты камень i паклаy яго сабе замест падушкi. Далей Якаву сьнiцца загадкавы сон.

Сон Якава (Лесьвiца Якава). Фрэска лоджыi Рафаэля. Музэi Ватыкана, Рым. Марка пошты Грэнады, выдадзеная y 1983 годзе

Бачыць ён у сьне лесьвiцу ад зямлi да неба, а па ёй спускаюцца i падымаюцца Божыя анёлы. «І вось, Гасподзь стаiць на ёй i кажа: Я Гасподзь, Бог Абрагама, бацькi твайго, i Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе i нашчадкам тваiм; i будуць нашчадкi твае, як пясок зямны; i пашырышся да мора i на yсход, i на поyнач i на поyдзень; i дабраславяцца y табе i y семенi тваiм усе плямёны зямныя: i вось, Я з табою; i захаваю цябе yсюды, куды нi пойдзеш; i вярну цябе y гэтую зямлю; бо Я не пакiну цябе, пакуль ня выканаю таго, што Я сказаy табе» (Быцьцё 28:13—15).

Так Якаy атрымаy пацьверджаньне абяцаньня, якое раней дадзена было Абрагаму i Ісааку.

Многiх мастакоy натхнiy на працу загадкавы сон Якава.

Лесвiца Якава (1737). Хрыстафор Жафаровiч (1710—1753) Кляштар Боджанi. Марка пошты Югаславii, выдадзеная y 1970 годзе

У 1990 годзе y Тэль-Авiве адбылася выстава «Дзецi i моладзь малююць Бiблiю». Малюнкi зь якой сталi зьместам сэрыi марак.

Сон Якава. Марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1994 годзе y сэрыi «Дзецi i моладзь малююць Бiблiю»

На лiлова-бэзавым фоне, якi згушчаецца да цёмна-фiялетавага, Шагал зьмясьцiy знакамiтую лесьвiцу Якава. Якаy бачыць у сьне анёлаy, якiя падымаюцца i спускаюцца па лесьвiцы, сымбалiзуючы яго шматлiкiх нашчадкаy. Анёлы танчаць, як акрабаты, вакол лесьвiцы, нагадваючы цырк, якi любiy Шагал, i падкрэсьлiваючы «сваяцтва» сакральных i мiрскiх сюжэтаy.

Сон Якава (1963). Фрагмэнт. Марк Шагал. Нiца. Нацыянальны музэй Бiблейскага пасланьня Марка Шагала. Пэрсанальная марка, выдадзеная поштай Украiны y 2018 годзе

У правай частцы палатна, якая не разьмешчана на марцы, Шагал адлюстраваy Серафiма, якi трымае Мэнору. За крылатым Серафiмам Шагал адлюстроyвае yкрыжаванага Хрыста, i гэта не выпадкова. У сярэднiя стагодзьдзi сон Якава атаясамляyся з узьнясеньнем Хрыста.

Да гэтага сымбалiчнага сну зьвяртае yвагу сваiх вучняy Ісус Хрыстос на пачатку Сваёй грамадзкай дзейнасьцi: «… ад сёньня будзеце бачыць неба адчыненае i анёлаy Божых, якiя yзыходзяць i сыходзяць да Сына Чалавечага» (Паводле Яна 1:51).

Сон Якава. Невядомы мастак (1844—1854). Мячэць рабiна Эмануэля, Венгрыя. Марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1999 годзе y сэрыi «Наведваньне патрыярхаy, Суккот».

Існуе многа варыянтаy тлумачэньня загадкавага сну Якава. Мне падабаецца хiба самы просты i зразумелы. Лесьвiца – гэта сымбаль сувязi чалавека з Богам. Бог сыходзiць да кожнага з нас, дзе б ты ня быy i якi б ты ня быy, i заклiкае да выкананьня тваёй мiсii, пракладае дарогу да Сябе i дапаможа па ёй падняцца, калi ты прыкладзеш да гэтага намаганьнi.

«Якаy прачнуyся са сну свайго i сказаy: сапраyды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаy. І спалохаyся я i сказаy: якое страшнае месца гэтае! гэта ня што iншае, як дом Божы, гэта – брама нябесная. І yстаy Якаy з самае ранiцы, i yзяy камень, якi ён паклаy сабе пад галаву, i паставiy яго як помнiк, i вылiy алей на верх яго. І даy iмя месцу таму: Бэт-Эль: а ранейшае iмя таго горада было: Луз» (Быцьцё 28:16—19).

Шабат. Нэльсан Рамэра (1951 – 2012). Марка пошты Уругваю, выдадзеная y 1998 годзе

Дзiyны воклiч Якава: «сапраyды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаy». Як i y выпадку з Агар. Мы не распазнаем блiзкасьць Госпада да кожнага з нас, самi выдаляемся ад яго сваiм неадчуваньнем Яго любовi i зноy наблiжаемся да яго, абнятыя Яго клопатам i ласкай.

Якаy на службе y Лавана

Ратуючыся ад гневу брата-блiзьнюка, Якаy адпраyляецца y Харран (у Мэсапатамii) да свайго дзядзькi Лавана, дзе сустракае Рахiль. «Калi Якаy убачыy Рахiль, дачку Лавана, брата мацi сваёй, дык падышоy Якаy, адвалiy камень ад вусьця калодзежа i напаiy авечкi Лавана, брата мацi сваёй» (Быцьцё 29:10).

У многiх краiнах, у тым лiку y Ізраiлi, можна замовiць асабiстыя паштовыя маркi. Гэта прыклад такой пэрсанальнай маркi на заказ з малюнкам з Бiблii Пiлiпа Медхерста.

Якаy сустракае Рахiль (1920). Гаральд Копiнг (1863—1932). Пэрсанальная марка, выдадзеная y 2009 годзе поштай Ізраiлю

Якаy палюбiy малодшую дачку Лавана прыгажуню Рахiль i, каб атрымаць яе y жонкi, працаваy на Лавана 7 гадоy. Але Лаван падманам даy яму y жонкi Лiю, старэйшую дачку, якая Якаву не падабалася. Падмен нявесты магчымы дзякуючы звычаю yводзiць маладых у шлюбны пакой пад покрывам. Каб ажанiцца на Рахiль, Якаy згадзiyся працаваць на Лавана яшчэ 7 гадоy, але палiчыy справядлiвым перахiтрыць Лавана. Ён папрасiy у пасаг для сваiх жонак авечак i коз з плямкамi i пярэсьцiнамi. Большасьць жывёл было белых, i Лаван з радасьцю пагадзiyся.

«І yзяy Якаy сьвежых дубцоy таполевых, мiндальных i яваравых, i выразаy на iх белыя палосы, акарыyшы да белага, якое на дубцах; i паклаy дубцы з нарэзкаю перад быдлам у вадапойных кадаyбах, зь якiх быдла прыходзiла паiцца, зачынала перад дубцамi. І зачынала быдла перад дубцамi, i нараджалася быдла пярэстае, i з плямкамi, i зь пярэсьцiнамi» (Быцьцё 30:37—39).

Якаy з стадам Лавана (12 ст.). Царква Сьвятога Марцiна, Зiлiс. Картмаксiмум пошты Швайцарыi, выдадзены y 1967 годзе

Якаy адпачывае пад дрэвам.

Якаy са статкам Лавана (1638). Фрагмэнт. Хусэпэ дэ Рыбера (1591 – 1652). Музэй Серральбо, Мадрыд. Марка пошты Гiшпанii, выдадзеная y 1963 годзе

У вадзе ляжаць драyляныя дубцы, вычышчаныя ад кары. Якаy будзе паiць авечак вадою, настоянай на гэтых дубцах. Праз некаторы час большасьць статка стала «з плямкамi i зь пярэсьцiнамi i чорных». Большасьць статка стала yласнасьцю Якава i ён стаy багатым. Якаy вырашыy, што настаy час, каб памiрыцца з братам. Для гэтага трэба было yсёй сям'ёй вярнуцца на радзiму.

У Рахiлi доyга не было дзяцей. Але малiтва Рахiлi была пачута. «Яна зачала i нарадзiла сына, i сказала: зьняy Бог ганьбу маю. І дала яму iмя Язэп, сказаyшы: Гасподзь дасьць мне i другога сына» (Быцьцё 30:23,24).

Рахель i маленькi Язэп. Ёханэс Адольф Тылак (1861—1948). Персанальная марка, выдадзеная поштай Ізраiлю y 2009 годзе

<< 1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 >>
На страницу:
11 из 14

Другие электронные книги автора Лявон Карповіч