Падзел людзей на рознамоyныя плямёны – бяда гэта цi ласка Божая? Да чаго вяло тое, «што задумалi рабiць»? Нiжэйшае пагражала пазбавiць будучынi вышэйшае. Людзi апынулiся б у «аднадумстве зла» (Прамудрасцi Саламона 10:5). Першы грэх, якi апiсваецца Бiблiяй, i грэх будаyнiкоy вежы y iстоце адзiн i той жа: самаабагаyленьне чалавека. На шмат пакаленьняy наперад чалавечае грамадзтва засталося б адным i тым жа i не магло б адчуваць iншых магчымасьцяy разуменьня сьвету i жыцьця y сьвеце. Разбурэньне Богам Вавiлонскай вежы расчысьцiла дарогу для чалавечай гiсторыi.
Вернемся да карцiны Пiтэра Брэйгеля Старэйшага «Вавiлонская вежа». Узрушае маштаб будаyнiцтва, прысутнасьць вялiкай колькасьцi людзей i будаyнiчай тэхнiкi. Ля падножжа вежы разьмясьцiyся горад з ажыyленым портам. Намаляваныя на карцiне людзi – рабочыя, каменячосы – здаюцца вельмi маленькiмi i нагадваюць сваёй стараннасьцю мурашак. Значна большай намалявана фiгура Нiмрода – легендарнага заваёyнiка Вавiлона y II тысячагодзьдзi да Р.Х., якi па традыцыi лiчыцца кiраyнiком будаyнiцтва Вавiлонскай вежы, i яго сьвiты y левым нiжнiм куце карцiны. Яму сьпяшаюцца вызвалiць дарогу, каменячосы падаюць нiцма, сьвiта дрыгатлiва ловiць выраз твару фанабэрыстага yладара… Ля падножжа вежы кiпiць праца. Але яна нiколi не будзе завершана. Адчуваньне бессэнсоyнасьцi yсяго пачынаньня, асуджанасьцi намаганьняy чалавечых не пакiдае гледача. Ад вежы вее закiнутасьцю, ад карцiны – безнадзейнасьцю: гордая задума людзей yзьнесьцiся да нябёсаy не даспадобы Богу.
Вавiлонская вежа (1563). Пiтэр Брэйгель Старэйшы (1564—1638). Музэй гiсторыi мастацтваy, Вена. Марка пошты Аyстрыi, выдадзеная y 2011 годзе
Само па сабе адзiнства людзей не ёсьць абсалютнае зло цi абсалютная карысьць. Пытаньне y тым – у iмя чаго гэта адзiнства. Узьяднаньне розных народаy i моy адбылося y Ерусалiме y Новазапаветныя часы. Сьвяты Дух сыходзiць на апосталаy i навучае прапаведаваць на незнаёмых iм мовах. Па сьведчаньнi апостала Паyла: «А плод Духа: любоy, радасьць, згода, доyгая цярплiвасьць, добрасьць, мiласэрнасьць, вера…» (Да Галятаy 5:22).
Такiм чынам, Бiблiя вучыць, што адзiнства людзей зьяyляецца дабром, калi яно грунтуецца на служэньнi дабру, i зьяyляецца злом, калi яно становiцца супольнасьцю багаборцаy.
Вавiлонская вежа стала тэмай нават для комiксаy.
Вавiлонская вежа. Марка пошты Выспа Норфалк, выдадзеная y 2001 годзе
Аднак, падобна слухаць Бога мы нiяк не хочам. Яшчэ тлее галавешкамi чарговая рухнуyшая Вавiлонская вежа – пабудова сьветлай камунiстычнай будучынi, а зямляне yжо рушылi y новыя праекты падобнага кшталту.
Аyрагамаy Завет. Патрыярхi Абранага народу
Божая мiсiя. Паклiканьне Абрама
…ён стаyся бацькам усiх веруючых… (Да Рымлянаy 4:11)
На пачатку гiсторыi чалавецтва Бог не пазбаyляy людзей Сваёй прысутнасьцi. Але зло таксама не пакiдала людзей. Людзi лёгка паддавалiся спакусам i пакланялiся паганскiм iдалам. Да Абрагама былi людзi, якiя верылi y Адзiнага Бога i нават заключалi зь iм Запавет, як, напрыклад, Ной. Але з Абрагамам зьвязана yзьнiкненьне народа Божага. Адносiны з Богам сталi перадавацца iншым пакаленьням. Але yсё пачалося з паклiканьня.
Зiкурат y Уры (каля 2047 года да Р.Х.). Сучасная рэканструкцыя. Марка пошты Іраку, выдадзеная y 1967 годзе
У Мэсапатамii y халдэйскiм горадзе Ур нарадзiyся хлопчык Абрам, малодшы сын Тары, дзясятага патрыярха па прамой лiнii ад Сiма, сына Ноя. Жывучы сярод паганцаy Абрам верыy y адзiнага Бога, апосталам якога ён стаy. За гэта яго падвяргалi ганеньням суайчыньнiкi. Знаёмячыся з жыцьцём Абрама мы yступаем у абсяг гiсторыi, бо дакладна можам даведацца дзе i калi ён жыy. Абрам жыy каля 1850—1750 году перад нараджэньнем Хрыста, цi каля 4000 тысяч гадоy таму. Роднай мясьцiнай Абрама быy Ур на пагранiччу памiж сучаснымi Іракам i Кувэйтам на поyнач ад Персыдзкай затокi. Адлюстрована гэта месца на марцы Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, прысьвечанай Месапатамскай цывiлiзацыi, дзе кругам вылучаны Ур.
Месапатамская цывiлiзацыя. Марка пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеная y 2015 годзе
Там Абрам пачуy голас Бога: «І сказаy Гасподзь Абраму: iдзi зь зямлi тваёй, ад радзiны тваёй i з дома бацькi твайго y зямлю, якую Я пакажу табе; i Я выведу ад цябе вялiкi народ, i дабраслаyлю цябе, i праслаyлю iмя тваё, i будзеш ты y дабраславенстве. Я дабраслаyлю тых, што дабраслаyляюць цябе, i тых, што лiхасловяць цябе, пракляну; i дабраславяцца y табе yсе плямёны зямныя» (Быцьцё 12:1—3).
Тут важна вылучыць два моманты. Чаму Бог выбраy Абрама? Напэyна Абрам адпавядаy тым якасьцям i патрабаваньням Бога, каб прызначыць яго пачынальнiкам Абранага народу. Сярод габрэяy жыве такая легенда, якую расказваюць усiм дзецям у Ізраiльскай школе, што Фара, бацька Абрама меy лаyку фiгуркаy бажкоy. Аднойчы, пры адсутнасьцi бацькi, Абрам парубаy усе фiгуркi акрамя найбольшай, якой уклаy у руку сякеру. На пытаньне раззлаванага бацькi Абрам сказаy, што бажкi пасварылiся i пазабiвалiся i таму iм нельга малiцца, бо яны не y стане абаранiць самы сябе.
Абрам, якi пакiдае Ур. Уiльям Брэсi Хоул (1846—1917) Месцазнаходжаньне невядома. Пэрсанальная марка, выдадзеная y 2014 годзе поштай Ізраiлю
На 75 годзе жыцьця Абрам мусiy пакiнуць радзiму, накiраваyшыся цераз Эyфрат у зямлю Ханаанскую, якую абяцаy Бог яму й ягоным нашчадкам.
Марка Аyстрыi прысьвечана Дзесятаму Кангрэсу Мiжнароднай Арганiзацыi Вывучэньня Старога Запавету. Выява Абрама зьяyляецца iлюстрацыяй да кнiгi «Божы зварот да Абрама».
Абрам. Эрнст Дэгаспэры (1927—2011). Марка пошты Аyстрыi, выдадзеная y 1980 годзе
Чаму Абрам без ваганьня пакiнуy дом, месца, дзе нарадзiyся i пражыy 75 гадоy, суседзяy i блiзкiх i накiраваyся y доyгую i небясьпечную дарогу? Абрам, маючы дасканалую веру, безумоyна прымае Боскую задуму i падпарадкоyваецца ва yсiм волi Божай. «Бо што кажа Пiсаньне? „Паверыy Абрагам Богу, i гэта залiчылася яму y праведнасьць“» (Да Рымлянаy 4:3). З патрыярха Абрагама пачынаецца гiсторыя народа, зь якога адбылася Найсьвяцейшая Дзева Марыя, якая нарадзiла Збаyцу сьвету.
Прайшоyшы прыблiзна 1700 кiлямэтраy караван Абрама вайшоy у зямлю Ханаанскую да Сiхему (Наблус), да дубровы Марэ. «І явiyся Гасподзь Абраму i сказаy: нашчадкам тваiм аддам Я зямлю гэтую. І паставiy там ахвярнiк Госпаду, Якi явiyся яму» (Быцьцё 12:7).
Шлях Абрама з Сiхему на поyдзень пралягаy па горнай мясцовасьцi, вядомай яшчэ, як Дарога Патрыярхаy.
Сiхем (Наблус). Гравюра Луi Хаге па карцiне Дэвiда Робертса зь яго падарожжа y 1839 г. Марка пошты Палестыны, выдадзеная y 2002 годзе
Абрам разбiy свой шацёр на yзгорку памiж Вэтылем i Гаем, пабудаваy там ахвярнiк i заклiкаy iмя Госпада. Затым ён пайшоy далей на поyдзень мiма Хэyрона y вобласць Негеy, што азначае «паyднёвая» i «сухая».
Пустыня Негеy. Маркi пошты Ізраiлю, выдадзеныя y 1988 годзе
У беларускiм перакладзе Бiблii няма назвы Негеy. Але параyнаем адпаведныя вершы з беларускага i польскага перакладу.
«І падаyся Абрам далей i пайшоy на поyдзень» (Быцьцё 12:9).
«Zwinawszy namioty, Abram wedrowal z miejsca na miejsce w strone Negebu» (Rdz 12.9).
У беларускiм перакладзе назва пустанi Негеy падаецца як «поyдзень» – напрамак руху, а y польскiм, як геаграфiчная назва. Сапраyды, Абрам рухаyся на поyдзень да пустынi Негеy. Там Аyраам быy празваны «га-гiyры», што азначала: прыбылы з таго берагу ракi, адкуль i пайшла назва – габрэй. Потым з прычыны голаду Абрагам рушыy у Егiпет.
Сара (1950). Абель Пан (1883 -1963). Картмаксiмум пошты Ізраiля, выдадзены y 1972 родзе
У Бiблii Сара yпамiнаецца як старая кабета, але мастак намаляваy прыгожую маладую дзяyчыну. Напэyна кiраваyся словамi Бiблii: «І было, калi Абрам прыйшоy у Егiпет, Егiпцяне yбачылi, што яна жанчына даволi прыгожая; убачылi яе i вяльможы фараонавыя i пахвалiлi яе фараону; i была яна yзятая y дом фараонаy» (Быцьцё 12:14,15). У Егiпце Абрам выдаy Сару за сваю сястру, каб Егiпцяне, убачыyшы прыгажосьць Сары, не забiлi яго. Цнатлiвастць Сары было захавана Богам праз пакараньне фараона..
Абрам з сямействам, атрымаyшы вялiкiя дары ад фараона, вярнуyся y Ханаан. «І быy Абрам вельмi багаты быдлам i срэбрам i золатам» (Быцьцё 13:2). Тут Абрам i яго пляменьнiк Лот падзялiлi гаспадарку i разышлiся: Лот да Садому, а Абрам да Хэyрону.
Хэyрон. Гравюра Луi Хаге па карцiне Дэвiда Робертса зь яго падарожжа y 1839 г. Марка пошты Палестынскай Аyтаномii, выдадзеная y 1997 годзе
«…І пасялiyся каля дубровы Мамрэ, што y Хэyроне; i паставiy там ахвярнiк Госпаду» (Быцьцё 13:18).
Сустрэча Абрама i Мелхiсэдэка
Бо Мелхiсэдэк, цар Салiма, сьвятар Бога Ўсявышняга […] цар праyды, а потым i цар Салiма, што азначае – цар сьвету… (Да Габрэяy 7:1,2)
Пасля вяртаньня Абрама зь Егiпту «Абрам пачаy жыць на зямлi Ханаанскай; а Лот пачаy жыць у гарадах навакольля i раскiнуy намёты да Садомы» (Быцьцё 13:12).
Падчас царскiх войнаy пляменьнiк Абрама Лот трапiy у палон да цара Кедарлаамэра. «І прыйшоy адзiн з ацалелых i паведамiy Абраму Габрэю, якi жыy тады каля дубровы Мамрэ, Амарэянiну, брату Эшколу i брату Анэру, якiя былi спрымiрэнцы Абрамавыя» (Быцьцё 14:13). Тут упершыню yжываецца y Бiблii слова «Габрэй». Абрам, даведаyшыся пра гэта, узброiy сваiх рабоy, перамог цара i вярнуy Лота i yсю яго маёмасьць.
Сустрэча Абрама i Мелхiсэдэка. Пiтэр Паyль Рубенс (1577—1460). Музэй Рiнглiнга Сарасота. Марка пошты Рэспублiкi Чад, выдадзеная y 1978 годзе
«Калi ён вяртаyся пасьля паразы Кедарлаамэра i цароy, якiя былi зь iм, цар Садомскi выйшаy яму насустрач у далiну Шавэ, што сёньня далiна царская; i Мэлхiсэдэк, цар Салiмскi, вынес хлеб i вiно, – ён быy сьвятар Бога Ўсявышняга, – i дабраславiy яго i сказаy: дабраславёны Абрам ад Бога Ўсявышняга, Уладара неба i зямлi; i дабраславёны Бог Усявышнi, Якi аддаy ворагаy тваiх у рукi твае. Абрам даy яму дзясятую частку з усяго» (Быцьцё 14:17—20).
Абрам у дасьпехах стаiць на чале сваёй групы салдат i з удзячнасьцю прымае хлеб ад Мэлхiсэдэка.
Свой погляд на гэту падзею выказаy на сваёй карцiне мастак Дыэрых Бутс (Dieric Bouts). Цар Салема (будучага Ерусалiма) Мелхiсэдэк сустракае Абрама хлебам i вiном. Абрагам, апрануты y дасьпехi пасьля пасьпяховай бiтвы пры Сiдыме, становiцца на каленi перад Мелхiсэдэкам. На заднiм пляне – вяртаньне войскаy Абрама.
Сустрэча Абрама i Мелхiсэдэка. Алтар Сьвятой Камунii (1464—1467). Дыэрых Бутс (1420—1475). Сiнт-Пiтэрскерк, Лювэн. Марка пошты Мальдзiваy, выдадзеная y 2014 годзе
Пачынаючы з XIII стагодзьдзя было цалкам нармальна адлюстроyваць бiблейскiх i гiстарычных асоб у сучасных дасьпехах. Каб навучыць непiсьменных людзей падзеям, якiя адбылiся стагодзьдзi раней, гэта быy звычайны спосаб перанесьцi iх у бiблейскiя часы, каб iм было лягчэй суперажываць рэлiгiйнай падзеi, якая адбывалася y тыя далёкiя часы. І мастак, нават каб хацеy, ня мог дабрацца да першакрынiц, якiя паказвалi б сапраyдную вопратку часоy Абрама.
Сустрэча Абрама i Мелхiсэдэка (1620). Рубенс (1577—1460). Люyр, Парыж. Блёк пошты Гвiнеi, выдадзены y 2015 годзе
«Мэлхiсэдэк, цар Салiмскi, вынес хлеб i вiно, – ён быy сьвятар Бога Ўсявышняга» (Быцьцё 14:18).
Мехiлсэдэк. Сценапiс Земенскай царквы, XIV ст., Заходняя Баyгарыя (Земен). Марка пошты Баyгарыi, выдадзеная y 1976 годзе
Мелхiсэдэк «дабраславiy яго i сказаy: дабраславёны Абрам ад Бога Ўсявышняга, Уладара неба i зямлi…» (Быцьцё 14:19).