Стварэньне Евы. Мiкеланджэла Буанароцi (1475—1564). Сыкстынская капэла, Ватыкан. Марка пошты Гамбii, выдадзеная y 2012 годзе
У 1977 годзе пошта Ватыкану выпусьцiла сэрыю марак з матывамi барэльефаy са старахрысьцiянскiх саркафагаy. На адной з марак паказаны фрагмэнт верхняй левай часткi, дзе знаходзiцца самая раньняя вядомая скульптура Сьвятой Тройцы: Бога Айца, Сына i Духа Сьвятога. Сьвяты Дух стаiць за тронам Бога Айца (на марцы адсутнiчае). Бацька кладзе правую руку на плячо Сына, якi знаходзiцца y акце стварэньня Евы. Паводле Бiблейскага апавяданьня, Адам ляжыць на зямлi i сьпiць. Першыя хрысьцiяне разумелi, што справа стварэньня чалавека была справай Божай любовi.
Стварэньне мужчыны i жанчыны. Барэльеф саркафагу, 300 да Р.Х. (фрагмэнт). Латынскiя музэi Ватыкану. Марка пошты Ватыкану, выдадзеная y 1977 годзе
Кожны чалавек створаны па вобразу Божаму. Гэта падабенства y першую чаргу знаходзiцца y душы, бо душа зьяyляецца несьмяротнай. Справа чалавека захаваць гэта падабенства, ня зьнiшчыць душу бязбожным жыцьцём. «І стварыy Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыy яго; мужчыну i жанчыну стварыy iх» (Быцьцё 1:27). Яшчэ раз аб гэтым гаворыцца y Бiблii.
Імя мужчыны – Адам – сын зямлi, iмя жанчыны – Ева – жыцьцё – мацi yсiх людзей. Яны выйшлi з творчых рук Госпада прыгожымi i шчасьлiвымi, абласканымi Божай любоyю i магчымасьцю зносiн з Богам. Бог аддаy Адаму i Еве yсё створанае, але i даручыy адказнасьць за сьвет, якi паклiкаy да iснаваньня для чалавека.
Рай
І пасадзiy Гасподзь Бог рай у Эдэме на yсходзе, i зьмясьцiy там чалавека, якога стварыy. (Быцьцё 2:8)
«І yзяy Гасподзь Бог чалавека, якога стварыy, i пасялiy яго y садзе Эдэмскiм, каб урабляць яго i захоyваць яго» (Быцьцё 2:15). Гэта першая праява адносiн Бога да чалавека. Сад Эдэма апiсаны y Бiблii як iдэальнае месца, дзе Адам i Ева былi забясьпечаны yсiм неабходным. Іх жыцьцё было простым i нявiнным i для iх былi yсе шчадроты Эдэмскага саду.
Чатыры стыхii-Зямля (Рай зямны), 1607—1608. Ян Брэйгель Старэйшы (1568—1625). Люyр, Парыж. Маркi пошты Конга, выдадзеныя y 1973 годзе
Мастак Ян Брэйгель Старэйшы атрымаy мянушку «Аксамiтны» з – за незвычайнай прыгажосьцi яго палiтры, а «Райскi» – таму што напiсаy больш за сто прац з райскiмi краявiдамi. У Брэйгеля Бог не глядзiць на зямлю з далёкiх нябёсаy, а знаходзiцца y кожнай частачцы адзiнага мэханiзму Сусьвету. На першай марцы бачым постацi Адама i Евы, якiм Бог паказвае сад у Эдэме – месца вечнага дасканалага жыцьця y таварыстве з Богам, у шчасьцi, у гармонii з прыродай, некранутага часам i сьмерцю. На другой марцы гiена кормiцца расьлiнамi, таму ёй ня трэба забiваць iншых зьвяроy. На трэцяй марцы пантэра лашчыцца зь iльвом.
Ужо некалькi гадоy фiлятэлiстычная служба Ізраiля выдае маркi на аснове дзiцячых малюнкаy.
У вынiку зьявiлася сэрыя марак «Дзецi малююць Бiблiю», на адной зь якiх «Адам i Ева».
Адам i Ева. Ітай Коэн. Марка пошты Ізраiлю, выдадзеная y 1994 годзе
Людзi задаюцца пытаньнем, дзе знаходзiyся Эдэмскi сад? Выказваюцца розныя варыянты. Але трэба разумець, што Рай – гэта сымбаль жыцьця разам з Богам, у Яго таварыстве. Настрой сумеснага жыцьця з Богам цудоyна адлюстраваны на адным з габэленаy з 16 веку «Гiсторыя раю», на якiм адлюстраваныя сцэны: Стварэньне Адама, Стварэньне Евы, Забаронены плод, Бог знаёмiць Адама i Еву з Раем, Першародны грэх, Выгнаньне з Раю.
Бог знаёмiць Адама i Еву з раем. Фрагмент габелена, 16 век. Вавельскi замак, Кракаy. Марка пошты Польшчы, выдадзеная y 1970 годзе
Бог у выглядзе пачцiвага старца па – прыяцельску размаyляе з Адамам i Еваю, паказваючы Дрэва Жыцьця.
Вiтраж з выявай Дрэва Жыцьця y францысканскай каплiцы y Сарбуре – самае вялiкае Вiтражнае акно, выкананае Маркам Шагалам у Эyропе (вышыня 12 мэтраy, шырыня 7,5 мэтраy; вагою 900 кг, 13 000 кавалачкаy шкла). Марк Шагал казаy: «Вiтраж зьяyляецца празрыстай сьцяной памiж маiм сэрцам i сэрцам сьвету». Аснову yсёй кампазыцыi вiтража складае велiзарнае маляyнiчае Дрэва Жыцьця, больш падобнае на пышны букет кветак.
Шагал робiць акцэнт на незвычайнай прыгажосьцi Райскага дрэва, якое, паводле Сьвятога Пiсаньня, зьяyляецца цэнтрам Раю: «І выгадаваy Гасподзь Бог зь зямлi кожнае дрэва прыемнае з выгляду i добрае y ежу, i дрэва жыцьця пасярод раю, i дрэва спазнаньня дабра i зла» (Быцьцё 2:9).
Сьвет. Фрагмэнт вiтражу (1974—1976). Францысканская каплiца y Сарбуры. Марк Шагал (1887, г. Вiцебск, Беларусь – 1985, Сэн-Поль-дэ-Ванс, Францыя). Блёк пошты Францыi, выдадзены y 2017 годзе
На фоне Дрэва Жыцьця на блёку дзьве маркi. На верхняй – выява Адама i Евы з гэтага ж вiтражу.
Але, акрамя выгадаy, Адам i Ева атрымалi даручэньне: «І yзяy Гасподзь Бог чалавека, якога стварыy, i пасялiy яго y садзе Эдэмскiм, каб урабляць яго i захоyваць яго» (Быцьцё 2:15). І забарону: «І наказаy Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва y садзе ты будзеш есьцi; а з дрэва спазнаньня дабра i зла, ня еж зь яго; бо y дзень, калi ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш» (Быцьцё 2:16,17).
На нiжняй марцы блёку фрагмэнт карцiны Марка Шагала Рай (1961). Адам i Ева, моцна абняyшыся i, як быццам утвараючы адзiнае цела з двума рукамi i трыма нагамi, вось-вось парушаць забарону, зьведаюць забаронены плён Дрэва спазнаньня дабра i зла, што павiнна зробiць iх «роyнымi» Богу.
Мiж волi прыходзяць на думку словы прыгожага Псальму 8: «Калi я гляджу на нябёсы Твае, – твор Тваiх рук, на месяц i зоркi, якiя Ты паставiy, што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, i сын чалавечы, якога наведваеш Ты? Нядужа Ты зьменшыy яго перад анёламi: славаю, гонарам увянчаy яго; паставiy яго yладаром над творамi рук Тваiх; пад ногi паклаy яму yсё: валоy i авечак усiх, i польных зьвяроy гэтак сама, птушак нябесных i рыбiн марскiх, усё, што праходзiць марскiмi шляхамi. Госпадзе Божа наш! Якое велiчнае iмя Тваё па yсёй зямлi!» (Псалтыр 8:4—10).
Зло yвайшло y гэты цудоyны сьвет у выглядзе зьмея, якi прывабiy Еву, кiдаючы выклiк забароне, есьцi плод з Дрэва пазнаньня. Пакараньне за гэты yчынак было хуткiм i жорсткiм. «Бог стварыy чалавека для нятленьня i зрабiy яго чынам вечнага быцьця Свайго; але зайздрасьцю д'ябла yвайшла y сьвет сьмерць, i зазнаюць яе якiя належаць да надзелу яго» (Кнiга Прыпавесцяy Саламонавых 2:24).
Грэх
А таму, як праз аднаго чалавека грэх увайшоy у сьвет, i праз грэх – сьмерць, так i сьмерць перайшла ва yсiх людзей, бо y iм усе зграшылi. (Да Рымлянаy 5:12)
Зьмясьцiyшы людзей у Эдэмскiм садзе Бог устанавiy маральны парадак, акрэсьлiy, што ёсьць добрае i што ёсьць злое. Ён асьцерагае iх, што зьмена yсталяваных правiл прывядзе да згубы. «І наказаy Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва y садзе ты будзеш есьцi; а з дрэва спазнаньня дабра i зла, ня еж зь яго; бо y дзень, калi ты пакаштуеш зь яго, сьмерцю памрэш» (Быцьцё 2:16,17). Але y парушэньне yсталяванага парадку yступае Сатана.
На полi марачнага лiста ва yсёй сваёй красе намаляваны Райскi сад. Яго прыгажосьць як бы вобразна паказвае, ад чаго рызыкуюць адмовiцца Адам з Еваю.
Адам i Ева. Марачны лiст пошты Ізраiлю з сэрыi «Бiблейскiя гiсторыi», выдадзены y 2010 годзе
Сатана y выглядзе зьмея спачатку сее сумнеy у праyдзiвасьцi забароны, дадзенай Богам: «І сказаy зьмей жанчыне: цi сапраyды сказаy Бог: ня ежце нi зь якога дрэва y раi?» (Быцьцё 3:1). Атрымаyшы адказ, зьмей ня толькi падвяргае сумненьню дабрату Бога, але стараецца зьмянiць сутнасьць уяyленьня аб Богу y Евы. «І сказаy зьмей жанчыне: не, не памраце; але ведае Бог, што y дзень, калi вы скаштуеце iх, адамкнуцца вочы вашыя, i вы будзеце, як багi, якiя ведаюць дабро i зло» (Быцьцё 3:4,5). Сатана замест падпарадкаваньня Богу абяцае «свабоду». Спакуса пачынае дзейнiчаць.
Адам i Ева (1509—1511). Фрагмент фрэскi. Рафаэль Санцi (1483—1520). Станца дэла Сеньятура, Ватыкан. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1982 годзе
Зьмей, абкруцiyшыся вакол «Дрэва пазнаньня дабра i зла», ператвараецца y верхняй частцы y падабенства чалавека, каб улатвiць выкананьне сваёй задумы. Адам i Ева як бы абмяркоyваюць прапанову зьмея… Адам i Ева яшчэ ня вырашылi, што рабiць зь яблыкам, але зьмей упэyнены, што яго задума спрацавала.
Падзея, якая зьмянiла лёсы чалавецтва, стала адной з найпапулярнейшых тэмаy для мастацтва.
Лукас Кранах Старэйшы стварыy каля 50 малюнкаy гэтага сюжэту, яны захоyваюцца y галерэях Лёндана, Бэрлiна, Прагi, Антвэрпэна. Ева yпэyнена трымае яблык, але Адам чамусьцi чухае галаву… Штосьцi ня так. Зьявiyся сорам голага цела, таму y руках Адама i Евы галiнкi, якiмi яны прыкрываюцца.
Адам i Ева (1528). Дыпцiх (фрагмэнт). Лукас Кранах Старэйшы (1472—1553). Уфiцы, Флярэнцыя. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1973 годзе
Па праyдзе y Бiблii не гаворыцца, што забаронены плод гэта яблык, як i не названыя iмёны першых людзей. Гэта плён чалавечай фантазii, спроба зразумець i yявiць тыя падзеi, што апiсаныя y Бiблii. Так сталася, што y хрысьцiянстве яблык – забаронены плод з Дрэва Пазнаньня дабра i зла – стаy сымбалям спакусы, недазволенага (забароненага) плёну i дзеi.
Пошта Мiкранэзii, рыхтуючыся да Мiжнароднай выставы марак «Ізраiль» 98» – Тэль – Авiy, выпусьцiла шэраг маляyнiчых блёкаy на тэму: «Ізраiль – Старазапаветныя гiсторыi».
Адам i Ева. Блёк пошты Мiкранэзii з сэрыi «Ізраiль-Старазапаветныя гiсторыi», выдадзены y 1998 годзе
«Грэхападзеньне» Хуга ван дэр Гуса частка Венскага дыптыху «Грэхападзеньне i выратаваньне чалавека».
Грэхападзеньне (1470). Хуга ван дэр Гус (1420—40 – 1482). Музей гiсторыi мастацтваy. Вена. Марка пошты Манамы, выдадзеная y 1973 годзе
Зьмей з жаночым тварам i целам яшчаркi з нецярпеньнем чакае фiналу яго пляну. Паводле апакрыфiчнага Эвангельля Сьвятога Варнавы, калi спакусьнiк быy пракляты, Сьвяты Мiхаiл адрэзаy яму рукi i ногi, тым самым атрымаyшы вядомую сёньня зьмяю без канечнасьцей. Бог таксама адабраy у яго сiлу чалавечай гаворкi, раскалоyшы яго язык, так што пасьля гэтага ён мог толькi шыпець.
У Яна Брэйгеля намаляваны момант непасрэдна перад ужываньнем забароненага плёну. Адам i Ева пад Дрэвам пазнаньня дабра i зла. Малпа, якая кусае яблык, сымбалiзуе грэх. i Вiнаград у лiстоце ззаду Адама i Евы сымбалiзуе сьмерць Хрыста на крыжы i вiно, як Яго кроy. На карцiне шмат розных сымбалiчных жывёл, якiх няма на марцы.
Эдэмскi сад з грэхападзеньнем чалавека (1615). Дэталь. Ян Брэйгель Стары (1568—1625) i Пiцер Паyль Рубенс (1577—1640). Мастацкi музэй Маyрыцхейса y Гаазе, Нiдэрлянды. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1978 годзе
У сьвятле, колеру слановай косьцi спакойная сцэна пары прыгожых людзей. Але Ева тут – увасабленьне спакусы: яна прыцiскаецца да Дрэва пазнаньня, а яе рукi працягваюць лiнiю зьмея, якi спускаецца зьверху. На заднiм пляне, справа, сцэна трагiчнана эпiлёгу чалавечага непадпарадкаваньня Боскай волi.
Адам i Ева (1550). Тынтарэта (1519—1594). Галерэя Акадэмii y Венецыi. Марка пошты Манамы, выдадзеная y 1971 годзе
У далечынi бачым вогненнага Анёла, якi гонiць Адама i Еву y далёкiя пустынныя пагоркi i раyнiны. Зь Евай адбываецца згубная перамена: «І yбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, i што яно прыемнае вачам i панаднае, бо дае веды; i yзяла пладоy зь яго i ела; i дала таксама мужу свайму, i ён еy» (Быцьцё 3:6). У Эдэмскiм садзе нiчога не зьмянiлася, але y Адама i Евы зьмянiyся стан душы.
На карцiне Якаба Ёрданса не выглядае, што зьмею цяжка было спакусiць Еву i Адама. Адам працягнуy руку да галiнкi з яблыкамi, якую падае зьмей разам з Еваю. Хоць выраз твару y яго трывожны. І нiшто ня сьведчыць аб тым, што вырашаецца лёс чалавецтва.
Падзеньне чалавека (1630). Якаб Іорданс (1593—1678). Музэй выяyленчых мастацтваy, Будапешт. Марка пошты Манамы, выдадзеная y 1971 годзе
Ева хоча пакаштаваць яблык.
Адам i Ева (1597). Пiтэр Паyль Рубенс (1577—1640). Музэй Рубенса, Антвэрпэн. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1976 годзе