Гэта быy вельмi шчасьлiвы момант для yсiх iстот, якiя знаходзiлiся y зьняволеньнi каля цэлага году и выходзiлi з каyчэгу, каб засялiць бязьлюдны сьвет. У загалоyку блоку цытата на ангельскай мове: «І yспомнiy Бог пра Ноя, i пра yсю жывёлу» (Быцьцё 8:1).
Выхад на сушу з каyчэга Ноя. Марачны лiст неiснуючай краiны Тонга, выдадзены y 1987 годзе
У 1889 годзе Іван Айвазоyскi напiсаy карцiну «Ной спускаецца з гары Арарат».
Ной спускаецца з гары Арарат (1889). Іван Айвазоyскi (1817—1900). Нацыянальная галерэя Армэнii, Ерэван. Блёк пошты Армэнii, выдадзены y 1992 годзе
Ной вяртаецца на зямлю пасьля сусьветнага патопу. Разам зь iм з Арарацкiх гор спускаюцца яго сыны, жонка, жонкi сыноy i шматлiкiя жывёлы, якiя выратавалiся ад патопу дзякуючы каyчэгу.
Ной адразу будуе ахвярнiк i прыносiць Богу ахвяру yсеспаленьня, як знак яго гатоyнасьцi да служэньня Богу.
Ахвярапрынашэньне Ноя (1508—1512). Мiкеланджэла Буанароцi (1475—1564). Сыкстынская Капэла, Ватыкан. Марка пошты Гранады Карыака i Петыт Марцiнiкi, выдадзены y 2014 годзе
Сьмерць жывёлiны сымбалiзуе сьмерць жывёльнага пачатку y чалавеку, яго падпарадкаваньне пачатку духоyнаму. За гэтую шчырую падзяку Бог i дае «у сэрцы Сваiм» абяцаньне не праклiнаць зямлю за чалавека i не караць больш так жорстка чалавецтва.
Новая старонка чалавечай гiсторыi пачнецца з дабраславеньня Божага Ною i яго нашчадкам, з усталяваньня новага Саюзу-Запавету з усiм чалавецтвам. «І сказаy Гасподзь у сэрцы Сваiм: ня буду больш праклiнаць зямлю за чалавека, бо намысел сэрца чалавечага – зло ад маладосьцi ягонай; i ня буду болей пабiваць усё жывое, як Я зрабiy…» (Быцьцё 8:21).
Пасьля гiсторыi паводкi быy усталяваны шэраг сымбаляy, якiя сталi неад'емнай часткай культурнай спадчыны. Так вясёлка стала выразам надзеi i абяцаньня на лепшую будучыню, а голуб, якi нясе y дзюбе алiyкавую галiнку, стаy сымбалям мiру.
«Я кладу вясёлку Маю y воблаку, каб яна была азнакаю запавету памiж Мною i памiж зямлёю» (Быцьцё 9:13) напiсана на выданьнi пошты Сэнт-Вiнсэнту.
Ноеy каyчэг. Марачны лiст пошты Сэнт-Вiнсэнту, выдадзены y 2015 годзе
Калi мы думаем пра жорсткасьць Божага пакараньня, то павiнны yспомнiць, што Ісус, «быyшы забiты y целе, але ажылы духам, якiм Ён i духам, што y цямнiцы былi, сышоyшы, прапаведаваy; яны калiсьцi непакорлiвыя былi Божаму доyгацярпеньню, што iх чакала, у днi Ноя, у часы будаваньня каyчэга…» (Першае Пятра 3:18—20). Гэта значыць, што тыя душы, якiя не пакаялiся за 120 гадоy, дадзеных чалавецтву для пакаяньня перад патопам, знайшлi пакаяньне, дзякуючы Хрысту.
Запаветз Ноем змацоyвае саюз памiж Богам i чалавекам. Дуга вясёлкi пераклiкаецца з выгiбам цела сьпячага Ноя, чыё iмя y перакладзе з iyрыту азначае «адпачынак» або «суцяшэньне». Жоyты Анёл, якi yяyляе сабой Боскае слова, падкрэсьлiвае цудоyную прыроду вясёлкi. Яе дзiyнай белiзной Шагал паказвае, што белы зьяyляецца сумай усiх колераy. Анёл абвяшчае дабраславеньне, абяцанае Запаветам, i паказвае сцэны будучага дастатку (яны прадстаyлены y верхняй частцы карцiны), а таксама беды габрэйскага народу, намаляваныя yнiзе палатна (як апiсаныя Прарокамi y Бiблii, так i тыя, якiя габрэям сапраyды прыйшлося перажыць у ходзе гiсторыi). Упершыню сьмяротнае пакараньне стала часткай чалавечага быцьця i yсе забойцы з тых часоy павiнны былi быць пакараныя.
Першы Запавет. Марк Шагал (1887—1985). Марка пошты Грэнады, выдадзеная y 1986 годзе
«Цi спраyдзiy наш, Другi, сьвет надзею Бога? Цi не пахiснуy яе яшчэ больш? Цi навучыyся ён чаму-небудзь на прыкладзе таго, Першага, што назаyсёды згiнуy пад хвалямi патопу? Невядома. Але цяпер на старонках Бiблii гэты малады пасьляпатопны сьвет толькi робiць першыя крокi, i Ной чакае голасу Божага». Галiна Сiнiла.
П'яны Ной
Глядзеце ж за сабою, каб сэрцы вашыя не абцяжарвалiся абжорствам i п'янствам i клопатам будным, i каб дзень той не застаy вас зьнянацку… (Паводле Лукаша 21:34)
У Бiблii слова «вiно» сустракаецца больш за сто разоy i першы раз у сувязi з Ноем.
«Сыны Ноя, якiя выйшлi з каyчэга, былi: Сiм, Хам i Яфэт. А Хам быy бацька Ханаана. Гэтыя трое былi сыны Ноевыя, i ад iх насялiлася yся зямля. Ной пачаy урабляць зямлю i пасадзiy вiнаграднiк…» (Быцьцё 9:18—20).
На yспамiнаным раней блёку пошты Ізраiлю з рэпрадукцыяй старонкi iлюстраванага выданьня Бiблii – «Biblia Schockena» з 13 веку, створанай у Германii, малюнак у верхнiм куце другi зьлева паказвае, як Ной садзiць вiнаграднiк. Але Ной навучыyся ня толькi вырошчваць вiнаград, але i рабiць вiно i ня змог разумна гэта выкарыстаць.
Зьлева – Ной капае вiнаграднiк. У цэнтры сьпiць аголены Ной; Хам, якi стаiць сьпiной да нас, паказвае пальцам на бацьку, якога Сiм i Яфэт накрываюць.
«І выпiy ён вiна, i ап'янеy, i ляжаy голы y намёце сваiм. І бачыy Хам, бацька Ханаанаy, сарамату бацькi свайго i, выйшаyшы, расказаy двум братам сваiм» (Быцьцё 9:21,22).
«Немагчыма перадаць, як выдатна намаляваная гiсторыя Ноя, дзе ён, ап'янелы вiном, сьпiць, аголены, i тут жа прысутнiчаюць адзiн з сыноy, якi над iм сьмяецца, iншыя, якiя яго затуляюць; гiсторыя гэтая i майстэрства мастака не параyнальныя нi з чым, i перасягнуць яго мог бы хiба толькi ён сам» Вазары.
Ап'яненьне Ноя (1508—1512). Мiкеланджэла (1475—1564). Сыкстынская Капэла. Марка пошты Гамбii, выдадзены y 2013 годзе
Сцэна з п'яным Ноем паказана на марцы пошты Тога з сэрыi, прысьвечанай Дзесяцi Запаведзям. Бачым Сiма i Яфэта, прыкрываючых бацьку. Бiблейны эпiзод тут выкарыстаны для iлюстрацыi Запаведзi: «Шануй бацьку твайго i мацi тваю, каб падоyжылiся днi твае на зямлi, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе» (Выхад 20:12).
Нядобры yчынак Ноя справакаваy другi нядобры yчынак яго сына, якi стаy насьмiхацца над бацькам. Яму не хапiла y гэтым выпадку сыновай любовi. Сiм i Яфэт прыпынiлi нядобры ход падзей. «А Сiм i Яфэт узялi вопратку, i паклаyшы яе на плечы свае, пайшлi адвярнуyшыся i накрылi галiзну бацькi свайго; твары iх былi абернуты назад, i яны ня бачылi сараматы бацькi свайго» (Быцьцё 9:23).
Нядобры пачатак i далей вёy нядобрай дарогай. Бо, калi Ной працьверазеy i даведаyся аб усiм, то пакараy Хама i пахвалiy Сiма i Яфэта. П'янства працягвае быць злом. Але калi сын высьмейвае бацьку, гэта яго yласная ганьба, не яго бацькi.
Ап'яненьне Ноя. Марка пошты Тога з сэрыi, выдадзеная y 1982 годзе
Гэта яшчэ зварот увагi на тое, што трэба быць цярплiвым i верыць у чалавека, якi заyсёды мае шанс выправiцца.
Ной праклiнае Хама (1852). Ксенофонтов Іван (1817—1875). Бурацкi Рэспублiканскi мастацкi музэй iмя Сампiлава, Улан-Удэ. Пэрсанальная марка, выдадзеная y 2014 годзе поштай Ізраiлю
Жыy Ной пасьля патопу трыста пяцьдзесят гадоy. І памёр ва yзросьце 950 гадоy. А яго сыны Сiм, Хам i Яфэт сталi прабацькамi yсяго цяперашняга чалавецтва.
Вавiлонская вежа
«І расьсеяy iх Гасподзь адтуль па паверхнi yсёй зямлi; i яны перасталi будаваць горад». (Быцьцё 11:8)
Кнiзе Быцьця распавядаецца, што y сыноy Ноя Сiма, Хама i Яфэта было мноства патомкаy. Ад iх расьсялiлiся народы па зямлi пасьля патопу.
«На yсёй зямлi была адна мова i адна гаворка. Рушыyшы з усходу, яны знайшлi y зямлi Сэнаар раyнiну i пасялiлiся там. І сказалi адно аднаму: наробiм цэглы i абпалiм агнём. І стала y iх цэгла замест камянёy, а земляная смала замест вапны. І сказалi яны: збудуем сабе горад i вежу, вышынёю да нябёсаy, i зробiм сабе iмя, перш чым расьсеемся па yлоньнi yсёй зямлi» (Быцьцё 11:1—4).
Будаваньне Вавiлонскай вежы. Ілюстрацыя. Бiблiя Шокэна (1290). Блёк пошты Ізраiлю, выдадзены y 1985 годзе
Памылка людзей была y тым, што яны задумалi вежу i iдала на вяршынi вежы зрабiць сымбалям яднаньня i пакланеньня замест Бога.
Сюжэт пра Вавiлонскую вежу распаyсюджаны y хрысьцiянскай iканаграфii – у шматлiкiх мiнiяцюрах, рукапiсных i друкаваных выданьнях Бiблii (напрыклад, у мiнiяцюры англiйскага рукапiсу XI стагодзьдзя); а таксама y мазаiках i фрэсках сабораy i цэркваy (напрыклад, мазаiка сабора Сан-Марка y Венецыi, канец XII – пачатак XIII ст.).
У эyрапейскiм жывапiсу найбольш знакамiтай карцiнай на гэты сюжэт зьяyляецца палатно Пiтэра Брэйгеля Старэйшага «Вавiлонскi гармiдар» (1563). На фоне «Вавiлонскай вежы» Партрэт Пiтэра Брэйгеля. Гэта адна з трох алейных карцiн Пiтэра Брэйгеля Старэйшага. Першая зь iх, была напiсана y той час, калi Брэйгель быy у Рыме, i y цяперашнi час зьяyляецца страчанай.
Вавiлонская вежа (1563). Пiтэр Брэйгель Старэйшы (1564—1638). Музэй гiсторыi
Старажытны Вавiлон апiсаны y працах Арыстоцеля i Герадота. Апошнi пiсаy: «Вежа падымалася да неба гiганцкiмi тэрасамi, яе складалi сем вежаy, пастаyленых адна на адну. Падстава вежы было шырынёй 90 мэтраy, i столькi ж вежа мела y вышыню. На першы паверх даводзiлася 33 мэтра вышынi, на другой – 18 мэтраy i на астатнiя чатыры – па 6 мэтраy. Верхнi паверх вышынёй 15 мэтраy, пакрыты золатам i аблiцаваны блакiтнай палiванай цэглай гарэy на сонцы сiне – залатым агнём i быy бачны за многiя кiлямэтры».
На наступнай марцы трэцяя карцiна Пiтэра Брэйгеля Старэйшага. Марка выданая y спалучэньнi з сымбалем Эсперанта – штучнай мовы, створанай Людвiкам Заменхофам (1859—1917) з надзеяй, што стане яна мiжнароднай мовай. Над недабудаванай вежай лунае вясёлка – сымбаль Божай апекi.
Вавiлонская вежа (1563). Пiтэр Брэйгель Старэйшы. Музэй Бойманса – ван Бенiнгена, Ратэрдам. Марка пошты Бельгii, выдадзеная y 1982 годзе
Шэраг вучоных – бiблеiстаy прасочвае сувязь паданьня пра Вавiлонскую вежу з будаyнiцтвам у Двурэччы высокiх веж-храмаy, якiя звалiся зiкуратамi. Вяршынi вежаy служылi для адпраyленьня рэлiгiйных абрадаy i астранамiчных назiраньняy. Самы высокi зiкурат (вышынёй 91 м, адна прамавугольная ступень i сем сьпiральных – усяго 8) знаходзiyся менавiта y Вавiлоне. Зiкурат зваyся Этэменанкi, што азначае «дом, дзе сыходзяцца нябёсы з зямлёю». Невядома, калi менавiта было распачата будаyнiцтва гэтай вежы, але яна yжо iснавала падчас кiраваньня Хамурапi (1792—1750 да Р.Х.). Асiрыйскi цар Сiнахерыб у 689 г. да Р.Х. разбурыy Вавiлон i Этэменанкi. Зiкурат быy адноyлены Навухаданосарам II.
На марцы Іраку намаляваны варыянт карцiны «Вавiлонская вежа», якi захоyваецца y музэi Ратэрдама, а таксама меркаваны выгляд зiкурата y Барсiпе альбо Бiрс Нiмруд.
Вавiлонская вежа i зiгурат у Барсiпе. Марка пошты Іраку, выдадзеная y 1998 годзе
«І сышоy Гасподзь паглядзець горад i вежу, што будавалi сыны людзкiя. І сказаy Гасподзь: вось, адзiн народ, i адна y iх мова; i вось, што пачалi яны рабiць, i не адстануць ад таго, што задумалi рабiць; сыдзем жа i зьмяшаем там мову iхнюю, так каб адзiн не разумеy гаворкi другога. І расьсеяy iх Гасподзь адтуль па паверхнi yсёй зямлi; i яны перасталi будаваць горад. Таму дадзена яму iмя: Вавiлон, бо так зьмяшаy Гасподзь мову yсёй зямлi, i адтуль расьсеяy iх Гасподзь па yсёй зямлi» (Быцьцё 11:5—9).
На марцы Вэнгрыi з сэрыi «Сем цудаy сьвету», паказаны Зiкурат у славутых Садах Семiрамiды y Вавiлоне. Паказана таксама геаграфiчнае становiшча Вавiлону – на поyнач ад Пэрсiдзкага залiву.
Вiсячыя сады Семiрамiды Вавiлона. Марка пошты Вэнгрыi, выдадзеная y 1980 годзе