Тут жа скавана нястрымнай больлю
І вочы yжо болей глядзець не маглi,
Зрабiлася цела празрыстаю сольлю,
А хуткiя ногi да скал прырасьлi.
Цi гэту жанчыну аплакваць хто будзе?
Цi большая гэта за тысячы страт?
Хай сэрца маё яе боль не забудзе,
Што жыцьцё аддала
за погляд назад».
Верш Ахматавай «Лотава жонка» (1922—1924). (Пераклаy Л. К.)
Вунь там удалечынi, жонка Лота yжо стала слупам з солi, таму што азiрнулася на родны горад i дом… А Лот i дзьве дачкi, пасьля таго як iх папярэдзiлi пасланцы самога Бога, узялi самае неабходнае i сыходзяць. Іх папярэдзiлi i таму Дзюрэр намаляваy, што яны не бягуць голыя або напаyголыя, як нярэдка традыцыйна пiсалi гэтую сцэну iншыя аyтары.
Уцёкi Лота (1496). Дзюрэр, Альбрэхт (1471—1528). Блёк пошты Каморскiх выспаy, выдадзены y 1978 годзе
Лотава жонка сымбалiзуе чалавека, якi ня здолеy своечасова зрабiць правiльны духоyны выбар i якi вагаецца памiж каштоyнасьцямi зямнога i нябеснага быцьця. Трансфармацыя зла y дабро – праграма нашага будучага. Самотны салянай слуп каля Мёртвага мора – гэта душа жонкi Лота. Сотнi стагодзьдзяy жывёлы прыходзяць i зьлiзваюць з гэтай «статуi» соль. У гэтым i складаецца яе выпраyленьне. Ерусалiмскi Талмуд пiша, што так будзе працягвацца да yваскрашэньня мёртвых. І тады ажыве i статуя, якая сымбалiзавала духоyную сьлепату – стане вiдушчым i абудзiцца да вечнага жыцьця. Гэта наказ i нам: калi Гасподзь ратуе нас ад граху, трэба yцякаць ад яго, не азiрацца, не затрымлiвацца i не шкадаваць пра яго. Аб гэтым напамiнае Эвангелiст Лукаш: «Але y дзень, калi Лот выйшаy з Садомы, пралiyся зь неба дождж агнявы i серны i вынiшчыy усiх: так будзе i y той дзень, калi Сын Чалавечы адкрыецца. У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы ягоныя y доме, той ня сыходзь узяць iх; i хто будзе на полi, таксама не вяртайся назад; успамiнайце жонку Лотаву» (Паводле Лукаша 17:29—32).
Скала «Лот» i Пiк «Жонка Лота». Выспа Сьвятой Алены. Марка пошты Выспы Сьвятой Алены, выдадзеная y 1934 годзе
Пасьля катастрофы Лот i яго дачкi схавалiся y горадзе Сiгор.
Але на iх не глядзелi, як на yратаваных, а як на адзiных жыхароy праклятага горада, i нiхто не хацеy ажанiцца на дачках Лота. Тады, выйшаyшы з Сiгора, Лот пасялiyся y пячоры пад гарой разам са сваiмi дачкамi.
Карцiна Веранэзе нясе шмат iнфармацыi. У далечынi палае Садома, маленькая белая фiгурка на дарозе – жонка Лота, якая пераyтварылася y соль, дачкi бягуць уперадзе, за iмi ледзьве пасьпявае забiты горам Лот. Ня пярэднiм пляне Лот з дачкамi, хiба, прыселi паабедаць. Але нешта павiнна здарыцца, бо y правым куце гуляюць два амуры i адзiн зь iх чамусьцi y масцы…
Лот i яго дачкi (1545). Банiфацыё Веранэзе (1487—1553). Музей мастацтваy Крайслера. Картмаксiмум пошты Нiдэрляндаy, выдадзены y 2015 годзе
Спалоханы стары бацька яшчэ не зусiм разумее, што адбываецца. Але яго вочы, гэта вочы загнанага y кут чалавека, якi ведае што ён нiкуды не дзенецца. А гэта яго нявiнныя дачкi намагаюцца yвесьцi яго y грэх, ахвяруючыся дзеля аднаyленьня племенi.
Лот i яго дачкi. Франчэска Фурынi (1603—1646). Прада. Мадрыд. Блёк пошты Сьера Леонэ, выдадзены y 2000 годзе
Дачкi, якiя засталiся без мужоy, вырашылi напаiць свайго бацьку i пераспаць зь iм, каб нарадзiць ад яго нашчадкаy i аднавiць сваё племя, у адпаведнасьцi з старазапаветным прадстаyленьнем аб родавай бесьсьмяротнасьцi. «І сказала старэйшая малодшай: бацька наш стары, i няма чалавека на зямлi, каб увайшоy да нас паводле звычаю yсёй зямлi…» (Быцьцё 19:31).
Лот i яго дачкi (1616). Хендрык Гольцыус (1558-1616-1617?). Блёк пошты Сьера Леонэ, выдадзены y 2001 годзе
Спачатку так паступiла старэйшая, на наступны дзень – малодшая; абедзьве зацяжаралi ад свайго бацькi. Лiсiчка, якая стаiць справа y глыбiнi, сымбалiзуе хiтрасьць дачок. Каля лiсiчкi, ператвораная y такi вось, як дрэва, саляны слуп, жонка Лота. Правей палае Садома.
Лот i яго дачкi. Якаб Адрыянс Бэкер (1609 —1651). Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1990 годзе
Чаму y гэтай трагiчнай гiсторыi зьнiшчэньня гарадоy мастакi выбiралi эпiзод, калi дочкi вырашылi зацяжарыць ад свайго бацькi? Можа мастакам хацелася зьвярнуцца да далiкатнай тэмы з голымi дзяyчынамi, а Бiблiя давала iм набожнае апраyданьне?
У iнтэрпрэтацыi Ота Дыксам бiблейскай гiсторыi Лота, разбураны i спалены горад Дрэздэн становiцца цэнтральным фонам маральнай дылемы, з якой сутыкаюцца Лот i яго дачкi.
Лот i яго дачкi (1939). Ота Дыкс (1891—1969). Музэй Людвiга, Аахен, Германiя. Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1974 годзе
Старэйшая дачка нарадзiла сына, названага Маавам (iмя азначае «ад бацькi»). Ён стаy родапачынальнiкам маавiцянаy – шматлiкага народа, што жыy на yсходзе Ярдана. Ад другой дачкi нарадзiyся Амон («сын майго народа»), бацька аманiцянаy. Гэтыя народы былi iдалапаклонцамi i вызначылiся y гiсторыi асаблiвай жорсткасьцю, бессаромнасьцю i разбэшчанасьцю нораваy. А Маавiцяне яшчэ i выключнай нянавiсьцю да народу Ізраiля. Але габрэйскiя мудрацы yбачылi тут намёк на двух вялiкiх жанчын з Бiблii: на Маавiцянку Рут, гiсторыя якой апiсана y аднайменнай Кнiзе Бiблii, i Аманiцянку Нааму. Аманiцянка Наама стала жонкай цара Саламона i мацi цара Юдэi Раваама. Рут далучылася да габрэйскага народу i, стаyшы жонкаю Ваоза, нарадзiла яму сына Авiда, у якога, у сваю чаргу, нарадзiyся сын Эсэй, будучы бацька Давiда. Такiм чынам, Рут Маавiцянка, якая вядзе сваё паходжаньне ад старэйшай дачкi Лота, была прабабуляй цара Давiда. Атрымалася, што y вынiку падзей у Садоме «знайшоyся» Давiд, якi стаy не толькi родапачынальнiкам царскай дынастыi, але i роду Мэсii-Збавiцеля.
Вось чаму Бiблiю трэба чытаць да канца.
Рэбэка
…ад Госпада прыйшла гэтая дзея… (Быцьцё 24:50)
У Сьвятым пiсьме неаднаразова падкрэсьлiваецца вялiкае значэньне шлюбу i сямейнага жыцьця. Бiблейныя шлюбныя сувязi даюць прыгожыя прыклады yдалых шлюбаy.
Абставiны yступленьня Рэбэкi y шлюб з Ісаакам i iншыя выпадкi з яе жыцьця займаюць адну з самых прыгожых i кранальных старонак Бiблii.
У Кнiзе «Быцьцё» падрабязна апiсваецца заклапочанасьць Абрагама i Сарры пошукам жонкi для iх сына Ісаака. Бацькi ня хочуць мець нявестку з паганскага роду. І Абрагам пасылае свайго слугу Элiязэра y Мэсапатамiю, дзе y горадзе Нахора ён павiнен знайсьцi жонку Ісааку: «Гасподзь, Бог неба […]. Ён пашле анёла Свайго перад табою, i ты возьмеш жонку сыну майму адтуль…» (Быцьцё 24:7).
Прарабiyшы доyгi шлях з Ханаана, Элiязэр узмалiy Бога пазначыць яму жонку для Ісаака з тых дзяyчат, у якiх ён папросiць вады, i якая зь iх таксама прапануе ваду i для яго вярблюдаy.
Слуга Абрагама сустракае Рэбэку (1896—1902). Джэймс Цiсо (1836—1902). Габрэйскi музэй, Нью-Ёрк. Пэрсанальная марка, выдадзеная поштай Ізраiлю y 2009 годзе
Адказ не замарудзiy. «Яшчэ не перастаy ён гаварыць, i вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзiлася ад Ватуiла, сына Мiлкi, жонкi Нахора, брата Абрагамавага, i збанок яе на плячы y яе…» (Быцьцё 24:15).
Элiязэр сустракае Рэбеку. Блёк пошты Мiкранэзii, выдадзены y 1998 годзе
Дарэчы, iмя Элiязэр значыць «Бог бацькi майго быy мне дапамогай».
«І пабег раб насустрач ёй i сказаy: дай мне выпiць крыху вады са збанка твайго. Яна сказала: пi, гаспадару мой. І адразу апусьцiла збанок свой на руку сваю i напаiла яго. І, калi напаiла яго, сказала: я пачну чэрпаць i вярблюдам тваiм, пакуль не нап'юцца yсе» (Быцьцё 24:17—19).
На маляyнiчым блёку Мiкранэзii yсё адпавядае бiблейскаму апавяданьню: Рэбэка з збаном вады, Элiязэр з вярблюдам i Анёл, якi сьпяшаецца на дапамогу.
Сустрэча Элiязэра з Рэбэкай стала папулярнай у мастакоy.
Элiязэр i Рэбэка ля студнi (1653). Якаy Хогерс (1614 – 1660). Эрмiтаж. Марка пошты Грэнады Карыяку i Петыт-Марцiнiкi, выдадзеная y 2003 годзе
Бiблейская сцэна, напiсаная Джаванi Пьяцета нагадвае пастырскую iдылiю, слуга Абрагама Элiязэр сустракае Рэбэку ля студнi. Яна прапануе яму ваду, а потым непрыкметна прымае падарункi, якiя Абрагам паслаy разам з Элiязэрам для сваёй будучай нявесткi. Джаванi Пьяцета акцэнтаваy наступны момант бiблейскай гiсторыi, калi Элзiязэр падарыy Рэбэцы завушнiцы i запясьцi, тым самым паведамiyшы ёй волю Бога на яе шлюб з Ісаакам.
Рэбэка i Элiязэр ля калодзежа (1740). Джаванi Батыста Пьяцета (1683—1754). Мастацкi музэй Брэра y Мiлане (Італiя). Марка пошты Сан-Марына, выдадзеная y 2004 годзе
«Яна сказала: пi, гаспадару мой. І адразу апусьцiла збанок свой на руку сваю i напаiла яго. І, калi напаiла яго, сказала: я пачну чэрпаць i вярблюдам тваiм, пакуль не нап'юцца yсе» (Быцьцё 24:18,19).
Рэбэка i Элiязэр (1660). Барталамэ Мурыльё (1617—1682). Музэй Прада. Картмаксiмум пошты Руанды, выдадзены y 1967 годзе
Элiязэр пакланiyся Богу, Якi прывёy яго да патрэбнага месца. У доме, дзе жыла Рэбэка, Элiязэр распавёy пра жыцьцё Абрагама i навошта ён прыйшоy.
«І паклiкалi Рэбэку i сказалi ёй: цi пойдзеш з гэтым чалавекам? Яна сказала: пайду. І пусьцiлi Рэбэку, сястру сваю, i кармiцельку яе, i раба Абрагамавага, i людзей ягоных. І дабраславiлi Рэбэку i сказалi ёй: сястра наша, хай родзяцца ад цябе тысячы тысяч, i хай валодаюць нашчадкi твае жытлiшчамi ворагаy тваiх…» (Быцьцё 24:58—60). Элiязэр зрабiy усiм багатыя падарункi i на наступны дзень Павёз яе да Абрагама i Ісаака.
Дома iх чакаy Ісаак. З першай сустрэчы яны пакахалi адзiн аднаго.