Бiблейскiя гiсторыi Старога Запавету, iлюстраваныя паштовымi маркамi. Знаёмства са зьместам Бiблii i яго алюстраваньнем у мастацтве
Лявон Карповiч
Кнiга «Бiблейскiя гiсторыi Старога Запавету, iлюстраваныя паштовымi маркамi» – вынiк жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бiблii пры дапамозе мастацкiх твораy, выявы якiх разьмешчаны на паштовых марках розных краiн сьвету. Чаму на паштовых марках? Бо адначасова стваралася фiлятэлiстычная калекцыя «Бiблейскiя гiсторыi». І мэтад паралельнага вывучэньня дае добрыя вынiкi. У кнiзе каля дзевяноста артыкулаy. І яшчэ спроба маiх разважаньняy над зьместам Бiблii. Спроба зразуменьня яе зьместу…
Бiблейскiя гiсторыi Старога Запавету, iлюстраваныя паштовымi маркамi
Знаёмства са зьместам Бiблii i яго алюстраваньнем у мастацтве
Лявон Карповiч
© Лявон Карповiч, 2021
ISBN 978-5-0053-2627-0
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Майму дзеду
Банiфацыю Жураyка
i маёй бабе
Эмiлii Жураyка,
якiя былi мне як бацькi;
маёй маме Бранiславе;
маёй каханай жонцы Валянцiне,
якая заставалася
маiм спадарожнiкам
на працягу yсяго жыцьця
i падарыла мне
цудоyных дачок;
маiм любiмым дочкам
Жане, Алёне i Натальлi;
маiм цудоyным унукам
Дзiмiтрыю, Антону i Мiкiце
прысьвячаю
Бiблiя i фiлятэлiя
Наказваю вам: любiце адзiн аднаго. (Яна 15:17)
Усё Пiсаньне боганатхнёнае i карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраyленьня, для настаyленьня y праведнасьцi, каб быy дасканалы Божы чалавек, да yсякае добрае справы падрыхтаваны. (Другое да Цiмафея 3:16,17)
Кнiгi Сьвятога Пiсаньня, якое складаецца з Старога i Новага Запаветаy, маюць агульную назву «Бiблiя». Назва паходзiць з грэцкай мовы i азначае y перакладзе «кнiга», якая зьяyляецца найбольш важнай з усiх кнiг, проста «Кнiга Кнiг». Сапраyды, Бiблiя зьяyляецца адной з найважнейшых кнiг у гiсторыi сьвету, i не толькi y сэнсе духоyным, але i лiтаратурным, гiстарычным i сацыяльным. Няма нiякiх сумневаy, што для многiх людзей Бiблiя зьяyляецца свайго роду жыцьцёвай iнструкцыяй, своеасаблiвай кнiгай псыхалягiчнай, фiлязофскай, унiвэрсальнай. Для мiльёнаy людзей Бiблiя была i застаецца крынiцай вечнай iсьцiны i мудрасьцi, вучыць любiць i дараваць.
Сьвятое пiсьмо зьмяшчае праyду пра Бога i праyду пра чалавека i паказвае дзеi чалавецтва праз адносiны з Богам.
Па дадзеных Сусьветнага Альянсу Уiклiф на кастрычнiк 2019: «У сьвеце налiчваецца прыблiзна 7097 „жывых“ моy. Сьвятое Пiсаньне, у поyным або частковым складзе, iснуе на 3384 зь iх».
Ужо y трэцiм стагодзьдзi да Р.Х. быy зроблены першы пераклад Старога Запавету – Сэптуагiнта. У Сэптуагiнце было yжыта слова Пантакратар для перакладу габрэйскага назвы Эль-Шаддай (Бог). Спас Вобраз Уседзяржыцеля, або Пантакратара (ад грэч.: ??????????? – Усеyладны, Усемагутны) стаy цэнтральным вобразам у iканаграфii Хрыста, якi yяyляе Яго як Нябеснага Цара i Судзьдзю. На мазаiцы з Сiцылii Кнiга y левай руцэ Хрыста Панкратара раскрыта на старонцы з тэкстам «Я-сьвятло сьвятла. Хто iдзе за Мною, той не будзе хадзiць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця» (Паводле Яна 8:12), напiсаным на лацiнскай i грэцкай мовах.
Хрыстос Пантакратар. Мазаiка сабора y Чефалу, Сiцылiя (1140). Марка рошты Италii, выдадзеная y 1987 годзе
Пасьля yзьнiкненьня хрысьцiянства стандартным перакладам Бiблii на лацiнскую мову стала Вульгата, пераклад, зроблены Сьвятым Еранiмам у 382 – 406 гадах. Сьвяты Еранiм стаy мiфам i легендай яшчэ пры жыцьцi. У самай прыгожай i самай вядомай гiсторыi пра Еранiма ён дастае стрэмку з лапы льва, якi потым аддана iдзе за iм. Некалькi самых вядомых эyрапейскiх мастакоy адлюстроyвалi яго са львом на працягу стагодзьдзяy. Сьвяты Еранiм таксама быy адлюстраваны y выглядзе пустэльнiка, якi трымаy Бiблiю i чэрап, i y выглядзе кардынала, апранутага y афiцыйнае кардынальскае адзеньне. Яму прысьвечаныя дзясяткi паштовых марак.
Сьвяты Геранiм за працай (1440—1470). Нiкало Антонiа Калянтонiё (1420—1460). Нэапаль, Музэй Кападымонтэ. Марка пошты Руанды, выдадзеная y 1973 годзе
«Я жадаy бы, каб Пiсаньня пераклалi на yсе мовы, каб iх чыталi i разумелi ня толькi шатляндцы i iрляндцы, але таксама туркi i сарацыны. Мне хацелася б, каб араты сьпяваy вершы зь Пiсаньня, iдучы за плугам, ткач паyтараy iх пад гудзеньне чаyнака i падарожнiк забаyляyся Эвангельскiмi апавяданьнямi падчас сумнага падарожжа» – так пiсаy вялiкi галяндзкi навуковец Эразм Ратэрдамскi y 1516 годзе.
Гэта стала магчымым, калi зьявiлася першая друкаваная Бiблiя – гэта Бiблiя, надрукаваная y 1452 – 1455 гады y Майнцы Іяганам Гутэнбэргам. Вынаходнiцтва Іягана Гутэнбэрга – друкарня зьмянiла палiтычны, сацыяльны i культурны ляндшафт яго часу. Network прызнала Іягана Гутэнбэрга самай уплывовай фiгурай другога тысячагодзьдзя. Таму i маркi, прысьвечаныя яму, выдаюцца многiмi краiнамi сьвету.
Іяган Гутэнбэрг – друкарня. Марка пошты Камбоджы, выдадзеная y 2001 годзе
На пачатку было Слова, запiсанае y Кнiгу, а Кнiга была супраць выяваy: «Не рабеце сабе кумiраy i выяваy, i слупоy ня стаyце y сябе, i камянёy з выявамi не кладзеце y зямлi вашай, каб кланяцца перад iмi, бо Я Гасподзь, Бог ваш» (Лявiт 26:1). Не магло быць iначай сярод паганцаy, якiя пакланялiся iдалам i прыносiлi iм ахвяры. Абраны народ павiнен быy быць верным Нябачнаму. І яyрэi не стварылi нiводнай выявы Бога. Першыя сцэны бiблейныя паyсталi y Рымскай iмпэрыi. Гэта былi iлюстрацыi Сэптуагiнты – грэцкага перакладу Старога Запавету. Стары Запавет забараняy тварыць выявы, а Новы Запавет не зьнiмаy гэтай забароны. Але зьявiyся Богачалавек, Ісус, «выява Бога Нябачнага». Гэта давала мажлiвасьць стварэньня вобраза Бога. Яшчэ доyга цягнулiся споры, хоць многiя казалi «аб вялiкiм пажытку ад выяваy бiблейных».
Наш зямляк Францыск Скарына з Полацку арганiзаваy y Празе друкарню, пераклаy на тагачасную беларускую мову, напiсаy прадмовы i за 1517 – 1519 гады надрукаваy 22 кнiгi Бiблii.
Беларуская пошта зрабiла некалькi выданьняy, прысьвечаных Францыску Скарыну. У тым лiку i першая Беларуская паштовая марка, выдадзеная Урадам Беларускай Народнай Рэспублiкi y 1918 годзе
Францыск Скарына. Беларуская паштовая матка №1, выдадзеная y 1918 годзе
Скарына друкаваy Бiблiю як з рэлiгiйнымi так i з асьветнiцкiмi мэтамi, пра што пiша y прадмове: «Дедтем малым початок всякое доброе наукы, дорослым помножение в науце, мужем моцное утверьжение». Бiблiю Скарына yпрыгожыy 52 гравюрамi яго выкананьня.
«Што чытаньне дае вушам, тое маyклiвае малярства ставiць перад вачамi» казаy Сьвяты Базыль у 379 годзе, а ягоны брат Сьвяты Георгiй з Нысы скажа, што абразы замяняюць кнiжкi, прыносячы гледачу тыя самыя карысьцi. Але яшчэ доyгi час Кнiга i выява не знаходзiлi шляху да паяднаньня. Выявы зьявiлiся пасьля Нiкейскага (325 ад Р.Х.) i Халкедонскага (451 ад Р.Х.) царкоyных сабораy i расквiтнелi y Італii эпохi Адраджэньня.
Матывы Бiблейныя можна знайсьцi y творах знакамiтых мастакоy i скульптараy, паэтаy i пiсьменьнiкаy, творах, якiя сабраныя y знакамiтых музэях, галерэях i бiблiятэках усяго сьвету. Бiблiя аказала вялiкi yплыy на мову, якой размаyляем, на творчасьць музычную. Мы жывём у сьвеце, якi y значнай ступенi стаy упарадкаваны праз культуру Бiблейную.
Выдадзена мноства кнiг, дзе сабраныя самыя знакамiтыя творы мастакоy, iлюструючых Бiблiю. Здавалася б, навошта займацца зьбiраньнем i апiсаньнем, як паштовая марка iлюструе Бiблейскiя сюжэты. Дзьве прычыны. Вывучаць Бiблiю ня проста. Калi мы чытаем Пiсаньне, калi не зьвяртаем пiльнай увагi i не адкрываем сэрца i розум на тое, што Бог сапраyды кажа, мы бачым толькi тое, што хочам бачыць. Мне дапамог мэтад паралельнага вывучэньня. Чытаньне Бiблii стымулявала пошук марак для фiлятэлiстычнай выставы, а знойдзеныя мiнiяцюры патрабавалi знаёмства з адпаведным тэкстам Бiблii. А яшчэ, з дапамогай паштовых марак кожны жадаючы можа напiсаць «сваю кнiгу» з бiблейскiмi сюжэтамi, якая будзе рукатворнай i непаyторнай, бо немагчыма сабраць усе паштовыя маркi на Бiблейскую тэму. Штодня паяyляюцца yсё новыя выданьнi, а папярэднiя становяцца yсё больш недаступнымi. Праца па складаньню калекцыi паклiча y пошук, пашырыць круг знаёмых i сяброy, паспрыяе пазнаваньню зьместу Кнiгi, яго асэнсаваньню, прывядзе да веры або yмацуе y ёй. Такая праца прывяла мяне да напiсаньня гэтай кнiгi.
Першай паштовай маркай, тэматычна зьвязанай з Бiблiяй, зьяyляецца марка пошты Італii, выдадзеная y 1852 годзе. На марцы Герб Папы Рымскага – залаты i срэбны ключы, якiя Хрыстос перадаy Апосталу Пятру.
Герб Папы Рымскага. Марка №1 пошты Італii, выдадзеная y 1852 годзе
У наступныя гады колькасьць выдадзеных марак на Бiблейскую тэму расла y геамэтрычнай прагрэсii. І хоць не yсе тэмы раскрытыя, варта зрабiць спробу, паказаць з дапамогай паштовых марак доyгiя дзеi збаyленьня, якiя папярэдзiлi нараджэньне, жыцьцё, дзейнасьць, сьмерць i паyстаньне зь мёртвых Ісуса Хрыста. Гэта ня толькi для таго, каб з цiкавасьцi разгледзець мiнiяцюрныя малюнкi, якiя пошты розных краiн абралi для сваiх выданьняy, але, каб як мага больш даведацца аб тым, што яны паказваюць, што нам хацеy сказаць аyтар. Толькi тады марка ня толькi забаyляе, але вучыць i выхоyвае.
Наступным было выданьне пошты Мальты па карцiне Густава Доры – «Сьвяты Павал пасьля караблекрушэньня». За Сьвятым Паyлам y вогнiшчы зьмяя. Падзея адбылася пазьней, калi Апостал грэyся ля вогнiшча i на яго напала зьмяя. «Але ён, абтросшы зьмяю y вагонь, не зазнаy анiякае шкоды» (Дзеi 28:5).
Апостал Павал. Караблекрушэньне. Марка пошты Італii, выдалyеная y 1899 годзе
Мяне вельмi yразiлi словы, на жаль я згубiy кiм сказаныя: «Царква прыгожая, калi знаходзiцца y будынку, але яшчэ больш уражлiвая, калi ажывае праз Яго народ у паyсядзённым жыцьцi. Няхай Слова Божае ажыве праз вас, i вы будзеце Яго рукамi i нагамi y страчаным i памiраючым сьвеце, маяком Яго надзеi y цемры».
«Хiба ня ведаеце, што вы храм Божы, i Дух Божы жыве y вас?» (Першае да Карынфянаy 3:16).
Стварэньне Сьвету i раньняя гiсторыя жыцьця Божага народу (5508—1050 да Р.Х.)
Стварэньне Сьвету i страта Раю