Ты адчуваеш:
боль – за табою бяжыць.
доyгi, апрануты y форму вайскоyца.
адчуваеш:
сняжынка y далонях трымцiць
светам пакiнутай Плошчы.
Што за грукат
насупраць будынкаy?
«Спаць!» —
загадалi сцямнёныя вочы вакон.
цiха паyзе самота y натоyпе —
нязвыкла
нiбыта yваходзiць
Плошча у Скон.
Мы адчуваем
подых натоyпу цiха-
застылага.
ценю крысо, Змрок Болю, i
Ноч.
сэрца спявае слязьмi.
бел-чырвонымi крыламi шэпча
мароз:
з Плошчы кроч….
«Там, дзе Малагу мора цалуе пяшчотна…»
А.Э.
Там, дзе Малагу мора цалуе пяшчотна,
Там, дзе сонца паyднёвае ззяе як Бог,
Твае плечы у сне уздымаюцца вольна,
Пад прасцiнай ласкавай, нiбыта мурог.
Там, на вулiцах вузкiх, усмешных i ветлых,
Памiж небам далёкiм i долам y нагах,
Твае вусны варушацца цiха-нясмела
Быццам нечы спрабуючы вытрушчыць страх.
Там, дзе Лоркi гiтара yздыхае самотна,
А на плошчах Гранады фламенко жыве,
Твае вочы асветлены быццам паходняй
Што запалена сэрцам лiцьвiнскiм y iмгле.
«а калi на гарышчы жнiyня…»
а калi на гарышчы жнiyня
вераснёвыя пожнi заззяюць
таямнiчым святлом сонцалiyня
барвай зжытага некалi траyня
у расхрыстаных душах наyкола
у вачох што стамiлiся Поyняй
новым зыкам маланкавым мова
yзнiкне з мары тваёй мацiцовай
«Восень па-вар’яцку лютуе па-над намi…»
Восень па-вар’яцку лютуе па-над намi:
Жоyтым лiсцем сцеле прыбраныя дываны,
Гаманiць рачулкай, стомлена-халоднай,
І нябёсаy шэрасцю плача гэта восень.
Толькi ты ня чуеш, забыццём прачулы:
Пройдзеш крок у бок, сэрца не пачуе.
А наyкола свiшча вецер нiбы пугай
Цемра б’е няшчадна, нiб кат папругай.
Дождж вяроyкай слiзкай абаyе наyкола:
І табе ад сонца не было нiчога…
Бо лютуе восень, жоyта iклы шчэрыць —
Аняма тут свету, аняма тут веры…
Восеньская электрычка
Сесцi y човен i плысцi y нiкуды, нiхто, нiадкуль
аж завершыцца эра i памяць растане на дне.
Час абраy нас. Абраy да апошнiх лушпiнаy. Пакуль
мы падымемся y абсерваторыю, восень мiне. (Айдас Марчэнас)
Вострыя, як вiдэльцы,
Слёзы кастрычнiка
Ты малявала растаннем
Дрэваy i лiсця.
Абапал калюжын,
У шэрасцi сцiслых,
З-за вокнаy няспешнай,
Як лёс, электрычцы.
І з кожным прыпынкам
Твой пэндзаль смялейша
Абрысы асенняй
Тугi вымалёyваy…
– Не, не, не турбуйцеся,
Ўсё нармалёва, —
Вусны шапаталi
Камусьцi з «тутэйшых»…