Оценить:
 Рейтинг: 0

Сляза ляза

Год написания книги
2017
<< 1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 16 >>
На страницу:
10 из 16
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

«Стары i мудры воран…»

Стары i мудры воран
Заyсёды адзiнотны.
Як вецер у няволi,
Вялiкi i маркотны…

Як палкаводзец слынны,
Важак галоднай зграi…
Як Дух iмклiвай плынi,
Як ценi на змярканнi…

Ён чулы i сцiшэлы,
Як лiсце пасля вiхры.
І голас памягчэлы
З жыццёвае палiтры…

Стары i мудры воран
Ў чаканнi заблукалы…
Наверсе – спевы зорак,
Унiзе – цень расталы..

«Ля помнiка нябачнага нiкому…»

Ля помнiка нябачнага нiкому
Натоyп стаяy нiкому невядомы.
Нiкому непатрэбны i нязначны
Ля помнiка нябачнага сабе самому…

«Ты глядзiш стамлёнымi вачыма…»

Ты глядзiш стамлёнымi вачыма
На святло, якое не тваё…
Бачыш у сутоннi, як Айчына
Вобцас ймкнецца да i па-за дно.

На жмуты малiтвы разадраны,
Іх ня чуе той, хто вiнен быць.
Нiбы грэбляй, душы спрасаваны,
І няма куды iм болей плыць.

Цвелiць розум голая знявага:
Невiдушчы як прарок народ
Сам сабе, сляпы, дае параду,
Як спакласцi yшэчнт свой род.

І тады, калi карчы ад дрэва
Спадкаемцы yвозьмуць гадаваць,
Ты пабачыш нават скрозь залеву,
Што няма чаго yжо ратаваць…

«Першы снег…»

Першы снег.
Чалавек чорнай
Плямай выглядае
Мiж дрэваy..

«Вiна Румынii глыток уночы…»

Вiна Румынii глыток уночы,
Срабрыстай поyнi ззянне-след…
З-за мора прывiды пакрочуць,
Каб атулiць магнолiй свет…

Твая рука трымцiць, бы лiсце,
А позiрк поyняй блаславён…
Яшчэ глыток… каб не даплысцi…
Яшчэ мо крок… каб не праклён…

А золак жвава смокча ценi,
Грамнiцы рэдзенькай камлi…
Імчымся разам на арэлях,
Пакуль не злучым берагi…

Адной струной, адзiным мiгам
Глыток румынскага вiна…
Пачуеш сэрца грукат-скрыгат,
Як быццам бурыцца сцяна…

Знiкаюць прывiды на хвалях,
Вось сонца твар наyскрай жытла…
Яшчэ глыток… i на каралях
Зайграе полымя святла…

«Атруты выпiyшы глыток…»

Атруты выпiyшы глыток,
Схапiyся Ён за сэрца:
«Калi памру – няхай як воyк,
Якi кахаyся з смерцю»…

«Гонка iмкнецца да новага года…»

Гонка iмкнецца да новага года
Сцежка мiж памяцi спаленых сноy.
Што адбылося – дабро цi нягода —
Паразрасталася часу быллём.

<< 1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 16 >>
На страницу:
10 из 16