Оценить:
 Рейтинг: 0

Сляза ляза

Год написания книги
2017
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16 >>
На страницу:
6 из 16
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Тая ж, тая ж, тая ж —
З бледнай скурай й
Тварам,
Са сяйвом слязлiвым,
Праyду што хавае,
У вачах ваyчыных.
У крывi людское.
У агiдных рухах
Змерзлага жывога.

Поyня бледнаскурая.
Поyня бледнатварая.
Штоноч зноy ты плачаш
Ў холадзе лядашчым….

Самота воyка

ваyчкi
y маёй душы
нiбыты вочы
воyка
палохаюць людзей,
i я, самотны зноyку,
брыду да iншых пасяленняy,
а можа, iншых вымярэнняy,
дзе воyкi замест зграяy
каханне з любай
выбiраюць…

«На выпасе зоры пысамi…»

На выпасе зоры пысамi
Дакранулiся да мяне.
Рэкi рэзалi снамi-арэхамi
Сэрца срэбнае мае.
Цiшыня была добрая,
Часам модная i лагодная,
Калi вуснамi светла-спакуснымi
За душу ты кранула мяне…

«У вачах тваiх …»

У вачах тваiх —
Маё натхненне.
Заплюшчанае.

Берагiня

Ты такая прыгожая,
Нiбы Берагiня
Ў фатэлi
З кубачкам кавы духмянай…
Тваiх валасоy кiлiмы
Бярэзiнай альбо
Волмай
Змягчэламу сэрцу
Даюць
Прытулак.
Пах тваёй прыгажосцi
Казыча
Жывiцай жаданнi…
Адлегласць мiж намi —
Прывiды ды
Зданнi
Тваiх сябровак-ахоyнiц:
Вадзянiцы,
Каyкi,
Беражнiцы
Светла-пяшчотным ценем
Душы
Нечыя грэюць…
Салодкiм як грэх
Вуснаy алеем
Малюеш
Мой свет
Навакольны.
Пахне мне глеем
Далёкай
Бярэзiны або
Блiзкае Волмы.
Сэрца нямее,
Дранцвее,
Буцвее.
Пад покрывам Поyнi
У фатэлi
Дыяруш крозаy
Гартае
Вецер самоты…
Ты такая прыгожая —
Пiша y паветры
Дымок кавы
Фiлiгранна,
Выкштацона,
Бязмоyна.
…прачынаешся.
У кватэры —
Пах глея
І жывiцы.

Стварэнне свету
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 16 >>
На страницу:
6 из 16