Вiшняй зiмовае наспеy твой сон
І нiбы птушка з далоняy
Успырхнуy у неба
Празрыстае як сон
Пра птушку i
Вiшню i
І зiму.
Неснагавую зусiм зiму.
Час ад часу слязлiвую.
Прахалодную як труну y
Прасторы трупярняy.
Безумоyна,
Ты адзiны там з жывых
(Цi табе так падаецца?)
Бо сон, вядома, надзейны падманнiк i
Падменнiк
Заменнiк
Жыцця, у якiм
Зiмовай вiшняй даспявае
Богам згубленае Слова.
«Калi наyкола неспакой…»
Калi наyкола неспакой,
Бы дзiдай сэрца працiнае,
І слота косiць шыхты мрой —
Згадай свой край забраны.
Хоць i не забраны для цябе
Ардой ваyчыных згряy,
Хай шалам дзеяцца y сяyбе,
Над нескароным – Краем.
Лютуюць прыхадняy сцягi —
Апрыкрыя Усходу знакi —
Твае ж не yзяць iм берагi,
З бусламi не лятаць сабакам.
Руйнуюць храмы yласных душ,
Няхай, народжаныя Хамам.
Твой сад спамiнны з Княства Руж —
Не адчынiць iм яго брамы.
Як нi жадаць iм, не згiбець
Анi табе, анi нашчадкам —
Датуль, пакуль у сэрцы днець
Пагонi Велiчнае спадкi.
Д'ябал слухае цiшыню…
І галосяць знiчкi,па жывых галосяць,гэта люд крывiцкi
чорны ветах косiць.
Анатоль Сыс
Д'ябал слухае цiшыню
Душ крывiцкiх збалелых.
Можа, пустка патрэбна яму
У вачах iх збялелых…
Выпiвае анёл чарку сну
З бел-чырвонага куфля на небе.
Д'ябал шэпча y хмелю яму:
Няма месца абодвум на глебе
Што yзарана слязьмi i крывёй
Спакон веку яму падуладных…
Суразмоyца y адказ цiшынёй
Праслаyляе народ гэты ладны…
Праслаyляе мiнулыя днi,
Што Пагоняй лунаюць у душах.
З тых часоy, калi Каралi
Баранiлi крывiцкасць у Пушчах.
І калi не спакушаны Бог
Беларусь блаславiy вольным краем…
А y 2010 з Раства Яго рок
Д'ябал душы y краiне збiрае…
Ды не бачыць ён пустку y вачах,
І пакоры крывiцкай ня бачыць
Анёл шэпча: «Нячысты, твой страх
Зямлi гэтай свабоду пазначыць….
Д'ябал слухае цiшыню
Душ крывiцкiх збалелых….
І здаецца, здаецца яму
Бляск вачэй iх у полымi веры…
Плошча
Адчуваю:
за мной са зброяй iдзе цень.
доyгi, насуплены, змрочны…
з цягам часу хаваецца y Дзень,
нiбы апошнi бяглянак на Плошчы…