Оценить:
 Рейтинг: 0

Сляза ляза

Год написания книги
2017
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 ... 16 >>
На страницу:
5 из 16
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Спатканне

Адчую сябе прыцiснутым да краю непазбежнага твайго iмя.

(Х. Картасар)

Калi ты падыдзеш, убраная y вечнасць,
Калi пасмiхнешся, як сонца мiж зор,
Схаваю i я сваю недарэчнасць
У торбу жаданняy збянтэжаных слоy.

Няхай i не блiзка, няхай й недалёка,
Бурштынавых поглядаy л’ецца святло.
На пацерках часу струменiцца звонка
Усмешлiвых дзён тваё хараство.

Калi ты адыдзеш, пакiнуyшы вырай,
Калi азiрнешся усмешкай багоy…
На мапе спаткання велiкаю плямай
Свой роспiс пакiнуць акорды ваyкоy…

Паэзii святой душа

Я – абарваны пульс Зямлi,
Сляпога лёсу Падарожнiк
У кожнай кропельцы крывi,
Пакiнутай на Раздарожжы.

Я – полымя антычных строф,
Фартуны вечная забава.
Часцiнка вокамгненных сноy,
Апранутая y яву.

Я – некрануты боль лясоy,
Алоyка роспiс на паперы.
Смерць i жыццё yсiх багоy
У свечках дагарэлых.

Я – цеплыня вясковых хат,
Лучыны цень далёкi.
Славянскiх песень зоркагляд
У чужаземных скоках…

Я – звон птушыных галасоy,
Крынiцы бег шчаслiвы.
Лiчыльнiк несказаных слоy
У хораме магiльным.

Я – Чалавек, Народ, Зямля,
Дзiця iмклiвай Думкi.
Паэзii святой Душа
У праявах i малюнках…

«Падманам поyнiцца напой…»

Падманам поyнiцца напой,
Напоем поyнiцца падман.
Згадаеш шчырасцi прыбой
І зноyку паляцiш у зман.

Падманам поyнiцца напой,
І сонца холадам iмжыць,
Кранаеш сэрца моцай зор,
Але яно yсё больш балiць.

Падманам поyнiцца жыццё,
Напой разблытаны лухтой…
За поyняй праyды, як за сном,
Ты не дацягнешся рукой

Ваyчыная Поyня

Поyня бледнаскурая,
Поyня бледнатваря
Поyнiць неба слёзамi,
Лёзамi халоднымi.
Паглядзi праз дахi
Змерзлага наyколля,
Паглядзi на гмахi
Снежаньскай няволi.
І пачуй як быццам
Воyчы сум замерзлы —
Воyкi – гэта богi,
Што згубiлi ногi i
На лапах y поyсцi
Шчэраца iкласта,
Выскал тайны шчасця,
А, быць можа, праyды,
Той спрадвечнай, iснай,
Нiбы поyня y небе,
Быццам хлеб карыснай,
І як смерць нязменнай.

Снегавых сцяжынаy
Ты прайшоy нямала,
Але y небе поyня,
Як твая святая,
Як твая лiхая,
Як твая нямая,
Як твая сляпая,
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 ... 16 >>
На страницу:
5 из 16