Таму, хто, як восень,
З пачуццяy пажоyклых
Скiдаy да калюжынаy
Час i прастору…
Таму, хто наладзiy
З кастрычнiкам змову
І параструшчыy
Цяпло долам глёyкiм…
Вострыя, як нажнiцы,
Хмары кастрычнiка
Ты малявала
Спатканнем з няверай…
– Дзякую, дзякую,
Свет, пэyна, не белы, —
Словы расталi
Ў пустой электрычцы.
«Агнём напоyнiш мяне …»
Агнём напоyнiш мяне —
Агнём неспатольнага сонца.
Зруйнуеш на белай сцяне
Прысак самоты бясконцы.
Агнём разварушыш спакой —
Агнём забыцця жоyтай жарсцi.
Планетаy далёкiх канвой
Нам не дазволiць упасцi.
Агнём развярэдзiш душу —
Агнём пераплаyленых ранкаy.
Я крыж твой на сэрцы нашу
За yсiх на свеце каханкаy.
Агнём распiлуеш мяне —
Агнём пракаветнага дрэва.
І кожная частка – табе,
Агнём перапоyнена Ева…
«Ядвабам аголеных yночы адценняy…»
Ядвабам аголеных yночы адценняy
Лунаюцца мары y празрыстацi зор…
Мiльярды сусветных жаданняy-трымценняy
Ахутваюць ласкаю стомлены бор…
Прыцiхласцi рэха на стромых прасторах,
Бавоyнасцi водару прагны глыток…
Скiдай нерашуча, няyмела свой сорам —
І можа пачуе спакушаны Бог…
Як дыхае цень, што прачнуyся да скону,
Як коткаю крочыць смуга да ракi…
Як плача матыль у бяскрыллi палону,
Як дзiда yваходзiць у вiльгаць зямлi…
Перлiнамi скарбнiц дзiвосных, таемных
Мiж нерушаy бору, мiж лядаy яго
Сустрэнуцца губы i вусны yзмакрэлых
Цнатлiвых юнацкiх, бы грэху вiно…
На ростанях вечнасцi, мнiшкаю сцiплай,
Ледзь-ледзь апранае свiтанак цяпло.
Мiльярды пачуццяy па травах разлiла
Ядвабам пяшчоты тумана крысо…
«У прыцемках лета…»
У прыцемках лета
Дагарае святло,
Нiбы з песнi паэта
Выцякае вiно…
Пануе восень
Ты сыдзеш, мабыць, як прыйшла:
Туман, балоты, восень…
Прыснiцца раз, другi вясна
Як мiж чарноцця просiнь…
Ты знiкнеш хутка мiж агнёy:
Блуканне, вецер, попел…
Свет перакулiцца i зноy
Звычайнай стане восень.
Ты развiтаешся i… yсё—
Цяпло, валошкi, сонца—
Як быццам больш i нiчыё :
Вакол пануе восень…
Кроy ветру
Беражанка
Зранку
востракрыллем
Рэжа паветра
Кроy ветру
Сцякае
З пятага паверха
На павекi
Халоднага лета.