Оценить:
 Рейтинг: 0

Сляза ляза

Год написания книги
2017
1 2 3 4 5 ... 16 >>
На страницу:
1 из 16
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Сляза ляза
Павел Гаспадынiч

У новай кнiзе Паyла Гаспадынiча (першай паэтычнай i першай электроннай) чытача чакаюць лiрычныя i драматычныя, узнёслыя i натуралiстычныя, патрыятычныя i агульначалавечыя вострыя, як лязо, матывы i вобразы паэзii. Псiхалагiзм, унутраныя маналогi i плынь думак разам з рамантызмам i глыбокiмi рухамi душы – гэта толькi адзiнкi з таго, што прываблiвае чытача y творах аyтара. Творах, напiсаных Душой i з Душой, таму шмат хто пазнае y вершах i паэмах сябе…

Сляза ляза

Павел Гаспадынiч

© Павел Гаспадынiч, 2017

ISBN 978-5-4483-7446-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

«У самотнай цiшы…»

У самотнай цiшы
Ледзь рыпнулi дзверы.
Я yбачыy цень на шпалерах —
Пэyна, з’явiлася ты…

«Ты паклiчаш, ты пазавеш…»

Ты паклiч мяне. Пазавi

Там заблудзiмся y хмельных травах…

Пачынаецца yсё з любвi,

Нават самая простая ява.

Я. Янiшчыц

Ты паклiчаш, ты пазавеш,
У дурманы траваy духмяных…
Заблукаем у роснай iмгле,
Знiкнем разам у белых туманах…

Пачынаецца yсё з любвi,
Нават зманнасць нябеснага шляху.
Перад намi абсягаy гады,
Па-за намi – пакiнутасць страху.

Распранаецца поyнi святло
У вачах тваiх бляскам любовi…
І лiецца з нябёсаy сяйво
Асляпляльна-празрыстай няволi.

Ты палiчаш, ты пазавеш
Заблукаць у дзiвосным адхланнi…
На свiтанку y роснае смузе
Знiкнуць разам у белым тумане…

«Я напiшу верш для цябе…»

Я напiшу верш для цябе
Удзень самотны i журботны.
Як сонца yтопiцца y вадзе —
Я напiшу верш для цябе.

Я напiшу верш для цябе
Апалым полымем пачуццяy.
Асадкай сэрца у мане —
Я напiшу верш для цябе.

Я напiшу верш для цябе
Стагоддзем вечнай адзiноты.
Палётам дзiды на вайне —
Я напiшу верш для цябе.

Я напiшу верш для цябе
Збуцвелым кветам асалоды.
Нектарным прысакам у сне —
Я напiшу верш для цябе.

Я напiшу верш для цябе
Маладзiкова срэбнай сцюжай.
Калi прачнешся без мяне —
Я напiшу верш для цябе.

Я напiшу верш для цябе
Сутоннем пожадным i прагным.
У барвах смутку i y смузе
Я напiшу верш для цябе.

Я напiшу верш для цябе
Удзень самотны i журботны.
Стагоддзем вечнай адзiноты,
Збуцвелым кветам асалоды.

«Вас, вiдаць, не было сапраyды…»

Вас, вiдаць, не было сапраyды
Ля крынiцы, ля вiшань, ля студнi…
Нiбы сон, паyтаралiся Вы,
І балелi-балелi мне грудзi…

Вы прыйшлi, нiбы з неба святло —
І з прадоння Сусвет утварыyся…
1 2 3 4 5 ... 16 >>
На страницу:
1 из 16