Оценить:
 Рейтинг: 0

Сляза ляза

Год написания книги
2017
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 16 >>
На страницу:
4 из 16
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Душа ляцiць планеты…

«Там, дзе рачная хваля…»

Там, дзе рачная хваля
Цалуе душаy пагляды,
І россыпам неба караляy
Азёры y начы апранае,

Там, дзе вякуюць ляды,
Убраныя y росныя травы,
І птах адзiнокi кружляе
У плынi сонечнай лавы,

Там, дзе дыванамi пожнi
У мяккасцi крокi хаваюць
І мудрасцю даyняе прошчы
Абшары сабой атуляюць,

Там, дзе гаючай крынiцы
Шэпат празрыста-салодкi
І сiнявокасць чарнiцы
Глыбiннасць даруюць палёгкi,

Там, дзе вiшнёвыя ранкi
Купаюцца y спевах птушыных.
І на крылатых маланках
Мары лунаюць няспынна…

Там, дзе пакiнуты годы,
І хаты ваyчкамi заняты.. —
Туды мы yцякаем употай:
Адзiнай iстотнае страты…

«па дарозе самоты…»

па дарозе самоты
на узлогах журбы
yсё што ёсць не iстотна
што iстотна не мы

па дарозе да скрухi
на абшарах любвi
заблукалыя рухi
нам вяртаюцца y сны.

«За iмгненнем бяжыць iмгненне…»

За iмгненнем бяжыць iмгненне,
Нiбы кадры нямога кiно.
Вечнасць грае y тэатры стварэння,
Нараджаючы цень i святло.

За хвiлiнай мiнае хвiлiна,
Быццам сэрца бiццё без душы.
Зоркi стынуць адвеку няспынна
У прасторы касмiчнай iмшы.

За гадзiнай сплывае гадзiна,
Нiбы хвалi бурлiвай ракi.
Сустракаецца мацi з сынам
Памiж часам у снах на Дзяды…

За гадамi iмкнуцца стагоддзi,
Рысакамi iмклiвызх падзей.
У iмгненнях народжаных богi
Стынуць зоркамi y бляску вачэй.

«Пакрысе ападае лiстота…»

Пакрысе ападае лiстота,
Пад нагамi – пажоyклае лета…
Час ад часу прымроiцца мора,
Нiбы з iншага, дзiyнага, свету…

Час ад часу душа yскалыхнецца
І паймкнецца да сонца чужога.
Нiбы сон, ты за ёю, здаецца,
Пралятаеш бясконцасць прасторы.

У трымценнi yяyялення жывога,
У аблоках, паветры, мiжчассi…
Пiрэнэйскаю поyнiшся воляй,
І глытком каталонскага шчасця.

Там, дзе пальмы, пакiнута нешта,
Там, дзе цыпрыс, вякуе усмешка…
Ад пачуццяy па восенi рэшта
Застанецца, як панi Франчэска,

Застанецца, каб, мабыць, употай
Павясцi за сабой y далягляды,
Праз залевы, вiхуры, праз слоту,
Праз пустэльнi, гаi i праз ляды.

І, калi ачуняеш, прачнешся —
Незнарок успамiны yзгайдаеш,
Краявiд жоyтаскуры прал’ецца
Крыху горкай, прывезенай кавай…

<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 16 >>
На страницу:
4 из 16