«калi лiсце над крыжам пажоyкне…»
калi лiсце над крыжам пажоyкне
гэта будзе, напэyна, субота.
дзень калi ад сусвету ты вольны
i як восень – безабаронны
калi лiсце над крыжам змярцвее
то надыйдуць, хутчэй, снегавеi.
днi, дзе холад дарэшты наспее
y непрабудных абдымках Марфея.
калi лiсця над крыжам ня будзе,
груганы завiтаюць, не людзi,
да сiрочай магiлкi што y смузе
лiсцем цiсне на вочы, на грудзi…
Да вытокаy
на схоне лета душа
да вытокаy вяртаецца
павольным узмахам
крыла
матыля
якi ад нараджэння жыве
для агня
не больш за iмгненне
дзiдай трызнення
што скрозь брамы
yяyлення
пранiзае часу прасторы
пакуль у павуцiнне
нябыту не згiне
нiбы на страчанай векам карцiне
водар язьмiну…
вочы вусеня бачаць
час сваёй смерцi
час сталення, калi выраслi дзецi
ды жадання апошняга мэты
матыльком праляцець
скрозь планету,
за душой палымнянаю лета
на акрайцы асадцы паэта
недзе там, дзе вытокi радкоy
ператвараюцца
з вусеняy
у матылькоy.
«Апранулася восень у шалiк лiстоy…»
Апранулася восень у шалiк лiстоy,
у сукенку пажоyклага свету…
Капялюшык з халодна-гуллiвых вятроy
Пасуе ёй, а мне так нясцерпна…
Нiбы з лесу вярнулiся сны
пра герояy паyстання у Слуцку,
Быццам нас не знайшлi змагары,
Што жыццё аддалi у пакутах…
Апранулася восень у дождж,
Капялюшык крывёй набрынялы..
Побач з намi, вакол ды i yздоyж
успамiн пра Радзiму апалы…
Менчанка
Не Кракаy, не Варшава, не Залессе…
Гародня? Не… Не Беласток…
Вiлейка мо? Цi Брэст? Палессе?
Ад Менску yсё бярэ выток…
Не Вiльнi светач… Талiн? Рыга?
Цi Прагi златай голас-звон?
Вясновай светлаю адлiгай
На Менскi узыходзiш трон…
Адкуль? З чаго? Яны паyсталi,
Красой тваёй з’яднаны y мiг.
І Крэyным Знiчам заблiшчалi,
Як быццам Вечнасцi уздых…
Ан не… І yсё ж такi, канечне,
Радзiмы светлае крыло
Варшаву, Кракаy i Залессе
Даруе мне сталiчным сном.
Варажбiт
Сполахам роснага ранку
На тонях жыццёвага сну
Апусцiцца чэрвенем з ганку
Цень, закаханы y вясну.
Той цень, што насёння ссiвелы,
Вядзьмак з прамiнулых часоy,
Той цень, што пакiнуy насенне
Пракляццю наступных гадоy.
Нiбыта стары з барадою,
Бялюткаю цнотай святых,