Оценить:
 Рейтинг: 0

Сляза ляза

Год написания книги
2017
<< 1 ... 10 11 12 13 14 15 16 >>
На страницу:
14 из 16
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Жытнёвай веры памяць-смоyж.

Вандроyнiк часу – дух прыгодаy
І той па ночы спруцянеy.
Зiмовы дождж – праклён народаy,
Якiх няма…
ужо…
цяпер…

Завея глея

Глей, як алей, мiж дажджоy i завей.
Раз'юшаным ветрам
Нiбыта сурвэткай
Свет атуляе, святло ахiнае
Радзiму рачулак сваю пакiдае.

Снегам прыветным у месяцы кветным
Красуе чароyна
Лунаючы y чоyне
Вясна-паланянка, гуллiвая панка,
Аздоблена часам увечары i yранку.

А там у прыполлi стракатае волi
Нерушам веры
Як сцягам галеры
Паветрам духмяным красуюць аеры,
Узгадаваны завеяй i глеем.

«Адхланнем неспатольнае вясны…»

Адхланнем неспатольнае вясны
Душа пялёсткам раскашуе,
На yзлеску Белае Русi
Пан Бог лiцьвiнам моц даруе.
І Страцiм-Лебедзь паляцiць
Пад перазвон Пагонi вольнай,
А сэрца полымем трымцiць
нiкiм нiколi нескароным!

«У завеi тваiх валасоy…»

У завеi тваiх валасоy
Адыйду, забудуся, знiкну…
І пад бой хмарных думак-часоy
Праплыву шэрым лебедзем дзiкiм.

У вачах твайго сэрца – туман,
У руках тваех пекных – жар-птушка.
Не шукай y мяне слоy – то падман,
Ды жыццё без цябе – болю стужка.

У завеi тваiх валасоy
Сцiхне вецер блукання паэтаy…
Адыйду, адбягу y цемрадзь сноy,
Незавершаным кветам санетаy…

«Мiж сузор’яy далёкiх сусветаy…»

Мiж сузор’яy далёкiх сусветаy,
Мiж касмiчных палеткаy душы —
Там, дзе цьмяцца абрысы паэтаy,
Там, дзе сняцца iнакшыя сны, —
Напрадоннi бязважкасцю сцяты,
У няiснай журбе маyклiнi,
Прамiнаюць змарнелыя святы
Зграяй даyнiх часоy, бы з труны.
Там, Яе напаткаyшы мiж зданняy,
Там, пра сутнасць забылы сваю,
Гэта слова… (не! не! зноy падмане)
З вуснаy шалых сарваy, бы траву,
Што завецца жабер, дзедавiцай,
Што, як кажуць, зыначыць душу,
Злагадою буяе-iскрыцца,
Толькi ты не yвойдзеш y раку…
Мiж сзор’яy распаленых сненнем,
Мiж смарагдавых гоняy душы —
Там, вякуюць дзе yсе пакаленнi,
Там знянацку знайшоy Яе ты.

Душа

Знявечана адвечнаю вечнасцю
Ты лунала самотай мiж кроз.
Белым духам на сонцы скалечаным
Пераходзiла памяцi мост.

На палетках палёгкаю yлетку
Апускалася кволасцю сноy.
І знiкаючы y смутку ты рэштку
Пакiдала агню кайданоy.

Пракаветнаю была адметнаю
Твая постаць з мiнулых гадоy.
Перамогамi часу сагрэтая,
У аблiччах Крыyi ваяроy.

У жвiры варажбiткаю жытняю
Неба жоyтасць пакiнула днесь.
Песняй тонкай нiбыта малiтваю
<< 1 ... 10 11 12 13 14 15 16 >>
На страницу:
14 из 16