Ты ахтувала край свой увесь.
Залюляляная лялькаю yранiцу
Абуджалася захадам ТАМ,
Дзе паснулi нашчадкi без памяцi —
Твае дзецi, Душа, i… твой скарб.
Іn mei memoriam facietis
На пяколцы yспамiнаy цянюткiх
Лапiць гонтамi памяць старанна
Страху часу, трантамi заткнутай,
Па-над варыyняй цiшы падманнай.
Погляд звяглiвы хiжым каршунам
Дападае да дыляy пачуццяy…
Мясаед пачынаецца хутка -
Раскушматаны гiрсы у студнях…
Ля стадолаy вякоy беражнiцы
Лоyж пачэзлай красы сабiраюць…
Толькi мне, Месяц Волкi, не спiцца?
Цi па мне вецер сумна спявае?
Там, за yскрай небасхiлу, паддашша
Назапашаных радасцяy часу
Там, не тут, некранутая паша
Тваiх мараy без следу гамашаy…
Тая хата
Тая хата была як мацi —
Цёплай, утульнай, лагоднай…
І давала свайму дзiцяцi
Ласку светлай душы i роднай.
Тая хата загойвала раны,
Абярэгам твой лёс атуляла.
Пад нагамi – дыван саматканы:
Ўсё найлепшае сыну аддала…
Тая хата старэла памалу,
Ды пра боль свой табе не казала…
Як чакаючы знаку-сiгналу,
І як мара, аднойчы растала…
Тая хата была як мацi —
Цёплай, роднай i… y снах засталася…
Ва yсмешцы малога дзiцяцi
Сёння y мроi яна убралася…
«Падыдзеш нябачна, цiхутка, нячутна…»
Падыдзеш нябачна, цiхутка, нячутна…
Далонi y далонi пад поyнi святлом.
Мiлосцi аматаркi ночы распуснай
Агорнуць пачуццi нязгасным цяплом.
Дрыготкi агеньчкi вачэй спакушальных
Апалiць паглядаy трымценне няyзнак…
І скокнем тапельцамi y вiр пакарання,
У вiр бласлаyленя раз’ятранах смаг…
Адыдзеш пасля, апранутай y туманы,
Ледзь y золата промняy yбiруцца сады…
І новага дня мне падасца падманам
Растанне не y час, ды на травах сляды…
«Снег напраyду падобны да ветру…»
Снег напраyду падобны да ветру…
Ты пачуеш, як сэрца трымцiць…
Мы заснулi y бялюткiм паветры —
Снег як вецер далей паляцiць…
Валасоy тваех зорныя нiткi
Снег з пяшчотай ахутае сном…
На зямлi белатварай адбiткi
Нам пакiне yстрывожаны гром.
Рэчка побач усмешкай заззяе,
Сiняй хваляй цалуючы снег…
У мiнулым нас восень чакае
Белай кропкай мiж цьмяных павек.
Пройдзеш шляхам спамiнаy-фантазiй
З абярэгам снягоy i вятроy…
На кастрышчы стагоддзяy мы разам
Створым казку, сатканую з сноy,
Дзе напраyду снег дужы як вецер,
І дзе вецер мягчэйшы за снег…
Паляцiм па-за часам па свеце
Праз адтулiны белыя стрэх.
Белыя слёзы зiмы
Здаецца, белыя слёзы зiмы
Цяпло выпраменьваюць волi.
У кроплях-iльдзiнках хмызы —