Сярод вялiкай раднi Мiкалай меy цёзку Мiкалая Сапегу, якi выкраy iкону Одэнскай Багародзiцы, напiсаную Сьв. Аyгусьцiнам, у папы Урбана VIII, а y 1635г. пасьля пакаяньня прасiy пакiнуць сьвятыню y Кодэнi. Кароль Ян Казiмiр дорыць сьвятынi рубiн. З канца 17ст. iкона мела рызу i кнiгу для запiсваньня цудаy ад яе. 26 чэрвеня 1723г. сьвятыня каранавана i з 1927г. знаходзiцца y Кодэнскiм касьцёле.
Ян Дамiнiк памёр пасьля 1622 г. Нi Ян Дамiнiк нi Фрэдэрык не аставiлi патомства, таму iх уладаньнi перайшлi да iх блiзкiх кроyных. Хто стаy наступным уладальнiкам Луна, невядома. Але y 1645—1647 гг. Луна сярод iншых зямель выкупiy ад Ізабэлы Трызнiны i Андрэя Войны Павел Сапега гербу «Лiс» (1609—1665), вiцебскi, потым вiленскi ваявода i Вялiкi гетман Лiтоyскi. Павел Сапега быy сынам Яна Пятра Сапегi i Соф’i з Вэйгэраy, унукам Паyла Сапегi, якi згадваyся вышэй. Постаць Паyла Сапегi апiсана y рамане Хэнрыка Сянкевiча «Патоп». Яго дзейнасьць патрабавала вялiкiх выдаткаy, таму большасьць уладаньняy была закладзена або абцяжарана даyгамi.
Павел Сапега гербу «Лiс» (1609—1665). Pierre Landry (XVII w.). https://pl.wikipedia.org/wiki/Pawe%C5%82_Jan_Sapieha
У 1654—1667гг. адбылася Маскоyская навала на землi ВКЛ. У Мастах Маскоyскае войска спалiла касьцёл. У Гарадзенскiм павеце, у склад якога yваходзiла Луна, колькасьць насельнiцтва скарацiлася з 174 398 чал. да 115 323. Маскоyцамi было забiта 59 075 чалавек або 33,9% насельнiцтва павета.
У 1655г ад маскоyскага войска y Чарлёньскiм кляштары хавалiся менскiя манахi базыльяне.
Дакладных зьвестак няма, але y 1685 годзе маёнтак Чарлёна адкупляе ад Вiльчкаy Казiмiр Ян Сапега старэйшы сын Сапегi Казiмiра Яна Паyла (каля 1642—1720), вiленскi ваявода, Вялiкi гетман Лiтоyскi. Яго хрышчоным бацькам быy сын знакамiтага канцлера, потым Вялiкага гетмана Лiтоyскага Льва Сапегi Казiмеж Леон (Леy) (1609—1656), вялiкi пiсар, потым маршалак надворны, потым Лiтоyскi падканцлер. Жанаты з Тэадорай Крыстынай Тарноyскай (1626—24.10.1652), Казiмеж Леон сваiх дзяцей не меy, таму yсе свае вялiкiя yладаньнi завяшчаy хрышчонаму сыну Казiмежу Яну, яго бацьку Паyлу Сапегу i Аляксандру Хiлярыю Палубiнскаму.
Казiмiр Ян Павал Сапега, малюнак праектаваны, 1709 г.: М. Каламайска-Сээд, Генэалёгiя праз выявы…, с.226
Можна меркаваць, што наступным уласьнiкам двара Луна-Чарлёна становiцца маршалак Вялiкi Лiтоyскi Аляксандр Павал Сапега (1672—1734) сын Казiмiра Яна, полацкi ваявода. Вучыyся y езуiцкiм калегiюме y Брунсбергу (Браневе), у 1685—1689 у Парыжы. Чашнiк ВКЛ у 1692, маршалак дворны y 1692—1698, маршалак Вялiкi y 1698—1703, 1705—1708 i з 1713. Удзельнiчаy у Алькенiцкай бiтве 1700, у час Паyночнай вайны 1700—1721 стаy на бок швэдаy i караля Станiслава Ляшчынскага, якi таксама даy яму пасаду Вялiкага маршалка (1705—1708). Пасьля аднаyленьня yлады Аyгуста II у 1709 у апазыцыi да яго. Валодаy Друяй, Іказьню, Сапежынам, Дуброyнам i iншымi маёнткамi.
Аляксандр Павал Сапега. Фрагмэнт акварэлi М. Янушэвiча, 1846:.: М. Каламайска-Сээд, Генэалёгiя праз выявы…, с.233
Кароль Ян III Сабескi y 1680 г. для папаyненьня даходаy каралеyскай казны арганiзаваy Луненскi ключ у Гродзенскай эканомii. Яго арэндны даход быy вызначаны y 9686 злотых польскiх [11]. Ключ складаyся з наступных населеных пунктаy: Луна, Марцiнаyцы, Жылiчы Вялiкiя, Жылiчы Малыя (Рачкi), Нецеча, Каменны мост, Шчарбавiчы, Мяшэтнiкi, Хамiчы, Глядавiчы. Папярэдне была праведзена рэвiзiя. У вынiку y мястэчку Луна налiчвалася 125 «дымаy», разьмешчаных на чатырох вулiцах: Воyпенскай, Мсьцiбаyскай, Гродзенскай, Азёрскай. Плянiроyка населенага пункта была веернай-усе вулiцы выходзiлi ад базарнай плошчы, на якой знаходзiлiся карчма i касьцёл. У мястэчку працавалi 4 мясьнiка, 4 хлебапёка, 4 сольнiка, 1 цясьляр, 1 каваль, 1 кравец, 5 Шаyцоy, 2 гарбара. Яны плацiлi y казну па 6 грошаy..
Нэгатыyны yплыy на сацыяльна-эканамiчны стан мястэчка аказала другая Паyночная вайна. Панямоньне стала арэнай ваенных дзеяньняy памiж швдзкiмi i расейскiмi войскамi. Да таго ж супрацьстаяньне разгарнулася памiж шляхецкiмi канфэдэрацыямi: прыхiльнiкамi Карла XII i Пятра I. У вынiку беларускiя землi падверглiся глыбокаму спусташэньню. На фоне эпiдэмiй лютаваy голад. У 1712 г. каралеyскi камiсар Мiхал Дамброyскi правёy рэвiзiю Луненскага ключа Гродзенскай эканомii. Каралеyская камiсiя канстатавала, што ключ больш за дзесяць гадоy знаходзiyся y заняпадзе ад ваенны дзеяньняy. Арэндны даход зьменшыyся y 9 разоy i склаy 1069 злотых польскiх. Зьяyiлася шмат пустак-неапрацаванай ральлi. Напрыклад, калi y 1680 г. на Мсьцiбаyскай вулiцы было 20 жылых «дымоy», то y 1712 г. – 1. З рамесьнiкаy засталiся 1 цясьляр, 1 каваль, 1 шавец. Пастановай Сойма yсе ключы Гродзенскай каралеyскай эканомii былi вызваленыя ад гiберны (падатак, якi сяляне плацiлi дзяржаве на yтрыманьне войска), але павiнны былi плацiць падводную павiннасьць на yтрыманьне пошт. Унiвэрсалам караля Аyгуста II ад 1699 г. унёсак месяцова склаy 20 злотых польскiх.
10 сакавiка 1711 г. на балтыйскiм узьбярэжжы y Караляyцы (Калiнiнград) нарадзiyся яшчэ адзiн з уладальнiкаy Луны (Волi) Мiхал Антонi.
Мiхал Антонi Сапега (1711—1760). Партрэт сярэдзiны 18 ст. Энцыкляпэдыя гiсторыi Беларусi, Мн., 2006, т.6, с.227
Мiхал Антонi атрымаy Эyрапейскую адукацыю, а пасьля сьмерцi братоy Казiмiра i Язэпа, вялiкую спадчыну: Стары i Новы Быхаy, Баyкладава, Даболшча, Багуславiчы, Яyсевiчы, Сялец, Дзярэчын, Галынка, Вострава, Зэльва, Чарлёна, Луна, Лаyна. Яму належаy палац у Ружанах, маёнткi y Жмудзi i Польшчы. У 1741 г. разам са сваёй жонкай Кацярынай з Сапегаy выдзелiy сродкi на iснаваньне Базыльянскага манастыра i царквы y Чарлёне. Манастыру прыдавалася «вёска Казакоyцы з усiмi лясамi, лугамi, агародамi, глебай i падданымi». Новыя сродкi былi выдзелены 27 жнiyня 1751 г., але пры yмове, што манахаy павiнна быць не чатыры, а пяць.
Мiхал Антонi атрымаy тытул падканцлера ВКЛ, у 1744 г. узнагароджаны ордэнам Белага Арла, але расчараваyся y дзяржаyнай службе i выйшаy у адстаyку. У 1753 г. надрукаваy кнiгу твораy Вальтэра, якую сам пераклаy. У Дзярэчыне застаyся, але перароблены y царкву, фундаваны князем касьцёл Унебаyзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыii. 11 верасьня 1760 г. Мiхал Антонiй памёр у Слонiме не аставiyшы нашчадкаy.
У завяшчаньнi Мiхал Антонi распараджаyся Чарлёнай, Лаyна, Луна, Сямаскаyшчынай, Воляй i г.д. (цяжка сказаць цi пад Луна i Воляй разумеюцца розныя маёнткi цi адзiн i той жа). Паколькi сваiх дзяцей не меy, спадкаемцам Чарлёны, Лаyна i Луна (Волi) стаy сын брата Казiмiра Леона Мiхал Ксаверы.
Сапега Мiхал Ксаверы (1735—1766). https://pl.wikipedia.org/wiki/Micha%C5%82_Ksawery_Sapieha
Гаспадарку Сапегi вялi з пераменным посьпехам, хоць укладалi y яе шмат таленту i намаганьняy. Часта прыходзiлася закладаць частку yладаньняy, выкупляць i зноy закладаць…
Сапега Мiхал Ксаверы (1735—1766), якi атрымаy у спадчыну валоданьнi дзядзькi Мiхала Антонiя, памёр 24 лiстапада 1766 г. у Беластоку. Яго пахавалi y картузаy у Бярозе. Сваёй сям’i ён не меy i землi перайшлi да брата Аляксандра Мiхала, якi стаy наступным уладальнiкам Луна (Волi). Аляксандр Мiхал Сапега (1730—1793) канцлер ВКЛ, жанаты на Магдалене Агнешцы з роду Любамiрскiх. Аляксандр Мiхал распачынае актыyную гаспадарчую дзейнасьць у Дзярэчыне. Пры iм зьяyiлася y яго yладаньнях бульба, якая з цягам часу стала гаспадыняй стала. На Шчары А. М. Сапега збудаваy паселiшча Воля з прыстаньню. Цiкава, што i Луненскiя yладаньнi Сапегаy называлiся Воля, i тут у Луне, Каyшах, Чарлёне, былi прыстанi. Гандлёвыя флятылii курсавалi ад Шчары да Караляyца. З Балтыкi прывозiлi заморскiя тавары: соль, жалеза, францускае вiно, ды ангельскае пiва, шкло i посуд i, нават «арфы» цi «млыны для ачысткi зерня». У Каралявец па Нёмне плыло жыта, пшанiца, пянька, пакульля, рагозы, футры, воск, скуры, драyнiна, попел…
Аляксандр Мiхал Сапега (1730—1793). Партрэт сярэдзiны 18 ст. Энцыкляпэдыя гiсторыi Беларусi, Мн., 2006, т.6, с.227
Аляксандру Мiхаiлу Сапегу належалi многiя паселiшчы на вялiкiх абшарах цяперашняй Беларусi, Польшчы ды Украiны. Але аблюбаваy ён для сваёй рэзыдэнцыi на жаль не Луна, а суседнi Дзярэчын. Хаця ж Луненскiя мясьцiны не yступаюць, а, на мой погляд, прыгажэйшы за Дзярэчынскiя, не гаворачы, што y Дзярэчыне няма Нёмна. У 1760—1770 гг. Аляксандр Мiхал найбольш увагi аддае Дзярэчыну i будуе тут 1765 г. тэатар, а y 1768 г. Вайсковую акадэмiю для 30 сыноy вышэйшых дзяржаyцаy ВКЛ. У 1786 г. саксонец Я. С. Бэкер разам з мясцовым архiтэктарам Лаyрынам Гуцэвiчам будуюць палац, варты рэзыдэнцыi Сапегаy. Палац упрыгожваy картуш з гербам роду Сапегаy з выявай сьвятой для yсiх беларусаy «Пагонi». Разам з Дзярэчынам у 18 ст. праслаyляецца на yсю Эyропу сваiмi кiрмашамi невялiкая дагэтуль мястэчка Зэльва. У 1720 г. Антонiй Казiмер Сапега атрымаy Каралеyскi прывiлей на правядзеньне y мястэчку штогадовых «ярмонок iлi торгов».
Легендарны Францiшак Сапега
Аляксандр Мiхал меy сына Францiшка Аляксандра (1772—1829), якi стане бацькам Яyстаха паyстанца. Францiшак стаy цi не самым легендарным уладальнiкам нашых ваколiц. Пражыyшы yсяго 57 год, ён прыняy удзел у паyстаньнi Тадэвуша Касьцюшкi, пасьпеy адбiць каханку y Напалеона Банапарта, сабраць вялiзную колькасьць каштоyнасьцяy, старадрукаy, мастацкiх палотнаy у сваiм Дзярэчынскiм палацы, што пасьля вызвольнага паyстаньня 1830 г. супраць Расейскiх акупантаy канфiскаваны. З канфiскаванага Дзярэчына адных толькi карцiнаy i каштоyных упрыгожаньняy было вывезена 303 пуда 25 фунтаy (каля 5 тонаy). У 21 год Францiшак ужо атрымлiвае званьне генэрала артылерыi, а яго мужнасьць i адвагу засьведчыy Ордэн Сьвятога Станiслава. 22 траyня 1794 г. генэрал Ф. Сапега сканцэнтраваy сваё войска y Дзярэчыне i далажыy у Вiльню, што рыхтуецца да баявых дзеяньняy, ахвяраваyшы на паyстаньне 6 тысяч дукатаy, ды яшчэ апiсаy на патрэбы паyстаньня даход з аднаго з маёнткаy у 16 тысяч рублёy. Пасьля паразы паyстаньня лёс спрыяy цi схiтрыy генэрал, каб выратаваць сябе i свае маёнткi, перадаyшы пакаянны лiст да Кацярыны II? Вызвалены ад перасьледу з вялiкай ласкi iмпэратрыцы, Францiшак едзе y Пецярбург i дамагаецца вызваленьня Т. Касьцюшкi, якi паранены сядзiць у Петрапаyлаyскай цьвердзi. Але дарэмна. Т. Касьцюшку вызваляе пасьля сьмерцi царыцы Павел I, якi люта ненавiдзеy усё, што рабiла яго мацi. А можа гэтаму паспрыяy прыём, наладжаны Паyлу I у Дзярэчыне, дзе былы паyстанец прымаy яго y сваiм палацы, падносячы каранаванай асобе легендарнага «Івана» i замовiyшы слова за свайго легендарнага галоyнакамандуючага? Не блага yспомнiць, што Францiшку было y гэты час мала больш за 20 гадоy. А y 25 ён ужо трымаy на руках нашчадка – першынца i будучага паyстанца Яyстаха Каятана. Далей было каханьне з фаварыткай Напалеона Маргарытай Жазефiнай Вальтэр, ноч, у якую, па чутках прайграy у карты 15 млн. золатам, падарожжа y кратар Вэзувiя, дзе ледзь не задыхнуyся ад вульканiчнага дыму, пакарэньне горных вяршынь у Пiрэнэях, дзе двойчы трапiy пад сьнегавыя лявiны, назiраньне за карыдай у Гiшпанii… Вэнэцыю параyнаy з беларускiм бабром, што сядзiць у вадзе, высунуyшы галаву на паверхню, ды калекцыянаваy жаночыя пацалункi, за што заслужана атрымаy тытул лiцьвiнскага Казановы. Гэта yсё не перашкаджала Францiшку Аляксандру дасылаць у Дзярэчын вазы з заморскiмi кнiгамi, творамi мастацтва, ды iншыя набыткi на яшчэ не народжаную радасьць Расейскiх захопнiкаy.
Францiшак Сапега (1772—1829). Партрэт 19 ст.
У 1809—1810 гадах Францiшак Сапега ад таго, што y Партугалii горача, у Англii туманна, у Вiльнi не хапала сяброy, у Варшаве сумна без картаy, а толькi y Парыжы i Дзярэчыне – у самы раз, праводзiць час у Дзярэчыне. Тут i памёр легендарны Францiшак Сапега y 1829 г. i пахаваны y Бярозе – Картускай. Нельга не дадаць, што y « Таямнiцах Парыжа «улюбёнец жанчын Жан Марэ стварае вобраз рамантычнага Рудольфа дэ Геральштайна, прататыпам якога паслужыy беларускi князь з роду Сапегаy, паyстанец i шукальнiк прыгод Францiшак Аляксандр. Каго зацiкавiy гэты князь i Дзярэчын, можа прачытаць аб гэтым i аб многiм iншым у неадарвальнай кнiзе Мiхася Скоблы « Дзярэчынскi Дыярыюш».
Герб роду Сапегаy
На жаль да Луны (Волi) Францiшак быy не вельмi прыхiльны, бо 4 лютага 1799 г. ён прадае свае yладаньнi Чарлёна, Лаyна, Воля i Сямаскаyшчына за 500 тыс. польскiх злотых князю Францiшку Друцка-Любецкаму.
Францiшак Ксаверы Друцка-Любецкi, мал. Валянтэго Слiвiцкага (1765—1857): www.polona.pl
Фота Соф’i Хамятоyскай з дому Друцка-Любецкiх захавала выгляд палацу.
Двор Друцка-Любецкiх у Чарлёне (1936 г.)
Маёнтак Воля y 19 стагодзьзi
У маёнтак уваходзiлi фальваркi Воля, Сямаскаyшчына i Вiктарын, мястэчка Воля i чатыры вёскi – Залескi, Загараны, i Касiлы, у якiх налiчвалася 58 сялянскiх двароy. Сiстэма паляводзтва y маёнтку была трохпольнай. Сялянскiя двары былi надзелены ад няпоyных дзесяцi да звыш дзесяцi дзесяцiн зямлi, ад адной да звыш двух дзесяцiн сенакосаy. Сяляне ва yсiх вёсках павiнны былi адбываць прыгонныя днi – цяглыя па тры днi, паyцяглыя па два днi y тыдзень. Павiнны былi адбываць згоны – па 12 дзён у год з рабочай душы, за выключэньнем адной душы, якая заставалася y хаце для нагляду за гаспадаркай. Акрамя гэтага сяляне павiнны былi адбываць шарваркi па 12 дзён у год з двара. Яны ж па чарзе несьлi начны каравул, павiнны былi выдзяляць па два днi пешых у год са двара на выпрацоyку воyны, палатна i сукна, у якасьцi данiны аддаваць 10 яек, 2 курыцы i адну капу грыбоy у год. Для абаграваньня хат сяляне атрымлiвалi лес ад уладальнiка, а для пашы жывёл кожнаму адводзiлася месца. Праваслаyных сялян налiчвалася 330. Яны належалi да Радзiвонавiцкага i Ваyпянскага прыходаy. Сялян рыма-католiкаy было 82. Усе належалi да Луненскай парафii.
У «Сьведчаньнях аб маёнтку Воля» за 1845—1848 гг. ёсьць запiс аб тым, што маёнтак знаходзiцца y вотчынным валоданьнi Юльяна Крывiцкага, перайшоy яму y спадчыну ад бацькi Ксавэрыя Крывiцкага, а апошнi набыy яго y князя Любецкага y 1809 г. Радавым гняздом Крывiцкiх быy г. Хэлм (Польшча). У канцы 16 в. Крывiцкiя пасялiлiся на Лiтве. У Геаграфiчным слоyнiку чытаем: «Воля. Мястэчка i маёмасьць паблiзу Нёмна Гродзенскага павета, у 3 акрузе палiцыйнай, гмiны Луна, 46 вёрст ад Гродна, 665 жыхароy, пераважна жыдоy, сынагога, дом малiтоyны жыдоyскi, гарбарня. Да мястэчка належыць 14 дзесяцiн. Маёмасьць, уласнасьць Вiкторыi Крывiцкай, маюць 3 фальварка Семаскаyшчына i Вiкторын 1037 дзесяцiн (670 пад пабудовамi i ральля, 137 лугоy i пашы, 141 лесу, 83 неyжыткаy). Першым уладальнiкам Волi i Зельвян стаy Ксаверы Крывiцкi – ротмiстар Гарадзенскi судзьдзя земскi Ваyкавыскi. З жонкай Каралiнай Дзянькоyскай дачкой Антона падскарбiя надворнага Лiтоyскага Ксаверы Крывiцкi меy трох сыноy. Сярэднi сын Ксаверыя Юльян нарадзiyся y 1806 г. i зрабiy нядрэнную кар’еру. У 1863- 67 гадах быy маршалкам шляхты Гарадзенскай губэрнi сапраyдным саветнiкам штату, кавалер Ордэна Сьв. Ганны I ступенi. Згубiy павагу шляхты за лiст цару, у якiм выказваy сваю вернападданасьць. З жонкай Вiкторыяй з Эйсмантаy меy дзьве дачкi Юзэфу i Каралiну. На iм i закончыyся род Крывiцкiх. Юзэфа Памела Крывiцкая выйшла замуж за Уладыслава Тарасовiча, якi паходзiy з Гнезна. У вынiку Воля i Зяльвяны сталi yласнасьцю Тарасовiчаy. Уладыслаy i яго брат прынялi удзел у Паyстаньнi, яго маёнтак Конна быy канфiскаваны. Юзэфа Тарасовiч iмкнулася выратаваць хаця б частку iх агульнай з мужам маёмасьцi. На iмя iмпэратара Аляксандра ІІ y красавiку 1864 г. яна падала прашэньне з просьбай вярнуць ёй грошы, якiя яе муж атрымаy за яе y якасьцi пасагу. Юзэфа разам з двума дзецьмi паехала сьледам за мужам у ссылку. Аб гэтым сьведчыць просьба Уладыслава Тарасовiча аб выдачы яму i яго сям’i грашовай дапамогi з казны, накiраваная y 1865 г. на iмя Тамбоyскага губэрнатара. У Юзэфы быy вельмi yплывовы бацька Юльян-Ксаверый Крывiцкi, якi займаy пасаду маршалка шляхты Гродзенскай губэрнi. Яго сувязi адыгралi вельмi важную ролю пасьля таго, як яго зяць Уладыслаy Тарасовiч быy высланы y г. Казлоy Томскай губэрнi (знаходзiyся там ужо y сьнежнi 1864 г.). Усе свае магчымасьцi i знаёмствы Юльян-Ксаверый накiраваy на тое, каб выратаваць маёмасьць зяця i вярнуць яго на радзiму. 23 сьнежня 1865 г. было абнародавана «Высочайшее повеление», якое давала магчымасьць Тарасовiчу прадаць яго маёнтак Конна. Дазвол быy атрыманы i 25 лютага 1867 г. Тарасовiч выехаy з Казлова на радзiму. Верагодна, iншай нерухомасьцi Уладыслаy не меy. Ён мог жыць толькi y маёнтках Зяльвяны i Воля. Пасьля сьмерцi Ксаверыя Крывiцкага па разьдзельным запiсе ад 5 жнiyня 1830 г. яго сыну Юльяну-Ксаверыю адышоy маёнтак Воля. Пасьля сьмерцi самога Юльяна-Ксаверыя Крывiцкага каля 1884 г. на яго спадчыну прэтэндавалi дачка Юзэфа Тарасовiч i yнук барон Сiгiзмунд Сiгiзмундавiч Дангель. Адпаведна yводнага лiста яны былi yведзены y агульнае валоданьне маёнткам Воля.
Герб роду Тарасовiчаy
Уладыслаy Тарасовiч i Юзэфа пасьля сьмерцi былi пахаваны y Гнезна, дзе пры касьцёле ёсьць помнiк з надпiсамi: «SP Wladyslaw Tarasowicz ur 24 stycznia 1826 r, zmarl 1 lutego 1892 r. SP Krywickich Jozefa Tarasowicz, ur 22 czerwca 1836 r. Zm 2 grudnia 1903 r». Мацi Юзэфы Вiкторыя перажыла iх. Цэцылiя з Талочкаy Цешкоyская y «Размове аб тым, што было «узгадвае Волю таго часу: «А дзьве мiлi ад Зяльвян быy другi маёнтак Тарасовiчаy, Воля, у якiм у вельмi прыгожым старым доме з вялiкiм паркам жыла бабка Юлька Тарасовiча панi Крывiцкая са сваёй дачкой удавою Юзэфай Тарасовiч. Панi Крывiцкая была вельмi дастойнаю старэнькаю. Дробная, акружаная старою службаю, сядзела самотна i не мела таварыства». У 1832г. Крывiцкiя пабудавалi y Волi цiкавы двор у клясычным стылi, падобны да будынку y Росi. Двор падрабязна апiсаны Раманам Афтаназы y артыкуле «Воля каля Луны», дзе зьмешчана аж 4 здымкi будынка з 1939 г. Фатаграфiю двара з 1934 г. надрукавала y сваёй кнiзе амэрыканская падарожнiца Louise Arner Boyd. Добра адлюстраваны палац i на малюнку В. Карпызы. Наступным уладальнiкам Волi стаy сын Юзэфы Юлiян Тарасовiч. У 1911 г. Юльян Тарасовiч памёр. Юльян меy адзiнага сына Эдварда-Мар’яна (? —пасьля 1939) i дачку Юзэфу Марыю (1899—1932). У спадчыну пасьля бацькi зусiм яшчэ юнаму Эдварду дастаyся маёнтак Воля. Нарадзiyся Эдвард Тарасовiч у 1891 г. Скончыy Сельскагаспадарчую акадэмiю y Дублянах. Перад І-й сусьветнай вайной ён ажанiyся з Ядвiгай-Эмiлiяй Дзяконскай (1895—1939) з маёнтка Пятровiчы Кобрынскага павета. У час вайны, адпаведна расiйскаму праву, Эдвард Тарасовiч не быy мабiлiзаваны, таму што быy адзiным сынам. Летам 1915 г. пачалося актыyнае наступленьне нямецкiх войск, многiя жыхары заходнiх рэгiёнаy Беларусi пакiдалi свае родныя мясьцiны, перамяшчалiся на yсход. Цiшэyская падрабязна апiсвала пераезд у Менск, якi працягваyся тыдзень. Цяжка было знайсьцi месца для начлегу, а мясцовыя жыхары па-рознаму ставiлiся да бежанцаy. Сем’i Тарасовiчаy i Талочкаy пасялiлiся y Менску y адным доме №16 на вул. Захар’еyскай, разам вялi гаспадарку.
У 1920—1930-я гг. сям’я Эдварда i Ядвiгi-Эмiлii Тарасовiчаy жыла y Волi, дзе была адноyлена вельмi прыгожая сядзiба, яе тагачасны выгляд захавалi старыя здымкi.
Маёнтак Воля. Выгляд да 1939 г.
Гэтую сям’ю яшчэ памятаюць старэйшыя людзi y ваколiцы. Зь iхнiх слоy гаспадар быy страшным карцёжнiкам. Частку маёнтку прайграy у карты. З-за гэтага напэyна Эдвард Тарасовiч меy фiнансавыя праблемы, таму што маёнтак Воля быy закладзены y Вiленскiм Земскiм банку. Нягледзячы на гэта y пачатку 20 ст. новы yладальнiк Эдвард Тарасовiч адрамантаваy увесь будынак, але y час першай сусьветнай вайны ён быy зьнiшчаны. Адноyлены y 1928г. Па дадзеных на 1937г. за гэтым маёнткам пляцам 561 га значылася пазыка y 104 тыс. 224 зл. Двор стаяy у парку плошчай 3 га. З правай стараны вяла да яго шырокая yязная алея тапалёвая, якая заканчвалася стылёвай брамай, завешанай на двух мураваных акруглых слупах. Перад домам быy вялiкi газон, праз якi вяла сьцежка сярод дэкаратыyных кустоy i штамбавых руж. Другi газон быy з тыльнага боку дома, Спадаy ён да гуляючай у нiзе рачулкi, праз якую перабягалi два бярозавыя масткi. За рэчкаю ляжаy агарод. Газоны акружалi ёлкi, лiстоyнiцы, лiпы, бярозы i таполi.
Лёс апошнiх уладальнiкаy Волi
У Тарасовiчаy было два сыны, абодва зьяyiлiся на сьвет у маёнтку Воля. Старэйшы Казiмiр нарадзiyся 20 сьнежня 1919 г., малодшы Станiслаy – 22 траyня 1922г. Хлопчыкi вучылiся y гiмназii бацькоy-езуiтаy у Вiльнi.
Маёнтак Воля. Пасьля паляваньня
У гары са стрэльбамi Станiславаy, унiзе – Казiмiр Тарасовiчы. Фота сярэдзiны 30-х гг. ХХ ст.
Фота з кнiгi: В. М. Папко. Род Дзяконьскiх i iх маёнткi на Брэстчыне y ХІХ-ХХ стст. Брэст: Альтэрнатыва, 2009.
Ядвiга-Эмiлiя Тарасовiч з сынамi Станiславам i Казiмiрам
На старых здымках тых часоy усе члены сям’i выглядаюць шчасьлiвымi.
Ядвiга i Эдвард Тарасовiчы з сынам Казiмiрам (1938 г.)
Адзiн са здымкаy прадстаyляе Ядвiгу-Эмiлiю, яе мужа i сына Казiмiра каля матацыкла. Мацi дарослага сына, гэтая жанчына захоyвала стройнасьць i дзявочую фiгуру. Здымак прадстаyляе яе на матацыкле, якi y тыя часы зьяyляyся сымбалям дастатку i тэхнiчнага прагрэсу.
Эдвард, Казiмiр i Станiслаy Тарасовiчы,1939 г. Фота з кнiгi: В. М. Папко. Род Дзяконьскiх…
20 сакавiка 1939г. памерла Ядвiга-Эмiлiя, яна была пахаваная y Варшаве на Павонзках. Пасьля верасьня 1939 г. па прыходзе савецкiх войскаy Эдвард Тарасовiч i яго сын Станiслаy былi арыштаваныя y Вiльнi. Невядома толькi цi y 1939 г., цi y 1940—1941 гг. Па другой вэрсii ён быy арыштаваны разам з мацi Ядвiгай. Эдвард Тарасовiч памёр ад дызэнтэрыi 8 верасьня 1941 г. у лягпункце №47 лягернага комплексу Севуралляг Сьвярдлоyскай вобласьцi Расiйскай фэдэрацыi. Лёс яго мацi Ядвiгi невядомы.
Станiслаy апынуyся y ваколiцах Ташкента, пасьля патрапiy у войска Андэрса. Ваяваy пад Монтэ-Касiна. Пасьля вайны патрапiy у Англiю, дзе сустрэyся са сваёй будучай жонкай Марыен-Элан (нар. у 1932г.). Хутка сям'я пераехала y канадзкi Манрэаль. Станiслаy Тарасовiч пачаy выкарыстоyваць англiзаваную форму свайго iмя i прозьвiшча – Стэнлi Дэ Тэры. Працаваy графiкам. У 1987г. прыяжджаy у Польшчу, каб сустрэцца з братам. Станiслаy памёр у Манрэалi 9 сьнежня 1992 г., дзе да гэтага часу жыве яго жонка i двое дзяцей. Дачка Джэнет у шлюбе з Лей Харысанам мае дачку Ізабэлу Доун i сына Марка. Сын Станiслава Роджар Дэ Тэры нарадзiyся y 1963 г., жонкi i дзяцей не мае. Лей Харысан валодае y Манрэалi фабрыкай шкла i люстэркаy, дзе працуе яго жонка Джэнет i яе брат.