Праз сон тысячагодзьдзяy
Радзiма па каменьнi
Плыве…
Пятро Ламан
Над Лунай
Індура, Лунна… Прыгожыя назвы вёсак непадалёку ад Гродна. Упершыню пачуy ix у раньнiм юнацтве, са старонак вялiкага патрапанага аднатомнiка Усевалада Крастоyскага, дзе апроч любоyных вершаy («Андалузская ночь горяча, горяча…», «Ванька-ключник» i iншае), апроч рамана «Деды» былi яшчэ цiкавыя i вясёлыя нататкi афiцэра гродзенскага, здаецца, драгунскага палка. Лунну потым я yбачыy. Там i пачуy ад незнаёмага дзядзькi пра красу гэтай мясьцiны над Нёманам: «Здаецца, браце, i хлеба трэба менш – так хораша!». Янка Брыль «Пiшу як жыву»
У летнi вечар з аблокаy
Луна… Колькi таямнiча-чароyнага, летуценнага, ласкава-пяшчотнага у гэтай назве. Луна над Нёманам…
Каб пазнаць усе чары Луна, трэба выбраць летнi вечар, калi сонечныя ценi толькi-толькi зьнiклi. У гэта iмгненьне зьяyляюцца ценi мiнулага. У шэпце Нёмна yзьнiкаюць водблiскi вогнiшча, зацiхае тужлiвая песьня, разносiцца лёгкi стогн, бераг ажывае. Гэта бурлакi дайшлi да адпачынку. над Нёмнам. Калыхаюцца на хвалях ценi караблёy. Над мостам пралятае кавалькада за шыкоyнай карэтай. Можа сам Леy Сапега аглядае свае yладаньнi. На адлегласьцi пару соцень крокаy вырысоyваецца палац. Шэлест доyгiх сукенак, о! ужо i пацалунак прагучаy над люстэркамi ставаy пад покрывам палянэза Агiнскага. Цi не сабралiся y паноy Ромэраy госьцi? Хто там раз-пораз нагiнаецца долу, вырывае травiнку, разглядае i хавае памiж лiсткамi? Так, гэта яна i «людзi i кветкi над Нёмнам». Людзi i кветкi i Элiза Ажэшка. Вось нiбы маланка мiльганула постаць чароyнай амазонкi на крылатым канi. Гэта кiнулася y бой за Радзiму Эмiлiя Плятэр. Аж ускалыхнуyся звон у касьцельнай званiцы. Бон… бон… Бона… бон… І над касьцёлам узьнiкла цень у каралеyскiм убраньнi. Але бляск убораy не пакрывае халоднага павеву ад суровага iтальянскага твару фундатаркi Луненскага касьцёлу каралевы Боны Сфорцы, сьпевамi званоy якога захаплялася Элiза Ажэшка. Далей шумы нарастаюць, ценi yсё гушчэй, яны мiльгаюць як сьпiцы y коле.
Швэды, рускiя, французы, палякi немцы, бальшавiкi, фашысты, камунiсты… Радасьць, боль, сьлёзы, нянавiсьць. Усiм насычана паветра! Душа халадзее. Дзе мiласьць, дзе любоy? Павiнна ж быць! Хутчэй, хутчэй, далей. Хвiлiнка цiшы i прасторы. І зноy енкi, грымоты, мэтастазы расiйскага мата… Не, гэта yжо не ценi. Гэта абак царквы-мураyёyкi iдзе iдэалягiчнае…. мерапрыемства пад назвай дыскатэка. Царква, клюб, сельсавет утвараюць нейкi мясцовы бэрмудзкi трохкутнiк. Рэзка павернем улева, каб выйсьцi з гэтае мясьцiны.
Але тут, дзе празрыстай нiткай уецца, барукаючыся за жыцьцё, рачулка Лунянка ценi згусьцiлiся y чорную хмару з жоyтымi шасьцiканцовымi зоркамi. Дзiцячы плач, гартанныя выкрыкi на незразумелай мове, дзiyныя мэлёдыi, i скрыпка. Скрыпка плача i высьпеyвае смутак, як бы пытае: чаму? Чаму нас забылi? А нас было 1549. 1549 жыхароy Луна сталi ценямi i зьвяртаюцца да жывых – успомнiце, дайце нам знак, што вы памятаеце. Цi пачуюць? Ноч хавае ценi.
Апяклi мяне росы раньнiя,
Краскi водарам абдалi,
Прыпадаю я сэрцам раненым
Да каханай сваёй зямлi.
А яна, на кускi пакрамсаная,
У хлусьлiвым чужым тумане,
Плугам родных сыноy неyзараная,
Цiха помачы просiць у мяне.
Ларыса Генiюш
І сапраyды, як водарам абдаy Бел-Чырвона-Белы Сьцяг… i надпiс «Жыве Беларусь!» Гэта знак таго, што yсё будзе яшчэ добра!
Як жа yзьнiкла гэта цудоyная назва Луна?
Лунь на паляваньнi
Балта – яцьвягi маглi даць такую назву ад слова Liunas, што значыць балота. Бо мясьцiна тут да сярэдзiны ХХ стагодзьдзя была вельмi балоцiстай. І славяне крывiчы цi дрыгавiчы далi б такую назву, бо амаль заyсёды вiсеy у вышынi зоркi шуляк, выглядаючы здабычу. Шуляк цi лунь балотны. Ён i гнездаваyся тут, гэты прыгожы (сiвы як лунь) драпежнiк.
Называлася гэта паселiшча дакладна так Луна. Гэтаму ёсьць многа доказаy. Так на карце Вялiкага Княства Лiтоyскага, выдадзенай Мiкалаем Радзiвiлам-Сiроткам у 1613 годзе складзенай Тамашам Кшыштафам Макоyскiм у Нясьвiжы выразна напiсана Luna.
Радзiвiлаyская карта (1613)
Луна на карце ВКЛ 1665 года выданьня.
Фрагмэнт Карты Вялiкага Княства Лiтоyскага 1665 года
Так i на многiх пазьнейшых картах замежнага выданьня (карта ВКЛ i Русi Белай з Нюрынбергу ад 1687 г., карта ВКЛ з Нюрынбергу ад 1710 г., карта ВКЛ з Амстэрдаму ад 1733 г.) Луна з адным «н» згадваецца разам з Гродна, Мастамi, Ваyкавыскам, Слонiмам.
Фрагмэнт Карты Слонiмскага намесьнiцтва 1796 г.
Гiстарычная назва Луна (з адным «н» трымалася вельмi доyга. У заяве вучыцеляк Волькi Рубанiхi i Галены Бубяненкi y Вучыцельскую раду Гарадзеншчыны (так напiсана y арыгiнале) ад 20.9. 1919 г. напiсана: «Не зрабiyшы нiчога y Луне, нам вельмi не хацелася ехаць з пустымi рукамi y Гарадзен…». Дый цяпер жыхары навакольных вёсак кажуць: «Паеду да Луны…». Гучыць, як да цёткi y госьцi.
Луна i Воля на карце 19 ст.
Калi зьяyiлася другая «н» у назве Луна дакладна цяжка сказаць. Хутчэй за yсё пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалiтай, калi тэрыторыя ВКЛ была акупавана Расейскай iмпэрыяй. Так, у Рапартах земскага спраyнiка Гарадзенскаму губэрнатару ад 1862 года друкуецца yжо «Лунна». Хаця на старажытных дакумэнтах можна сустрэць напiсаньне з двума «n», як, напрыклад, у дакумэнце пра Луненскi ключ.
Пабудова двару i yтварэньне Луненскага ключа
Будучыня мiнулага
Не ведаючы, што адбывалася
да таго, як нарадзiyся, гэта так
як бы нiколi не стаць дарослым.
Цыцэрон.
Людзi заyсёды цiкавiлiся паходжаньнем чалавека i сваiм мiнулым. Яшчэ y VІІІ ст. да Н.Х. грэцкi пiсьменьнiк Гесiёд пiсаy, што чалавецтва прайшло y сваiм разьвiцьцi пяць вялiкiх гiстарычных эпох. Самую раньнюю ён назваy Залатым векам, калi «людзi знаходзiлiся y спакоi». А самую апошнюю – Ваенным векам, пад час якога даводзiлася цяжка працаваць i перажываць найвялiкшае гора. Дапамагаюць пазнаць мiнулае археолягi, сапраyдныя сьледапыты, дасьледчыкi i аналiтыкi. Яны ствараюць уражаньне сьмелых падарожнiкаy i паляyнiчых на скарбы, дэтэктываy, якiя дасьледуюць таямнiцы даyно мiнулага. Але сучасная археалёгiя – гэта не паляваньне на скарбы i не фантазii накшталт пошукаy загiнуyшых сьветаy – гэта сыстэмнае дасьледаваньне чалавецтва y мiнулым. 99% гiсторыi вывучаюць дагiстарычныя археолягi.
Дагiсторыя – гэта частка чалавечай гiсторыi, якая iснавала яшчэ да yзьнiкненьня пiсьменнасьцi i архiyных крынiц. Гiстарычныя археолягi свае знаходкi могуць пацьвердзiць дакумэнтамi. Археолягi маюць тры галоyныя мэты: вывучэньне культурнай гiсторыi, рэканструкцыя спосабаy жыцьця y мiнулым, тлумачэньне прычын культурных зьмен. Гэта аснова yсiх дасьледаваньняy, бо канчатковая задача вельмi простая – апiсаньне, разуменьне i тлумачэньне чалавечых паводзiн у мiнулым. Дагiстарычныя археолягi дасьледуюць жыцьцё чалавека шляхам выяyленьня сьлядоy яго iснаваньня y археалягiчных рэштках ежы, пабудовах, рэчах, вырабленых чалавекам. Вельмi важна адносiцца да кожнага археалягiчнага помнiка (якiм зьяyляецца любы прадмет зьвязаны з чалавечай дзейнасьцю) як да апошняга i непаyторнага. Толькi тады y мiнулага будзе будучыня. І той, хто зьнiшчыy у Луна сынагогу i стары млын, габрэйскiя могiлкi i самалёт генэрала Жукоyскага, назвы вулiц i палац Ромэраy нанесьлi непапраyную страту мiнуламу i будучаму.
Праца дагiстарычных археолягаy дазволiла скласьцi карту стаянак каменнага i бронзавага вякоy, выяyленых на тэрыторыi Мастоyшчыны. Знаходкi экспэдыцыi доктара Сырасека, занатаваныя y І т. «Варшаyскай бiблiятэкi» пацьвярджаюць, што y каменным веку на нашых землях жылi нашчадкi арыяy?: балты – яцьвягi i славяне дрыгавiчы i крывiчы, якiя карысталiся вырабамi з крэмню. У 1879 г. гэта экспэдыцыя дасьледавала старадаyняе селiшча на беразе Нёмна ля Луна. Ужо y савецкiя часы археоляг Уладзiмiр Ісаенка знайшоy сьляды паселiшча бронзавага веку (2—3 тысячагодзьдзя да Н.Х.) У нашай мясцовасьцi знойдзены i дасьледаваны археалягiчныя помнiкi характэрныя для яцьвягаy у выглядзе курганоy i каменных магiл. Іх на Луненскай тэрыторыi на левым беразе Нёмна ва yрочышчы Баторыя каля вёскi Жылiчы дасьледаваy Л. Д. Побаль. Ф. Д. Гурэвiч, кiраваyшая y 1955 г. археалягiчнай экспэдыцыяй, выявiла да 10 курганоy памiж Дзенькаyцамi i Кавалямi, якiя адносяцца да рэдкiх тыпаy помнiкаy мiнулага. У 1982 г. каля в. Навасёлкi геоляг А. В. Квяткоyская знайшла 60 магiлаy з падшлiфаванымi магiльнымi плiтамi i тарчма пастаyленымi камянямi.
Яцьвягi займалiся паляваньнем, жывёлагадоyляй, бортнiцтвам, земляробствам. У канцы Х i пачатку ХІ ст. адбываецца калянiзацыя яцьвягаy дрыгавiчамi. Аб чым сьведчыць зьмяненьне характару археалягiчных помнiкаy, якiя yжо належалi, вiдавочна, не yласна яцьвяскаму насельнiцтву, а славянiзаваным нашчадкам або славянам, якiя перанялi яцьвяскi пахавальны абрад.
Племя яцьвягаy зьнiкла, хоць яшчэ доyга заставалiся сьляды y гiсторыi. Так Т. Нарбут у 1807 г. чытаy надпiс на зрубе Скiдальскай царквы, што нейкi Варфаламей хрысьцiy яцьвягаy у 1553 г. А П. Д. Бранцаy выдаyшы y 1899 г. «Гiсторыю Лiтоyскай дзяржавы i старажытных часоy» пiсаy: «У ваколiцах мястэчка Скiдаль жыве насельнiцтва праваслаyнай веры, гаворыць на беларускiм нарэччы, але з лiтоyскiм акцэнтам. Яны адрозьнiваюцца ад iншых беларусаy смуглым колерам твару, чорнымi валасамi i некаторымi асаблiвасьцямi нораваy. Вельмi магчыма быць, што гэта патомкi яцьвягаy».
У ваколiцах Луна многа вялiкiх валуноy, але толькi адзiн з iх мае yласнае iмя. Гэты камень ляжаy памiж в. Камянчаны i Стральцы, ля шашы, што вядзе y Гародню. У народзе завуць яго Турэцкая шапка i распавядаюць, што пад час нашэсьця туркаy, адзiн з iх згубiy тут сваю шапку.
Камень «Турэцкая шапка»
Вось такiя велiканы – ворагi нападалi на нашых продкаy, але yцякалi пабiтыя так, што гублялi шапкi… Аналягiчных помнiкаy аб Луне выяyлена не багата, але гэта не значыць, што iх няма.
Краязнаyцы Ваyкавыска зрабiлi свой горад старэйшым на 277 гадоy, знайшоyшы пiсьмовыя yспамiны аб Ваyкавыску ад 1005 г. Для краязнаyцаy, улюбёных у свой край, кнiга гiсторыi нiколi не заканчваецца…
Гiсторык Павал Бароyскi, апiсваючы спусташэньне Гродзеншчыны y 1241 г. пiша: «З упадку сталiцы yпала yдзельнае княства Гарадзенскае. Пасярод спустошанай краiны, яшчэ стаяць рэшткi yмацаваньняy, калi y тым жа годзе прыйшлi з поyначы лiтоyцы (лiтвiны?) пад кiраyнiцтвам сваiх князёy Эрдзiвiла, Вiкiнда, Таyцiла Манцiвiлавiчаy, высланых дзядзькам сваiм, Вялiкiм князем Мiндоyгам, для заняцьця спустошаных i безабаронных зямель славянскiх. Эрдзiвiл без супрацiву зрабiyся yладаром гораду, аднавiy умацаваньнi i паблiзу вала з драyлянай сьцяной, па звычаю Славянаy, пабудаваy умацаваную вежу. Усё гэта было зроблена з такой хуткасьцю i з такiм посьпехам, што, калi манголы, у спадзяваньнi новай здабычы, рушылi з поyдня пад началам царэвiча Шэйбака i разьбiлi Мiндоyга на берагах Нёмна блiз Луна, Эрдзiвiл, маючы апору на Гарадзенскiя yмацаваньнi, сьмела рушыy на дапамогу свайму дзядзьку i садзейнiчаy блiскучай паразе мангольскiх полчышчаy дзесьцi y Лiдзкiм уезьдзе. Шэйбак загiнуy, манголы yцяклi i Мiндоyг, трыюмфуючы i y другiх перамогах зрабiyся yладальнiкам многiх зямель, складаючых цяперашнюю Гарадзенскую губэрню»… Як тут зразумець? Луна iснавала y 1241 г.? Цi гэта толькi прывязана да сучаснай мясцовасьцi? На гэтыя пытаньнi трэба шукаць адказу.
Заснавальнiк Вялiкага Княства Лiтоyскага першы Вялiкi Князь i кароль Мiндоyг. Блёк пошты Лiтувы, выдадзены y 2003 годзе