Мiхал Пiус Ромэр – фота з сайта be.wikipedia.org/wiki/
Але Стасюкевiч Яся, таксама жыхарка Луна, апавядае, што пасьля вайны будынак палаца яшчэ стаяy. Я паказаy спадарынi Стасюкевiч малюнак Напалеона Орды палаца з Гродзеншчыны, але з невядомага канкрэтна месца. Спадарыня Яся сказала, што малюнак вельмi падобны да таго палаца Ромэраy.
Малюнак Напалеона Орды палаца з Гродзеншчыны
Сёньня на месцы дома Ромэраy знаходзiцца будынак старой школы.
Рэшткi ставаy i будынак «старой» школы. 2011 год
Ад былога сядзiбна-паркавага комплексу Луна засталiся рэшткi былога парку i побач зь iмi, абсаджанае дрэвамi, месца былых ставаy.
Мост праз Лунянку. 1928 г.
У ставах вырошчвалi рыбу. Ставы запаyнялiся вадой у вынiку перакрыцьця р. Лунянкi плацiнай, якая адначасова служыла для прывядзеньня y рух вадзянога млына. Млын не захаваyся. На беразе ставу да 2009 г. расло старое дрэва, якое было самым тоyстым у акрузе (2 м у дыямэтры i больш за 6 м у абхваце). Яго вiдаць на здымку 1928 г. зьлева. У 2009 г. гэта гiстарычнае дрэва сьпiлавалi y пляне правядзеньня палiтыкi пераводу кацельных на «мясцовае палiва». Па гэтай прычыне тады былi сьпiлаваны многiя дрэвы былога парку Ромэраy. Да канца 20 ст. ставы яшчэ запаyнялiся вадою. Пасярэдзiне ставаy знаходзiлiся альтанкi, да якiх вялi драyляныя масткi. Пры пабудове новай школы будаyнiчае сьмецьце было сапхнутае бульдозэрам у ставы. Заняпад набыy незваротны працэс.
Мост праз рэчку Луняеку каля палацу Ромэраy (1928 год)
На другiм пляне вiднеюцца абрысы будынкаy палацавага комплексу Ромэраy.
Нядаyна я знайшоy паведамленьне аб тым, што y Інстытуце Гувера y Архiвах калекцыi Мечыслава Ялавецкага (Mieczyslawa Jalowieckiego) y скрынцы 18 захоyваецца такi экспанат: 964. LUNNA Dwоr. ziemia Grodzienska /N/ bar. Romer. Магчыма гэта i ёсьць малюнак палацу Ромэраy, зроблены Мечыславам Ялавецкiм?
Пад Расейскай акупацыяй
Лiстападаyскае Вызвольнае Паyстаньне
Пасьля захопу расейцамi зямель Вялiкага княства Лiтоyскага, пачынаючы з 14.11.1795 г. Луна y складзе Гродзенскага павета, з 14.12.1795 г. – у Слонiмскай губэрнi, з 11.12.1795 г. – Лiтоyскай, а з 1801 г. у Гродзенскай губэрнi.
Расiйскае панаваньне на захопленых землях пачалося з рабаваньня. Вывозiлася yсё, што мела каштоyнасьць. Рабавалiся музэi i палацы, вывозiлiся калекцыi мастацкiх твораy, кнiгi, летапiсы. Цяпер яны yпрыгожваюць зборы Эрмiтажа, Трацякоyкi i iншых музэяy Расii. І зараз нiхто не думае iх вяртаць.
Луненскi ключ (579 мужыкоy i 573 жанчыны) разам з вёскамi Стральцы, Камянчаны, Жылiчы, Глядавiчы быy аддадзены графу Н. А. Самойлаву, але той не зьяyiyся на вызначаныя yладаньнi. Таму знайшлi другога графа М. Валiцкага. Сяляне папалi пад прыгон. Паyсюдна адмянялiся прывiлеi, беларускiя законы, забаранялася беларуская мова, зьнiшчалася yнiяцтва, да якога належала 80% вернiкаy Беларусi. Нават грыгарыянскi каляндар (новы стыль), уведзены Вялiкiм Князем ВКЛ Стэфанам Баторыем, быy адменены. Пачаyся набор у рэкруты, чаго нiколi не было y Вялiкiм Княстве Лiтоyскiм. На 25 гадоy забiралiся сяляне на службу y расейскую армiю.
У 1812 годзе пачалася франка – расейская вайна. Многiя лiтвiны спадзявалiся, што Напалеон дасьць магчымасьць аднавiць незалежнасьць ВКЛ, таму iшлi служыць у францускае войска. Для беларусаy гэта была не Айчынная, а братазабойчая вайна. Пры адступленьнi французаy Луна занялi войскi графа Атароyскага. 12.12.1812 г., яны iшлi да Беластока праз Луна-Адэльск, частка y напрамку Воyпа-Крынкi.
І французы i расейцы несьлi спусташэньнi, забiралi y сялян апошняе.
Пасьля вайны пачаyся эканамiчны заняпад. Расейскiя памешчыкi пачалi прадаваць дараваныя землi. У І82І годзе Луна куплена Чахоyскiм i яго жонкай Валерыяй фон Ромэр. Па зьвестках П. О. Баброyскага, Луна страцiла статус мястэчка, але гандаль яшчэ цеплiyся.
Лiтвiны не зьмiрылiся з агульнай стратай незалежнасьцi. У І830-І83І гг. адбылося Лiстападаyскае Вызвольнае Паyстаньне. У час паyстаньня y раёне Луна дзейнiчаy атрад паyстанцаy генэрала Хлапоyскага, якi y І83І г. зьнiшчыy ля Луна расiйскi абоз у 4І8 вазоy, што iшоy з Брэста на Луна-Скiдаль. 26.05 1831 г. ля Воyпы Д. Хлапкоyскi зрабiy засаду, у якую трапiлi казакi, што адбiла ахвоту генэралу Герсьценфейту атакаваць тылы паyстанцаy. У гэтым атрадзе ваявала беларуская Жана Д’Арк – Эмiлiя Плятэр.
Эмiлiя Плятэр на чале касынэраy
Хлапоyскi yспамiнаy: «Калi мы праходзiлi праз вёскi, народ спачатку прызнаваy нас за маскалёy i не адразу хацеy верыць, што мы Палякi, а калi yпэyнiваyся, дык плакаy ад радасьцi, прыносiy прадукты, што толькi меy, нiколi не хацелi браць грошы, тым ня менш я прымушаy iх браць грошы за авёс i сена, гаворачы, што маю на гэта строгi загад».
«Алфавiтны сьпiс удзельнiкаy паyстаньня 1831 г». па Гродзенскай губэрнi, складзены сьледчай камiсiяй, уключае прозьвiшчы 474 чалавек. У iм паyстанцы з Мастоyшчыны: сяляне С. Дзяшко, Ф. Курпiньскi, Ф. Трусевiч; памешчыкi М. Матусевiч, браты Т. i Ф. Палубiньскiя, Ф. Шабаньскi, Антонi Эйсымонт, князь Е. Сапега; шляхцiцы Актавiян Эйсымонт i Мiнучыц, а таксама 37 паyстанцаy з Ваyкавыскага павета. Бацька аднаго з апошнiх уладальнiкаy Луны Эдварда Матэуша Ромэра Эдвард Ян Ромэр (1806—1878) падчас паyстаньня 1830—1831 быy сябрам Вiленскага цэнтральнага паyстанцкага камiтэта. Падрабязьней аб гэтым у апавяданьнi пра Ромэраy.
Дзеяньнi акупацыйных уладаy пасьля разгому Лiстападаyскага Паyстаньня
Пасьля расправы з паyстанцамi 1831 года былi разрабаваны маёнткi паyстанцаy, вывезены каштоyнасьцi з музэяy i бiблiятэк, канфiскаваныя землi, разам з сем'ямi раздавалiся расiйскiм памешчыкам i чыноyнiкам, дробная беларуская шляхта пераводзiлася y прыгонных.
Але перад расiянамi паyстала пытаньне: што трэба зрабiць, каб пазьбегнуць паyтору такiх падзей. Дзеля адказу на гэта пры iмпэратары Мiкалаi І быy створаны дарадчы орган – спэцыяльны Камiтэт па справах залежных губэрняy, якi павiнен быy распрацаваць прапановы i рэкамэндацыi yраду па пераyтварэньнi Беларусi y расiйскую адмiнiстрацыйную адзiнку (губэрню) на векi вечныя. Распрацаваны быy плян працы: па-першае – адабраць у беларусаy iх мову i гiсторыю; па-другое – лiквiдаваць беларускую царкву. Для выкананьня пляну yжо y 1832 годзе быy зачынены Вiленскi yнiвэрсытэт, а y 1834 г. пераведзена навучаньне ва yсiх школах на расейскую мову. Каб настаyнiкi вучылi па-расейску, у Вiцебску заснавалi настаyнiцкую сэмiнарыю, а y Полацку y старадаyнiх езуiцкiх мурах—кадэцкi корпус. Так была створана «кузьнiца» расейскамоyных настаyнiкаy i афiцэраy—манкуртаy, пазбаyленых роднай мовы i ведаy аб мiнулым Радзiмы.
У 1839 годзе была скасавана Берасьцейская Ўнiя. Цяпер сьвятары вялi набажэнства па маскоyскiх службоyнiках, на расейскай мове трэба было весьцi yсю справаздачу. Беларускiя кнiгi, службоyнiкi, iконы тысячамi спальвалi на вогнiшчах. За yдзел у паyстаньнi зьнiшчалiся кляштары. Быy зьнiшчаны цэлы старажытны другi па значэньнi y ВКЛ горад Брэст з старажытным замкам i 10 кляштарамi католiкаy i yнiятаy, а на яго месцы пабудавана Брэсцкая крэпасьць.
З 1840 года па царскаму yказу забаранялася назва «Беларусь» i yводзiлася назва «Северо-Западный край». Адмаyлялася дзеяньне Статута Вялiкага Княства Лiтоyскага i yводзiлася расiйскае заканадаyства. Губэрнатар i расiйскi yрад былi yпэyнены, што зрабiлi yсё, каб беларусы зьнiклi як народ.
Але супрацiy расiянам не сьцiшаy. Найбольшую актыyнасьць праяyлялi сяляне, становiшча якiх было невыносным. Ва yмовах расейскага прыгоннага права сапраyднай трагедыяй былi былi рэкруцкiя наборы y расейскую армiю. Рэкрутаy набiралi прымусова i да 1834 г. яны служылi пажыцьцёва, з 1834—29 год, з 1855 па 1872 —12, 10 i 7 гадоy. Сяляне адказвалi на прыгнёт бунтамi.
На становiшча y краiне спрабавалi актыyна yплываць уцекачы – эмiгранты. Былi арганiзаваны выправы патрыётаy для арганiзацыi партызанскага руху. Першай была экспэдыцыя палкоyнiка Ю. Залiyскага, iнiцыятара Лiстападаyскага паyстаньня i дзеяча Лялевелеyскага камiтэта. Ужо y другой палове 1832 года yзяyся за арганiзацыю экспэдыцыi на Радзiму. Землi Беларусi падзялялiся на акругi, кожная на два паветы, куды прыяжджалi камандзiры i 2—3 памочнiкi. Акругу Гродзенскага i Лiдзкага паветаy узначалiy Марцэлi Шыманскi, Слонiмскага i Наваградзкага – Мiхал Валовiч з Парэчча. Створаныя М. Валовiчам i iншымi партызанскiя атрады выклiкалi вялiкую трывогу захопнiкаy. Былi арганiзаваныя шматлiкiя аблавы. У вышуках прынялi yдзел звыш 10 тыс. салдатаy толькi y Гродзенскай губэрнi. Партызаны i кiраyнiкi былi арыштаваны. Іх звозiлi y Гродна, дзе трымалi y астрозе, разьмешчаным у былым езуiцкiм кляштары. 24 лiпеня 1833 года генэрал-губэрнатарам М. Дуyгарукавым быy зацьверджаны прысуд:
М. Валовiча—да павешаньня, 6 чалавек—да бiцьця розгамi i высылкi на катаргу y Сiбiр, 3-х чалавек—да бiцьця розгамi скрозь строй у 500 салдат i y арыштанцкiя роты.
Паyстанцы Мiхал Валовiч i Лявон Працлаyскi, гравюра XIX ст.
2 жнiyня Мiхал Валовiч пры вялiкiм натоyпе мясцовых жыхароy быy павешаны ля Скiдальскай заставы. Ноччу яго патаемна пахавалi, каб «не было тайных молений при теле преступника». Чарговым эмiсарам на Беларусi вясной 1835 г. быy Шыман Канарскi, удзельнiк Лiстападаyскага паyстаньня i экспэдыцыi Ю. Залiyскага. Сваёй мэтай ён ставiy падрыхтоyку народу да разуменьня заклiку: «Айчына, Вольнасьць!» i яднаньня шляхты з народам. Але y 1838 годзе Ш. Канарскi быy арыштаваны. Перад сьледзтвам прайшло 221 чалавек. 15 (27). 02. 1839 г. Шыман Канарскi быy расстраляны. Праз суд прайшло 150 чалавек. Нягледзячы на крывавы перасьлед хваляваньнi i бунты працягвалiся. Толькi да 1845 года адбылося 207 бунтаy. У 1847 г. у Гродна yведзены ваенны стан. «Вясна» 1848 г. у Эyропе спрыяла росту супрацiву.
Шыман Канарскi (ананiмны партрэт, перад 1839, алей на палатне)
У лiпеню 1833 г. Мiкалай І быy вымушаны выдаць Указ, у якiм прадпiсвалася, што рабiць у выпадку мяцяжу, падобнага да 1831 г.: вiнаватых дзялiць на 4 разрады i канфiскоyваць маёмасьць. Вiнаватых 1 разраду судзiць ваенна-палявым судом (нават расстрэл), 2 разраду – ссылаць у Сiбiр, 3, 4 разраду – прысуды зацьвярджае галоyнакамандуючы. Прыняцьце такога Ўказу гаворыць аб становiшчы на Беларусi. Указ iшоy паyторна y 1848 г.
Падзеi y краiне не маглi не закрануць i луненцаy. У сьледчых матэрыялах ёсьць запiсы аб сялянах-удзельнiках паyстаньня з недалёкiх ад Луна вёсак. «Бiяграфii» асобных сялян па вынiках сьледзтва даюць магчымасьць уявiць iх месца y паyстанцкiх атрадах i далейшы лёс. Так, селянiн з маёнтка Радзiвонавiчы Гродзенскага павета Сьцяпан Дзяшко «знаходзiyся y шайцы мяцежнiкаy з ружжом», хутчэй за yсё пад началам Ц. Пуслоyскага. Адбываy арышт у Гарадзенскiм астрозе, пасьля быy адпраyлены y Табольск для залiчэньня y Сыбiрскiя лiнейныя батальёны. Адтуль зьбег на радзiму, выкарыстаyшы iмя таварыша па службе, але быy схоплены i вернуты нанова. Фелiкс Карпiнскi з маёнтка Забалацьце Ваyкавыскага павета служыy лякеем у генэрала Д. Хлапоyскага, якi прыйшоy у Беларусь на чале польскага войска. Захварэy i быy захоплены y палон у Коyне. Сядзеy у Дынабургзкай крэпасьцi, потым адпраyлены y Гродна. У лютым 1833 г. дараваны i адпушчаны дадому. Да Хлапоyскага падаyся, тайна пакiнуyшы памешчыка, Фёдар Цiмафеевiч Трусевiч (Трушэвiч) з в. Ябланава таго ж павета. Там служыy дзеншчыком у паручнiка Забельскага. Пасьля паразы пад Коyнам спрабаваy прабрацца y Каралеyства Польскае, але быy злоyлены y Кобрынскiм павеце. Сьледзтва адбыy у Гродзенскiм астрозе. У лiпеню 1832 г. атрымаy прабачэньне i вернуты пад расьпiску памешчыка наглядаць за яго паводзiнамi.
Масавыя абурэньнi
Пасьля разгрому паyстаньня цiск на беларушчыну yзмацнiyся шматкротна. 3 І839 г. забаронены казаньнi y цэрквах i касьцёлах на беларускай мове. З 1840 года па yказу цара тэрмiн «Лiтва» як i «лiтвiн» сталi таксама забароненымi. Адказ беларусаy быy адпаведны. У І845 г. адбылося 207 бунтаy. Расiя yсё больш эканамiчна i тэхнiчна адставала ад многiх краiнаy сьвету. Нарастала небясьпека пераросту сялянскага антыпрыгоньнiцкага руху y рэвалюцыю. Гэта прымусiла расейскага iмпэратара Аляксандра ІІ 19 лютага 1861 г. падпiсаць Манiфэст i «Палажэньне аб вызваленьнi сялян ад прыгоннай залежнасьцi», што карэнным чынам зьмяняла iх становiшча. Але многiя палажэньнi Манiфэсту (часовыя абавязкi па захаваньню паншчыны i выплатай аброку, выкуп надзелаy, парушэньнi памешчыкамi самiх Палажэньняy 19 лютага) выклiкалi масавыя абурэньнi. Калi y 1860 г. на Беларусi адбылося каля 50 сялянскiх выступленьняy, то y 1861г.—379, а y 1861—63 гг. пiк сялянскiх бунтаy дасягнуy 1100. Сярод бунтаyшчыкоy былi i сяляне Луненскай воласьцi.
У І843 г. па Ўказу Ўрадавага Сэнату Луна, якое y той час належала рымска-каталiцкай царкве, пераходзiць у казённае ведамства. Фальварак складаyся з 2 двароy у в. Луна i y в. Пiлкi.
25 верасьня 1859 г. Вiленскi генэрал-губэрнатар зрабiy прадпiсаньне гродзенскаму губэрнатару «Аб правядзеньнi неадкладна найстражэйшага дасьледаваньня аб буянскiм учынку сялян маёнтка Луна», бо сяляне адмовiлiся ад згонаy—выхадаy на yборку панскага yраджаю yсяго працаздольнага насельнiцтва, пачынаючы з 12 гадоy. У воласьць былi накiраваны 57 палiцэйскiх. Але звыш 200 чалавек узброiлася палкамi i перагарадзiлi дарогу палiцэйскiм.
У І859 г. на тэрыторыi, ахопленай Волпай, Росьсю i Луна, адбыyся «цьвярозы» рух. Сяляне на сходах прынялi пастановы y царскiх кабаках вiно i гарэлку не купляць. «У нас няма нi п’янства, нi распусты, нi крадзяжу. Хату хоць на цэлы дзень пакiдай адчыненай – нiхто трэскi не возьме», – пiша пра звычаi нашай мясцовасьцi Элiза Ажэшка.
Антыалкагольны плякат
Для yцiхамiрваньня сялян у лiпеню 1862 г. урад накiраваy роту салдат. Валасны старшыня загадаy забiраць у сялян прадукты харчаваньня, «рэзаць жывёлу». Супрацiyленьне луненскiх сялян было зломленае.
Не прынялi yстаноyчых грамат сяляне вёсак Шчарбавiчы, Глядавiчы, Стральцы, Жылiчы, Камянчаны. У сялян былi адабраны добра yгноеныя землi, а аддадзены непрыдатныя, на якiх нiчога не радзiла. Аб гэтым напiсалi скаргу Вiленскаму генэрал-губэрнатару y кастрычнiку 1862 г. З-за непiсьменнасьцi сялян складаy скаргу i зрабiy подпiсы за iх нейкi Антонiй Багуслаyскi. Праз пяць дзён больш за 100 сялян скасiлi частку панскага лугу. 19 кастрычнiка 1862 г. ад Вiленскага генэрал-губэрнатара Назiмава прыходзiць «Адносiна» Гродзенскаму губэрнатару «…аб сходзе сялян Луненскай воласьцi Гродзенскага павета аб павялiчэньнi паншчыны, прысваеньнi iх грошай i распрадажы маёмасьцi беднякоy памешчыкам». У «Адносiне» распавядаецца на што скардзяцца сяляне « сельских обществ Луненской вол»., што мiравы пасрэднiк аб’явiy аб адмене згонаy, а летам прымушаy адбываць згонныя павiннасьцi звыш вызначанай паншчыны, i штрафуе за невыхады. Што y 1830 г. зярно з сельскага запаснога магазына (склад для семяннога зерня сялян) было забранае на харчаваньне войска, а грошы 2000 р. забраy памешчык сабе, i хлебны запас папоyнены недастаткова. Скарб 23 сялянскiх гаспадарак распраданы за нядоiмкi, бо па прычыне дрэннага yраджаю i падзяжу ската гэтыя сяляне не змаглi i не адпрацавалi на памешчыка. Толькi y 1858 годзе y сялян адабрана 500 дзесяцiн зямлi, а эканомiя павялiчыла грашовыя плацяжы на 1 руб. 46 кап. з двара. Таксама на 1 дзень павялiчана баршчына i склала 5 дзён на тыдзень замест чатырох.
Скаргi на гэта мiравому пасрэднiку i земскаму спраyнiку не далi нiякiх вынiкаy i таму сяляне хадайнiчаюць аб утварэньнi сьледчай камiсii для справядлiвага разгляду iх скаргаy. У дакумэнце адзначаецца, што i раней у некаторых вёсках Луненскай воласьцi адбывалiся беспарадкi з нагоды патрабаваньняy памешчыкаy, якiя не адпавядалi Ўстаyным граматам.
Якiя былi наступствы скаргi сялян i адносiны Вiленскага генэрал-губэрнатара сьведчыць «Рапарт Гродзенскага земскага спраyнiка Гродзенскаму губэрнатару аб прымяненьнi ваеннай сiлы пры yвядзеньнi Ўстаyной граматы y Луненскай воласьцi» ад 25 сьнежня 1862 г « (…) То, чтобы восстановить порядок и повиновение, тем более во избежание распространения подобных беспорядков и в других местах, я отнёсся к Командиру 3-го батальона Калужского пехотного Его Величества короля прусского полка, дабы в виде экзекуции послать в деревни Каменчаны, Стрельцы, Жиличи, Шкробовичи и Глядовичи на каждый двор (которых всего 150) по два человека и сьверх того устроил в местечко Лунно особый караул из 60 человек, для арестования или же в случае надобности наказания более виноватых и упорных крестьян и на счёт размещения низших чинов при приличном содержании я назначил ежедневного экзекутного платежа по 5-ти копеек на человека и за переход по 1 1/2 копейке на версту и требовал чтобы те же постояльцы непременно тот час доставили ко мне в Лунну каждый своего хозяина и таковыми они всё были собрать, то я сделал им при мировом посреднике соответствующее внушение, заставил быть спокойными и выслушать Уставную Грамоту, а когда это кончилось с желаемым успехом я крестьянам возобновил приказание, чтобы руководствовались и повинности исполняли по Грамоте, а нижних чинов для 11 роты удовлетворить следуемыми деньгами, в чём малейшего сопротивления со стороны крестьян я уже не встретил, а как по местному дознанию моему оказалось: что к означенному неповиновению более всего виновен крестьянин деревни Каменчаны Иван Олизар, который чувствуя свою вину, до прихода моего скрылся, то я предписал приставу Бугардту за возвратом Олизара доставить его за караулом ко мне в Гродно для воздержания его от подобных поступков».
Сяляне яшчэ паспрабавалi паскардзiцца самаму iмпэратару Аляксандру ІІ. Але скарга y Пецярбург не дайшла, а асела y канцылярыi самага Гродзенскага губэрнатара Івана Галера.
Студзеньскае Вызвольнае Паyстаньне
«Паyстаньне тут было больш зацятае, упартае, чым у Каралеyстве. Наймужнейшыя, найшляхетнейшыя, найгарачэй мiлуючыя загiнулi ад кулi, ад ссылкi, ад эмiграцыi».
Элiза Ажэшка