Спачатку быy лёд
Неyмiручасьць даyнiх пакаленьняy,
Водгульле мiнулага быцьця,
мы – як сьведкi вашага iстненьня,
Ваш далейшы паясок жыцьця.
Ларыса Генiюш
Пачатак
У апошнiя 5 мiльёнаy гадоy на мясьцiну, дзе мы жывём 5 разоy насоyвалiся i адступалi ледавiкi. Апошнi раз ледавiк пакiнуy нашу мясцовасьць 14 тысяч гадоy таму назад. Разам з ледавiком адышлi холадалюбiвыя жывёлы, найважнейшыя для першабытных людзей – мамант i валасаты насарог. Паляваньне на гэтых волатаy забясьпечвала людзей ежай, скурай для адзеньня i жытла, вялiкiя косьцi таксама выкарыстоyвалiся y будаyнiцтве, з меншых рабiлi прылады працы i yжывалi як палiва. Таму людзi вандравалi сьледам за мамантамi, якiя вандравалi за ледавiком. Першымi паляyнiчымi на мамантаy былi нэандэртальцы. Так iх назвалi вучоныя па назьве мясцовасьцi, дзе знайшлi iх жытло. Па невядомай прычыне 40—35 тысяч гадоy таму назад нэандэртальцы поyнасьцю зьнiкаюць. І каля 26 тысяч гадоy да новай эры (да Нараджэньня Хрыстова) на тэрыторыi сучаснай Беларусi yжо знаходзiлiся краманьёнцы – другая галiна першабытнага чалавека. 10 тысяч гадоy таму назад заканчваецца ледавiковая эпоха. Валасаты насарог i маманты зьнiкаюць. Асноyным аб’ектам паляваньня становiцца паyночны алень. Клiматычныя зьмены холаду i цяпла прымушаюць людзей прыстасоyвацца, вынаходзiць спосабы захаваньня жыцьця, робяць iх больш разумнымi i yмелымi. Яны выраблялi прылады працы з дрэва, косьцi, крэмню, палявалi на дзiкiх коней, першабытных быкоy, аленяy, пясцоy, умелi рабiць сякеры, цёслы, глянцавальнiкi, iголкi, нават тлушчавыя сьвечкi, вынайшлi лук i стрэлы.
7—6 тысяч гадоy да нашай эры вызваленыя ледавiком землi заняy лес – бярэзьнiкi i хвойнiкi, а пры пацяпленьнi сталi расьцi дубы, вольхi, асiны, арэшнiк. Зьяyiлася многа расьлiннай ежы: лясных i вадзяных арэхаy, жалудоy, каранёy, грыбоy, ягад. Каб iх захоyваць патрэбен быy посуд, якi сталi рабiць з глiны. Лес засялiлi высакародны алень, тур, зубар, ласi, дзiкi, казулi, мядзьведзi, птушкi. У рэках i азёрах было шмат рыбы, баброy.
Першабытныя людзi засялялi новыя землi, рухаючыся yздоyж рэк, паволi засялiлi yсю цяперашнюю тэрыторыю нашай краiны. Яны жылi y паyзямлянках радавымi абшчынамi, займалiся паляваньнем, рыбалоyствам ды зьбiральнiцтвам. Аснову абшчыны, якая налiчвала 25—30 чалавек складалi родзiчы па мацi, таму гэты пэрыяд гiсторыi называецца матрыярхатам. З родавых абшчын з цягам часу yтварылася племя. Колькасьць насельнiцтва y сёньняшнiх межах Беларусi магло быць каля 6000 чалавек.
Той час называюць каменным векам па матэрыялу прыладаy працы. Прыблiзна 4 тысячы гадоy да нашай эры y жыцьцi першабытных людзей адбылiся вельмi важныя зьмены, або, як iх называюць, тэхналягiчная рэвалюцыя: чалавек авалодаy новай тэхнiкай апрацоyкi крэмню, пачаy шлiфаваць прылады працы, навучыyся вырабляць глiняны посуд, вынайшаy лук i стрэлы, ткацтва. Дзякуючы гэтаму людзi сталi пераходзiць да аселага ладу жыцьця, асвойваць земляробства ды жывёлагадоyлю.
У найбольш зручных для жыльля мясьцiнах рабiлi свае паселiшчы некаторыя абшчыны, ствараючы гнёзды, што добра вiдаць на карце стаянак каменна – бронзавых вякоy, выяyленых ля Песак, Мастоy, Дубна, Луна, на Нёмнi, Шчары, Росi i Зяльвянцы.
Стаянкi каменнага i бронзавага вякоy
Паляваньне ажыцьцяyлялася разнастайнымi спосабамi. Рабiлi аблавы з выкарыстаньнем агню i ям, высочваньнем з выкарыстаньнем масак. Але найбольш вытрымкi, сiлы i выносьлiвасьцi патрабаваy гон —пераследаваньне жывёлы да яе зьнясiленьня. Для такога паляваньня зiмой выкарыстоyвалiся лыжы. Лукi рабiлi з вяза, дуба, цецiва была даyжынёй 150—180 см. Стрэлы былi драyляныя або трысьняговыя, з крамянёвым наканечнiкам, даyжынёй 70—90 см. Чалавек прыручыy сабаку i меy дамашнюю жывёлу: сьвiней, авечак, коз, коней. Незвычайна вялiкую ролю y жыцьцi першабытнага чалавека адыграy крэмень, пра якi Вольга Іпатава пiша, як пра жывую iстоту: «агонь у жылах крэмню».
Усё найбольш дасканалыя прылады працы першабытныя людзi рабiлi з крэмню, якi зьбiралi спачатку на паверхнi, а потым сталi здабываць у шахце, бо на паверхнi не было камянёy вялiкiх памераy 30—40 см у папярочнiку для вырабу сярпоy, сякер i iншых вялiкiх памераy прылад.
Такiя шахты былi па суседзтву з Лунай па сярэднiм цячэньнi Росi, каля пасёлку Краснасельскi.
Краснасельскiя шахты
Для здабычы крэмню y крэйдавай тоyшчы спачатку выкопвалi калодзеж – ствол дыямэтрам да 1,5 м i глыбiнёй у залежнасьцi ад заляганьня крэмню ад 2 да 8 м. Далей рабiлiся падбоi да 1 мэтра даyжынёй. Даyжэйшыя не рабiлi, каб пазьбегнуць абвалу. Разумней было выкапаць побач новую шахту. Выпрацаваныя шахты засыпалi друзам з суседнiх шахтаy, застаyляючы месцы для майстэрнi па апрацоyцы крэмню. На крэйдавых радовiшчах Росi знаходзiлася некалькi тысяч шахтаy. Тут была выраблена незьлiчоная колькасьць крамянёвых вырабаy, найважнейшымi з якiх былi сякеры. Вырабы распаyсюджвалiся на yсё Панямоньне i па-за яго межамi. Такiя сякеры знойдзены i y Луна i знаходзяцца y школьным музэi. Краснасельскiя шахты, крэмнеапрацоyчыя майстэрнi, паселiшчы шахцёраy i майстроy, суседзкiя стаянкi yтварылi iдэальны комплекс, якi iснаваy некалькi тысяч гадоy, бо каменнымi сякерамi карысталiся нават у жалезным веку. Дзiвiць сучасьнiкаy, як правiльна былi сканструяваны шахты, прадуманы спосаб здабычы крэмню, дасканаласьць шахцёрскага iнструмэнту, некаторыя захавалiся да нашага часу, Якасьць яго гаворыць аб вельмi высокiм узроyнi першабытнай вытворчасьцi, у якой iснаваy прафэсiйны падзел працы шахцёраy, майстроy па апрацоyцы крэмню i мянял, якiя мянялi вырабы з крэмню на нешта iншае.
Крамянёвыя сякеры на стэндзе музэю Луненскай школы
Апрацаваyшы крэмень, першабытныя людзi, не маглi не адкрыць «агонь у жылах крэмню» – уласьцiвасьць утварэньня iскры, а магчыма i лекавыя yласьцiвасьцi, распрацаваныя цяпер Алесем Белакозам, стваральнiкам Гудзеyскага лiтаратурна-краязнаyчага музэю.
Арыi?
Тут сплялiся каранi ятвягаy,
прусаy, крывiчоy.
Бацька Нёман…
Беларуская магутная рака…
Птушак гоман…
Штосьцi шэпча патаемна асака….
Генадзь Аyласенка
У канцы ІІІ i пачатку ІІ тысячагодзьдзяy да нашай эры ва yсёй Эyропе адбылiся ключавыя зьмены. Сюды прыйшлi плямёны, якiя размаyлялi на аднолькавай мове, што была раньняй формай санскрыту. Яны атрымалi назву iндаэyрапейцы або арыi. У Беларусь арыi прыйшлi праз басэйны Нёмна i Дняпра. Праyда вядомы нямецкi вучоны Пашэ лiчыць, што радзiмаю арыяy была тэрыторыя сучаснай Беларусi. Прышлыя насельнiкi yжо карысталiся бронзавымi прыладамi працы (з чым зьвязаны пачатак бронзавага веку i на нашай тэрыторыi), займалiся матычным земляробствам i жывёлагадоyляй, жылi y дамах слупавай канструкцыi. Сьвятынямi для арыяy былi, агонь сонца i вада. Сьляды санскрыту поyняць сучасную беларускую мову.
Адбылося, што на зьмену эпохi каменных прыладаy працы, рыбалоyства i зьбiральнiцтва, калi галоyную ролю y грамадзтве выконвала жанчына (матрыярхат), прыходзiць час бронзавых прылад працы, жывёлагадоyлi, земляробства, новых адносiн памiж людзьмi, калi yзрастае галоyная роля мужчыны (патрыярхат). Арыi прыдумалi i выкарыстоyвалi кола, што было сапраyднай тэхнiчнай рэвалюцыяй, роyнай з выкарыстаньнем мэталю. Індаэyрапейцы лiчылi, што сьвет пабудаваны з трох мiроy, якiя аб’ядноyвалiся дубам. У верхнiм мiры былi арлы, вораны. У нiжнiм мiры жылi зьмеi i рыбы. Сьвяшчэннымi былi мядзьведзь, бык, конь. Месца пакланеньня знаходзiлася каля збудаваных з камянёy iдалаy i сьвяцiлiшча, дзе спальвалi памерлых.
Але галоyная гiстарычная заслуга арыяy у тым, што y вынiку доyгага сумеснага жыцьця з мясцовым насельнiцтвам, карыстаючыся яго мовай i звычаямi, утварылi шмат розных народаy, такiх як: германцы, кельты, iталiйцы, грэкi, славяне, балты, венды, iндусы ды iншыя. Амаль усю сучасную тэрыторыю Беларусi да 1- 7 ад Н.Х. (1300 год таму назад) засялялi балцкiя плямёны (яцьвягi, лiтва). Новыя вялiкiя зьмены y жыцьцi людзей на зямлi прынесла адкрыцьцё жалеза. Зьяyленьне жалезных прыладаy працы i жалезнай зброi зьмянiла спосаб жыцьця людзей i адносiны мiж iмi. Земляробства становiцца больш дасканалай i надзейнай крынiцай ежы. З дапамогай жалезных прылад лягчэй было вырабляць розныя патрэбныя чалавеку рэчы. І сама апрацоyка жалеза, i прылад працы ды зброi з яго садзейнiчалi разьвiцьцю рамёслаy. Аднак трэба сказаць, што калi y Эyрапейскiм Гальштаце жалеза ведалi y 8 да Н.Х., то y Панямоньнi жалеза пачалi вырабляць з балотнай руды каля 500 гадоy да Н. Х. Балотную руду варылi y печах – домнiцах з глiны i крэйды 50 см у папярочнiку, куды пластамi засыпалi драyляны вугаль i балотную руду. Дзякуючы yдзiманьню паветра тэмпэратура y печы дасягала 1200 градусаy, што недастаткова, каб расплавiць жалеза, але дастаткова, каб атрымаць з руды простую жалезную масу – крыцу. Крыцу трэба было y разагрэтым у гарне стане апрацоyваць на накавальнi, каб атрымаць «крычнае» жалеза. Першыя молаты i накавальнi былi з каменю.
У 370-х гадах качавы народ гуны пачалi прасоyвацца з Азii на захад. Гэта дало штуршок Вялiкаму перасяленьню народаy, прычын якому было многа: колькасны рост плямён, неспрыяльныя yмовы жыцьця на спустошаных землях, цiск суседзяy, распад абшчынных адносiнаy у вынiку yзьнiкненьня бедных i багатых, усталяваньне ваеннай дэмакратыi, калi галоyную ролю адыгрывалi ваенныя дружыны i iх кiраyнiкi.
На Панямоньне, дзе yжо не меней двух тысячагодзьдзяy жылi балты пачынаюць у Х стагодзьдзi пранiкаць славяне. Рухаючыся па рэках, славяне сялiлiся побач з балтамi, часам падпарадкоyваючы iх, займалi iх гарадзiшчы.
Панямоньне было краем пушчаy i балот з невялiкай колькасьцю насельнiцтва, таму славяне часьцей за yсё, сялiлiся на новых землях без ваенных дзеяньняy, мiрна. Яны мелi лепшыя, чым у балтаy прылады працы, больш дасканалую гаспадарку. Панямоньне стала месцам працяглага сумеснага жыцьця балцкiх плямёнаy яцьвягаy, лiтвы i славянскiх плямёнаy дрыгавiчоy i крывiчоy. Стагодзьдзямi тут была зьмешаная балта-славянская зона i менавiта тут сталi выпрацоyвацца асаблiвасьцi беларускай мовы-аканьне, дзеканьне, цеканьне, цьвёрдае «р» i iнш.
Раскрываем 3 том «Жывапiснай Русi» на стар. 87 i прачытаем: «Шафарык лiчыць, што народы Лiтоyскi i Славянскi y дагiстарычныя часы складалi дзьве галiны аднаго племенi, але y гiстарычную эпоху так памiж сабой разьдзялiлiся, што цяпер трэба iх прымаць за два племенi розныя, хаця ж памiж iндаэyрапейскiмi плямёнамi самыя родныя».
Салаyёy жа гаворыць, што «насупраць, у дагiстарычны час славяне i лiтоyцы належалi двум розным плямёнам, але y гiстарычную эпоху так памiж сабою зблiзiлiся, што з усiх iндаэyрапейскiх народаy зьяyляюцца самымi роднымi».
А яшчэ там сама на стар. 11: «Достоверно однако то, что Литовцы и Белорусы сидят на землях собственных, унаследованных спокон века».
Але мне асабiста больш да спадобы гiпотэза майго добрага знаёмага Вiктара Стахвюка. Страшэнна энэргiчны, працавiты i таленавiты чалавек. Мастак, пiсьменьнiк, бiзнэсовец, патрыёт сваёй вёскi i навакольнай прыроды. Захапляецца падводным фатаграфаваньнем. Усяго не пералiчыць.
Сутнасьць iдэй спадара Вiктара, як я iх зразумеy наступная.
Першабытны чалавек пакiнуy свае сьляды на этнiчнай тэрыторыi Беларусi 100 000 г. таму. Беларусы жывуць на сваёй зямлi спакон веку. Яны не прышэльцы, а знаходзяцца на сваёй зямлi па задумцы Ўсявышняга, якi аб’явiy вытокi i iсьцiну быцьця ва yсiх формах i мiрах. Да 7 тысячагодзьдзя да нашай эры былi заселены yсе этнiчныя землi беларусаy, у тым лiку дрыгавiцка-крывiцкае Панямоньне. І магчыма мы не стварылiся нi з каго, а ёсьць старымi, як i iншыя дабiблейскiя народы.
Багоy ня выдумалi, а ведалi ад пачатку, бо розум i сьведамасьць у справах рэлiгii найменш прыдатныя. Першабытны чалавек верыy, а жрэц ведаy, што прырода адухатвораная, жывая i разумная i намнога дужэйшая за самога чалавека, якога яна яго самога, яго род цi племя можа yзнагародзiць, а можа пазбавiць усяго. Гэту веру арнамэнтавалi абрадамi, пэрсанафiкацыяй зьяy прыроды, iдалапаклонствам. Але iстота веры ёсьць нязьменная. Гэта вера y зьверхпрыроду сiлаy дабра i зла, без якiх нiшто не адбываецца. Нiшто немажлiва: нi прырода нi час. Гэта вера y Бога. Ёю спакон веку быy надзелены чалавек. Гэта вера жывая да сёньня i не зьмянiлася нiчуць. Трэба ня блытаць веру y Бога i форму абрадаy на розных ступенях разьвiцьця чалавека. Разьвiвалiся i зьнiкалi абрады – твор чалавечага розуму, але ня вера, вытокi якой па-за розумам, выплываюць з глыбiняy памяцi цi iнтуiцыi.
На шатах паганскiх iдалаy былi напiсаны iх iмёны. Праславяне мелi свой алфавiт, якi быy зьнiшчаны разам з iдаламi з прыходам хрысьцiянства. Станiслаy Якубоyскi y кнiзе «Bogowie Slowian» пiша, што бiскуп Цэтмар брат цэзара Генрыха ІІ бачыy запiсаныя пiсьмом runiernym iмёны багоy на адзежы, у якую былi апрануты iдалы.
Не магу не расказаць пра цiкавы выпадак, якi адбыyся са мной летась у Кiеве. Я yпарта шукаy паштоyку з помнiкам князёyны Вольгi. Перабраyшы yсе наборы паштовак i не знайшоyшы патрэбнае, запытаyся, чаму няма такой паштоyкi. На што пачуy адказ ад адной з гандлярак: «Мы ня любiм Вольгу, таму i няма». «Але ж побач з Вольгай Сьв. Кiрыл i Мяфодзiй». «І што з таго. У нас пiсьменнасьць была да iх» – прагучала y адказ.
Дзясяты век як магiчная гранiца гiсторыi yсёй славяншчыны, якая з гэтага моманту раптам становiцца густа заселена, мае свае гарады i замкi, дзяржавы, у якiх уладарылi князi, паводле yстаноyленага права i сваёй рэлiгii. Што было прычынаю, тымi дражджамi гiсторыi, што запоyнiлi прастору i час бурлiвым жыцьцём i данесьлi да нас памяць мiнулага? Гэта было хрысьцiянства элiтнае i адукаванае. Працiyнiкам яго было лагоднае, як характар славян, паганства, багi якога не yвасаблялi ваяyнiчасьцi, а нi хiтрасьцi, таму былi асуджаны на гiбель. На Панямоньне y 11 ст. прыйшлi не славяне, а прыйшло хрысьцiянства. «Зрэшту в школах нас увогулэ нэ yчылi про дрыговiчув, бо нас одэ нэ мело быцi! Алэ мы одэ былi» -Вiктар Стахвюк.
Многа гадоy Панямоньне было не y сваёй краiне. За гэтыя гады чатыры разы памянялася назва карэннага насельнiцтва: крывiчы – дрыгавiчы – лiцьвiны – рускiя – беларусы. А чалавек павiнен жыць у рэчышчы свайго Этнасу i Роду. Той, хто разрывае сувязi, бярэ адказнасьць ня толькi за сябе, але i за будучыя пакаленьнi.
Такi зьмястоyны водступ, на мой погляд, патрэбны каб мець хоць якi шанс зразумець, адкуль тая нiтачка, якая пятае стагодзьдзе трымае тут беларускую культуру.
Сплялiся y Панямоньнi
Зямля, Вада i Неба.
Дзiyлюся y аняменьнi
На непаyторны сьвет.