– З кiм гэта ён быy, з сястрой або з новай сяброyкай? – iмкнучыся схаваць ухмылку, спытаy ён.
Жонка ткнула локцем мужа, за яго няёмкае пытанне.
– Гм! Мне няма да гэтага справы. – асцярожна, хутка адказала Каця.
Яна нецярплiва чакала, калi ж лiфт спынiцца на яе паверсе. Быць з iмi y адным памяшканнi, гэта раздражняльна.
– Добра! – прамовiy сусед.
Дзверы лiфта адкрылiся, Каця yвайшла на свой паверх, яна была жудасна разгубленая i не звяртала больш увагi на суседзяy, хутка пакiнула iх. Яе знаёмыя суседзi шапталiся, паднiмаючыся вышэй.
Каця yвайшла y кватэру, яна выявiла, што раскiдана пару рэчаy яе сына, на якiя яна ледзь не наступiла.
– Вам што, цяжка прыбраць за сабой? – крыкнула Каця i пайшла y бок кухнi з пакетам.
Сямнаццацiгадовая дачка Насця падышла да яе.
– Мам, ня крычы. – сказала дачка
– Я не крычу! – строга адказала мама, выкладваючы yсё з пакета.
– Ага, дакладна. Што з табой? – спытала Насця.
Яна бачыла, што мама была нечым заклапочаная.
– Нiчога. Проста настрою няма. – паспяшалася адказаць Каця. – І можна ж было прыбраць за сабою, пакуль мяне няма!
– Так, Саша yжо прыбраy. – сказала дачка i павярнулася y бок дзвярэй кухнi.
У гэты момант Каця не жадала дзялiцца з дачкой пра тое, як яна падымалася на лiфце. Яна моyчкi yзяла чырвонае яблыка i працягнула яго ёй. У галаве Кацi малявалiся сцэны, дзе яе былы муж гуляе y парку з кiмсьцi.
– Дзякуй, мама! – падзякавала Насця, узяла яблык i падышла да крана.
Да iх падбег Сашка, якi цiкава yглядаyся, што ж прынесла мама. Ён паyтарыy за сястрой, узяy i памыy яблык. Пасля хутка накiраваyся да сябе, каб там яго з'есцi.
Каця yзяла y рукi yжо пусты пакет, села на стул насупраць стала. Яна глядзела на кран, кроплi не спяшаючыся напаyнялiся i занадта хутка накiроyвалiся yнiз, знiкаючы з-пад увагi. Як кроплi яе суму, што напаyнялiся расчараваннем, а знiкшы, разбiвалiся y пакоры. Але кожны раз вярталiся. Як бы ёй хацелася зацiснуць па мацней свой стан, каб знiклi гэтыя кроплi.
На наступны дзень, Толя прыйшоy дадому на абед, у кватэры знаходзiлася толькi яго дачка. Насця y гэты дзень прыйшла крыху раней са школы, сёння y яе быy кароткi навучальны дзень. Дачка рыхтавалася да будучых экзаменаy i тэстаy. Каця з сынам у гэты час былi y палiклiнiцы, Сашка прастудзiyся. Толя разагрэy ежу, сеy за стол i пазiраy на чорна-белы гадзiннiк, якi вiсеy на сцяне. Свой тэлефон ён адклаy на падваконнiк i неяк зусiм не думаy пра яго. Толя быy засяроджаны больш на абедзе, сёння y яго было не так шмат часу, як гэта бывала раней. Паабедаyшы, ён у спешцы, цi па звычцы, не прыбраy са стала талерку i кубак, устаy з-за яго з думкамi пра тое, што yсё прыбярэ Насця. Сыходзячы на працу, ён не заyважыy таго, што пакiнуy свой тэлефон на кухнi. Раней такога з iм не здаралася. Толя выйшаy з дому.
Насця не выходзiла з пакоя yвесь гэты час, пакуль быy дома бацька. Цёмныя валасы ляжалi y яе на плячы, вочы не стамлялiся глядзець на лiтары. Светла-шэрыя штаны, белая кофтачка падкрэслiвала яе выдатныя валасы. Яна працягвала чытаць падручнiк i часам кiдаць погляд на палiцу, дзе побач з iншымi, ужо прачытанымi кнiгамi, размясцiлiся яе сем дзённiкаy. Яна yсё таксама не пакiдала iдэю, пiсаць у iх пра сябе.
Праз дзесяць хвiлiн, пасля сыходу таты, зазванiy яго тэлефон. Гук мелодыi быy занадта гучным, таму Насця з лёгкасцю пачула яго праз сцены, праз адкрытыя дзверы. Гэты пiсклявы гук яе адцягваy, i Насця вымушана была пайсцi адключаць яго. Зайшоyшы на кухню, нiбы не заyважаючы брудна пакiнуты посуд на стале, яна падышла да вакна i з белага падваконнiка yзяла y рукi тэлефон. На экране было напiсана iмя абанента, "Малыш". Насця нейкi час застыла на месцы i yглядалася y тэлефон. Мелодыя знiкла. Насця хутка паклала тэлефон на месца i пайшла назад да сябе y пакой.
Яна села на пакамечаны ложак. Трохi трывожылася, падшукваючы нейкiя дзеяннi. Яна адклала свой занятак i неадкладна патэлефанавала маме. Насця не задавала нiякiх пытанняy маме, якiя тычылiся самаадчування брата i не цiкавячыся, цi ёсць у мамы час, каб яе выслухаць, адразу ж пачала казаць, распавядаць ёй пра тое, хто тэлефанаваy таце. Дачка казала, не змаyкала, знаходзячыся ва yладзе сваёй маленькай рэyнасцi.
Каця yжо даyно здагадалася пра гэта, яе не крыyдзiла навiна дачкi. Яна yжо даyно паддалася гэтаму yплыву да аддаляючаму Толi. Каця крыху змянiлася y твары, калi слухала дачку. Але пасля, яна паказала выгляд, паведамiла дачцэ, што занятая больш важнай справай з яе братам.
Праз трыццаць-сорак хвiлiн, Каця выйшла з палiклiнiкi. Яна стала iншай, успамiны аб размове з дачкой хутка вярнулiся да яе. Яна спрабавала iх заглушыць, размаyляючы на шляху да дома з сынам. Але нейкая невытлумачальная рэyнасць у яе галаве, думках, была мацней яе жаданняy.
Ужо yвечары, калi Толя апынуyся дома, пайшлi разборы. Трыццаць хвiлiн працягвалiся размовы раздражнёнага Толi i нясупакойнай Кацi. Яны стаялi на месцы, то хадзiлi па кватэры. Іх словы выляталi хутка, падганялi iх. Дзецi чулi i бачылi, як дрэнна адчуваюць сябе iх бацькi. Насця сядзела моyчкi, глядзела на сур'ёзнага, на выгляд, брата. Яны не былi рады, што вось так усё адбываецца y iх сям'i. Увесь гэты вечар, Насця вымушана была выслухоyваць словы бацькоy, якiя даносiлiся з-за сцен i мiж тым, яна змяняла свой погляд на жыццё. Амаль кожны раз у такiя моманты, дачка адчувала пакуты i yсё больш марыла пра выдатныя, гарманiчныя сюжэты свайго асяроддзя. Насцi хацелася спынiць пакуты мамы, якiя яна пераносiла з самага яе нараджэння. Не, яна нiколi не вiнавацiла сябе y тым, што жыццё y сям'i пачало разбурацца адразу пасля з'яyлення яе на свет. Насця yжо выдатна разумела, што свет поyны такiх людзей, як яе тата. Дачка з пагарджанасцю ставiлася да яго.
У гэты вечар, нейкi штуршок унутры Кацi, абудзiy яе пачуццi. Быццам вiхор прамчаyся па yсiм целе, пры выглядзе Толi. Яна не хацела мiрыцца з тым, што y Толi ёсць iншая жанчына, таму яна паводзiла сябе дзiyным чынам. Нацягнутыя адносiны раслi. Каця глядзела на яго, як на ворага. Яна з раздражненнем працягвала гаварыць з iм.
– Як з дзецьмi пагаварыць у цябе няма на гэта часу! А як знаёмiцца i сустракацца з нейкiмi там, так заyсёды ёсць! – сказала Каця.
Яна падыходзiла з iншага боку, не краная y размове свае асабiстыя iнтарэсы. Яна yсё больш турбавалася i прыкрывалася дзецьмi.
– Ды што ты да мяне прычапiлася!? Табе павiнна быць усё роyна! І прычым тут дзецi? – адказваy ён.
– Патрэбны ты мне!? Я турбуюся аб дзецях! Я хачу, каб у iх быy бацька, каб яны не толькi ведалi пра гэта!..
Толя прыняy больш сур'ёзны тон.
– Не даставай мяне! Замоyкнi! З кiм хачу з тым i сустракаюся! – крыкнуy ён. – І y мяне толькi адно дзiця, дачка!
Толя быy абураны рэакцыяй чалавека, да якога ён не адчувае прыхiльнасцi, усё што яго аб'ядноyвала з былой жонкай, гэта толькi яго дачка.
– Я ж табе чужая стала, дык не затыкай мне рот. – нясуцiшыyшы казала Каця. – Сёння ты прыйшоy сюды адзiн, а заyтра яе прывядзеш? А можа сваiх дзяцей на вулiцу вышвырнешь, каб вы тут жылi i вам нiхто не перашкаджаy?
З пакоя выбегла Насця.
– Хопiць, хопiць ужо! – строгiм голасам сказала Насця.
Следам прыбег i дзесяцiгадовы Сашка, узяy за руку сястру i паглядзеy на дарослых.
Толя моyчкi назiраy за гэтай сцэнай. Усе гэтыя людзi, якiя атачалi яго, здавалiся яму незнаёмымi.
– Ааа, чорт з вамi! – сказаy ён.
Толя паклаy гэтаму канец, усiм гэтым складанасцям.
Ён задуменна, у шаленстве, пайшоy у спальню, затым у гасцiную, дастаy з шафы чамадан i стаy збiраць свае рэчы, не заyважаючы сваю Кацю з дзецьмi, якiя стаялi ззаду яго.
– Куды ты сыходзiш? – спытала Каця. – Адкажы мне!
Каця не глядзела на Толю бездапаможнымi вачыма. Яна занепакоеная y гэты момант тым, што Толя сыдзе i можа не вярнуцца.
– Не перашкаджай мне. Я ж табе сказаy. Замоyкнi! – вымавiy больш строгiм тонам ён. – Яшчэ адно тваё слова i я не вытрымаю!!
Каця не магла больш супрацьстаяць яго тэмпераменту, яна знаходзiлася y вельмi цяжкiм становiшчы. Толя паклаy усё неабходнае y вялiкай чамадан, зашпiлiy у iм маланку i падышоy да yваходных дзвярэй. Пакуль ён абуваy туфлi, ён зiрнуy на Насцю, якая была вельмi раздражнёная. Таксама краем вока ён заyважаy, як Сашка хаваецца за мамай. Сыходзячы, ён не падаваy нiякага расчаравання i смутку, ён проста спакойна зачынiy за сабой дзверы.
Каця перажывала, яе душа была поyная горычы, падману i тугi. Агульны настрой адбiyся на дзецях. Каця пагладзiла па галаве сына, якi прыцiснуyся да ея цела. Дачка абняла маму.
– Я з табой мам. – сказала Насця.
Усё ж, трохi пачакаyшы, усе супакоiлiся.
Сашка yжо быy адцягнуты гульнямi.