– Я, напэyна, пайду паляжу…пайду прачытаю кнiгу.
Дачка была стомленая ад усiх гэтых пераменаy i не змагла працягнуць размову. Яна вымыла свай кубак з-пад кавы i пайшла да сябе y пакой. Мама разумела yсю неабходнасць Насцi застацца адной у гэтым стане. Таксама Каця не адпускала y сабе пачуццё сваёй вiны y гэтым, бо дачка ахвяравала сваiм лепшым часам, дзеля яе i брата.
Глава XI
Насця шмат разважала, больш думала, дамагалася справядлiвасцi. Яна yсё ж таксама заставалася выдатнай i iмклiвай дзяyчынкай. Насця хадзiла на працу, працавала, аддаючы шмат сiл, усё для яе было як належнае. Яна адчувала, што няyзабаве, гэта калi-небудзь скончыцца, трэба толькi пацярпець.
Хлопец Насцi, цяпер прагнуy больш заставацца y сябе дома i яго прыезды да Насцi станавiлiся yсё карацей. Яго пачуццi паступова астывалi да яе. Насця прагнула яго разумення y сiтуацыi, якая склалася, а ён пазбягаy усялякiх складанасцяy. Адлегласць была не для яго, яго больш не вабiла прыязджаць у маленькi гарадок. Такiм чынам, ён вырашыy расстацца з Насцяй. Бо, пасля атрымання дыплома, ён ад'язджаy на працу значна далей ад яе. У момант апошняй сустрэчы, хлопец быy праyдзiвы i шчыры, свой учынак ён патлумачыy усiмi патрэбнымi словамi, што назапашвалiся y яго yжо халодным сэрцы. Сваю прамову ён гаварыy з падрыхтаванымi выразамi. У iх апошняй размове, Насця задала яму толькi адно пытанне аб пачуццях.
– Ты шмат зараз сказаy…я толькi хачу ведаць. Ты кахаеш мяне хоць трохi?
Ёй было пакутлiва чуць яго халодны адказ, яго апошнiя нядбайныя словы. Нячулыя словы даволi моцна аддалiлi яе ад свайго атачэння. Насця была yзрушаная думкамi аб тым, што яны больш не пабачацца. Хлопец толькi на развiтаннi пацалаваy Насцю, яе салёную шчаку ад слёз.
У гэты дзень Насця кiнулася да мацi, моцна абняла яе.
Яна нiчога не хавала ад яе. Адпусцiyшы маму, яна распавяла аб сваiм разбураным сэрцы. Насця працягвала выцiраць з твару рэдкiя слязiнкi i з цяжкасцю прыслухоyвалася да суцяшальных слоy мамы.
Разьвiтаyшыся з хлопцам, Насця яшчэ доyга адчувала хвалюючыя пачуццi, яна адчувала сябе ахвярай, а часам вiнаватай. Дзень i ноч яна думала аб iм. Ёй хацелася плакаць. Усё яе жыццё было ёй агiдным.
Кацю турбаваy маркотны стан дачкi. Седзячы y сябе y пакоi, мама разважала над тым, як дапамагчы Насцi, каб яна магла хоць трохi адцягнуцца ад пакут. У першыя днi нiчога зрабiць было немагчыма. Да тых часоy, пакуль Насця не прыняла yсё гэта з больш свежай галавой. Так, яе думкi вярталiся да былога хлопца, але яны yжо не былi такiя моцныя, як раней. Характар дзяyчынкi станавiyся значна мацней. Стомленасць i змрочныя пачуццi да працы, станавiлiся штодзённай справай i перакрывалi яе закаханы разрыy. Насця паволi вяртала свой сапраyдны добры настрой, але ён прыходзiy да яе толькi y выходныя днi.
Такiм чынам, усё склалася як ёсць i цяпер, Насцi варта жыць з гэтым.
Глава XII
Надвор'е сёння цудоyнае. Неба чыстае i цёплае. Сонечныя прамянi сагравалi yсё, што астывала ноччу. Галiны дрэy заставалiся нерухомымi з самай ранiцы, а сядзеyшыя птушкi на iх, спакойна шчабяталi прыгожыя кампазiцыi.
Гэтым вясновым днём, Насця iшла з сяброyкай па тратуары дадому з працы. Насця была апранута амаль ва yсё чорнае. З нядаyняга часу, яна палюбiла гэты стыль. Адзенне падкрэслiвала яе тонкую фiгуру. Яна iшла лёгка, адчувала нейкую свабоду y прыемным надвор'i, быццам распусцiла свае крылы i хоча yзляцець у блакiтнае неба. Добрыя гутаркi сябровак разраджалi yвесь негатыy ад працоyнага дня. Усё, што iм хацелася, гэта гаварыць на iх любiмыя тэмы. Яны смяялiся, рагаталi над вясёлымi yспамiнамi.
Праз восем хвiлiн шляху, Насця выпадкова заyважае наперадзе свайго "любага" тату. Ён таксама заyважыy Насцю. Насцiна весялосць хутка знiкла за простымi i нецiкавымi прамовамi. Сяброyка спачатку не разумела прычыну такой рэзкай змены Насцi. Але пасля сама здагадалася.
Толя доyгi час не бачыyся з дачкой. І вось цяпер, гэтая выпадковая сустрэча быццам хацела нешта iм абодвум сказаць. Бацька iшоy па сваiх справах па той жа дарожцы, насустрач ёй. Калi яны падыходзiлi yсё блiжэй да адзiн аднаго, Насця накiроyвала свой погляд куды заyгодна, толькi б пазбегнуць погляду бацькi. Гаварыць з iм у яе зусiм не было жадання.
Толя выглядаy даволi нядрэнна: прыстойна апрануты, гладка паголены i добра пастрыжаны.
Насця старалася адцягвацца на сяброyку. Яна проста хацела прайсцi мiма яго. Але апынуyшыся побач, бацька рэзка загаварыy.
– Прывiтанне, Насць!
Дачка iмгненна спынiлася i павярнулася да яго.
– Прывiтанне. – суха адказала яна.
Насця спакойна стаяла перад iм, павольна павярнула вочы, зiрнула на бацьку. Сяброyка трохi прайшоyшы далей, спынiлася y некалькiх кроках ад iх, пакiнуyшы iх yдваiх, стала чакаць Насцю.
Насця не спрабавала адгадаць, аб чым будзе гаварыць бацька, дачка думала толькi аб тым, што трэба быць больш асцярожным у выбары сваiх слоy. Не паказваць сябе слабым i бедным чалавекам у чымсьцi.
– Як твае справы? Як праца? – спытаy Толя.
– Нармальна… – цiха адказала Насця.
– Як там Сашка? – зноy задаy пытанне бацька.
Дачка была трохi здзiyленая такiм нечаканым пытаннем.
– Усё добра y нас! – адказала яна.
– Нумар тэлефона y цябе той жа? – працягваy задаваць пытаннi бацька.
– Так!
“Хоць, калi ён мне тэлефанаваy у апошнi раз, i не yспомнiць.” – падумала Насця.
– Мне пара! – спяшаючыся развiталася, сказала Насця i хутка зрабiла крок наперад да сяброyкi. – Мяне чакаюць!
Толя не стаy гаварыць ёй штосьцi y след, ён проста правёy дачку сваiм двухсэнсоyным позiркам.
У гэтай сустрэчы, Насця не паказвала прыгнечанасцi i нянавiсцi да бацькi, яна была цвёрдая i больш упэyненая, чым ёй здавалася. Намякаючы гэтым, што без яго яны спраyляюцца. У той жа час яна адчувала, што яе нешта вялiкае звязвае з iм.
– Хто гэта быy, твой бацька? – пацiкавiлася сяброyка. – Калi я не памыляюся.
– Так! – з усмешкай адказала Насця. – Лепш бы ён прайшоy мiма!
– Ну так, ведаю як ты яго ненавiдзiш!
– Я проста не хачу яго бачыць! – адказала Насця. – Ён толькi па дакументах мне тата, а так гэта быццам для мяне незнаёмы чалавек. Лепш бы я яго не сустракала i не ведала зусiм.
З горыччу, з расчараваннем i з унутранай злосцю казала Насця. Гэта сустрэча закранула яе вельмi моцна, нагадала ёй пра тое, як ёй не хапала таты. Яна больш не хацела абмяркоyваць яго з сяброyкай. Насця спрабавала схаваць усю сваю раздражняльнасць, пераходзячы на iншыя тэмы.
Што тычыцца Толi, то ён быy рады бачыць дачку. Ён гатовы быy гаварыць больш з ёй, у яго было жаданне даведацца ад яе рознай навiны пра Кацю. Але калi Насця развiталася, ён зноy зразумеy, як далёка ён ад дачкi. Але yсё ж, пасля выпадковай сустрэчы, Толя без усялякай трывогi думаy пра яе, успамiнаy, адчуваy пачуццё сустрэчы з родным чалавекам. Для яго асабiста, невялiкiя зносiны yпрыгожыла яго дзень.
Загiнутая духам дачка вярнулася дадому. Хуткiмi крокамi накiравалася да мамы, адшукаyшы яе, адразу ж прыступiла да аповяду аб сустрэчы з бацькам.
Мама падтрымлiвала размову, быццам суцяшала Насцю, а y сваiх роздумах думала пра тое, як даyно яна не бачыла Толю. Не тое, каб Каця хацела yбачыць яго, не, яна проста падлiчвала, колькi прайшло часу з дня iх апошняй сустрэчы.
– Мам, я калi yбачыла яго…я адчула да яго абыякавасць i y той жа час злосць, нянавiсць унутры сябе. Боль, што назапасiyся i нагадваy мне пра мiнулае. – сказала Насця.
– Таму як, гэта твой бацька. Якiм бы ён ня быy, ты yсё роyна адчувала гэта пры сустрэчы. – сказала мама.
Каця працягвала з цiкавасцю гаварыць з дачкой, усё больш закранаючы y размовах былога мужа. Дакранаючыся нават маленькiх дэталяy сустрэчы. Паволi запальчывасць Насцi сцiхала, але дзiyныя пачуццi па-ранейшаму сцiскалi яе. Дачка выказалася, выказала сябе.
Да супадзення, Кацi было таксама што расказаць.
Адправiyшыся сённяшнiм днём у булачную, Каця каля yваходу сустрэла знаёмую, з якой раней працавала разам у дэпо. Гэтая знаёмая была гарачай пляткаркай. Жанчына добра ведала пра iншых, i калi трэба, пазнае многае. Часам яна можа падфарбаваць падзеi. Слова за слова, яна падрабязна, з маляyнiчай iнтанацыяй, дзялiлася апошнiмi навiнамi з Кацяй.
– А ты чула? Толя твой жа нядаyна з мора прыехаy!
– Ён даyно yжо не мой! Не, не чула. – адказала Каця.