Крыху пазней у кватэру падняyся Жэня, каб паведамiць Кацi, што yсе пакiнутыя рэчы yнiзе, ён пагрузiy i цяпер яны могуць з'язджаць. Мужчыны пацiснулi адзiн аднаму рукi i нiбы размiнулiся. Толя адразу перамянiy тон i з радаснай злосцю прамаyляy апошнiя словы.
– Прыемна было пазнаёмiцца! – паспяшаyся сказаць Толя, звяртаючы на сябе yвагу. – Вы yжо сыходзiце?
Убачыyшы нахмураны твар Толi, Каця паспяшалася пакiнуць кватэру. Толя абгледзеy паyпустыя пакоi палахлiвым позiркам. Ён не чакаy такой сустрэчы з Кацяй. Ён яшчэ больш нахмурыyся i затросся. Пазнаючы па чутках усё больш навiн аб дачкi, на фоне сваiх жыццёвых праблем, Толя быy вельмi заклапочаны. Ён не y стане быy прадбачыць, што вось так усё скончыцца. Пакiнуyшы кватэру, Толя накiраваyся да сяброy. І потым позна yвечары ён вярнуyся дадому, да Сафii.
Каця з дачкой абставiлi новую кватэру вельмi мiла. Цяпер, збiраючыся з дзецьмi за новым сталом, Каця магла гаварыць аб усiм: аб сучаснасцi, аб мiнулым. Цяпер жа, мiнулае, не адбiвалася на яе з нейкай болем…
Цяпер Насця дасягнула адной сваёй мэты y жыццi. Яна магла дапамагаць маме i аддзячыць яе за тое, што яна, не гледзячы на yсе цяжкасцi, выгадавала выдатных дзяцей. Прыгожая вопратка, новыя кнiгi. Раней яна толькi пра гэта марыла, але цяпер Насця рыхтавалася пакараць новыя летуценнi. Яна працягвала працаваць над наступным творам, усё з тым жа запалам, што i раней.
Насця не бачылася з бацькам даволi даyно. Тэлефанаваць яму цi шукаць з iм сустрэчы яна вельмi не хацела. Але даказаць яму, што y яе yсё добра без яго, Насця вельмi прагнула.
Насця адправiла кур'ерам Толю на працу сваю кнiгу. Яна прамаyляла y галаве: “Няхай татка прачытае пра сваiх дзяцей, якiх ён кiнуy.”
Прачытаyшы твор дачкi, Толя нiяк не мог супакоiць сябе, на яго як быццам лягло ганебнае таyро. Менавiта сёння, менавiта цяпер…ён зразумеy, як ён памыляyся y сваiх дзецях, памыляyся y сабе i ва yсiм сваiм стаyленнi да Кацi. Ён успамiнаy мiнулы час i лiчыy сябе вiнаватым.