Оценить:
 Рейтинг: 0

Губляючы мары

Год написания книги
2020
<< 1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 >>
На страницу:
17 из 20
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Я проста хачу пасядзець побач з табой. – адказаy Сашка папраyляючы рукаy зялёна-белай кофты.

– Ну, пасядзi! – сказала мама i зноy прынялася за дакументы.

Снежань на календары, гэты месяц усяляy навагоднi настрой усiм жыхарам сцiплага гарадка Мiр. Насця яшчэ не адчувала святочнай атмасферы, так як з яе планаy не сыходзiy напiсаны аповяд. Да пачатку гэтага месяца яна yжо yпэyнена магла сказаць, што аповяд гатовы, дапрацаваны, на yсе сто адсоткаy. Цяпер яго павiнна прачытаць мама. Насця ставiлася да яго як да твора, як да гiсторыi цi мастацтва i зусiм забылася, як дадзены тэкст можа адбiцца на маме.

Увесь матэрыял Насцiнай кнiгi быy нязначна вялiкi па аб'ёме. Лёгка чытаемы. Ён прымушаy хвалявацца за маленькую дзяyчынку, гераiню. Каця адкрывала i чытала яго па вечарах, перад сном. Вочы яе прабягалi па тэксце i напаyнялiся слязьмi. Чытаючы яго, Каця адчувала yвесь боль сваёй дачкi y тыя дзiцячыя гады. Каця абвiнавачвала сябе i не yспрымала гэты аповяд як нешта iншае, чым сум пройдзеных гадоy. Кожны вечар яна з цяжкасцю праходзiла па лiстах. Яна адчувала абавязак прачытаць усё, каб зразумець ад асобы дачкi, як ёй было тады. Ілюстрацыi y яе галаве малявалiся iмгненна. Калi Каця прачытала yсю кнiгу, яе сэрца трывожна стукала y грудзях. Аповяд для яе быy занадта хваравiтым i сумным. Каця зусiм забылася пра выклад прапаноy i перапляценняy абзацаy, яна затрымалася цалкам у жанры i непрымальна, не хацела б чытаць падобнае зноy.

Шостага снежня, днём, Каця была не шматслоyная. Яна стрымлiвала y сабе yвесь смутак аповяду i спакойным голасам толькi казала дачцэ, што яе намаганнi былi недарма. Што яны кранаюць да глыбiнi душы.

– Дзякуй, мама! – адказала Насця, пацалаваyшы маму y шчаку.

Унутры Насцi радавалiся пазiтыyныя пачуццi.

“Сёння, менавiта сёння, я адпраyлю гэты тэкст у агенцтва!” – думала Насця.

З захапленнем i маленькай трывогаю Насця неадкладна адправiла свой аповяд па патрэбным адрасе. Цяпер ёй застаецца толькi чакаць вынiкаy, чакаць зваротнага лiста.

Глава XIV

Зiма yжо добра прамярзае зямлю. Усю шэрасць схавала белае палатно тоyстага снегу. Па горадзе хадзiлi цёпла апранутыя людзi, якiя неслi y сабе перадсвяточныя клопаты напярэдаднi Новага года.

Каця таксама рыхтавалася да свята, да якога заставалася пару дзён. Яна была yцягнутая iдэямi страy i падарункаy.

Вяртаючыся дадому па хрумсткай снезе, Каця зайшла y булачную, прайсцi мiма смачнага запечанага водару яна не змагла. Адкрыyшы дзверы, яна патупала нагамi, снег з яе ног абсыпаyся i застаyся на маленькiм зялёным дыванку. З установы выйшаy пакупнiк, Каця засталася адна з прадаyцом.

– Добры дзень! – павiтаy Кацю мужчына, якi стаяy ля прылаyка.

– Добры дзень! – адказала Каця i павярнулася да яго.

– Вам як звычайна? Дзве булачкi з разынкамi i тры з карыцай? – спытаy ён.

Ля касы стаяy невысокi, цалкам сiмпатычны мужчына для сваiх гадоy, у белым фартуху. Невялiкая шчацiна i шырокiя плечы, надавалi яму брутальнасць. Ён усмiхаyся Кацi, не адводзiy ад яе вачэй.

– Так! Вы запомнiлi?! Я ж не часта зазiраю да вас. – з цiкавасцю адказала Каця.

– Я нi y якiм выпадку не мог забыць вас. Вы вельмi прыгожая жанчына. Мне прыемна бачыць вас заyсёды тут… – сказаy ён.

– Дзякуй. – збянтэжана адказала Каця.

Мужчына yкладваy замову y пакет i працягваy казаць.

– Мяне завуць Жэня. – вымавiy ён.

– Мяне Каця.

– Каця, скажыце, як вам гэта yстанова?

– Яна цудоyная! – весела сказала Каця, усмiхаючыся y адказ.

Мужчына бачыy у Кацi прыгожанькую жанчыну. Сэрца яго ляцела да яе.

– Вялiкi дзякуй! Спадзяюся, я буду бачыць вас часцей. – сказаy ён. – Трымайце вашу замову. І вось вазьмiце гэты кавалачак торту. У мяне сёння дзень нараджэнне.

Мужчына yзяy з халадзiльнай палiцы кавалак шакаладнага торту, загарнуy яго i працягнуy Кацi.

– Дзякуй! З днём Народзiнаy вас, Жэня.

– Дзякуй! Чакаю вас тут зноy. – у здзiyленнi ад Кацi, сказаy мужчына.

Каця yзяла кавалачак торцiку i паклала яго y пакет з замовай. Яна працягвала yсмiхацца i нiбы не разумела, як паводзiць сябе далей, задуменна стаяла y сваiм шэрым палiто. Яны моyчкi глядзелi адзiн на аднаго пару секунду. Каця ад няёмкасцi i збянтэжанасцi, быццам здрыганулася.

– Дзякуй за выпечку. З надыходзячым вас Новым годам. – хутка прамовiла Каця.

– І вас з надыходзячым. – адказаy ён.

Сыходзячы, Каця павярнулася i yсмiхнулася яму. Яна адчула y сабе нейкiя забытыя пачуццi. Яна па-ранейшаму была цiкавая мужчынам.

Каця прыйшла дадому ва yпэyненасцi y сваёй прыгажосцi. Яна адкрыта свяцiлася, адчуваючы, што y яе жыццi яшчэ не yсё страчана.

Сын сустрэy маму i правёy яе на кухню, дапамагаy трымаць пакет. Саша, з вялiкiм жаданнем чакаy наступлення Новага года, каб адкрыць падарунак. У адрозненнi ад яго, Насця абыякава ставiлася да гэтага мерапрыемства. І дапамагаючы маме на кухнi, яна yсiм сваiм выглядам падавала засмучэнне. Няспешная Насця была вельмi занепакоеная, што адказ на яе лiст так i не прыйшоy.

– Настачка, дачушка. Ну перастань сябе мучаць гэтым. Можа y iх вельмi шмат рукапiсаy, таму яшчэ не дайшлi да тваёй. Ды i свята на носе. Усё будзе добра! – старалася супакоiць дачку Каця.

– Можа так, ты маеш рацiю. – цiхiм, няyпэyненым голасам адказала Насця.

– Хопiць думаць пра гэта. Давай разам з намi, з добрым настроем рыхтавацца да свята. Глядзi, якi вясёлы Сашка. – сказала мама.

Сашка шырока yсмiхаyся, ён быy шчаслiвы знаходзiцца побач з роднымi i любiмымi людзьмi. Ён нi аб чым не турбаваyся, хiба толькi аб тым, што свята не сёння.

“І праyда хопiць думаць аб гэтай кнiзе, пара надаць увагу сям'i.” – падумала Насця, гледзячы на гарэзлiвага брата.

Цяпер жа, знаходзячыся y асяроддзi брата i мамы, Насця адводзiла ад сябе yсякiя перажываннi. Яна прымала цяпло i yвагу сям'i. Галоyнай яе хваробай гэта было толькi адзiнота, як толькi Насця заставалася адна, да яе зноy вярталiся хмурныя думкi.

Неyзабаве, свята прайшло без усялякiх праблем i з вясёлым настроем. І сям'я зноy вярнулася да будзённых дзён.

Час усё iшло. У канцы студзеня, Насця yжо паспела страцiць надзею. Наступiy у яе той момант, калi расчараванне забiлi yсякiя iдэi на яе прыгожую будучыню. Журналiстам ёй не атрымалася стаць, аб напiсанай кнiзе няма нiякiх навiн.

“Можа гэта не маё? Не, глупства нейкае! Я ж люблю пiсаць, уяyляць. Цi yсё ж не глупства? Чаму ж я такая шчаслiвая, калi жыву лiтаратурай i такая няшчасная, калi разумею, што дарэмна губляю час?! Але мяне цягне да чыстага лiста, ён просiць нешта y iм напiсаць. Мабыць, я занадта наiyная i летуценная…” – разважала y сваёй галаве Насця падобныя думкi. Пакорлiвасць паглынула yсё жаданне маладой дзяyчыны пiсаць нешта новае. Яна зноy адцягваецца ад лiтаратуры.

Каця працягвала yсё больш знаёмiцца з Жэнем, з чалавекам з крамы выпечкi. Цяпер яна заходзiла да яго досыць часта. Яны yсё больш даведвалiся адзiн пра аднаго. Кожная iх сустрэча давала iм прыемныя наступствы. І y адзiн цудоyны дзень, Жэня запрасiy Кацю на спатканне.

Жэня быy чалавекам лагодным, працавiтым i выхаваным. А таксама ён умеy сумяшчаць некалькi спраy адначасова, займаючыся выпечкай i продажам найсмачнай здобы. Каця не раз хвалiла яго кулiнарныя здольнасцi.

Іх жыццi былi не iдэальныя: Каця засталася з двума дзецьмi пасля разводу, а Жэня выхоyвае трое дзяцей. Мужчына застаyся адзiн з дзецьмi пасля таго, як памерла яго жонка. Але гэта нiяк не аддаляе iх. Яны хацелi працягваць жыць, ускалыхнуць свае пачуццi.

“Сем гадоy прайшло, пара пачынаць новае жыццё!” – упэyнена думаy Жэня. Цяжар лёсаy iх раднiy, а таксама прага расстацца з адзiнотай i сысцi з ценю мiнулага. Калi яны заставалiся yдваiх, яны забывалi аб цяжкасцях сямейнага жыцця. Яны адчувалi сябе нашмат маладзей, настрой ад iх блiзкасцi было добрым. Ім здавалася, быццам памiж iмi yспыхнула нейкая yспышка родных душ. Яны абодва мелi патрэбу y каханнi.

Якiя б не былi iх адносiны y пачатку знаёмства, Каця не дзялiлася гэтым з дачкой. Як бы яны не давяралi адзiн аднаму, мама баялася, што дачка не зразумее яе. Каця трымала yсё y таямнiцы, быццам чакала падыходнага моманту…а ён усё яшчэ не прыходзiy.
<< 1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 >>
На страницу:
17 из 20

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич