Насця, скончыyшы школу, з'ехала вучыцца y iншы горад. Дзе yсё больш усведамляла, што яе справы датычацца толькi яе. Гэты пераезд паyплываy на яе асабiстыя дзённiкi. Яна цяпер не пiсала iх, абгрунтаваyшы толькi сабе, што ёй ужо некалi сядзець за iмi. Яна стала больш дарослай. Хоць часам, ёй вельмi хацелася yзяць ручку i шмат часу праседзець за сваёй справай. Не раз яна паддавалася гэтаму yплыву i спрабавала хоць трошкi напiсаць нешта. Але тут жа была зусiм iншая атмасфера, якая штурхала яе на нешта новае i цiкавае. Насця вучыцца на журналiста. Яна пiсала цяпер зусiм iншыя апавяданнi, чым тыя, што y яе асабiстых дзённiках. Таксама, Насця знайшла сабе сяброy i больш прывязвалася да шумных кампанiях. Яна станавiлася iншай, зусiм не той, якая была y школьныя гады. Яна змянялася i спакойна да гэтага ставiлася, ёй падабалася гэта.
Саша не быy капрызным сынам, ён ужо разумеy, што ён адзiны мужчына y сям'i. Ён уяyляy сябе салдатам, якi пакляyся абараняць сваiх родных. Ён рос у любовi мацi i y абыякавасцi свайго бацькi. Мяккасць была яго ледзь б не апошняй рысай. Саша быy амаль увесь падобны на бацьку, яго рысы твару i манеры. І як бы не yплывала мамчына выхаванне, ён рос салдатам. Кажучы пра тату, хлопчык не мог расказаць шмат чаго добрага пра яго. Ён выдатна ведаy, што y яго не было побач бацькi. Сашка з кожным днём выяyляy у сабе yпэyненасць, што ён не стане такiм жа подлым, як яго бацька. Ён нi за што не кiне маму, i сястру, i будзе абараняць сваiх родных.
У гэтую суботу да Кацi y дзверы патэлефанаваy кансьерж.
Каця не паспела прысесцi пасля працы, як зноy трэба iсцi да дзвярэй. Яе стомленасць трохi перарасла y раздражненне, яна хутчэй хацела адкрыць дзверы i вырашыць гэтую праблему, каб сесцi на крэсла.
Каця адчынiла дзверы. Перад ёй стаяy паyнаваты мужчына, не занадта сталага yзросту. Яго твар казаy, быццам ён чымсьцi заyсёды незадаволены, заyсёды y дрэнным настроi. Але яно не адлюстроyвала яго сапраyдную дабрыню душы. Кансьерж цвёрда выконваy сваю працу, не выяyляючы ляноты. Без падаючых эмоцый ён загаварыy.
– Добры дзень, Каця!
– Добры дзень, Вiктар Пятровiч!
– Вам прыходзiy лiст? Мяркую, што так. Не бачу, што вы збiраецеся сыходзiць…пераязджаць з кватэры.
– Я яшчэ не знайшла новае жыллё. – мiла i з сумам адказала Каця.
– Як так?! Вам неадкладна трэба пераязджаць, высяляцца адсюль, ды хутчэй!
– Пераязджаць!? А куды? – спытала Каця, не чакаючы адказу.
– Вы не можаце заставацца тут…як бы там нi было, вы павiнны выязджаць з кватэры. – сказаy кансьерж, а пасля моyчкi паглядзеy на Кацю.
Каця яму нiчога не адказвала, i ён працягнуy.
– А калi хочаце застацца, то yладкоyвайцеся на працу y чыгуначнае…тады i не прыйдзецца пераязджаць!
Яна адвярнулася, паглядзела y той бок, дзе знаходзiлiся яе дзецi.
– Вы не можаце пачакаць трохi? Я паспрабую атрымаць гэтую працу.
Мужчына кiyнуy галавою i сказаy:
– Добра. Але вы ведаеце, што калi вы гэтага не зробiце, часу я вам больш не дам.
– Дзякуй вам, Вiктар Пятровiч!
– У вас тыдзень! – дадаy ён, махаючы паказальным пальцам перад Кацяй.
Не развiтваючыся, ён павярнуyся i сышоy.
“Як жа я стамiлася ад гэтага yсяго!” – падумала Каця. – “Божа, колькi гэта будзе доyжыцца?!”
Зачынiyшы дзверы, Каця yвайшла y калiдор, убачыла дзяцей, яны чакалi маму. Насця i Саша yсю гэтую размову чулi, яны стаялi непадалёк, хаваючыся за вуглом. Дачка паглядзела на маму.
– Татачка вырашыy выгнаць нас на вулiцу, ведаючы, што нам няма куды дзецца?! – расчаравана сказала дачка.
Мама моyчкi апусцiла вочы, прайшла мiма Насцi. Яе галаву забiвалi думкi аб тым, як вырашыць гэтае пытанне за тыдзень, гэтыя думкi былi непрыемныя. Размова з кансьержам яшчэ больш усялiла y яе раздражненне. Каця села на крэсла, глыбока yдыхнула i таксама выдыхнула.
Дзецi пакiнулi маму, не падыходзiлi да яе, яе не варта турбаваць у такiм цяжкiм стане. Каця была на мяжы сваiх раздражнёных пачуццяy.
Пакуль усе гэтыя рашэннi па працы i кватэры цягнулiся, не было нiякай адсутнасцi надзеi, але становiшча Кацi станавiлася yсё больш сумным. Пытанне аб iх ад'ездзе доyга не магло yладзiцца. Сям'i не было куды пераязджаць, грошай на арэнду кватэры не хапала. За такi кароткi тэрмiн Каця не знайшла сродкаy. Цi тое пытанне, што Каця атрымае працу y дэпо, таксама было пад сумневам. Каця памучылася з рашэннем гэтых праблем.
Спачатку Кацю не жадалi браць на працу y чыгуначнае дэпо, але з гэтым, ёй ва yсю дапамагала сяброyка Святлана, яна жа i кiнула выратавальны круг. Света мела нейкiя сувязi y гэтай арганiзацыi. На шчасце для Кацi, толькi адно месца было свабодным. Якiм бы яно не было, Каця з задавальненнем пагадзiлася на яго. Прайшло пяць дзён, пасля размовы з кансьержам, як Каця yсё ж уладкоyваецца на працу. Раней, былi i маленькiя цяжкасцi з мiнулай працай, Кацю тады не хацелi звальняць з фабрыкi, доyга прасiлi яе застацца. Але yсё yжо было загадзя вырашана.
Увесь гэты спалох i неспакой аб сям'i прыпынiyся. І вось, нарэшце, усё быццам бы yладзiлася.
З тых часоy, роля Кацi змянiлася, змянiyся распарадак дня, дзейнасць. Але па-ранейшаму яна заставалася той самай клапатлiвай мамай!
Каця заставалася толькi з сынам, дачка Насця прыязджала дадому толькi праз кожныя два тыднi, на выходныя. Таму адчуваннi пустэчы i адзiноты y Кацi не yзнiкала. Сын Саша працягваy хадзiць у школу, калi ён атрымлiваy нездавальняючую адзнаку, ён хаваy школьны дзённiк ад мамы. Але перакананне Кацi вымушала яго вярнуць дзённiк, прынесцi яго ёй у рукi. Часам Саша прыдумляy усялякiя гiсторыi для таго, каб апраyдацца y здзейсненым учынаку, за дрэнную адзнаку.
Каця цяпер хутка прывыкала да yсяго, жыццё яе навучыла гэтаму y гэтак цяжкiя часы. Нiякай лёгкай працы y дэпо не аказалася, трэба будзе старанна працаваць. У калектыве былi, i мужчыны, i жанчыны, Кацю лёгка прынялi, i yжо разам з iмi, яна адпраyлялася y цэхi. Цяпер жа, замест мяккiх цацак, Каця бачыла цеплавозы, якiя прыбывалi для разборкi y велiзарны цэх. Кожны раз, прыходзячы на працу, яна апраналася y цёмна-сiнi спецыяльны касцюм, брала yсякае рыззя i губкi, растворы. Спачатку, увесь алей, мазуту, усю гэты бруд, якi сцякаy па дэталях пасля разборкi, мылася ёю i яе калектывам. Усё мылася газай. Але потым, Каця пераходзiла y iншы цэх, якi быy крыху паменш. Тут жа, растваральнiкам яна выцiрала кузаy, рыхтуючы яго да афарбоyкi, мыла вокны, прыбiрала кабiны. Таксама даводзiлася прыбiраць i сам цэх, мыць падлогу.
Зразумела, Каця старалася браць дзённыя змены, клопат пра сына быy у першую чаргу. Калi ж ёй гэта не yдавалася, Каця трывожылася i перажывала за Сашу. Нягледзячы на перажываннi мамы, Сашка быy кемлiвым i выразна выконваy пакiнутыя мамай даручэннi. Па магчымасцi, Каця тэлефанавала сыну, каб пазнаваць, як ён там адзiн у кватэры. Не забыyся ён паесцi, пыталася пра yрокi i пра тое, каб ён клаyся спаць крыху раней. Пасля начной змены, Каця прыходзiла y ранiцу i адразу рыхтавалася адправiць сына y школу. Пасля гэтага, яна дазваляла сабе адпачыць.
Нядаyна, недалёка ад Кацiнага дома адкрылася булачная-пякарня. І калi Каця iшла дадому, яна заходзiла y гэтую маленькую крамку, дзе выпечка была вельмi свежай, пах якiх расцягнуyся на некалькi кварталаy. Раз у тыдзень, Каця купляла сыну штосьцi з гэтай пякарнi.
Тым часам, дачка Насця iшла да сваёй мэты, скончыць вучобу. У навучальнай установе, у другiм навучальным годзе, Насця яшчэ блiжэй знаёмiцца з хлопцам са сваёй групы. Ён быy прывабным i цiкавым. Але асабiстыя сустрэчы i прагулкi па гарадскiх вулiцах, у iх пачалiся толькi на другiм курсе. Пара выдатна глядзелася разам. Насця yсё больш кахала. Яна давала волю сваiм пачуццям. Каханне забiрала y Насцi yвесь вольны час. Яна пераставала тэлефанаваць маме, часам толькi адказвала на яе выклiкi. Насця была паглынута yсiм гэтым запалам памiж iмi. У гэты момант свойго жыцця, яна па-ранейшаму не брала y рукi кнiгi. Яна па-ранейшаму не пiсала свае асабiстыя дзённiкi. Таксама каханне паyплывала на вучобу, часам Насця не паспявала своечасова здаць патрэбныя артыкулы y канцы другога года i y трэцiм годзе вучобы, ёй даводзiлася пераздаваць залiкi. І яе журналiстыка yжо меркла y мэтах перад каханнем. Ад празмернага захаплення, яна часам забывала, што на самай справе адбываецца y яе жыццi.
Больш за паyтара года, жыццё сям'i праходзiла без вялiкiх узрушэнняy. Ім здавалася, што зараз усё пойдзе як трэба.
Але аднойчы, вярнуyшыся дадому, Насця звяртае yвагу, што далёка не yсё y парадку са здароyем у мамы. Усё гэта адбывалася y пятнiцу, вечарам. Насця падазравала, што мама з болем у спiне працягвае працаваць у дэпо. Па яе вачах чыталася, як яна змагаецца з гэтым болем. У суботу амаль увесь дзень Каця праляжала y ложку, яна стамiлася хадзiла па кватэры, прыкрываючыся сваiм выглядам, быццам усё y парадку. У краму за прадуктамi цяпер хадзiy Саша. Каця не рабiла намёкаy, працягвала не паказваць сваю слабасць. На трэцi дзень Насця даведалася yсё пра маму. Цётка Света не магла больш схоyваць i бачыць, як яе сяброyка мучыцца. Яна паразмаyляла з Насцяй i распавяла, што маму на шмат не хопiць, трэба нешта рабiць. Яе здароyе не вытрымае падобнай працы. Каця адчувала боль у спiне, галава яе ад ператамлення кружылася.
З усiм гэтым, Насця вяртаецца на вучобу. Яна вельмi хоча дапамагчы маме. Неспакой пра маму не сцiхаy з першага дня. Яна yсё больш i больш разважала y сваёй галаве, што адбываецца. Цяжка разважаючы, Насця прыняла важнае рашэнне кiнуць вучобу i вярнуцца дадому, працаваць за маму. Калi ж мама будзе заставацца на працы, то можа апынуцца так, што яна апынецца y бальнiцы, а за братам нiхто не зможа паглядзець. Мама таксама можа страцiць працу, а за ёй i кватэру.
Насцi заставалася yсяго паyтара месяца да абароны дыпломнай працы i выпускнога, але абставiны вымушаюць яе забраць дакументы i адступiць ад сваёй мэты, мары. Нават яе каханы чалавек не змог зразумець яе, пераканаць застацца. Ён усяляк адгаворваy яе ад гэтай iдэi. Спрабаваy угаварыць яе скончыць сваю вучобу, атрымаць тое, што яна так даyно хацела. Насцю засмуцiла неразумення хлопца, з-за гэтага яе крыyда на яго працягвала нарастаць. Насця yсё ж рашуча бярэ на сябе yсе абавязкi па сям'i i неадкладна з'язджае дадому. Аднаго кахання было мала, каб спынiць яе yпартасць i пакiнуць усё як ёсць, пакiнуць сям'ю y такi час i жыць як раней. Сям'я была важней кахання.
Адразу ж вярнуyшыся дадому, Насця пачынае працаваць замест мамы.
Знаходзячыся на адлегласцi ад свайго маладога чалавека, Насця разумела, што yсё больш i больш кахае яго. Усе гэтыя рэзкiя перамены надламалi яе юнацкую душу. Ламалi яе yнутраную глыбiню чыстага сэрца. Яна прыгнятала сябе тым, што яе жыццё iдзе y нейкiм няправiльным рэчышчы. Яна вельмi шмат развiвала y сабе змрочныя думкi, даводзiла iх да крайняй складанасцi, чым было на самай справе. Начныя цiхiя рыданнi i раздражненнi, Насця хавала ад мамы. Нягледзячы на yсё гэта, Насця працягвала прытрымлiвацца сваiм перакананням, што акрамя яе, сям'ю нiхто не yратуе.
Першыя працоyныя днi цiснулi на маладую дзяyчыну. Нязвыкла было. Ды i не таго яна хацела сабе i сваёй сям'i. Хоць праца была зменамi, Насця магла працаваць увесь дзень, захапiyшы некалькi змен, каб як мага больш было y яе выходных…ад усёй гэтай працы моцна хвалявалiся нервы, ногi з нязвычкi ламiлiся. Прыходзячы дадому, было адчуванне, што Насця вось-вось упадзе. Але паступова, дзень за днём, Насця прывыкала да гэтай стомленасцi i часам не заyважала яе перад прыходам святаy. Насця yсё больш уваходзiла y кантакт з калектывам. Яна пасябравала з адной жанчынай, з якой хутка сталi сяброyкамi i працаваць стала куды лягчэй. Насця больш не адчувала сябе чужой на працы.
Толя ведаy пра iх сямейныя справы, праблемы. Ён эгаiстычна назiраy за yсiм, што адбываецца, застаючыся асобна ад дачкi. Яму было нi цiкава разважаць з кiмсьцi пра iх жыццё. Толя працягваy жыць у сваёй прасторы, у яго не было нi кроплi спагады да мiнулага. Ён працаваy у iншым далёкiм цэху i нiяк не мог перасекчыся з дачкой або раней з былой жонкай, на працы. Толькi калi б гэта яму захацелася, бо месца iх працы ён выдатна ведаy.
Каця часта супакойвала сваю дачку, шчыра перажывала разам з ёй гэтыя абставiны. Яны, як сяброyкi: сядзелi побач, абмяркоyвалi, падтрымлiвалi адзiн аднаго, многае перагаворвалi разам.
Сёння Насця стаяла з сумным стомленым выглядам ля вакна, дапiваючы свою цеплую каву. Яна перабiрала y сваёй галаве yсё сваё жыццё, нагнятала yсё больш негатыyных думак у сябе. Не звяртала yвагi, што адбываецца за яе вакном. Каця падышла да дачкi, кранула яе за руку. Маме было сорамна за сябе, жыццё дачкi зусiм не тое, якой бы яна жадала ёй.
– Ну, дарагая… Ты прабач, што вось так усё выйшла. – пачала мама, зiрнуyшы дачцэ y вочы.
– Мам?! Я спраyлюся, мы справiмся. – трохi yсмiхаючыся сказала Насця y адказ.
Насця yсведамляла, у якiм становiшчы яна знаходзiцца цяпер. Яна да болю хацела вярнуцца да каханага хлопца i застацца з iм сам-насам, як мага больш. Чым той кароткi час, што яны праводзiлi разам, калi ён прыязджаy да яе. Абставiны yжо не перайграць. Насця хацела вярнуць сабе спакой i вярнуць спакой блiзкiм. Яна павярнулася да мамы, yзяла яе за рукi.
– Мам, ты толькi не вiнаваць сябе за тое, што адбываецца. Я цябе прашу. – жаласна сказала Насця.
Каця глядзела на дачку з шчырым пачуццём гонару за яе. Яна бачыла y ёй моцнага чалавека, мацней яе сомой. Каця сцiскала вусны, словы не хацелi з'яyляцца з яе вуснаy, яна маyчала. Дачка yсмiхнулася маме i сказала.