Галава Кацi балела ад гэтых сварак з Толей. Неспакой яе не змяншаyся. Чаму ж яна не супакойвалася i падымала гэтую тэму? Унутраныя адчуваннi, раздражненнi, чаплялi яе i штурхалi зноy пагаварыць з iм. Кацi не хапала размоy з iм, яго прысутнасцi. Мiж тым, яна прысела каля ложачка сына, абняла дачку. Хвiлiн сем яны yсе маyчалi. Пазней Насця адышла ад мамы i yзяла кнiгу.
– Глядзi, якiя тут малюнкi! – пачала дачушка.
Каця быццам не чула yсяго, што казала ёй Насця. Яна пагрузiлася y няшчасныя думкi, аддалiлася ад сучаснасцi.
– Мама?! Ну, глядзi, якi тут смешны трусiк! – працягвала Насця, каб мама звярнула на яе yвагу.
Каця злёгку нагнулася да дачкi. Паглядзела y яе вочы, у iх было шмат мяккасцi i нейкай палахлiвасцi. Мама yсмiхнулася. Паглядзела y кнiгу.
– Так. Сапраyды смешны. – паyшэптам адказала Каця.
Толя працягваy сядзець на крэсле з важным выглядам. Падняyшыся з месца, ён, не гледзячы на паспешлiвасць, выключыy тэлевiзар i спакойна стаy апранаць верхнюю вопратку. Ён не падыходзiy да малога, на эмоцыях праiгнараваy дачку перад сваiм сыходам. Ён адправiyся прама да выхаду з кватэры. Толя нi на секунду не хаваy, што сям'я яму стала абыякавай. Ён ужо быy не y стане зразумець, што ён крыyдзiць не толькi Кацю, але i сваю родную дачку Насцю. Яму не хапала розуму зразумець, зразумець свае дзеяннi.
Толя yсё больш спыняyся y сваiх бацькоy, асаблiва y сувязi з тым, як хутка яму надакучала Каця i плач маленькага дзiцяцi, летанiна дачкi. Ён хаваyся ад iх. Усё больш стаy выпiваць моцныя напоi з сябрамi, уцякаy ад усялякiх думак аб мiнулай сям'i.
Што тычыцца Таццяны Андрэеyны, то яна падтрымлiвала свайго сына толькi y тых яго рашэннях, якiя супадалi з яе асабiстымi намерамi i меркаваннямi. Яна працягвала казаць Толi розныя выдуманыя гiсторыi. Як, напрыклад, сёння.
– Ох гэтая Каця, манюка, хiтры i прагны чалавек! Яна хоча вярнуць цябе i хоча забраць твае грошы. Паглядзi, як яна сябе вядзе, хоча навязаць табе yсякага, яшчэ i прычапiлася з гэтым дзiцём. Яна разумее, што без цябе знiкне зусiм. Толя, занадта шмат даеш грошай на патрэбы Насцi.
Толя доyга сядзеy моyчкi. У глыбiнi душы ён адчуваy у сабе бацькаyскую пяшчоту, якая была толькi адной яго слабасцю. Ён не раз быy сам не y сабе y размовах з Кацяй, але больш за yсё, ён не хацеy, каб усе гэтыя бязладзiца тычылiся яго дачкi. Толя выслухоyваy усе папрокi мацi, прымаy усю яе падтрымку. Але заyсёды аддаваy нейкую малую частку свойго заробку y рукi дачкi, каб тая аддала маме i яны купiлi ёй усё патрэбнае да школы.
Бацька, Пётр Васiльевiч, амаль заyсёды сядзеy непадалёк ад iх размоy. Змрочны i нахмураны, амаль не казаy нi слова, ён проста слухаy.
Толi не было дома yсю гэтую ноч. Вярнуyся ён толькi перад свiтаннем. Ранiцай жа, перад тым як ён сыходзiy на працу, Каця зноy захацела з iм пагаварыць пра дзiця Сашу. З-за ня высыпання, яна была разражняльная. Каця трымала на руках сына, зайшла на кухню i моyчкi стала каля вакна. Але жаданне пагаварыць у яе тут жа знiкла. Толя снедаy, усiм тым, што было прыгатавана Кацяй. Бо яна не пераставала гатаваць яму ежу, так як Толя часцей за yсё купляy прадукты на yсiх iх. Толя паеy, пакiнуy на стале сталовыя прадметы. У яго было яшчэ трохi вольнага часу перад сыходам. Але, паглядзеyшы на Кацю з малым, ён вырашыy сысцi крыху раней. Ён не мог спакойна стаяць на месцы або сядзець у кватэры, нерваваyся, пярэчыy погляду Кацi. Ён хутка сабраyся i выйшаy на лесвiцу, затым на вулiцу.
Праз некалькi гадзiн да Кацi зазiрнула сяброyка Света. Яе палiто было белае ад снегу, Мароз надаy ружовые адценне яе твару.
– Прывiтанне! – з парога вымавiла Света.
– Прывiтанне. – адказала Каця. – Рада цябе бачыць.
Каця yсмiхалася. Яна вельмi чакала прыходу сяброyкi, так як ёй хацелася пагутарыць i адцягнуцца ад усяго, што навалiлася за гэты месяц, абмеркаваць усе праблемы. Сёння y сяброyкi выхадны.
Сашка спаy у ложачку, у хлопчыка быy вельмi добры сон i абудзiць яго размовамi яны не маглi.
– Пастаy гарбатнiк, сяброyка. – вымавiла Света, працягваючы руку з печывам.
Каця зноy усмiхнулася y знак падзякi.
– Дзякуй. Праходзь.
Насця пачуyшы нейкiя размовы за сценкай, кiнула алоyкi i прыбегла да мамы. Цётка Святлана павесiла сваё палiто i паглядзела y люстэрка, паправiла прычоску. Калi павярнулася, перад ёй стаяла маленькая дзяyчынка.
– Прывiтанне, Настачка. – сказала цётка.
– Прывiтанне. – сцiпла адказала дзяyчынка i хутка yцякла y свой пакой.
Сяброyкi селi за стол, на кухнi было светла. За вакном павольна падаy снег.
Насця вярнулася да iх, дзяyчынка прынесла малюнкi i збянтэжана працягнула iх цётцы Свеце. А тая, у адказ, пахвалiла Насценьку i яе yменне прыгожа маляваць.
– Насць, iдзi яшчэ памалюй у пакоi. – спакойна сказала мама дачцэ.
Дзяyчынка радасна пабегла да сябе, пакiнуyшы свой малюнак на стале каля цёткi.
– Ну як твае справы? – першым пацiкавiлася Света.
Каця пачала расказваць аб дзецях i аб праблемах у побыце. Сяброyка выслухоyвала яе, падтрымлiвала размову, уносiла свае гiсторыi.
Гарбатнiк засвiстаy. Хвiлiнная паyза пранеслася y гутарцы. Каця падышла да плiты, пачала заварваць гарбату.
– А што там з Толяй? – дапытвалася Света.
– З Толяй? Ён усё той жа! – адказала яна.
Ёй цяжка было хаваць сваю прыкрасць. Яна гаварыла i гаварыла аб iм, як аб родным, але yсё ж аб чужым чалавеку. Усё што назапасiлася y ёй, стала выходзiць вонку. Груз, якi яна трымала y сабе, стаy спусташацца. Размова паступова перайшла да таго, што Толя не хоча лiчыць сябе бацькам хлопчыка Сашкi.
– Як бачыш, табе не yдасца пераканаць яго! – сцвярджала сяброyка.
– Ведаю…я yжо колькi разоy спрабавала. Я, вiдаць, пакiну yсё як ёсць… – адказала Каця.
На кухню зноy убегла Настачка, яна прынесла чарговы свой малюнак, на якiм намаляваныя людзi.
– Гэта мама, я i брацiк. – патлумачыла дзяyчынка.
– А гэта хто? – задала пытанне цётка Света.
– Тата.
Насця yзяла печыва, якiм пачаставала яе цётка Света i выйшла з кухнi.
Сяброyкi пераглянулiся, нейкае недарэчнае маyчанне з'явiлася памiж iмi. Яны разумелi, што дзяyчынка сумуе па таце, ёй вельмi не хапае мужчынскай увагi, але змянiць нешта яны не маглi. Каця перажывала сапраyды вялiкi сум.
– Мам, брацiк прачнуyся. – прыбегла дачка.
Дачка адцягнула ад сумных думак маму. Каця паспяшалася да сына. Яна yзяла малога на рукi i прысела зноy за стол. Размовы працягвалiся, цяпер сяброyка yсё больш казала пра сябе.
Дзве гадзiны хутка праляцелi. Свеце трэба было сыходзiць дадому. Каця правяла яе да дзвярэй. Для Кацi гэты час было асаблiвым, ён змянiy штодзённасць у доме, Каця адчувала сябе не адзiнокай.
Наступiy вечар i толькi тады Толя вярнуyся дадому. Ён вырашыy, як можна хутчэй сесцi перад тэлевiзарам i yключыць свой любiмы тэлеканал. Яго цягнула да яго, у iм ён бачыy выхад, лёгкасць, адцягненасць ад усiх цяжбаy. Зайшоyшы y гасцiную, ён зачынiy за сабой дзверы. З iншага пакоя, дзе знаходзiлася Каця, не выдавалася нi гуку. Каця цiха yслухоyвалася y тое: як заходзiy Толя, як адчыняy ён дзверы, як тупаy па кватэры.
Амаль заyсёды мiлая Настачка прыбягала сустракаць тату. Часам ён нiбы не заyважаy яе, часам некалькi разоy гаварыy з ёй. Дачка вельмi цягнулася да яго, дзяyчынка выбягала да яго, садзiлася цiха, амаль побач, непадалёк. Гэты вечар не стаy выключэннем, дачка хацела як мага блiжэй быць з татам, хай нават без мiлых гутарак i абдымкаy, але yсё ж побач. Яна села на падлогу, расклала алоyкi i сшытак. Толя глядзеy i глядзеy на экран тэлевiзара, не звяртаy увагi на Насцю, якая клапатлiва нешта малявала y сваём сшытку.
У дзясятай гадзiне, Каця yвайшла y гасцiную.
– Дачушка, пара збiрацца спаць. – шэптам сказала Каця.
Кацiна з'яyленне, яе словы, Толю нiяк не адцягнулi. Ён стомлена глядзеy на экран тэлевiзара, яго вочы цяжэлi, павекi патроху апускалiся. Насця лянiва yстала, робячы першыя крокi y бок мамы, дзяyчынка з незвычайнай радасцю пакранала тату за руку. Той аджыy, нiбы прачнуyся, хмурным позiркам паглядзеy на дачку.