Оценить:
 Рейтинг: 0

Губляючы мары

Год написания книги
2020
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 20 >>
На страницу:
7 из 20
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Ох, якi ж я плахi! У Цябе yсё? – знайшоy словы муж. – Калi так, то пакiнь мяне y спакоi са сваёй выдумкай. Не бачыш, я заняты!

У яго быy даволi нядрэнны настрой i ён хацеy захаваць яго y размове з Кацяй. Ён не быy суровым i злосным, хоць крыху засмуцiyся ад абразаy.

Каця заплакала i адышла ад мужа. Яна была раздражнёная. Яна yяyляла такую рэакцыю Толi, але y рэальнасцi yсё апынулася для яе куды цяжэй. Перажываннi лiлiся ракою, бушавалi.

Толя знайшоy тыя патрэбныя паперы, якiя шукаy. Ён проста прайшоy мiма жонкi, не звяртаючы yвагi на яе слёзы. Сыходзячы, ён зазiрнуy да дачкi, падмiргнуy ёй з-за захаплення знойдзеных папер.

– Паводзь сябе добра! Не будзь, як мама. – сказаy ён.

Насця радасна yсмiхнулася, яна хацела б падбегчы да таты, але той адвярнуyся i пайшоy з дому.

У той хмарны i спакойны дзень, Толя накiраваyся да мамы, якая запрашала яго на блiнцы.

Толя прыйшоy да бацькоy са свежымi навiнамi. Аповяд сына, Таццяну Андрэеyну здзiвiy. Яна зусiм згаджалася з сынам, верыла y тое, што чула ад яго. Сын ва yсю маляваy сваё незадавальненне, засмучэнне, негатоyнасць да такой падзеi. У дадатак, ён стаy па-сапраyднаму блiзкi да мамы за yвесь гэты час, што быy жанаты. Таццяну Андрэеyну засмучала навiна, але цешыла яе yзаемнае разуменне з сынам.

Хто б сумняваyся!?

– У мяне адна дачка, мне другой не трэба! – паyтараy Анатоль.

Таццяна Андрэеyна пачала таксама тлумачыць свае думкi, усё тое, што было y яе на розуме аб Кацi. Яна не вагаючыся доyга, казала, падобна вулкану, яе цярпенне i жаданне вырывалася вонку. Тым самым яшчэ больш настройвала сына супраць яго жонкi. Для яе, гэта быy выдатны шанец, яна не магла такое yпусцiць, але асцярожнiчала, жадаючы каб Толя сам усвядомiy свае памылкi ажанiyшыся на ёй.

– Можа вам развесцiся!? – падштурхоyвала мама сына.

– Ведаеш, мам?! Я думаy пра гэта…нават шукаy патрэбныя паперы… – цiха сказаy Толя.

– Ну вось!

– Але…не ведаю яшчэ… – засумняваyся ён. – Не хачу быць для Насцi y будучынi такiм бацькам, якi кiнуy iх з мамай.

Толя з дабрынёй успомнiy пра дачку. На самай справе Таццяна Андрэеyна разумела, якi ён дрэнны тата для Насценькi цяпер. Але каб не адыходзiць ад свайго плана, яна не стала завастраць на гэтым увагу.

– А як жа другi дзiця? – спытала Таццяна Андрэеyна.

– Паглядзiм…я яшчэ падумаю над гэтым. – адказаy сын. – Я заблытаyся…

Толя спынiyся y сваiх рашэннях i прамовах, iмгненна змянiy сваё бачанне. Ён апустэчыy сваю душу, выказаy маме yсё, што хацелася яму сказаць. Супакоiyся.

Мама ж, працягвала навязваць усякiя думкi. Яна жадала yсё больш засцерагчы Толю ад Кацi.

– Толь, Кацi б не перашкаджала зрабiць аборт. Дзiця нiкому не патрэбнае з вас. Ну паглядзi, як вы жывяце…адзiн разлад з гэтай Кацяй! Дзiця не патрэбнае!

– Мам!? Што ты такое кажаш? – з вялiкiм здзiyленнем успыхнуy Толя.

– Я проста прапанавала… Вам было б так лепш. Гэта патрэбнае рашэнне для вас.

Працягвала пераконваць мама сына. Гэтыя yсе дзецi, якiя тычылiся яе сына, былi для яе чужымi. Негатыyнае стаyленне да Кацi адбiвалася на Насцю. Таццяна Андрэеyна баялася таго, што другое дзiця, можа прымусiць Толю затрымацца y сям'i. Двое нялюбых унукаy, якiя будуць закранаць яе зносiны з сынам, было страшным бачаннем Таццяны Андрэеyны.

– Ты падумай сынок! Аборт – гэта добры спосаб рухацца далей! – не супакойвалася яна. – Ты не спрачайся нават са мной, а лепш падумай над гэтым, як след! Я бачу, як цябе мучыць гэтая навiна. А што будзе далей?

– Хопiць гаварыць пра гэта! – сказаy Толя i пацёр далонню вусны.

Яго голад рос з кожнай хвiлiнай гутаркi з мамай.

– Давайце yжо паядзiм тваiх фiрмовых блiнцоy. – дадаy ён.

– Так, вядома, цяпер накрыю на стол. Але мы яшчэ не дагаварылi з табой наконт Кацi! – адыходзячы ад сына, неспакойным голасам адказала мама.

Бацькi Толi не было дома. Ён ад'ехаy па сваiх справах.

Сонца працягвала рухацца да гарызонту. Днi сталi карацей, усё больш аблокаy сталi зачыняць сiняе неба.

Вечарам, Каця сядзела каля стала, шыла i вырабляла цацкi. Нейкiя мяккiя цацкi iшлi на продаж, нейкiя заставалiся y сям'i. Шасцiгадовая дачка гуляла побач, на канапе.

– Мам, а якую цацку ты робiш? Хто гэта будзе? – пыталася дачка Насця.

Дачка цягнулася i yглядвалася y рукi мамы, спрабуючы зразумець.

– Сабачку…брацiку твайму. – адказала мама.

– Як думаеш, яму спадабаецца? – няyседлiвая дачка хвалююча задала пытанне.

– Вядома! Табе ж спадабалiся yсе мае цацкi!?!

– Так!

У гэты час у дзверах пачуyся паварот ключа, тата прыйшоy дадому. Ён зiрнуy на дзяyчынак засмучаным поглядам. Каця паглядзела на Насцю, трымаючы y адной руцэ цацку, а другая рука y гэты момант легла на жывот.

– Тата прыйшоy! Пагуляеш са мной сёння? – пытаецца i злазiць з канапы дачка.

Каця працягвала працаваць, не аглядаючыся y ягоны бок.

Толя з боку зiрнуy на жонку i раззлавана пайшоy у спальню. Дачка, не дагнаyшы тату, вярнулася на канапу. Каця разумела, што падыходзiць да мужу не варта, так як ён можа нервова адгыркнуцца y адказ.

– Тата стамiyся. – адказвае i супакойвае мама дачку.

Насценька апусцiла цацку, якую трымала y руцэ, яе маленькiя шэра-зялёныя вочы былi поyныя цiкаyнасцi.

– А калi ён пагуляе са мной? – працягвала задаваць пытаннi дачка.

Каця не магла знайсцi добрага адказу.

– Пагуляй пакуль з цацкай. – сказала мама.

Толя yсiм сваiм выглядам стараyся паказаць, што ён незадаволены тым, што Каця зноy чакае дзiця. Ён лiчыy, што другое дзiця, якога носiць у жываце яго жонка, не ад яго.

Каця бачыла, што перамены y Толi працягваюць расцi.

Калi Толя знiкаy з дому, Каця перабiрала y розуме yсе адносiны памiж iмi i yспамiнала, што ж зрабiy для яе муж, што робiць ён для сям'i цяпер. Як змянiлася iх жыццё з таго часу, як нарадзiлася Настачка, i што будзе з iмi далей. Каця нi на хвiлiнку не вiнавацiла цяжарнасць, з'яyленне Насцi на свет, дачка адкрыла yсе патаемныя бакi яе мужа.
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 20 >>
На страницу:
7 из 20

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич