Оценить:
 Рейтинг: 0

Губляючы мары

Год написания книги
2020
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 20 >>
На страницу:
4 из 20
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Мацi Толi, як i раней, была супраць Кацi. Цяпер жа, на фоне гэтага, яна часта прыдумляла гадасцi i падбухторвала свайго сына супраць яго жонкi. Яна была незадаволеная тым, што Толя робiць усё для жонкi i будучага дзiцяцi, а Каця, на яе думку, карыстаецца yсiм гэтым не па каханнi i занадта шмат немагчымага патрабуе ад яе сына. Усё выглядала не так, але для Таццяны Андрэеyны не складала працы прыдумляць пра Кацю гнюсныя плёткi.

Каця мучылася, сумныя думкi лезлi y яе галаву, яна баялася прадчуваць, што ж будзе далей.

У самым пачатку сакавiка, у чацвер, Каця нарадзiла дачку Насценьку. Маленькi цуд засланяy усё дрэннае, што атачала Кацю y гэты дзень.

“О божа, якая ж яна цудоyная!” – узiраючыся y румяны твар дачкi, падумала Каця. Яе рукi не дрыжалi, у ёй не было нiякай нясмеласцi, калi яна yпершыню yзяла Насценьку на рукi.

"Анёлачак мой!" – працягвала захапляцца малышкай мама.

З блiскучай радасцю, Каця патэлефанавала Толе i паведамiла аб нараджэннi дачкi. Яна апiсвала яму свае пачуццi, стан дзiцяцi, яго рост i вагу. Толя не зусiм захапляyся яе словамi, але y глыбiнi яго душы было настойлiвае пачуццё добрай навiны. Цяпер жа, трохi зноy разгарэлiся iх адносiны, узмацнiлiся iх пачуццi y момант размовы. Толя адчуy у сабе пачуццi бацькi.

Неyзабаве, Толя паведамiy аб дачце сваiм бацькам. Вядома, Таццяна Андрэеyна i казаць не хацела пра гэта, прыпамiнаючы, кiм яна лiчыць Кацю. Яна выслухала сына, горка yсмiхаючыся гэтай навiне y адказ.

Толя паведамiy сваiм сябрам, што ён стаy татам. Усё больш ганарыyся сабой i пачаy аднаyляць добрае стаyленне з Кацяй.

Сёння y Толi трэцi раз раздаyся тэлефонны званок ад мамы. Таццяна Андрэеyна жадала зноy пачуць голас сына.

– Так, мам?! – пачаy размову ён.

– Госпадзе! Што ж гэта y вас з Кацяй там адбываецца!

– Ты аб чым? – перабiy Толя, ён глыбока захваляваyся.

– Ты паслухай, толькi паслухай мяне…памятаеш цётку Валю, якая працуе y радзiльнi? Дык вось. Я патэлефанавала ёй, каб яна даведалася як там мая yнучка. – казала яна задыхаючымся голасам. – Яна yсё даведалася! І я павiнна табе сказаць… Каця ад цябе схавала, што твая дачка ня здаровая! Яна нарадзiла цябе хворага дзiцяцi!

– Не, не! Што ты такое кажаш?! Калi б было нешта з дачкой, Каця б мне пра гэта сказала.

– Ты yпэyнены!? – усяляла няyпэyненасць мама сыну. – Варта табе такое паведамляць?! Вядома ж, яна пабаялася табе такое казаць. Цi шмат Каця табе кажа, можа нешта яшчэ яна хавае? Можа i дзiця не ад цябе? Ты спытай яе!

Толя yзяyся рукой за галаву. Ён iмгненна раззлаваyся i не жадаючы нiчога высвятляць хутка паверыy мамчыным словам.

– Няyжо гэта так!? – у слых, задаy сабе пытанне Толя.

– Твая дачка не здаровая. – паyтарала мацi Толi. – Жонка не змагла нарадзiць табе здаровага дзiцяцi!

– Не вiнаваць ва yсiм Кацю! – злуючыся на хваробу, адказаy ён.

Таццяна Андрэеyна выдавала гукi плачуць у слухаyку тэлефона.

– Што ж… мне шкада, сынок. – загаварыла зноy яна.

Толя зусiм згубiyся i не мог сказаць слова. Ён павольна кiнуy слухаyку. Ён стаяy у вар'яцтве ад нечаканасцi.

Каця па-ранейшаму знаходзiлася y радзiльнi, яна чакала, калi ж прыедзе да яе муж. Пад вокнамi было чуваць, як часта крычалi бацькi, кожны раз яна падбягала да вакна i шукала Толю. А яго yсё не было. Пасля яна зусiм страцiла надзею i не падыходзiла больш да вакна. Датэлефанавацца да мужа было yжо немагчыма, голас усё паyтараy, абанент не даступны.

“Каця, а дзе твой? Чаму да цябе муж не прыязджае?” – гэтыя пытаннi ад iншых мам, якiя знаходзiлiся з ёй у адной палаце, стамлялi яе. І ад таго y яе кружылася галава i сумавала сэрца. У яе галаве круцiлiся yсялякiя дзiвацкiя думкi. Яна нават успамiнала, як Толя казаy не раз, што Каця яму надакучыла. Але гледзячы на сваю дачку, яна адчувала сябе не адзiнокай. Яна мела пачуццi любовi да яе.

Амаль тыдзень, Каця правяла y радзiльнi. Яна знаходзiлася y змешаных пачуццях, не разумела i не ведала, што ж чакае яе далей.

У дзень выпiскi Каця спадзявалася, што за ёй прыедзе Толя i забярэ яе з дачкой. Але пасля частых званкоy мужу, на якiя ён не адказваy, яна перастала спадзявацца на гэта. Яна yзяла ахiнутую малую на рукi, мiж тым трымала пакет з рэчамi i выйшла з будынку. На парозе, Каця yбачыла, як сустракаюць iншых мам мужы i iх бацькi. Яна хутка прамчалася, абышоyшы iх. Здрыгануyшыся ад жалю да сябе, яна yгледзелася наперад, у яе быy план на гэты конт…

“Ты маё выратаванне.” – сказала пра сябе Каця, паглядзеyшы на дачку.

З ёй Каця адчувала сябе моцнай i смелай. Ёй патрэбна толькi цвёрдасць, каб перажыць гэтыя хвiлiны.

На Кацiна няшчасце, яе адзiнай сяброyкi Светы, не было y горадзе yжо пару дзён. Разлiчваць даводзiцца толькi на сябе.

Ішоy дробны дождж, пад дрэвамi заставаyся ляжаць снег. Насупраць радзiльнага дому была невялiкая стаянка. Праз галiны шэрых дрэy Каця разгледзела жоyты аyтамабiль. Таксi стаяла непадалёк. Каця паспешлiва пакiнула сваё месца, iдучы y бок стаянкi.

Каця пераклала спячую дачку на адну руку, другой жа пастукала y шкло дзвярэй. Кiроyца кiнуy свой тэлефон на суседняе сядзенне. Ён хутка павярнуyся, за дзвярыма стаяла дзяyчына з грудным дзiцём, ён паспяшаyся выйсцi з аyтамабiля i дапамагчы ёй. Высокi, тонкi, бялявы хлопец устаy перад ёй. Ён адкрыy заднiя дзверы аyтамабiля i дапамог ёй з рэчамi. Калi Каця yжо знаходзiлася y таксi, хлопец зачынiy за ёй дзверы i сеy за руль.

– Вулiца Маёра, дзесяць. – шэптам назвала адрас кiроyцу Каця.

Па шляху, прастадушны кiроyца таксi не раз кiдаy погляд у люстэрка задняга выгляду. Ён нiяк не мог зразумець, як можна пакiнуць такую прывабную дзяyчыну з дзiцём адну y такi дзень? Чаму ж у яе няма патрэбнага, надзейнага чалавека, чаму яна едзе з радзiльнi адна? У люстэрку адбiваyся смутак i y той жа час сабранасць Кацi.

– О, у вас дзяyчынка. Вiншую! – убачыyшы адценнi ружовага y захутаным адзеннi, ён цiха вымавiy, баючыся пабудзiць дзiця.

– Дзякуй. – адказала Каця.

– Як назвалi дзяyчынку?

– Анастасiя. Насця. – у адказ пачуy ён.

– Прыгожае iмя.

Размова перапынiлася, таксi прыехала, даставiла Кацю да патрэбнага адрасу. Апошнiх грошай хапiла даехаць да пад'езду.

– Ну вось мы i прыехалi. – сказаy таксiст. – Пастойце, я дапамагу вам!

Спяшаючыся дапамагчы Кацi, кiроyца мiтусiyся. Ён выйшаy з машыны, адчынiy дзверы i дапамог спакойна выйсцi Кацi.

– Дзякуй. – падзякавала яго яна.

Каця хацела yжо сыходзiць, як кiроyца загаварыy.

– Прабачце.

Каця павярнулася.

– Мяне завуць Мiша. Вось мая вiзiтоyка, калi нешта спатрэбiцца тэлефануйце. – хлопец смела паклаy вiзiтоyку Кацi y правую кiшэню.

Каця мiла yсмiхнулася i злёгку кiyнула галавой. Пасля павярнулася y бок дзвярэй пад'езда i сышла. Яна не магла стаяць у такое надвор'е з дзiцём на вулiцы i працягваць размову з iм. Хлопец пару секунд стаяy i глядзеy, як сыходзiць Каця.

– Давайце я дапамагу вам, падтрымаю дзверы пад'езда. – ласкава прамовiy Мiхаiл, падбегшы да Кацi.

– Так, дзякуй. – адказала яна.

Бескарыслiва дапамагаy хлопец.
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 20 >>
На страницу:
4 из 20

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич