На зэдлiку, трымаючы газету,
Сыходзiць вера i быццё.
Штодня, успамiнаю yсе выпадкi,
Якiя здаралiся са мной.
Свярбяць yчынкамi далонькi:
Хачу на рынг, хачу y бой!
На сценах кажуць усе карцiны,
Пра подзвiгi, прыстойных дзён.
Прайшлi хвiлiны i гадзiны,
Абсыпаyся над дахам клён.
Як адцягнуцца, i знайсцi замену,
І прагнуць, што даспадобы мне?
І адчуваць памеры, меру,
А не трымаць гэта y сне!
Шкада, не скiнуць мне благое,
Апошнi год зламаy мяне.
Да перамог, сэрца слабое,
Плата y болi, у цане.
08.2017
*****
Мне цяжка жыць у адзiноце.
Мяне нiхто не разумеy.
Магчыма, зараз верш ня y модзе
І я падтрымкаю пусцеy.
Сябры неведаюць навошта.
Не заyважаюць, нiбы, сваякi.
Мне аднаму зусiм няпроста –
Мэты руйнуюцца y цiшы.
Я нiбы захварэy радкамi!
Яны прыходзяць зноy i зноy.
Мне не адмовiцца i так з гадамi,
Я душу iмi толькi грэy.
Нiхто не ведае, якое шчасце,
Пры заканчэннi верша y мяне.
І без цiкавасцi, нават не варта,
Абгрунтаванне ставiць да мяне.
07.2019
*****
Чаму? А ёсць адказ?
Сур'ёзна…гэта вашае пытанне?!
Не yпершыню i не y апашнi раз…
Няма адказу – ёсць каханне!
Сапраyдна yсё, хлусня або сымпатыя?
Абмеркаванняy дужа шмат!
Без вынiкаy уся гэта сiтуацыя?
Бяз вылiчэнняy якасных прылад.
А вас цiкавiць…мяне не.
Хай, адчуваннi граюць у кожным.
Абудзяць душу i адказ нясе,
Дзе тлумачэннi стануць не патрэбным.