Бавiць з табою ночы,
Пiсаць працягнем сказ.
Мне падабаюцца твае абдымкi,
Твае yчынкi моцна вабяць.
Момант робiць фотаздымкi,
Запаyняюць нашу памяць.
Заyсёды быць з табой
І не губляць любоy, каханне!
Заyсёды: ты мая, я твой!
І не iсьцi на скрыжаваннi.
Трымацца за цёплыя рукi
І адчуваць адзiнасць, цяпло,
Чуць аднолькавыя грукi,
Як сэрца нас з табой вяло.
10.2017
*****
Вам спраy няма да маiх вершаy!
Я быццам бы адзiн, сяджу y куце
І толькi гэтай працай сябе цешыy,
Трымаючы аловак у руцэ!
Я словамi малюю сваю музу
І вызываю сэнс душы y сябе.
І я сагрэты ёй, перажыву я сцюжу,
Пакуль няма пытанняy пра мяне.
Я не стамлюся y апiсаннях.
Таго, што выдае мой успамiн.
Не шмат разоy я y ваганнях,
Я разважаy, цi хопiць маiх сiл!?!
Дык вось! Пакуль ёсць момант, я пiшу.
Не ведаючы, цi дойдуць мае вершы:
Да беларускiх жыхароy, але ж лiчу,
Што паступова перайду я межы!
Пакiну гэты кут, але не музу я пакiну!
І y падарожжах фармаваць радкi,
Не перастану, пакуль я не загiну.
І можа гэты шлях будзе такi!
Не буду адчуваць я адзiноту,
У гутарках пра творчасць майго набыцця!
Што не падобны на астатнiх…да паэту,
Дадаць змаглi ж у момант веры i жыцця!
01.2019
*****
Кроплi грукаюць у вокны.
Патрабуюць прытулiць.
Каб я быy душою мокры,
Сумаваy…казаy: “Балiць!”
Памiж намi цемра шклоy.
Змог, каханне адпусцiць.
Успамiны рвуцца зноy –
Дождж усё б'ецца i ляцiць.