У шэрым холадзе маyчала,
Усё асяроддзем, побач бед.
Дзе я з'яyляyся – зацiхала.
Я непадобны на астатнi свет!
Вецер не дужа сёння моцны,
Каб разагнаць над галавой,
Аблокаy хвалi, дзе ёсць сонца.
Таму шляхi мае бяз слоy.
Шукаю цяплыню, бо гэта мэта!
Не адступлюся, не схiлюся я!
І да сапраyднага святла iмкнуся.
Да добрых адчуванняy пачуцця.
02.2019
*****
У музыцы я раствараюся на ноты
І хочацца мне танчыць, расквiтаць!
І адцягнуцца, каб падчас маркоты,
Наогул пра яе не yспамiнаць!
Люблю я yслухоyвацца y словы,
Нiбыта y iх сябе хачу знайсцi.
Цi хуткi рытм, або павольны –
Я расчыняю yсе пачуццi, што yнутры.
Ёсць шмат цiкавых у свеце песень,
Якiя дакранаюцца душы!
Дзе падабенства суму y восень.
Цi весялосцi росквiту вясны.
Якi настрой, такiя чутны жанры!
Што дапаyняюць рознасць глыбiнi.
Малююць атмасферу рознай фарбы.
Скарб усёй планеты песень вышынi!
01.2019
*****
Шкада, што мы не сустрэлiся зноy.
Напэyна, наш лёс не хоча таго –
Каб мы не звязалiся гукамi слоy,
Не марнаваyшы адзiн аднаго.
Без усякай патрэбы на доyг.
Без просьбы, проста yбачыць.
Ды так, каб размовы на двох.
Жыццё па-рознаму крочыць.
Дарогi, прычыны, адлегласць.
І на патрэбы губляем мы час.
Нiбы прайшла yжо вечнасць,
Цябе я не бачу скрозь мас.
Сустракаю я многiх, але не цябе.
Усiх выпадкова. Дзе дзелася ты?
Хаваем мы праyду, усё y сабе,
Зачынiyшы пытаннем хады.
Што гэта зменiць, так або не?
Цi будуць выдаткi, прыемнасць?