Няма не збожжа, тухне глеба!
Пустэча, душу не кранi.
Спякота льецца дужа шмат
І без вiльготнасцi хварэюць каранi.
А я у руцэ трымаю скарб!
Ён не патрэбен тут, пакуль ёсць прамянi!
Ззяюць i быццам кажуць пачакаць,
Не ведаю, як гэта растлумачыць!
І думкi свае пакуль затрымаць,
І просяць у гэтым сэнс убачыць.
А я хвалююся i хочу yсё хутчэй.
Я гатаваy сябе не першы тыдзень!
Зрабiць сябе сапраyдным, каб вышэй,
Падняцца, каб не бачыy злыдзень!
Каб не пыталi – чаму так, не гэтак!?
Каб было што y адказ казаць.
Пакуль сяжу на берагах, ля рэчак,
Працягваю чакаць, чакаць…
07.2018
*****
І колькi слоy патрэбна мне,
Каб апiсаць усе пачуццi?!
Сустрэлi восень па вясне –
І не вiдаць мне вольнасцi.
Бадзёрасць нiбы лужынай,
Ляжыць на глебе кiнута.
Любоy была з аддушынай.
Пайшла ад нас, загiнула!
Хмары закрылi радасцi,
Балючы дождж з маланкаю:
Забытыя душы каштоyнасцi
І сэрца б'ецца з ранкаю…
Вятры ганяюць з брудам днi.
Я цалкам з iмi. Успамiны…
І не вiдаць прыгожай, той вясны,
Што напiсаy Мусатаy на карцiне.
Сонца не топiць цела лёд,
Усмешкай не квiтнеюць вусны.
Цябе няма i горкi мёд.
Усё ж вiною – мае глупствы…
02.2018
*****
Табе не спiцца? Мне таксама!
Бо мае думкi толькi пра цябе.
На рэшце, часу вельмi мала,
Але пакуль ноч iснуе.
Толькi з табою, больш нi з кiм,
Кранаю ноччу сэрцам зоркi!
Сапраyдным быць, толькi такiм –
Хачу застацца, але колькi…