Полымя расце, цябе дагонiць!
Растапiць лёд i выпарыць ваду.
Хавацца можа yжо хопiць?
А супакоiць цяжкую бяду.
Можа застануцца апёкi,
Пасля таго, як прыбярэш.
Але не будзеш чуць папрокi,
Упэyненасць сабе вернеш.
Ты не бяжы, а ты вярнiся!
Бо твой сыход шчасце не нёс.
Я разумею, ты баiшся,
Але такi твой зараз лёс.
10.2018
*****
Цябе yбачыць мне бы!
Адказ знайсцi y сябе!
Хвалююся, цi хопiць веры,
Цi ты патрэбна мне!?
Нi першы раз у разважаннях:
На конт таго, цi будзе час!
Каб разабрацца y пытаннях.
Цi шмат адбудзецца праказ?
Цi застануся я тутэйшым?
Як зменiцца маё жыццё?
Буду бадзёрым, цi дарэмным?
Калi yбачу адкрыццё.
Хачу адчуць гэта хутчэй!
Але не ведаю, як блiзка –
Ты ад маiх прамоy, вачэй.
Цi карацей мiж намi рыска?
Усе сакрэты y маyчаннi.
Бяжы, бяжы ты да мяне, я да цябе!
Каб у крананнi…
Я зразумеy, цi ты патрэбна мне…
10.2019
*****
Сярод брудных сцен жыцця.
Іду наперад, толькi на святло.
Таго, што трэба – тут няма!
Ёсць шанец, там знайду!
Дзе мая здольнасць ажыве,
Бязмежна я буду патрэбны.
Мяне туды мара нясе, вядзе.
Здабыць на творчасць час мне вольны.
Перабiраю я свае ступнi,
Пераступаючы абломкi.
Ты на мяне з трывогай не глядзi,
Бо не разыдуцца аблокi.
Павiнен высветлiць я месца:
Цi лепей там, цi горш, чым тут.