Расслабiyся i душу маю вабiць,
Гармонii, што надае зямля.
Рысы прыроды ахiнаюць.
У адзiнае, нiбы я сплю i y сне.
Здольнасць маю не толькi развiваюць,
Але i сэнсу накiдаюць мне.
10.2018
*****
Мы колькi раз аб гэтым размаyлялi?
Я заявiy, я адказаy i што цяпер!?
Ты зноy жадаеш, каб змянялi,
Паспрабавалi вылiчыць памер!?
Вялiчыню нашых адносiн.
Ты хочаш ведаць, што y нас!
А для мяне, адносiн досыць,
Бо з майго боку толькi фальш.
10.2020
*****
Я зазiраю y люстэрка:
Я бачу незнаёмы твар.
Змянiyся моцна, кепска,
Мне не прыемны маскарад.
Я рушыy побач з смуткам.
Схаваyся розум мой.
Жыццё маё аснова чуткам,
Прайграны мною бой.
Крану адлюстраванне, погляд –
Нiкчэмны, чэрствы я!
Змянiyся чалавечы выгляд.
У галаве адна вада.
Застаyся я y адзiноце,
Страцiy грамадскi змест.
Даyно мой дзень бясконцы,
Цягне бяздушны сэнс.
Ляцяць аскепкi ад бiцця
І на падлогу разгарнуцца.
Тым бокам, без святла,
Люстэркi болей не збяруцца.
02.2020
*****
Знiкае мова, з’яyляюцца крыжы.
Мы страчваем гiсторыю, краiну.
І моyчкi yспамiнаем каранi,
Калi жыццё yжо y цiне.
Калi iсьцi па гэтай сцежцы,
Сцяг здымуць ворагi твае!
Будуць стаяць на тваiм месцы –
Не будзе больш свайго y цябе.
Змагалiся раней, а ты спынiyся!?..
І yжываеш iншых галасы.