Пасля заходу сонца, я хутчэй,
Бягу ад хвалевых чарцей.
Ад тых, хто хоча патапiць
У бруду фальшы i хлуснi!
Схаваць мяне, а больш спынiць:
Каб да вяршыняy я не змог дайсцi.
Не азiраючыся. Шпарка. Я далёка!
Змагу працягнуць марыць зноy
І yглядаючыся, як расквiтае зорка,
Я прыбяру свой парасон.
Паблiзу, да мяне, але гэта здаецца.
І нятутэйшая, чужая, ад мяне!
А я ж далей, дзе родная з'явiцца.”
Усё ж я веру, веру y сябе!
01.2019
*****
Каго хачу я падмануць?
Цябе, сябе, а можа yсiх астатнiх?
Хачу старонку разгарнуць –
Тут не хапае папярэднiх!
Так! Я iх сарваy, спалiy!
Сапраyдныя засталiся старонкi.
Я рады, што гэта я стварыy –
Навёy у сабе парадкi.
Боль ад сябе я адчапiy,
Думкi дрэнныя зляцелi.
Старонак момант не спынiy,
Да попелу яны згарэлi.
І без мiнулага мне добра.
Словы кладуцца нiбы лiст!
Не душыць, не сцiскае кобра
І без увагi пралятае свiст.
Жыву я сённяшняй паэмай,
Не адступаючы назад!
Я рады, што з гэтай зменай,
Пабудаваy я новы лад!
10.2017
*****
Павольна апускаюцца сняжынкi.
Быццам бы, вецер не кранае iх.
І цiхiм днём, нiбы парушынкi,
Цiхенька, сядуць на мой дом.
І на двары, на даху, па yсёй акрузе –
Іх вельмi шмат сабралася зiмой.
І колькi iх яшчэ да нас прыбудзе,
Каб усё схавалася пад коyдру, белiзной?!
А снежань, толькi зараз распачаyся
І кажа нам, што змены падышлi.
І з першым снегам ён не памыляyся,
Усё як трэба, глядзiм у календары.