Халодны вечар надыходзiy у горад, i запаленыя агеньчыкi быццам бы працiналi кожнага, хто праходзiy мiма iх, наскрозь. Густое, сырое паветра поyзала пад адзеннем, напаyняючы сабой лёгкiя людзей, якiя спяшалiся дадому з працы. Туман згусцеy i гуляy са святлом, малюючы тысячы светлавых снапоy, што ахiналi вулiцы як павуцiнне гiганцкага павука, якi стаiyся недзе на дахах гмахаy, поyных людскiх постацяy, мiльгаючых у яркiх, святлявых вокнах.
Пару разоy, сярод туману, дзяyчыне здавалася, што за ёю iдзе нейкi чалавек i чамусцi yспамiнаyся прафесар Лiтвакас. Нарэшце, павольныя крокi Вiкi пачуy яе родны дом – вялiкi чырвоная гмах у элiтным раёне.
Вiка была з добрай i нябеднай сям'i, не пазбаyленай цягi да прыгожага. Бацька яе быy мастаком i, мабыць, таму сама Вiка выдатна малявала. З дзяцiнства дзяyчынка цягнулася да yсяго прыгожага i была напорыстая y вучобе.
Зайшоyшы дадому i распрануyшыся, дзяyчына адправiлася y душ. Праз паyгадзiны, ахiнуyшы сваю вытанчаную фiгурку y белы пухнаты халат, яна зайшла y спальню, дзе стаяy яе вялiкi зручны ложак. Побач ляжала кнiга Эдгара По, раскрытая на вершы «Сон у сне». Вiка бачыла, што yсё вакол як быццам расплывалася.
Звычайна, да яе не прыходзiлi сны, але на гэта раз, як толькi Вiка закрыла вочы, яе свядомасць правалiлася y мутны вiр…
Глава 4. Сон Вiкi
Вялiкая, авальная заля была слаба асветлена свечкамi, патрэскваyчымi y пазалочаных падсвечнiках. У прыгожым, разьбяным крэсле, паклаyшы ногi y ботах на аксамiтную падушку з кутаскамi, сядзеy чалавек, якi здаваyся пагружаным у глыбокi роздум. Серабрыстыя пасмы на яго галаве рабiлi яго падобным на сiвога старога, якi yспамiнае дзянькi бесклапотнай маладосцi. Шаyковыя адзеннi i ордэн у выглядзе зоркi на грудзях, паблiсквалi y паyзмроку. Ён церабiy пальцамi карункаваю хустку. У чалавека былi вялiкiя вочы i арлiны нос. На некаторай адлегласцi ад яго, у поyнай павагi паставе, стаяy нейкi стары з вялiкiмi вусамi, падпяразаны велiзарным, вышытым золатам, кушаком. Можна было здагадацца, што гэта падданы таго, хто сядзеy у крэсле.
– Ваша Вялiкасць, – мякка сказаy вусаты слуга па-польску, – той, каго вы маеце ласку чакаць – тут.
Кароль Станiслаy Аyгуст Панятоyскi, не перастаючы церабiць пальцамi хустку i не паднiмаючы позiрку цiха адказаy:
– Хай увойдзе.
Праз некалькi iмгненняy у зале yжо стаяy худы чалавек, у дзiyным, не па модзе таго часу, строi, з вусамi i барадой, доyгiм носам, вялiкiмi вачыма. Ён злёгку пакланiyся каралю.
– Вось вы i прыйшлi, – сказаy Панятоyскi, падняyшы погляд на госця. – Пакiньце нас адных.
Вусаты y залатым поясе i яшчэ адзiн слуга, якi стаяy ля мармуровай статуi, пакланiлiся i выйшлi, зачынiyшы за сабою дзверы.
Нейкi час у зале была амаль поyная цiшыня. Было чуваць крокi прыслугi i гасцей караля за дзвярыма. Адна са свечак стала вэндзiць i мiгацець. Кароль глядзеy на яе танцуючы агеньчык i працягваy церабiць карункаваю хустачку. Нарэшце, адклаyшы яе y бок, ён паклiкаy госця да сябе жэстам рукi i цiха вымавiy:
– Падыдзiце блiжэй, Панурыш. У гэтым палацы i наогул ва yсiх маiх палацах, столькi вушэй, што кожны мой удых i выдых апiсваецца i адпраyляецца iмператрыцы наyпрост у Пецярбург. І хоць мы з вамi будзем абмяркоyваць мае асабiстыя справы, а не… – тут кароль узвысiy голас, – баранi нас Усявышнi, не бунт жа… – ён зноy стаy гаварыць цiха, – мне б хацелася, каб нашу справу ведалi толькi мы. Мы паглядзiм, цi ажыццявiцца маё жаданне.
Кароль рухам вачэй паказаy на крываногi пуф, мяккае сядзенне якога было абцягнута чырвоным аксамiтам, i калi яго госць падышоy, зняy з пуфа чорны кiй з сярэбранай булавешкай i сказаy:
– Вы yпэyнены, што гэта сёння зацьменне месяца?
– Цалкам.
– Сядзьце, Якаy.
За тыя некалькi секунд, якiя госць выдаткаваy, каб выканаць загад караля. Панятоyскi паспеy раз'ятрыцца i некалькi разоy з сiлай iрвануць невялi сярэбраны жэзлiк, прывязаны да кiя.
– Яны трымаюць мяне тут у палоне, ганаровым, але yсё ж палоне, – сумна сказаy кароль.
– Я ведаю, што вы хутка адправiцеся y Пецярбург, – павольна прамовiy Якаy.
– У сталiцы варвараy, так далёка ад радзiмы… – ледзь чутна прашаптаy кароль. – Я б так хацеy цяпер патрапiць у Лазенкi.
– Вы вернецеся y Воyчын, Ваша Вялiкасць, – дзiyна паглядзеyшы на суразмоyцу i ледзь улоyна yсмiхнуyшыся, прамовiy Панурыш.
– Мой родны Воyчын?
Як гэта часта бывае з людзьмi змучанымi нервовай напругай, Панятоyскi раптам рэзка засмяяyся i спытаy госця быццам бы недарэчы:
– А цi праyда, Якаy, што y вашым родзе yсе старэйшыя сыны носяць тое ж iмя, што i вы? Гэта значыць, Якаваy Панурышаy было шмат i будзе яшчэ больш, калi, вядома, ваш род не згасне.
Госць з павагай схiлiy галаву i адказаy:
– Так, Ваша Вялiкасць, вы маеце рацыю.
– Значыць вы як Радзiвiлы. У iх было прызначана iмя Мiкалай для старэйшых сыноy, не ведаю, праyда, цi выконваецца зараз гэты звычай. Але вы, ясная справа, не Радзiвiлы. Эх, мне зараз успомнiyся вясёлы Караль Станiслаy Пане Каханку. Дзiвак жа, вось дзiвак, – i кароль гучна засмяяyся.
Нейкi час Панятоyскi яшчэ пасмейваyся сабе пад нос, але затым, не гледзячы на свайго госця, выняy аднекуль тры залатыя фiгуркi на тоyстым ланцужку i, падняyшы вочы на Панурыша, працягнуy iх яму. Якаy узяy рэч, якую працягваy кароль, паднёс яе да твару i пiльна паглядзеy на тое, што было y ягоных руках. Перад iм вiселi залаты матылёк, абсыпаны дробнымi дыяментамi, залаты кабан, пакрыты смарагдамi, i залатая драпежная птушка, падобная да сокала ды yпрыгожаная рубiнамi. Залаты ланцужок быy масiyны, з велiзарнай зашпiлькай, выкананай у выглядзе крыжа з ружай, пялёсткi якой былi сярэбранымi. Вiдавочна было, што yпрыгожванне вартае незлiчоных грошай.
– Усё правiльна? – спытаy Панятоyскi.
– Так, усё менавiта так як павiнна быць, – адказаy Панурыш.
Прабiy гадзiннiк. Кожны yдар глуха адлятаy ад столi да падлогi, i у змрочнай зале гэтыя гукi здавалiся па-сапраyднаму злавеснымi. Кароль здрыгануyся пры апошнiм удары i, матнуyшы галавой, сказаy:
– Значыць, я буду жыць у Пецярбургу?
– У Мармуровым палацы, Ваша Вялiкасць.
Скрыжаваyшы рукi на грудзях i пакiваyшы галавой, Панятоyскi yсмiхнуyся.
– Добра быць усёведаючым, Якаy? Аб вашым дары мараць многiя. Але я змагу загладзiць свой грэх? Як i вы?
– Не так ужо i добра, Ваша Вялiкасць, але я не скарджуся. Грэх не ваш, а мой.
Кароль устаy, i Панурыш адразу ж падняyся yслед за iм.
Панятоyскi падышоy да акна. У далi цямнеy Нёман, на супрацьлеглым беразе якога, гарэлi агеньчыкi y драyляных хатках, над стрэхамi якiх вiyся ледзь бачны дымок. Панурыш стаяy за спiной караля. У цьмяным святле нешматлiкiх свечак выгляд у госця быy таямнiчы ды змрочны.
– Ну што ж… – сказаy кароль.
Панятоyскi вярнуyся да свайго крэсла, побач з якiм стаяла невялiкая скрыначка, уся пакрытая вытанчанымi завiткамi. Адкрыyшы яе, кароль дастаy сярэбраную капсулу са сваёй манаграмай i запытальна паглядзеy на Панурыша.
– Гэта тое, што трэба, Ваша Вялiкасць, – сказаy Якаy.
Каралеyскi госць зiрнуy на свой пярсцёнак, на якiм быy выкладзены yпрыгожаны дробнымi смарагдамi трыкутнiк. Кароль прасачыy яго погляд.
– Калi б я не ведаy, што вы таксама своеасаблiвы кароль, я мог бы здзiвiцца наяyнасцi y вас такога скарба, – сказаy Панятоyскi.
– Гэта сямейная рэлiквiя, Ваша Вялiкасць, – адказаy Панурыш.
Засунуyшы руку за пазуху, Якаy дастаy адтуль нейкi скрутак цёмнай тканiны. Разгарнуyшы яго, ён выцягнуy невялiкi, згорнуты аркуш пергаменту.
– Вось пяргамент, на якiм Вашай Вялiкасцi варта пiсаць, – нiзкiм голасам прамовiy Панурыш.
– Мабыць, нам спатрэбiцца больш святла, – адказаy кароль.