Оценить:
 Рейтинг: 0

Трыкутнiк караля

Год написания книги
2021
1 2 3 4 5 ... 8 >>
На страницу:
1 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Трыкутнiк караля
Яyген Аснарэyскi

Гарадзенскi гiсторык Мечыслаy нечакана знаходзiць каштоyны прадмет – сярэбраную капсулу з часоy Станiслава Аyгуста Панятоyскага. Падчас свайго палону y Гароднi кароль схаваy артэфакт, змясцiyшы туды пасланне. Запiска yтрымлiвае загадку, разгадаць якую, разам са сваiмi сябрамi Вiкай i Уладзiмiрам, спрабуе Мечыслаy. Iм удаецца высветлiць, што манарх быy чальцом арганiзацыi масонаy, але y гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы… Кнiга заснавана на рэальных гiстарычных фактах.

Трыкутнiк караля

Яyген Аснарэyскi

© Яyген Аснарэyскi, 2021

ISBN 978-5-0053-9502-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

I. Трыкутнiк караля

Глава 1. У тры гадзiны дня

Мечыслаy ужо даволi доyга бадзяyся па цэнтры горада, пазiраючы на будынкi. Гэта быy звычайны працоyны дзень, абедзенны час якога Мечык праводзiy вывучаючы свой любiмы горад. Гродна стаy яму родным, хоць вырас ён у невялiкiм мястэчку нездалёк.

Старыя, крывыя вулачкi, велiчныя касцёлы – у гэта yсё цяжка было не yлюбiцца. Мечык i не спрабаваy супрацiyляцца абаянню горада. Ужо y першы прыезд ён ведаy, што хацеy бы жыць тут, сярод усёй гэтай прыгожай даyнiны, якая не палохала чалавека сваёй несувымернай яму велiччу, хоць, падобнае можна было сказаць, да прыкладу, пра Фарны касцёл, але yсё ж не – i ён быy Мечыку сваiм, як сябар дзяцiнства, з якiм звязваюць гады дробных свавольстваy i грубых правiн, радасцяy i крыyдаy. Гарадзенская даyнiна yлагоджвае гараджан, радасна yсмiхаючыся iм мiлавiднымi фасадамi, з маленькiмi балкончыкамi над каменным тратуарам.

Вось ужо некалькi гадоy блiскучы выпускнiк аднаго з польскiх унiверсiтэтаy, магiстр гiстарычных навук – пан Мечыслаy, працаваy, не пакладаючы рук, зусiм не па сваёй спецыяльнасцi. Працаваць даводзiлася не галавой, а рукамi i хоць, па сутнасцi, Мечык нiчога не меy супраць такой працы, у глыбiнi душы варушылася крыyда нi то на сябе, нi то на краiну, нi то на тых, хто быy вiнаваты y такiм становiшчы яго краiны.

Каб фiласофстваваць, зрэшты, у Мечыслава было не вельмi шмат часу. Хлопец ужо паспеy абзавесцiся жонкай i маленькiм дзiцём, i абодва гэтых родных i блiзкiх яму чалавека, зразумела, патрабавалi самай пiльнай увагi, якую Мечык з задавальненнем аддаваy iм, не забываючы пры гэтым i аб сваёй творчасцi.

Ствараць Мечыслаy мог не толькi гiстарычныя нататкi, але i карцiны. Гiсторык сапраyды нядрэнна маляваy. Такая адоранасць, безумоyна, яшчэ больш распальвала жаданне Мечыка працаваць у асноyным сваiм розумам, а не мускуламi.

У аблiччы гэтага маладога, дваццацi з лiшнiм гадоy ад нараджэння, чалавека, была прыкметная ахайнасць. Характар пана Мечыслава быy не самы спакойны, хоць гэты добры па натуры хлопец не быy пазбаyлены разважлiвасьцi i валодаy здольнасцю стрымлiваць гарачыя парывы сваёй душы, у тыя моманты, калi яна клiкала яго наперад.

Розум падказваy Мечыку, што актыyныя дзеяннi не заyсёды патрэбныя i што вось так проста yзяць i даць бязглуздаму балбесу па фiзiяномii – не заyсёды лепшае, хай нават i вельмi жаданае, рашэнне.

Негледзячы на немагчымасць зарабляць сваёй любiмай спецыяльнасцю – гiсторыяй, хоць колькi-небудзь прыстойныя грошы, Мечыслаy не кiдаy сваiх заняткаy на нiве Клiо, а проста рабiy гэта y вольны ад асноyнай працы час.

Так i зараз, у свой абед, малады чалавек хадзiy па горадзе i прымячаy тое, што яму было трэба для нататак, якiя ён публiкаваy у гiстарычных часопiсах. У распрацоyцы гiсторыка было адразу некалькi артыкулаy, а прагулкi па Гароднi звычайна натхнялi яго i на новыя iдэi, таму ён не спяшаyся вяртацца на працу, а yсё блукаy i блукаy сярод мiнакоy, як звычайна y такi час, трохi спяшаючыхся i панурых, сноyдаючых па сваiх справах.

Мечыслава моцна засмучала тое, што y яго любiмым горадзе yжо даyно даволi бязладна ставiлiся да гiстарычнай спадчыны. Мечык быy актыyным крытыкам дзеянняy гарадской адмiнiстрацыi, якая разбурала старадаyнiя ансамблi вулачак i плошчаy Гродна. Імкнучыся хаця б зафiксаваць на фота атакаваных людзьмi, маyклiвых сведкаy мiнулага, Мечыслаy не раз дакараy сябе, калi не паспяваy да якога-небудзь домiка, са сваiм фотаапаратам, раней, чым да яго паспявалi, разнамасныя групы рабочых з бульдозерам. Таму ён з вялiкай увагай працягваy блукаць па старым цэнтры, узiраючыся y знаёмыя кварталы i, з унутраным трымценьнем, уяyляy сабе чарговыя работы па паляпшэнню гарадской iнфраструктуры, якiя часцяком зводзiлiся да разбурэння горача любiмага iм, прыгожага беларускага горада.

Цяпер ён iшоy па вулiцы Савецкай, якая выглядала зусiм не па-савецку. У адным з закуткоy, якiя адкрывалiся воку з гэтай вулiцы, некалькi чалавек у робах капалi яму.

Адным з вялiкiх iнтарэсаy Мечыслава была археалогiя. Веды маладога чалавека y гэтай дысцыплiне былi сапраyды шырокiмi. Яшчэ y гады першых курсаy унiверсiтэта, ён актыyна yдасканальваy свае навыкi археолага, абганяючы праграму i здзiyляючы выкладчыкаy. Пазней Мечык любiy аглядаць траншэi выкапаныя рабочымi на вулiцах Гароднi. У iх амаль заyсёды можна было знайсцi нешта цiкавае для археолага. Сырая зямля, яе выгляд i пах, ужо абяцалi Мечыславу плойму адкрыццяy, i ён лёгка знаходзiy дзiyныя рэчы там, дзе iншыя мiнакi бачылi толькi камякi гразi, брыдка прылiпаючыя да чыстага, яшчэ пахкага свежай скурай i офiсам, абутку. Рабочыя са здзiyленнем глядзелi на невядомага iм маладога чалавека, якi вывучаy плён iх працы, але мала хто цiкавiyся: што ж спатрэбiлася яму тут i навошта трэба разглядаць i перабiраць кучы зямлi, выкiнутай на агляд прахожых вялiкiмi рыдлёyкамi – шуфлямi, як iх называлi самi працаyнiкi гарадской гаспадаркi.

Мечык не стаy паварочваць, каб паглядзець на яму рабочых у закутку, бо ён бачыy яе y мiнулы раз, а працягнуy рухацца наперад.

Дайшоyшы да канца вулiцы, ён павярнуy у сквер на месцы разбуранага галоyнага каталiцкага храма Гродна – Фары Вiтаyта, i, прайшоyшы мiма нейкай парачкi, якая займала, як звычайна, лаyку ля краю сквера, павярнуy на вулiцу Замкавую, накiроyваючыся y бок гродзенскiх каралеyскiх рэзiдэнцый. Перад iм маячыла высокая пажарная вежа. Яна была падобная да сярэднявечнай абарончай i мела фiгурны флюгер i бутафорскага пажарнiка на верхняй пляцоyцы.

Перайшоyшы дарогу побач з упрыгожаным гербам Гродна асабняком арыстакратаy Храптовiчаy, Мечыслаy накiраваyся да драyлянай статуi Вiтаyта, падоранай шмат гадоy таму лiтоyцамi, i калi дайшоy да яе, павярнуy налева – у Новы замак. Ззаду засталiся вароты замка з фiгурамi каменных сфiнксаy, якiя вось ужо больш за дзвесце год ахоyвалi yваход у былую каралеyскую рэзiдэнцыю.

Звярнуyшы направа, Мечыслаy апынуyся на абрыве над мiрнай плынню Нёмана. Тут адкрываyся цудоyны вiд на Стары замак i Каложскую царкву. Унiзе, па набярэжнай, рухалiся малюсенькiя фiгуркi людзей, сонца свяцiла ярка i яго цяпло можна было лёгка адчуць, падставiyшы твар, з заплюшчанымi вачыма, пад ззянне, якое напаyняла yсю прастору. Аблокi – шырокiя, пакрытыя неверагодна складанымi разводамi, у прасвеце якiх i гарэy яркi сонечны шар, засланялi сабою амаль усё неба, i, здавалася, вiселi нiзка над iскрыстымi, зялёнымi хвалямi ракi, адкрываючы y далi размыты блакiтнай смугой пейзаж, што дэманстраваy высокiя груды-горы над самым лесам.

Палюбаваyшыся гэтай карцiнай, Мечыслаy працягнуy свой шлях. Прайшоyшы yздоyж правага крыла каралеyскага палаца, якое выходзiла да абрыву, ён павярнуy налева, i выйшаy да паyкруглага палацавага эркеру.

Тут корпалiся пяцёра рабочых, яшчэ столькi ж сядзела на прыступках перад палацам, а адзiн аблюбаваy для сябе дэкаратыyную вазу, ужо ладна аблезлую ад часу. Брыгада вяла раскопкi, вiдаць з мэтай рамонту вадаправодных труб. Усмешлiвыя, адпачываючыя без справы, рабочыя, дружна зiрнулi на Мечыслава.

– Добры дзень, спадарства, – убачыyшы iх увагу, сказаy Мечык.

– Спадары вось тут надоечы yсе y Парыж паехалi, – адказаy рабочы з тварам Вiтаyта на карцiне Матэйкi «Грунвальдская бiтва». – А мы вось тут зямлю роем.

Астатнiя рабацягi стрымана засмяялiся.

Гiсторык нiчога не меy супраць жартачак рабочых i yжо даyно прывык да iх.

Будаyнiк – вельмi фiласофская спецыяльнасць. Адпачынак пасля цяжкай фiзiчнай працы, на кучы будаyнiчых адходаy, з кубачкам таннай, растваральнай кавы, размешанай чымсьцi накшталт цвiка – вось яна цудоyная рэальнасць будаyнiка, пра якую Мечыслаy ведаy не па чутках. У такiя моманты чалавек бывае адкрыты i фiласафiчны да крайнасцi, нават калi yсё яшчэ цвярозы.

– Я гiсторык, пагляджу трохi, што тут у зямлi можа быць.

– Так-так, калi ласка, – ветлiва адказаy нейкi тып, якi, мяркуючы па больш ахайнай фiзiяномii, i апранутай белай касцы, з'яyляyся брыгадзiрам.

– Нам зямлi не шкада, – уставiy «Вiтаyт», выклiкаyшы y рабочых крывыя yсмешкi.

Мечыслаy апусцiyся на кукiшкi i пачаy разглядаць кучы зямлi перад сваiм тварам. Адзiн з рабочых, што yвесь час капалi, вылез з траншэi, падышоy да брыгадзiра i папрасiy запалiць. Тыя рабочыя, што засталiся адпачываць, вярнулiся да абмеркавання нейкага фiльма, нядаyна паказанага па тэлевiзары. Адзiн з iх уважлiва паглядзеy на значок з гербам Пагоня, на грудзях гiсторыка.

Мечыслаy тым часам капаyся y зямлi. Цiкавасць да раскопак у самым цэнтры горада заyсёды была максiмальнай. Адсюль, з гэтых пагоркаy, жыхары Гродна глядзелi на навакольны свет… Стагоддзямi на гэтым месцы жылi людзi. Што тычыцца прасторы за эркерам Новага замка, то тут маладога чалавека прыцягвала магчымасць убачыць у раскопках падмуркi саксонскай каплiцы васемнаццатага стагоддзя, якая служыла для малiтвы каралю i была разбурана y дваццатым стагоддзi. Траншэi рабочых былi пракапаныя як раз у тым месцы, дзе павiнны былi хавацца гэтыя падмуркi…

Выбух рогату прымусiy Мечыка падняць галаву. Двое рабочых задумалi дуэль на рыдлёyках, астатнiя сэкундавалi iм. Адзiн з будаyнiкоy адыходзiy у бок маладога гiсторыка i, наблiзiyшыся да яго y шчыльную, адскочыy убок у момант удару лапатай, якi зрабiy яго працiyнiк – пажылы чалавек з чорнымi вачыма i сiвымi, смешна зачасанымi валасамi. Рыдлёyка прасвiстала y паветры i трапiла зусiм не туды, куды жадаy той, хто трымаy яе. Мечык заплюшчыy вочы.

– Гэтыя рабочыя проста як цыркачы. У жыццi не бачыy такiх вясёлых капальнiкаy, – сказаy сам сабе Мечыслаy. І тут жа апусцiy галаву, таму што яго рука y будаyнiчай пальчатцы, якая мацала кучку зямлi, адчула нейкi выцягнуты прадмет.

Змахнуyшы зямлю, якая патрапiла на яго наручны гадзiннiк (ён паказваy тры гадзiны дня) гiсторык глянуy на тое, што было y яго руцэ. Угледзеyшыся, ён спачатку не паверыy вачам. Гэта была невялiкая металiчная капсула з выявай нейкiх завiткоy, не вельмi добра бачных на цёмнай паверхнi. Над гэтымi завiткамi змяшчалася карона. Трохi ачуняyшы ад здзiyлення, ён падумаy, што yжо бачыy гэты малюнак.

– Дык гэта ж… – гiсторык здзiyлена падняy бровы.

На капсуле была адлюстравана манаграма караля Станiслава Аyгуста Панятоyскага, дакладна такая ж, як на сцяне яго гродзенскага палаца. Тры лацiнскiх лiтары «S A R», якiя азначаюць фразу на лацiнскай мове: «Stanislaus Augustus Rex».

«Станiслаy Аyгуст Кароль» – падумаy Мечык.

Але самым дзiyным Мечыславу здалося тое, што капсула, падобна, была зроблена са срэбра. Матэрыял пацямнеy, але y свежай драпiны, нанесенай лапатай рабочага, якi не заyважыy, што ён выкiнуy на паверхню, праступаy светлы метал.

Мабыць, гэта было не зусiм правiльным дзеяннем, але малады гiсторык сунуy капсулу пад кашулю i, падняyшыся на ногi, хуткiм крокам пайшоy прэч, не гледзячы на yсё яшчэ сваволячых людзей у робах.

Пралятаючы па вулiцах, Мечыслаy адчуваy, як сэрца калоцiцца y грудзях. Часам ён зазiраy пад кашулю, каб пераканацца, што ён нiчога не прыдумаy i яму сапраyды yдалося знайсцi гэтакi каштоyны артэфакт.

Выпусцiyшы на парозе хаты ключы, ён iмклiва нагнуyся за iмi i, намацаyшы iх злёгку дрыготкiмi пальцамi, рэзка выпрастаyся, выдыхнуy, сказаyшы сабе, што трэба супакоiцца, затым ускiнуy галаву, а потым рэзка yставiy ключ у замок. Ключ лёгка пракруцiyся i Мечык увайшоy у дом. Цяпло i знаёмы пах свайго дома адразу супакоiлi яго, але неверагодная знаходка працягвала палiць рукi. Шурпатая, цёмная паверхня капсулы, была прыемнай навобмацак, але галоyнае, вядома, тое, што yнутры. Што можа быць схавана y капсуле з каштоyнага мэталу з манаграмай апошняга yладцы Рэчы Паспалiтай?

Падняyшыся на гарышча дома, гiсторык пашукаy iнструменты, якiя маглi спатрэбiцца для працы з капсулай. Нечакана ён кiнуy усё ды проста сеy на кульгавае старое крэсла, якое дасталося яму ад прадзеда, i пiльна прыгледзеyся да капсулы. На ёй быy яшчэ адзiн, цяпер ледзь прыкметны, знак. Нешта накшталт крыжа i ружы. Нiякiх надпiсаy вiдаць не было, але зачынена капсула была вечкам з маленькай ручкай у выглядзе каровiнай галавы.

– Так-так, – прашаптаy сабе пад нос Мечык. – Галава вала, здаецца гэта герб Панятоyскiх.

Было падобна, што вечка проста yстаyлена y капсулу i нiяк не мацуецца звонку. Захоyванне y неналежных умовах зрабiла сваю справу: стан капсулы быy даволi такi дрэнны. Малады чалавек злёгку патузаy за галаву вала – вечка не паддалася. Прыгледзеyшыся, Мечыслаy заyважыy, што рагатая ручка вырастала з невялiкай кароны.
1 2 3 4 5 ... 8 >>
На страницу:
1 из 8