– Там, дзе жыy Панятоyскi. Вы ж ведаеце yжо, што там манаграма Панятоyскага?
– Ведаю не горш за вас! – рашуча i зло гаркнуy прафесар. Ён iмгненна авалодаy сабой, толькi y глыбiнi вачэй чыталася злосць ад раптоyнай успышкi.
– Людзi хочуць толькi жэрцi, але вы – вы iмкнецеся да нечага большага! Дзеля чаго вы асабiста, мiлая, цягнiцеся да гэтых ведаy? Калi гэтая сярэбраная штука сапраyдная, то вартая шмат грошай, але ж вам не патрэбныя грошы. Вы проста любiце гiсторыю, як мне сказаy ваш… то бок наш агульны сябар – прафесар Баранаyскас. І вы нават не гiсторык па спецыяльнасцi. Вы цягнiцеся да ведаy. Але не да грошай. Але ведаеце, што я скажу вам? Гэта больш сур'ёзна, чым вы можаце yявiць. Лепш бы вы не прыходзiлi да мяне з гэтымi фотаздымкамi i запiскай. Хочаце ведаць? Хочаце насамрэч? Ну дык я вам скажу.
Лiтвакас расхваляваyся зноy, але авалодаy сабой.
– Так… – прафесар прыслабiy свой смешны гальштук. – На срэбнай капсуле знаходзiцца манаграма караля Панятоyскага, там ёсць яшчэ невялiкая выява: ружа i крыж – эмблема ордэна розенкрэйцараy, вол – герб роду Панятоyскiх. Вось гэта yсё вы ведалi. Цяпер тое, што вы не ведалi, – вымавiy ён.
Дзяyчына прыyзняла галаву i прыжмурылася.
– Дык вось, тое, што вы не ведалi, – Лiтвакас шматзначна памаyчаy.– Мяркую, Баранаyскас ужо распавёy вам, што кароль Станiслаy Аyгуст Панятоyскi, быy масонам i розэнкрэйцарам, рыцар Salsinatus – частка тытула, дадзенага каралю y масонскай ложы. Salsinatus – анаграма ад iмя Станiслаy. Усё гэта даволi шырока вядома сярод тых асоб, што цiкавяцца гiсторыяй i, верагодна, ужо вядома вам, дзякуючы нашаму паважанаму сябру, прафесару гэтай самай гiсторыi Баранаyскасу. Так?
Дзяyчына нахiлiла галаву на знак згоды.
– І значыць… – працягнуy прафесар, – я нiчога больш не магу вам сказаць. Так, я yсё жыццё цiкаyлюся таемнымi таварыствамi: масоны, розэнкрэйцары, iлюмiнаты. Мне yсё гэта цiкава, але ваша загадка занадта складаная i я не магу дадаць нiчога да сказанага Баранаyскасам…
Вiка, негледзячы на yсю сваю стрыманную грацыю i спакойную ветлiвасць, не змагла схаваць на твары моцнага расчаравання.
– Не магу дадаць нiчога, – зноy загаварыy Лiтвакас, – акрамя сцвярджэння, што y пасланнi перададзена зашыфраваная iнфармацыя пра месцазнаходжанне нейкага артэфакта.
Вiка yскiнула вочы, i яны iмгненна загарэлiся цiкаyнасцю. Прафесар сядзеy, склаyшы рукi на тоyстым жываце, з самым каменным тварам, якi толькi мог зрабiць. Праз секунду ён гучна зарагатаy, закiнуyшы галаву назад.
– Усё ж у наш час моладзь глядзiць занадта шмат фiльмаy, – хiхiкаючы прамовiy Лiтвакас. – Нават калi тое, што вы мне прынеслi сапраyднае, наyрад цi расшыфраваyшы пасланне вы знойдзеце скарб масонаy. Баранаyскас занадта наiyны i лёгка yзяy на веру вашыя доказы… Зрэшты, пакiньце фатаграфii i тэкст тут, калi я змагу нешта зразумець, дык абавязкова паведамлю вам. Толькi той хто выкрыy таямнiцу прыроды ведае, што насамрэч стварыy новую. Жадаю прыемнага дня, Вiкторыя.
Вiка, секунду падумаyшы, устала i, пакiнуyшы фатаграфii на стале, пайшла да дзвярэй. На твары яе была yсмешка, якая, праyда, не вельмi хавала расчараванне. Павярнуyшыся на парозе i пацiснуyшы руку, працягнутую ёй прафесарам, дзяyчына сказала:
– Што ж, гэта было прыемнае знаёмства i карысная размова. Прабачце, што патурбавала, дзякуй, што аказалi дапамогу. Калi ласка, паведамiце, калi вы нешта зразумееце, i можаце не сумнявацца y сапраyднасцi артэфактаy. Я дык зусiм не шукаю скарб, але расшыфраваць гэтае пасланне, зразумець, што хацеy сказаць нам аyтар, якiм мог быць сам кароль… Хiба гэта не значная справа?
– Так-так, так-так, – зачасцiy Лiтвакас, – усяго найлепшага, паненка. Апошняе слова ён сказаy па-лiтоyску.
Зачынiyшы за госцяй дзверы, Лiтвакас яшчэ доyга стаяy на адным месцы, як чалавек пагружаны y гiпноз. Затым ён ляпнуy сябе па каленях, ды вярнуyся да стала.
Сонечны дзень у Вiльнi, мiж тым, паволi падыходзiy да канца. Вiкторыя спакойнай хадой пайшла y бок сваёй здымнай кватэры.
Увайшоyшы дадому, яна заyважыла, што яе саарандатараy – двух дзiyных дзяyчынак студэнтак – яшчэ няма. У гэты момант у яе зазванiy тэлефон.
– Алё, – сказала Вiка, калi паднесла трубку да вуха.
– Алё. Гэта Лiтвакас, Вiка. М-м-м-м, я хацеy бы парэкамендаваць вам аднаго спецыялiста па вашым пытаннi, выдатнага гiсторыка з Мiнска. Дакладней, можа ён i не зусiм спецыялiст менавiта па вашай, так бы мовiць, справе… м-м-м-м, але гэта чалавек захоплены гiсторыяй, вялiкiх ведаy хлопец. Яго клiчуць Уладзiмiр. Ён можа дапамагчы y пошуках. Запiшыце каардынаты…
Праз хвiлiну дзяyчына запiсала дадзеныя пратэжэ Лiтвакаса, а потым увайшла y сацыяльную сетку i пакiнула аднаму з фрэндаy наступнае паведамленне:
«Мечык, я паразмаyляла з Лiтвакасам. Нажаль, амаль нiчога.: (»
Глава 3. Трыкутнiк караля
Дарога ад Мiнска да Гродна – дакладна не самая доyгая на свеце. Але калi яе прарабiць на старэнькiм «карчы», яна можа стаць доyгай i маляyнiчай. Уладзiмiр i яго зялёны аyтамабiльчык былi yжо y Шчучынскiм раёне, дзе дарогу абступаюць з двух бакоy старыя, калматыя, iглiчныя дрэвы.
Больш за месяц таму Уладзiмiру y iнтэрнэце напiсала дзяyчына i, распавёyшы, што яго парэкамендаваy, як добрага гiсторыка, прафесар Мiхаiлас Лiтвакас, прапанавала супрацоyнiцтва. Жыць меркавалася y Гродне, наведаць якое Уладзiмiр заyсёды быy не супраць, тым больш, што паказаныя яму анлайн здымкi знойдзеных артэфактаy былi для яго сапраyды ашаламляльнымi.
Аказалася, што яны yжо трохi знаёмы з гэтай дзяyчынай, бо знаходзяцца y адной групе y сацыяльнай сетцы. Акрамя таго, у даследаваннi павiнен быy удзельнiчаць i iншы па чутках знаёмы Уладзiмiру гiсторык з Гродна.
«Гэта будзе выдатна…» – думаy Уладзiмiр, уцiхамiрвая малапакорны аyтамабiльчык на павароце.
Выйшаyшы на прамую гiсторык расслабiyся i нават падумваy уключыць магнiтолу, такую ж старую, як i сама машына. Гэта быy рарытэт, якi працуе на касетах. Iх Уладзiмiр спецыяльна вышукваy, дзе толькi мог. Ён быy настроены пазiтыyна i, пасвiстваючы, падкiнуy пальцамi вымпел хакейнага клуба з Маладзечна, якi боyтаyся на люстэрку задняга вiду…
Драм!!! Цяжкi yдар у бок аyтамабiля скалануy легкавiк. Ззаду нешта пакацiлася, а Уладзiмiра матнула y бок. Рэзка нацiснуyшы на тармазы, ён даволi хутка спынiy машыну i выбег з яе. На дарозе цямнела нешта. Нешта якое нагадвала вялiкага звера.
«Мядзведзь» – чамусьцi пранеслася y галаве Уладзiмiра.
Наблiзiyшыся, ён адразу ж адчуy сябе па-дурному з-за гэтай здагадкi. Ляжачы на дарозе звер быy, вядома, значна меншы за мядзведзя, але yсё ж на вока важыy не менш за сто кiлаграм. Вялiкiх памераy кабан ляжаy на дарозе i не падаваy нiякiх прыкмет жыцця. Вочы жывёлiны былi зачыненыя. Уладзiмiр застыy на месцы, пiльна гледзячы на звера i не ведаючы, што рабiць. Нечакана яго yвагу адцягнуy далёкi гук выбуху за лесам. Вiдаць, гэты гук зыходзiy з прыхаванай там вёсачкi. Апусцiyшы галаву i зноy пiльна паглядзеyшы на ляснога госця, Уладзiмiр працягнуy да яго руку… У тую ж секунду кабан расплюшчыy вочы, зароy, i рэзка матнуy iкластай галавой, пры гэтым ледзь не yдарыyшы чалавека y калена. Адскочыyшы ад нечаканасцi далёка y бок, Уладзiмiр пачуy лiхаманкавы стук уласнага сэрца. Вяпрук мiж тым узняyся i пабрыy у лес.
Падышоyшы да машыны Уладзiмiр, да свайго здзiyлення, не знайшоy увагнутасць на крыле. Гэта палепшыла яго настрой. Вярнуцца y салон, завесцi матор, уключыць музыку: усё гэта стала справай адной хвiлiны. І вось ужо зялёны аyтамабiльчык зноy на шляху.
«У старажытнасцi варажбiты выкарыстоyвалi жывёл для прадказанняy. Вось цiкава, што б на iх варажбiтскi погляд азначаy бы yдар дзiком у стары корч…» – думаy Уладзiмiр.
Ад гэтых думак ён развесялiyся яшчэ больш i y выдатным настроi заехаy на вулiцы Гродна.
Шэрая смуга туману пакрывала старадаyнi горад. Зiма, пазбаyленая пакладаy снегу i моцнага холаду, панавала y iм. Адны людзi былi апранутыя y зiмовыя курткi, iншыя – ледзь не y летнiя yборы. Тратуары здавалiся намаляванымi цёмнымi фарбамi па грубым палатне, а яшчэ далей, праз туман, праступалi абрысы храмаy, якiя здавалiся нейкiмi прывiднымi замкамi y змрочных далiнах.
Хлопец i дзяyчына стаялi y скверы Фары Вiтаyта. У тры гадзiны дня, яны yбачылi, як з боку вулiцы Замкавай у сквер увайшоy цёмнавалосы чалавек з невялiкай барадой, апрануты y армейскага пакрою палiто. Ён прыпаркаваyся непадалёк i цяпер iшоy паспешлiвым крокам да помнiка, ля якога павольна хадзiла пара. Падышоyшы да чакаючых, чалавек сарамлiва yсмiхнуyся i, працягнуyшы кожнаму з маладых людзей руку, два разы сказаy:
– Уладзiмiр. Рады пазнаёмiцца.
– Вiка, – адказала дзяyчына, – вельмi прыемна.
– Мечыслаy, – сказаy яе таварыш.
Знаёмства y рэальным свеце людзей ведаючых адно аднаго толькi праз iнэт – можа быць вельмi цiкавым, як i пачатак iнэтавай перапiскi людзей, якiя ведалi адно аднаго толькi y жыццi.
Праз трыццаць хвiлiн усе трое сядзелi з ноyтбукам у адным з гарадскiх кафэ. Адарваyшыся ад кавы, Уладзiмiр сказаy:
– Пакуль я ехаy да вас мяне ледзь не пратаранiy дзiк. Гэта быy самы yражлiвы кантакт з прыродай у маiм жыццi.
Вiка i Мечык адначасова змянiлi выраз твараy.
– А y мяне… – выпалiлi яны разам.
Мечык усмiхнуyся i памаyчаy, даючы зразумець Вiцы, што яна можа працягваць.
– А y мяне, – працягнула Вiка, – таксама быy, так бы мовiць, кантакт пакуль я сюды iшла. Матылёк, i, па-мойму, гэта рэдкi матылёк – вачнiца. Велiзарны проста! І ён ж начны, але прыляцеy днём i кружыyся ля майго твару вельмi доyга. І падумайце, матылёк зiмой! Падаy лёгкi сняжок, калi ён зляцел да мяне.
Апошнiя словы дзяyчына сказала трохi саромячыся сваiх вялiкiх ведаy аб матыльках.
– У мяне была кнiжка, ну… аб матыльках, – патлумачыла яна, збянтэжыyшыся яшчэ больш.
Мечыслаy усмiхнуyся i бразнуy лыжкай аб кубак з капучына. Яму таксама было што расказаць, i ён адсунуy сваю каву трошкi далей.