Оценить:
 Рейтинг: 0

Трыкутнiк караля

Год написания книги
2021
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
7 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Дзякуй! – хорам адказалi Мечык i Уладзiмiр.

– Вельмi смачна. Вы выдатна гатуеце, – зрабiy Уладзiмiр камплiмент гаспадынi дома, якая была апранута y хатнi спартыyны гарнiтурчык i як раз збiрала валасы y пучок на патылiцы.

– Вельмi прыемна, – сказала маладая гаспадыня i yсмiхнулася.

Тут у кухню yбег маленькi сын Мечыслава. Ён кiнуyся да бацькi i паспрабаваy схапiць яго за гарлавiну швэдры.

– Я ж ем, ты ж бачыш, – сказаy Мечыслаy i, усмiхнуyшыся, падняy сына i пасадзiy яго да сябе на каленi.

У гэты час у пакоi на гарышчы, дзе Уладзiмiр i Мечыслаy пакiнулi свае тэлефоны побач з артэфактамi Панятоyскага, чуyся званок. Тэлефон Мечыка вiбраваy на стале, але насельнiкi дома не чулi, бо былi занадта далёка.

Вiка пачакала яшчэ трохi i, так i не пачуyшы прывiтання Мечыка y трубцы, апусцiла тэлефон на каленi.

– Не падымае, – задуменна сказала дзяyчына, – Трэба будзе набраць пазней.

Яна yстала i пачала збiрацца на сустрэчу з Лiтвакасам.

У гэты час Мечык i Уладзiмiр скончылi абед i вярнулiся да сваёй працы.

– Захаванасць дзiвосная, – сказаy Уладзiмiр, яшчэ раз беручы сярэбраную капсулу y рукi.

– А гэтая скрыначка з чырвонага дрэва, – вымавiy Мечыслаy, – проста ладная штучка. Нават складана сказаць, што тут радуе больш.

– Залаты герб Панятоyскiх, – адказаy гiсторык.

– Ну дык! – усклiкнуy Мечык.

– Але пергамент… Ведаеш, нават калi б на iм нiчога не было напiсана, я б усё роyна лiчыy, што ён выдатны, – вымавiy мiнчанiн.

Мечыслаy усмiхнуyся i кiyнуy галавой. Уладзiмiр працягваy трымаць у руках сярэбраную капсулу.

– Ты вельмi добра яе ачысцiy. Яна прама ва yсiм бляску. Цяпер выдатна вiдаць усё, што на ёй адлюстравана, – адзначыy Уладзiмiр.

– Звярнi yвагу на гэтую ручку y выглядзе галавы вала, – параiy гарадзенец.

– Яна такая прыемная навобмацак… мне нават больш падабаецца яе мацаць, чым на яе глядзець, – злёгку yсмiхнуyшыся, спакойным голасам сказаy госць.

Мечык падышоy да стала, дзе ляжаy ягоны тэлефон i, узяyшы яго y рукi, усклiкнуy:

– Тэлефанавала Вiка! Мабыць, мы не чулi, пакуль абедалi. Эх!

– Патэлефануй ёй, – параiy Уладзiмiр i Мечык, нацiснуyшы на выклiк, паднёс тэлефон да вуха

Вiка пачула званок тэлефона, якi ляжаy у яе y невялiкай сумцы, перакiнутай праз плячо. Дзяyчына парылася y ёй i, не без высiлкаy, намацаyшы тэлефон, выцягнула яго. Зiрнуyшы на мабiльны яна з радасцю yсмiхнулася.

– Так, Мечык, – усмiхаючыся сказала дзяyчына y трубку.

– Прывiтанне, – пачула яна y адказ.

– Прывiтанне.

– Я бачу, ты тэлефанавала, але мы з Уладзем не чулi. Елi, ага, – сказаy вясёлым тонам Мечык.

– Проста ёсць навiны.

– Якiя?

– Сёння з ранiцы мне патэлефанаваy Лiтвакас. Уявi сабе прафесар у Гароднi…

– Вось гэта навiны, – здзiyлена сказаy Мечыслаy. – Ён табе тэлефанаваy? І што сказаy? Што ён хоча?

– Ён не патлумачыy, – адказала Вiка.

– І?

– І цяпер я iду на сустрэчу з iм. Мы дамовiлiся y тры гадзiны, каля помнiка Ажэшкi. Я yжо даволi блiзка да месца.

– Ты зусiм не ведаеш, чаго ён можа хацець? Хоць, меркаваць тое нескладана. Праyда, як думаеш?

– Дакладна не ведаю, але выказаць здагадку сапраyды лёгка.

– Напэyна гэта звязана з артэфактамi.

– Так, напэyна. Ну што ж яшчэ яму можа быць трэба. Ён хоча нешта паведамiць па нашай справе i гэта, верагодна, будзе нам на карысць.

– Цi яшчэ нешта даведацца, – сказаy Мечыслаy.

– Я…

У гэты момант Вiцы здалося, што наперадзе сярод тых людзей, што iшлi па вулiцы, стаiць нейкi чалавек, твар якога быy ёй знаёмы, але яна нiяк не магла yспомнiць, дзе яго бачыла. Ягоная знешнасць была такой невыразнай, што запомнiць твар здавалася амаль немагчымым. Ёй прыгадалася, што падобны чалавек ужо iшоy за ёй аднойчы, цi ж ёй проста здалося, i нiякага чалавека не было, нi тады, нi цяпер.

– Алё, Вiка, ты тут? – спытаy Мечыслаy, чуючы y трубцы маyчанне.

– Так, – сказала дзяyчына спахапiyшыся.

Яна яшчэ раз пiльна yгледзелася y чалавека, што здаyся ёй знаёмым, але ён проста стаяy i глядзеy на яе, а потым раптам усмiхнуyся i памахаy дзяyчыне.

«Гэта проста нейкi мой знаёмы, але я яго зусiм не памятаю» – пранеслася y галаве гараздзенкi.

– Вiка, з табой усё добра? – пачула яна пытанне Мечыслава.

– Так-так, – адказала Вiка, а сама падняла галаву i зноy угледзелася y чалавека, якi махаy ёй. Ён пайшоy дзяyчыне насустрач, але тут Вiка yбачыла, што махае i yсмiхаецца ён не ёй, а камусьцi за яе спiной.

– Тут проста нехта махаy мне, але аказалася, што не мне, – сказала Вiка y трубку.

– Ага, – крыху збянтэжана адказаy Мечыслаy.

– Я думаю, гэта выдатная магчымасць даведацца яшчэ пра нешта. Я, шчыра сказаць, згараю ад цiкаyнасцi. У Лiтвакаса yнiверсiтэт i студэнты. І вось ён, атрымлiваецца, усё кiнуy i паехаy у Гродна. Хiба тут можна быць незацiкаyленай?
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
7 из 8