Оценить:
 Рейтинг: 0

Трыкутнiк караля

Год написания книги
2021
<< 1 ... 4 5 6 7 8
На страницу:
8 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Ну так. Можа ты хочаш, каб мы з Уладзем пад'ехалi?

– Ну, я думаю, што спраyлюся. Магчыма, Лiтвакас i сам захоча пабачыць Уладзiмiра, бо яны ж даyно знаёмыя i менавiта ён яго нам i парэкамендаваy. Калi ён захоча, то i вы з iм сустрэнецеся.

– Зразумела. Ну, тады стэлефануемся.

– Так, да пабачэння, Мечык.

Дзяyчына адключыла трубку i паглядзела на неба. Дзень быy сонечны, але не асаблiва цёплы.

Пасля таго як сувязь перарвалася Мечык падышоy да акна i паглядзеy на вулiцу.

– Ну i што там? – спытаy Уладзiмiр, якi yсё яшчэ трымаy у руках капсулу.

– Уяyляеш, Лiтвакас прыехаy у Гродна i патэлефанаваy Вiцы. Прапанаваy ёй сустрэцца, i яна зараз iдзе на гэтую сустрэчу.

– Дык гэта ж добра, – спакойна сказаy Уладзiмiр. – Напэyна ён паведамiць, пра нешта важнае, а iнакш, чаму ён прыехаy у Гродна?

– Мда… У мяне нейкае дзiyнае пачуццё… Як быццам бы гэты Лiтвакас нясе нейкую пагрозу. Як быццам бы ён звязаны з пагрозай. Ты вось ведаеш яго даyно. Што ён за чалавек? – спытаy Мечык.

– Ну, ён добры спецыялiст, – адказаy мiнчанiн.

– А што ён за чалавек?

Уладзiмiр толькi пацiснуy плячыма.

Пакуль Мечыслаy i Уладзiмiр абмяркоyвалi Лiтвакаса, Вiка амаль прыйшла на месца сустрэчы. Дзяyчына была вельмi педантычная i не любiла спазняцца. На сустрэчы, тым больш дзелавыя, яна амаль заyсёды прыходзiла загадзя i нярэдка сама чакала таго з кiм дамовiлася.

Побач з помнiкам знаходзiлася старая гарадзенская аптэка з выдатным iнтэр'ерам. Бываць там было прыемна, i дзяyчына зазiрнула туды, бо да трох гадзiн было яшчэ трохi часу. Правёyшы некалькi хвiлiн у аптэцы, Вiка выйшла на вулiцу i накiравалася да помнiка Элiзы Ажэшкi, да якога заставалася прайсцi самую драбнiцу.

Да здзiyлення дзяyчыны Лiтвакас ужо чакаy там. Прафесар прыйшоy на сустрэчу нават раней яе i цяпер сядзеy на невялiкай чыстай лаyцы.

Лiтвакас падняyся насустрач той каго чакаy, i моцны парыy ветру расчынiy крысы яго цяжкага, зiмовага палiто, пашытага з шэрага драпу. Неверагоднай даyжынi шалiк быy наматаны на шыю прафесара. Ягоныя лакаваныя туфлi не адрознiвалiся чысцiнёй. А тоyстыя далонi з даволi такi кароткiмi пальцамi – напалову выглядалi з кiшэняy цёмных, паласатых штаноy. Ён быy з тых людзей, якiя выглядаюць смешнымi дзiвакамi нават у дарагой вопратцы i дарагой машыне, з дарагiм гадзiннiкам на запясце, а асаблiва смешнымi такiх людзей робяць дарагiя сяброyкi, што трымаюць iх пад руку.

Чорныя вочы Лiтвакаса глядзелi, не адрываючыся, на Вiку. Зiмовае сонца залiвала месца сустрэчы прафесара i дзяyчыны. Акуратны помнiк Элiзы Ажэшкi yжо шмат дзесяцiгоддзяy упрыгожваy Гродна i цяпер твар пiсьменнiцы быy звернуты да Лiтвакаса. Стаяy невялiкi мароз i y гэтым месцы адкрываyся выдатны вiд на цэнтральны парк, названы y гонар французскага навукоyца васемнаццатага стагоддзя – Жылiбера. Нават голыя дрэвы гэтага парку выраблялi прыемнае yражанне, а на маленькiм мастку, з каванымi ажурнымi парэнчамi, як быццам вышытымi y паветры чорнымi нiткамi, гарэзавала нейкая парачка, пасылаючы y неба свае вясёлыя крыкi.

– Добры дзень, Вiкторыя, – сказаy Лiтвакас, калi тая была яшчэ далёка. Ён быy упэyнены, што яго голасу хопiць моцы прабiцца скрозь вецер i дасягнуць слыху дзяyчыны, якая бадзёра шагала яму насустрач. Вiка сапраyды пачула i, памахаyшы рукой, пайшла хутчэй.

– Добры дзень, – сказала яна, падышоyшы да Лiтвакаса.

Сонца асвятляла акуратна прыбраныя валасы, а вецер гойдаy вопратку дзяyчыны. Яна збянтэжана апусцiла вочы i правяла па краi палiто сваiмi доyгiмi пальчыкамi.

Але Лiтвакас застаyся абыякавы да гэтай iдылiчнай карцiны. У iншы момант ён мог бы аддаць ёй належнае, бо быy заyзятым знатаком жаночай вабноты, аднак цяпер ён быy паглынуты нейкай iдэяй, якая спальвала ягоны мозг. Таму ён зрабiy крок да дзяyчыны, якая працягвала злёгку саромецца,, i гучна выпалiy:

– Вiка, вы павiнны кiнуць гэтую справу са знаходкай.

– Што?

– Вы павiнны перастаць разблытваць гiсторыю гэтых знаходак, якiя вы вывудзiлi з часоy Панятоyскага. Я yжо казаy, што гэта сур'ёзней, чым вы думаеце, магу толькi пацвердзiць свае словы. Ваш сябар можа прадаць мне гэтыя артэфакты.

– Але ж я казала вам, прафесар, што справа не y грошах.

– Так, не y грошах, не y грошах, але вы павiнны зразумець, што я прашу вас пакiнуць гэтую справу. Вы разумееце?


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
<< 1 ... 4 5 6 7 8
На страницу:
8 из 8