– Я iшоy сюды… – пачаy Мечык, – i y гэты момант яго yвагу прыцягнуy чалавек, якi сядзеy за барнай стойкай, непадалёк ад iх столiка. У яго была настолькi невыразная знешнасць, што Мечыслаy, будучы мастаком, не змог бы намаляваць яго партрэт нават з натуры. Гэты чалавек пiльна назiраy за iх кампанiяй, але тут жа yткнуyся y свой келiх з вiном, калi гiсторык затрымаy на iм позiрк.
– Ну дык вось, я iшоy сюды, – працягнуy малады чалавек, выкiнуyшы невыразнага наведвальнiка бара з галавы, – мiма бернардынскага касцёла. І тут да мяне зляцеy сокал, што жыве там, за статуяй святой Алены.
Вiка закiвала галавой на знак таго, што таксама ведае аб пражываннi сокала y самым цэнтры горада.
– Там парачка сакалоy, у iх нават ёсць iмёны, – дадаy гiсторык. – Але самае дзiyнае, што ён проста пераследваy мяне, гэты сокал. Вось гэтая драпежная птушка проста такi ледзь не кiдалася мне пад ногi. Ён быy такi… ну… незвычайны. Мiнакi на гэта глядзелi як на цуд нейкi. І не ведаю, хiба яны не ляцяць на зiмоyку?
«Як бачна не мяне аднаго пераследвала жывёла. Можа быць я i нездарма yспомнiy пра старажытных прадказальнiкаy…» – пранеслася y галаве Уладзiмiра, i ён сербануy яшчэ кавы.
Троiца маyчала, абдумваючы тое, што з iмi здарылася. Мiнчук вырашыy перайсцi да мэты свайго вiзiту, ды сказаy:
– І што ж у вас за археалогiя цiкавая, раскажыце, калi ласка.
Вiка разгарнула да госця ноyтбук, на экране якога былi здымкi знаходак Мечыслава.
– Фоткi артэфактаy я yжо i так бачыy, – сказаy малады чалавек. – Спадзяюся, я змагу yбачыць гэтыя чароyнасцi i на yласныя вочы?
– Канешне, – прамовiy Мечыслаy, жуючы круасан.
– Я так разумею, – сказаy Уладзiмiр, – што галоyная наша задача расшыфраваць гэты рукапiс з бутэлькi, то бок пасланне скрозь стагоддзi ад Панятоyскага.
Маладыя гарадзенцы кiyнулi.
– Пакажыце яго, – дадаy мiнчанiн.
Вiка шчоyкнула па клавiятуры ноyтбука i перад гiсторыкам паyстал фотаздымак пергамента з надпiсам. Уладзiмiр ведаy словы на памяць. З таго часу, як гiсторык атрымаy паведамленнем на сваю старонку y сацыяльнай сетцы гэты тэкст, ён столькi разоy яго чытаy, што мог бы распавесцi нават прачнуyшыся ад удару грома, але фота пергамента бачыy упершыню. І яно зрабiла на яго вялiкае yражанне. Прабягаючы тэкст вачамi, ён чытаy разумова:
«Рыцар Salsinatus iмёны свае y трыкутнiк склаy. Пастаy абраных па iмёнах на месцы iх у дзень прыходу рыцара y свет зорная карта яго сонцам на сонца пакажа y iмёнаy трыкутнiк. Адказ у iмёнах абраных складзеных разам атрымаеш ты. На Шуканым знойдзеш яго y дзень прызначаны.»
– Пергамент проста магiчны, – сказаy Уладзiмiр услых.
– Імёны свае y трыкутнiк склаy… – прамармытаy Мечыслаy.
– Як можна скласцi iмёны y трыкутнiк? – спытаy Уладзiмiр.
– І дзе можа быць гэты трыкутнiк? – дадала Вiка.
– Гаворка пра трыкутнiк, вiдавочна, нездарма, – сказаy Уладзiмiр, – гэта адзiн з сымбаляy розэнкрэйцараy…
– А мы ведаем ужо, што на капсуле сiмвал розэнкрэйцараy i што кароль Панятоyскi быy масонам, – сказала Вiка.
– І акрамя таго цiкавiyся i розэнкрэйцарамi, – дапоyнiy Уладзiмiр.
– Можа быць, гаворка пра нейкую… мапу, – выказала здагадку Вiка. – Дзе можа быць намаляваны трохкутнiк? Гэта павiнна быць нешта накшталт карты, карты на якой ёсць iмёны.
– Тут гаворка пра iмёны Панятоyскага, раз гэта ён рыцар Salsinatus, – прамовiy Уладзiмiр.
Ён пачухаy патылiцу, зрабiy глыток кавы i працягнуy:
– Але што гэта за iмёны?
– Станiслаy i Аyгуст? – зноy выказала здагадку Вiка.
– Цi гэта нейкiя iншыя, асаблiвыя iмёны. Якiя яшчэ былi iмёны y Панятоyскага? – спытаy Уладзiмiр.
– Salsinatus, – ягонае таемнае iмя, – сказала Вiка.
– У яго манаграме «S A R» апошняя лiтара R, – дадаy Уладзiмiр.
– Гэта Rex. На лацiнскай значыць кароль, – сказаy Мечыслаy.
– Так-так, менавiта, – пацвердзiy Уладзiмiр. – Iмёнаy у караля, выходзiць, даволi шмат i гэта толькi тыя, што вядомыя нам, але дзе тая карта, цi нешта накшталт яе, на якой можна скласцi ягоныя iмёны разам? Ну i, мабыць, гаворка аб трох яго iмёнах.
– Так, бо y трыкутнiка тры бакi i тры кута, можа быць пэтрэбныя роyна тры iменi, – сказаy Мечыслаy.
– Але як выбраць тры з усiх тых ягоных iмёнаy, якiя нам вядомыя? – спытала Вiка.
Мечыслаy пагрузiyся y роздумы. Кожны раз, калi ён чытаy тэкст з пергамента, яго не пакiдала думка, што ён бачыy дзесьцi, у нейкiх гродзенскiх гiсторыкаy, нешта пра трыкутнiк неяк звязаны з каралём Панятоyскiм. Ён з усёй сiлы зажмурыyся i рэзка раскрыyшы вочы, паглядзеy на Вiку. На шыi y яе вiсела срэбнае yпрыгожванне трохкутнай формы, з трыма чырвонымi каменьчыкамi па краях. Рашэнне прыйшло да яго y адну секунду, кавалачкi мазаiкi, якiя ён нiяк не мог падабраць з цёмных закуткоy памяцi, склалiся y адно цэлае.
– Так, я зразумеy! – не вельмi гучна yсклiкнуy малады чалавек, прымусiyшы кiнуць падазроны позiрк на яго твар афiцыянтку, што праходзiла мiма.
Забраyшы y здзiyленага Уладзiмiра ноyтбук, Мечыслаy пачаy клыпаць клавiшамi, i праз дзве хвiлiны разгарнуy яго да таварышаy, якiя сядзелi са здзiyленымi, але поyнымi надзеi тварамi. Перад iмi зьявiyся спадарожнiкавы здымак Гродна, з намаляваным на iм амаль правiльным трыкутнiкам. Па кутах гэтага трыкутнiка былi размешчаны лiтары С А П.
– Вось гэты трыкутнiк рыцара Salsinatus, – заявiy Мечык. – Калi злучыць на карце Гродна тры каралеyскiя рэзiдэнцыi, якiя адпавядаюць iмёнам караля, атрымаецца вось такi трыкутнiк. Як бачыце, ён яшчэ i з амаль роyнымi бакамi, значыць, усе тры рэзiдэнцыi на амаль роyнай адлегласцi адна ад адной – гэта не выпадковасць.
Мечыслаy паказаy на лiтару С у аднаго з кутоy трыкутнiка.
– Гэта сядзiба Станiславова, адпаведная iменi Станiслаy. Далей… – гiсторык перасунуy палец, – A – сядзiба Аyгустова, адпаведна Аyгуст, далей… – Мечык пераклаy палец на апошнi кут трыкутнiка, – сядзiба Панямунь, першая лiтара П, як у прозвiшчы Панятоyскi. Станiславова, Аyгустова, Панямунь – Станiслаy Аyгуст Панятоyскi. Эyрыка! – трыумфаваy гiсторык.
– Вось гэта i ёсць iмёны складзеныя рыцарам у трыкутнiк, – дадаy Мечыслаy, трохi супакоiyшыся.
– Ты маеш рацыю, я yпэyненая! – радасна сказала Вiка.
– Так, гэта yжо нешта, пачатак пакладзены, – усмiхаючыся, прагаварыy Уладзiмiр.
У гэты момант Мечык зiрнуy на невыразнага чалавека з куфлем вiна. Той працягваy сядзець i пiць, але yжо, здавалася, не звяртаy на кампанiю нiякай увагi.
– А давайце з'ездзiм у гэтыя сядзiбы i паглядзiм, – прапанаваy Мечыслаy.
Маладыя людзi расплацiлiся i адправiлiся y сядзiбу Станiславова.
Невялiкi палац з манаграмай караля, старыя дрэвы, рэшткi брамы i два флiгелi. Перад галоyным фасадам вытанчанай рэзiдэнцыi, у вестыбюлi якой сябры агледзелi дзве шыкоyныя старадаyнiя печы y стылi неаготыкi, размясцiyся нейкi помнiк.
Далей яны наведалi Панямунь. У гэтай сядзiбе гiсторыкi бачылi знявечаную прыбудовамi неагатычную каплiцу, невялiкi будынак, якi паходзiць на дом Мiцкевiча y Наваградку, i сам палац караля, ад якога засталося няшмат. Сябры таксама з задавальненнем спусцiлiся y велiзарны яр, якi раскiнуyся побач з былой рэзiдэнцыяй.
Напрыканцы падарожжа яны адправiлiся за Нёман, у сядзiбу Аyгустова. Каралеyскi палац у ёй не захаваyся, але на месцы была каплiца пабудаваная арыстакратамi, якiя валодалi сядзiбай пасля караля. Гэтая невялiкая каплiца з купалам, уяyляла з сябе рэдкi тып пабудовы – схаваная ратонда. Яна была прамавугольнай звонку, а яе заля – круглай.
Затым маладыя людзi зазбiралася дадому. Уладзiмiр павiнен быy жыць у Мечыслава. А Вiка адправiлася y дом, дзе жыла падчас рэдкiх прыездаy з вучобы, калi яна пакiдала Вiльню, ды вярталася да роднай Гароднi.