Оценить:
 Рейтинг: 0

Трыкутнiк караля

Год написания книги
2021
<< 1 2 3 4 5 6 ... 8 >>
На страницу:
2 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Гэта сапраyды герб Панятоyскiх, – гучна yголас сказаy сам сабе Мечык.

Застыyшы на некалькi секунд, малады чалавек паспрабаваy круцiць ручку супраць гадзiннай стрэлкi. Вечка не паддавалiся. Сцiснуyшы вусны i глыбока yдыхнуyшы, гiсторык яшчэ раз паспрабаваy пакруцiць ручку. На гэты раз ён пачуy рэзкаваты трэск i вечка, на здзiyленне лёгка адлучыyшыся, засталася y левай руцэ Мечыслава. Капсула была адкрыта!

Чамусьцi менавiта y гэты момант Мечык успомнiy, што так i не вярнуyся на працу, i проста будзе мець прагул. Але гэта яго зусiм не кранула.

Ён здрыгануyся ад гуку сiгнала вырабленага суседскiм аyтамабiлем, якi пад'ехаy да дома насупраць. Машынальна падняyшы галаву i паглядзеyшы y вакно, ён тут жа зноy яе апусцiy i плаyна разгарнуy да сябе капсулу, тым бокам, дзе толькi што была вечка, а затым пiльна зiрнуy унутр.

– Так, – сказаy Мечыслаy, папстрыкаyшы языком i злёгку yсмiхнуyшыся.

Капсула не была пустая. Надзеyшы чыстую пальчатку, якую Мечык вывудзiy са скрынi з iнструментамi, ён асцярожна, двума пальцамi, дастаy са срэбнай ёмiстасцi яе змесцiва. У руцэ даследчыка апынулася маленькая скрыначка з чырвонага дрэва, мяркуючы па выглядзе – выдатна захаваная. Адклаyшы каштоyны пенал на стол, малады чалавек вырашыy заняцца капсулай. Ён хутка падрыхтаваy ашчаджальны содава-саляны раствор для ачысткi срэбра, i пагрузiy у яго сваю здабычу, а потым вярнуyся да пенала.

– Трэба будзе yсё ж праверыць хромпiкам гэтае срэбра. Хоць, я i так упэyнены… – заyважыy сам сабе Мечык.

На вечцы красаваyся пазалочаны герб Панятоyскiх – вол павернуты налева. Асцярожна адкрыyшы пенал, гiсторык дастаy нешта невялiкае, падобнае на скрутак паперы.

– Ды гэта ж пергамент, – здзiyлена прамовiy Мечыслаy. – У Гродне? У васемнаццатым стагоддзi? Калi гэта, вядома, сапраyды прывiтанне з васемнаццатага стагоддзя, – дадаy ён, жмурачыся на святло суседскага вакна, дзе гарэла яркая люстра, бо yжо надышоy вечар.

Асцярожна разгарнуyшы пергамент з дапамогай свайго любiмага алоyка, якi служыy яму yжо, здавалася, тысячу гадоy, малады чалавек убачыy польскi тэкст напiсаны чырвонымi чарнiламi, цудоyным, калiграфiчным почыркам.

«Rycerz Salsinatus zlozyl swoje imiona w trоjkat. Umiesc wybranych wedlug imion na miejscach ich w dniu przybycia rycerza na swiat mapa gwiazd jego sloncem wskaze na slonce w imion trоjkat. Odpowiedz w imionach wybranych zlozonych razem otrzymasz. Na Poszukiwanym znajdziesz ja w wyznaczonym dniu»

Мечык свабодна валодаy польскiм «ензыкем» i таму хутка, тым самым алоyкам, якi выкарыстаy для таго, каб разгарнуць скрутак, ён запiсаy на кавалачку паперы пераклад.

«Рыцар Salsinatus iмёны свае y трыкутнiк склаy. Пастаy абраных па iмёнах на месцы iх у дзень прыходу рыцара y свет зорная карта яго сонцам на сонца пакажа y iмёнаy трыкутнiк. Адказ у iмёнах абраных складзеных разам атрымаеш ты. На Шуканым знойдзеш яго y дзень прызначаны.»

Усмiхнуyшыся, Мечыслаy пастукаy тупым канцом алоyка аб стол.

– Хм…

«Пераклад з польскай атрымаyся кiтайскiм – нiчога ж не зразумела…» – прамiльгнула y галаве Мечыка.

– І што далей? – спытаy ён сябе yголас. – Напiсаць Вiцы, – адказаy сам сабе гiсторык.

Глава 2. Прафесар фiласофii

Сонечным, пагодлiвым днём, па вулiцы Унiверсiтэцкай горада Вiльнi, якая праходзiць, як i вынiкае з назвы, побач з унiверсiтэтам, iшла маладая дзяyчына гадоy дваццацi. На ёй былi элегантныя штонiкi, любiмага ёю белага колеру, белы шалiк i лёгкае светла-шэрае палiто. Уся яе стройная фiгурка, здавалася, была yвасабленнем элегантнасцi. У яе былi шэрыя, напоyненыя жывымi iскрынкамi, вочы, светла-русыя валасы i доyгiя пальчыкi без яркага лаку на акуратных кiпцiрках.

Прайшоyшы мiма пазбаyленага yсякай пампезнасцi светлага будынка прэзiдэнцкага палаца, яна накiравалася yнутр старадаyняга Вiленскага yнiверсiтэта, чый масiyны корпус навiсаy над стаянкай машын. Дзяyчына iшла да адной з заляy, дзе ёй была прызначана сустрэча. Дасягнуyшы yваходу y залю, якi быy размешчаны памiж двума нiшамi з белымi скульптурамi, яна на момант затрымалася i, падняyшы галаву вышэй, прачытала надпiс на латынi, змешчаны над злёгку прыадчыненымi, цяжкiмi дзвярыма:

«Alma Mater Vilnensis»

Трохi нахiлiyшы галаву набок, госця працягнула свой шлях у залю, якая насiла лiтоyскаю назву «Mazoji aula». Увайшоyшы y яе, дзяyчына акiнула позiркам велiчнае памяшканне, з радамi карынфскiх калон уздоyж сцен. Заля была застаyлена крэсламi, з мяккiмi чырвонымi спiнкамi. У далёкiм канцы памяшкання, спiной да yвайшоyшай, стаяy чалавек у карычневым касцюме i карычневых жа лакiраваных туфлях. Ён як быццам ведаy, што тая каго ён чакае – ужо тут, хоць яна yвайшла амаль бясшумна. Павольна разгарнуyшыся да яе, чалавек падняy вочы. Пiльны погляд яго трохi выпуклых вачэй, чорнага колеру, здаваyся насмешлiвым i гэты насмешлiвы позiрк звалiyся на госцю. У чалавека быy квадратны падбародак, нiзкi лоб i чорныя, неверагодна густыя, кучаравыя валасы. Яго пульхныя вусны былi складзеныя y лёгкую yсьмешку. Твар здаваyся y цэлым трохi глупаватым, а чырвоны, у белую палоску, гальштук – толькi yзмацняy гэтае yражанне. Акрамя таго, чалавек быy невысокi i даволi поyны.

Змераyшы адно аднаго позiркам, гэтыя двое злёгку сумелiся.

– Добры дзень, – сказала дзяyчына па-лiтоyску, прыемным мяккiм голасам, добра дапаyняючым яе мiлавiдную знешнасць, – гэта вы Мiхаiлас Лiтвакас?

Карычневы чалавек злёгку пакланiyся, адвёyшы рукi трохi назад, i адказаy высокiм хлапечым тэнарам:

– А вы, я yпэyнены, i ёсць Вiкторыя.

– Так… Гэта я, – дзяyчына пакланiлася.

– Вас да мяне паслаy прафесар Баранаyскас? Гэта значыць ён – гiсторык, паслаy да мяне – фiлосафа, дзяyчыну з пытаннем па гiсторыi, я дакладна зразумеy? – насмешлiва спытаy прафесар.

– Гэтае пытанне вамi дасканала вывучана, прафесар. Паважаны прафесар Баранаyскас гэта ведаy i таму накiраваy мяне да вас.

– Што ж гэта за пытанне?

– Гiсторыя таемных таварыстваy, прафесар.

Лiтвакас цмокнуy сваiмi поyнымi вуснамi i аблiзаy iх як бы на знак таго, что яго апетыт прачнуyся.

– Так-так, – сказаy ён, патупiyшы вочы yнiз, – гэтая тэма мяне вельмi цiкавiць… вельмi.

Дзяyчына yсмiхнулася i з разуменнем пакiвала галавой.

– Ну што ж, пайшлi лепш у мой кабiнет – вымавiy Лiтвакас. – А па дарозе купiм пiрожных, вы ж любiце пiрожныя, праyда? І давайце размаyляць на вашай роднай мове, я бачу, што вы валодаеце лiтоyскай, але хачу, каб вам было максiмальна камфортна, а ваша мова i для мяне, можна сказаць, родная.

Кабiнет прафесара, куды праз сорак хвiлiн ён увайшоy з дзяyчынай, трымаючай скрыначку пiрожных, знаходзiyся даволi далёка ад месца сустрэчы суразмоyцаy. Гэта была невялiкая каморка, застаyленая yсякай рознасцю.

Размясцiyшыся y крэсле i прапанаваyшы госцi сесцi, прафесар сказаy:

– А вось наш агульны сябар – майстар несцi лухту з разумным выглядам, ён быy бы добрым палiтыкам.

Лiтвакас змоyк, запытальна гледзячы на дзяyчыну.

– Я не буду адымаць занадта шмат вашага часу…

– Ды што вы? Не стрымлiвайце сябе, я не спяшаюся.

– І yсё ж… Мне, канешне, было б цiкава праслухаць лекцыю па гiсторыi таемных таварыстваy васемнаццатага стагоддзя, бо я чула пра тое, якi вы выдатны лектар, прафесар, – Лiтвакас злёгку нахiлiy галаву i пастукаy пальцамi па стале, – але я, паyтаруся, не хачу y вас адымаць шмат часу…

На гэтых словах дзяyчына лёгкiм, хуткiм рухам дастала складзеную yдвая паперку i, разгарнуyшы яе, паклала на стол перад прафесарам. Да паперкi яна дадала дзве фатаграфii, на кожнай з якiх было адлюстравана па адным прадмеце: на першай – серабрыстая капсула, на другой – маленькая чырвоная скрыначка.

– Вось тэкст, – сказала Вiка, паказваючы на паперку y сваёй руцэ, – якi мне вельмi хацелася б зразумець. Цi можаце вы растлумачыць сэнс? Тэкст напiсаны на сапраyдным пергаменце i знойдзены y футляры, – дзяyчына ткнула пальчыкам у фота, – а футляр у срэбнай капсуле. Яна на iншым фота.

Дзяyчына дастала яшчэ некалькi фотаздымкаy, якiя паказвалi знаходкi з розных бакоy, i, склаyшы рукi на грудзях, сядзела моyчкi, пакуль прафесар, павольна адарваyшыся ад спiнкi крэсла яшчэ павольней нахiляyся да фатаграфiй i паперкi на стале. Чым больш ён прыглядаyся да iх, тым больш пашыралiся яго вочы. Было бачна, што ён стаy дыхаць часцей. Лiтвакас даволi доyга yглядаyся y выявы на фотаздымках i перачытваy тэкст на паперцы. Здавалася, ён зусiм забыy аб сваёй маладой наведвальнiцы. Нарэшце Лiтвакас адкiнуyся y крэсле, прыцiснуyшы дзве складзеныя далонi да вуснаy i гледзячы y пустэчу. Рэзка перавёyшы позiрк на сваю госцю, ён сказаy спакойным тонам, хоць голас яго дрыгнуy на апошнiх словах:

– Гэта праyда, адкажыце сумленна? Можа быць гэта жарт, мiстыфiкацыя… Як мне даведацца? Вы хочаце… Хочаце чаго? Можа быць грошай?

– Я хачу даведацца, што значаць словы на паперцы.

– Людцы хлусяць iншым пра yсё, каб атрымаць грошы, а грошы хлусяць iм пра iх самiх, што яны атрымалi сябе, – вымавiy, сапучы, Лiтвакас.

Дзяyчына задуменна адвяла позiрк.

– Дзе гэта было знойдзена?
<< 1 2 3 4 5 6 ... 8 >>
На страницу:
2 из 8