Папера чыстая i вольна,
Запросiць словы на радкi!
Яны спяшаюцца, а дзе павольна,
Са мной падзеляць гэтыя часы.
Натхненне – гэта кiраванне,
Якое абудзiла алфавiт.
Хвiлiны iдуць, пара чакання!
Думкi да дзеяння вядуць.
Парадак лiтар белай плошчы,
Мне дораць асалоду y жыццi!
Прымаць гасцей я шчодры!
Так! Хопiць месца y душы.
03.2019
*****
Квiтнеюць кветкi y душы.
Кахаю я цябе i гэта так цудоyна!
Куды заyгодна ты ляцi, бяжы,
З табою yсе пачуццi, безумоyна!
Адкрыеш новыя абшары,
Не заyважаеш, як сыходзiць час.
З падтрымкай, удваiх, да мары.
Каханне абдымае разам нас!
І рэчы сталi iншымi твае,
Не заyважаеш у iх ужо праблемы!
Каханне yсё змянiла i вядзе,
Адзiн адказ – няма yжо дылемы.
Калi yпаy, цябе падымуць,
Цi не дадуць yпасцi, памылiцца.
Каб у адзiноце не сысцi i не згiнуць,
Каханне дае сэрцу бiцца!
І yдваiх стварыць адно.
Сям'ю: дзiцяцi, маму, тату!
Пiсаць, працягнуць палатно,
Дадаць яшчэ адну, у скарбонку, дату.
09.2017
*****
Шмат таямнiц у кожным целе.
Шмат розных думак i людзей.
Подзвiг гiсторыi, напевы.
Што па сапраyднаму радней!?
Цi добра блытацца y краiне,
Блукаць пад зоркаю iдэй?
Губляць свой час i свае сiлы,
Ад рабаванняy быць слабей!
Не yцячы ад сваiх мараy.
Верыць, што заyтра будзе лепш.
І не трымаць ад кармы балаy,
І выклiкаць сорамна смех.
Чакаць. А можа yсё ж сыходзiць?
І без iмя можна вялiкiм быць.